Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
12. Citra-ratha— імя Гандгарвы, які высадзіў для бога багацьцяў Кубэры прыгожы сад у яго сталіцы Алацы, што на сьвятой гары Кайласа.
13. Знаўцы Рыгвсды.
14. Знаўцы Яджурведы.
15. Магчыма, ідзецца пра знаўцаў Самавсды.
16. samhita‘збор’ — тэкст Ведаў, у якім словы прамаўляюцца злучна, бяз паўзаў паміж словамі ў межах радка.
34
35
Зб
37
3«
39
40
4і
42
7 id.
'9-
20.
21.
22.
Такім бездакорным было чытаньне двойчыроджаных, што падаўся той лес князю сьветам Брагмы вялікасным. Там былі знатакі вучтаў, апратаў і сьвятарных Вед, выдатныя знаўцы н’яі‘7 а вымовы пакрокавай1’, умельцы ў падборы словаў і ў належным іх складваньні, вядомцы абрадаў розных, вызваленьню адданыя'9. Былі там майстры суджэньняў, пярэчаньняў і вывадаў ды першыя сярод верных прыхільнікаў локаяты20. Былі там сьвятары-індры, у зароках трывалыя. што шапталі як сьлед шэпты21 і ўзьліваньні выконвалі. Там паўсюды былі ўслоны, што танулі у квецені, і дзівіўся ім шмат праўца: іх бы й волат пасунуў ледзь. Акінуўшы тады вокам тую пустынь з бажніцамі, падумаў валадар людзтва: «Пэўна, ў Брагмаў я трапіў сьвет». Ніяк наглядзецца ня мог велякнязь на прыгожы лес, ахаваны жарбой грознай сына слаўнага Каш’япы.
I вось магутнік са сваім ачольнікам у пустынь пекную ўвайшоў з дарадцамі, дзе рышы многія,ў зароках цьвёрдыя, жарбу чынілі у памысным зацішку.22
Такаяў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеде пачатку
64'Я частка.
пуауа— індыйская лёгіка, адна з шасьці філязофскіх сыстэм (darsana-). krama-(patha-) — адзін са спосабаў чытаньня Ведаў, пры якім словы паўтараюцца гэтак: ab be cd de і г.д.
moksa-dharma— уставы, якія вызначаюць правілыіы лад жыцьця дзеля дасягненьня вызволу з кола перараджэньняў (samsara-).
lokayata адзіная цалком матэрыялістычная філязофія Індыі, выкладзеная Чарвакам (Carvaka-) у наставс Rarhasparya-sutra-.
japa— малітва. якая паўтараецца хуткім шэптам.
Памер vamsasthavila-.
2
3
4
5
6
7
8
9
ю
іі
12
13
14
15
ЧАСТКА 65
Вайшампаяна прамовіу:
Пакінуўшы сваіх райцаў, увайшоў туды князь адзін, ды нідзе ён таго рышы не пабачыўу пустыні.
Ня ўбачыўшы ж таго рышы і знайшоўшы прыстан пустым, ён выгукнуў тады зычна наўсю пушчу: «Ці ёсьць тут хто?» I на словы яго выйшла тады дзева даўладніка, нібыта сама Шры, пекна, дыў адзежы пустэльніцкай. Убачыўшы ж там Духшанту, красуня чарнавокая учыніла паклон госыдю ды сказала: «Прывет табе!» Падаўшы тут жа яму ўслон, ступняві'цу і варціцу, запытала яна, княжа, пра здароўе валодніка.
А спытаўшы яго ветла ды як трэба уважыўшы, прамовіла яму дзева: «Чым магу быць карыснаю?» Адказаў ёй тады праўца, медамоўнай пустэльніцы, бездакорнай краса-дзеве ён прамовіў, уважаны: «Я прыйшоў учыніць шану рышы Канву вялебнаму. Куды ж пан адышоў, панна, падкажы мне, о пекная!»
Шакунтала прамовіла:
Адвінуўся з пустыні пан, каб у лесе пладоў сабраць. Пачакай ты айца трохі, хутка вернецца ён дамоў.
Вайшампаяна прамовіу:
He застаўшы тады старца, паглядзеў валадар людзей на зграбную краса-дзеву, што чароўна ўсьміхалася ды зіхцела, нібы сонца, красой цела юначага, і прамовіў тады слова ён рахманай пустэльніцы: «Хто ты, панна? Чыя дочка? I чаму ты аднаў гаі? Узялася ты скуль гэтта, о красуня бясхібная?
Паланіла маё сэрца ты адным сваім выглядам!
Прашу, паведай пра сябе мне цяпер, о прыгожая!» Як пачула яна словы, што прамовіў ёй пан людзей, адказала яму панна з усьмешкай, медамоўная: «О Духшанта, дачкой Канвы я лічуся вялебнага, славутага знаўца дгармы, у зароках трывалага».
16
V
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
2J.
24.
Духшанта прамовіў:
Але ж багавіты мудрэц жыве ў цноце усё жыцьцё! Хутчэй сам Дгарма23 саграшыць, чымся ён, о прыгожая! Паведай, як сталася так, што Канвоўнай завеш сябе? Я вялікі сумнеў маю — ты павінна яго расьцяць!
Ш акунтала прамовіл a:
Як усё было насамрэч, як сталася усё калісь і чаму я дачка рышы — раскажу я табе, о князь! Заблукаў сюды нейк старац і Канву пра мяне спытаў: што яму адказаў слаўны — раскажу я табе цяпер! «Удаўне жарбаваў, кажуць, Вішвамітра24 вялік-жарбу, і ўстрывожыў ён тым Шакру, і задумаўся Пан багоў: «Ен можа такою жарбой і мяне абамкнуць зь нябёс!» I, спужаўшыся, так мовіў Мэнацэ ён чароўлівай: «Дзівоснай пекнатой, пані, ты слывеш спасярод апсар. Дык зрабі мне цяпер ласку і паслухай, што я скажу! Ёсьць падобны сьвятлу сонца адзін муж, Вішвамітрам зваць. Ад ягонай жарбы грознай маё сэрца дрыжыць дрыжма. Даручаю табе вось што. Вішвамітра, о пекная, непахісны ў сваім сэрцы ды суворай занят жарбой. Каб ня скінуў мяне зь неба, ты павінна яго змусьціць. Яму заваду учыні, мне ж — паслугу найвышнюю! Усьмешкай і вабным целам, медавітаю моваю Вішвамітру змусьці, пані, ад жарбы адвярні яго!»
М э нака прамовіла:
Надзелены вялік-бліскам і вялікай жарбой мудрэц, агняўляецца ён хутка, пан жа сам мне аб тым сказаў. Перад гневам яго й бліскам, перад сілай яго жарбы ты і сам дрыгаціш, Індра. Што ж казаць пра мяне, жану? Гэта ён Васіштху калісь разлучыў быў з нашчадкамі і, роджаны ў сям’і вояў, сьвятарства дасягнуў жарбой.
Dharma— бог, які ўвасабляе сабою дгарму.
Visvdmirra— вялікі мудрэц. У МБ (9.39) апавядаецца, што ен быў народжаны кшатрыем, але дзякуючы суворай жарбе змог стаць брагманам.
3°
З1
З2
33
34
35
36
37
3«
39
2&.
27.
28.
29.
Гэта ён удаўне стварыў для абмываў сьвятых раку — глыбокі паток, што цяпер Каўшыкі'25 называецца.
Там у засху яго жонку прытуліў сам Матанга-князь26, што, пракляты сваім бацькам, пражыўляўся лавітваю.
А як голад мінуў, пане, то вярнуўся мудрэц дамоў і раку намяніў Парай27, ці іначай — Збавіцелькай.
3 удзячнасьці тады вучту для Матангі правёў мудрэц, і ты, баючыся яго, выпіць Сомы усё ж прыйшоў.
Гэта ён у вялік-гневе стварыў зоры зіхоткія, зажэгшы сузор’і ў небе, пачынаючы з Шраваны28. Такога магут-мудраца я баюся, о Васава!
Укажы мне якісь спосаб, каб ня зжэг мяне гнеў яго!
А ён можа спаліць сьветы, можа ён скалынуць зямлю, можа зрушыць саму Мэру, раскруціўшы, нібы ваўчок.
Як жа дзеве, як я, кволай даткнуцца да магутніка, што палае, змагар здоляў, нібы полымя зыркае?!
Яго зрэнкі — само сонца, яго вусны — як рот агню, а язык — нібы бог сь.мерці. Як жа мудрага мне крануць?!
I Яма, й Сома, і вялікарышы,
і садг’і ўсе, і валакхільі, й вішвы29 — усе яны сілы яго баяцца, дык як не баяцца слабой жанчыне?!
Kausiki‘з роду Кушыкі’ — рака Кошы, адзін з прытокаў Гангі.
Macanga князь-рышы Трышанку, валадар Аёдг’і, які зажадаў пры жыцьці трапіць на неба. Спачатку ён зьвярнуўся да свайго ачольніка Васіштхі, але той ня стаў яму дапамагаць. Адмовілі Трышанку й Васішхтавы сыны, якія праклялі яго й тым зьвялі да стану чандалы (недатыкальнага). Тады Матанга пайшоў да Вішвамітры, даўняга Васіштхавага суперніка, і той сілаю сваёй жарбы даставіў князя на неба. Аднак абражаныя багі скінулі яго на зямлю, бо ён трапіў на неба падманам. Вішвамітра ня даў яму разьбіцца, пасьпеўшы псратварыць кпязя ў сузор’е, якое мы называем Паўднёвым крыжам.
Para‘якая перапраўляе / выбаўляе’ — другая палова радка ёсьць простым псракладам назвы ракі.
Sravana 22-я накшатра.
visve = visvadevah ‘усебагі’ — адна зь дзевяці груп багоў.
40
41
42
1
2
3
4
5
6
7
jo.
V-
Раз ты загадаў мне, о Пан нясьмертных, як зараз мне ды не пайсыді да рышы?! Прыдумай, аднак, для мяне ахову, даручэньне тваё каб змагла я споўніць. Як буду гуляць там, няхай бог ветру адзежу маю расхіне, о Індра, і хай пасобіць мне тады Манматха у гэтай задуме з тваёй, божа, ласкі. Хай пахкі вей тады павее зь лесу, калі я змушчаць Вішвамітру буду».
I згоду Індры атрымаўшы, тут жа да Каўшыкі3°ў пустынь яна памкнула.31
Такая v сьвятой Магабгараце у Разьдзеле пачатку 64-я частка.
ЧАСТКА 66
Шакунтала прамовіла: Такумовіў яе Шакра ды па Вецер паслаў ураз, і пайшла Мэнака разам зь Вечнавеем, о пан людзей. Л прыйшоўшы тады ў пустынь, апсара краснаклубая, Вішвамітру ўбачыла там, што суворай гавеў жарбой. Прывітаўшы яго сьціпла, пачала ля яго кружыць, і сарваў з апсары Вецер шаты месяцапекныя. Пабегла тады Мэнака ды сукенку сваю лавіць, гарэзнаму Ветру быццам сарамліва ўсьміхаючысь. I пабачыў вялік-моўчнік прыгажуню аголенай, што лавіла свае шаты, бездакорнацялесая.
А ўбачыўшы яе голай, той буйвал сярод брагманаў падуладу папаў юру й зажадаў зь ёю зьлегчыся. Падазваў ён тады дзеву, і яна абняла яго.
Вішвамітраў патронім.
Вершы 39-42 складзены ў памеры msrubh-.
8
9 ю
ii
12
П
14
15
16
'7
З2
33-
Лддаўшыся любві, разам правялі яны многа дзён, хоць ім і здалося: адно адзін дзень прамінуў тады. Там ля вод Маліні пекнай у даліне Зімовых гор’2 радзіла Мэнака мужу краса-дочку Шакунталу. I пакінула там дзіце прыгажуня бязжальная, ды вярнулася ў дом Індраў, загаданае споўніўшы. Знайшлі тое дзіця птушкі на зямлі у лясной глушы й акружылі яго тут жа, ад бяды бараняючы.
I ніводзін тады хіжы зьвер ня здолеў яго крануць, бо няспынна тое дзяўчо ўвесь ахоўваў птушыны род. Каб абмыў учыніць, неяк я пайшоў да ракі і там пабачыў яе ў гушчары пад аховай птушынаю, а, прынёсшы дамоў, дочкай стаў тады уважаць сваёй. Таго, хто надае цела ці яго выратоўвае, і таго, хто яго корміць, называе закон айцом.
Л паколькі дзяўчо птушкі ратаваліусім гуртом, назваў я тады немаўля Шакунталай, ці Пташкаю33. Таму дочкай маёй, госьцю, уважай ты Шакунталу, бо й дзяўчына толькі мяне уважае сваім айцом». Вось што бацька тады госьцю распавёў пра мяне, о князь. Дык і ты называй, пане, мяне Канвавай дочкаю, бо, ня знаўшы свайго бацькі, я за бацьку лічу яго. Вось і ўсё, што было, праўча, і як гэта пачула я.
Такая v сьвятой Магабгараце ў Разьозеле пачатку 66-я частка.
Himavat‘сьнежны’ — іншая назва Гімалаі (Himalaya‘дом зімы / сьнегу’).
Паводле традыцыйнай этымалёгіі, Sakuntalaутвараецца ад sakunra‘птушка’ і ^іа ‘атрымліваць, бараніць’, т.-б. імя можна перакласьці як «Ахоуваная птушкамі». Але хутчэй за ўсё -Іаёсьць памяншальным суфіксам (nap. vrsa‘муж’ — vrsala‘мужык’ і лац. рйег ‘хлопчык’ — puelhis ‘хлапчук’).
1
2
3
4
5
6
7
8
9 ю
34-
ЧАСТКА 67
Духшанта прамовіў:
Так ясна і ладна мовіш! He жарбітка — князёўна ты! Будзь дружынаю мне, панна! Што магу, падару табе! Адзежы, вянок залаты, завушніцы каштоўныя, бездакорны жамчуг, мноства самацьветаў зусякіх мест прынясу я табе сёньня ж, зьліткі, шкуры і шмат аздоб. Усё княства тваім будзе — толькі жонкай мне стань, прашу! Гандгарвавым шлюбам са мной пабярыся, о пекная, бо ён, панна, зусіх шлюбаў найлепшым уважаецца.