• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Uma— ІІІывава жопка.
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    28
    29
    3°
    З1
    32
    33
    34
    35 іб.
    Ці абразіць мяне гэтак ты хацеў, ці працяў яго у запале адно, горча, — я жывым не пушчу цябе! Ты парушыў закон ловаў і заплаціш цяпер жыцьцём!» Пачуўшы такавы словы, усьміхнуўся адно Ўладар і прамовіў тады ветла абяручнаму16 Арджуну: «Гэта я вепрука першым заўважыў у лясной глушы, і гэта ад маёй, пане, ён ад вострай памёр стралы. He гадзіцца, гардун, іншыхупікацьу сваіх грахох! За абмову тваю, дурню, я пазбаўлю цябе жыцьця! Бараніся! У цябе стрэлы я пускацьму маланкамі, пастарайся і ты добра: свае стрэлы пускай ў адказ!» Тут яны пачалі з рыкам безуніму тады страляць, адзін другога асыпаць зьмеястрэламі вострымі. Абрынуў на горца тады Сав’ясачын залеву стрэл, але са спакойным сэрцам іх прыняў Сіняшыі бог. Доўта гэтак стаяў Бгава пад залевай ягоных стрэл, непаражны для іх Гара, нерухомы, нібы гара.
    Убачыўшы, што дождж стрэлаў незнаёмцу ня чыніць ран, задзівіўся тады Партха ды прамовіў: «Якісьці цуд! Як можа пяшчотнацелы жыхар гэтых Зімовых гор непарушна трываць зьлеву маіх стрэлаў нясхіблівых?! Хто ён? Якша? Жыхар неба? Пан багоў? Ці сам Шанкара? На гэтай бо слаўнай гары стрэчы ладзяць сабе багі. Ніхто, пэўна, апроч Шарвы, не стрываў бы патоку стрэл, што на горца праліў сёньня я з магутнага Гандзівы! Ці бог ён, ці якша якісь, калі толькі ня Рўдра ён, я стрэламі яго сёньня адашлю ў жытло Ямава!» Наважыўшы так, сын Кунці стрэлы зноў сьмертаносныя стаў сотнямі пускаць з лука, як праменьне Тварэц сьвятла. Са спакойным, аднак, сэрцам прыняў тую залеву стрэл бажысты Трызубцаноша, нібы каменяпад гара.
    Неўзабаве, аднак, княжа, спаражнеўу яго калчан,
    Savyasacin	які можна страляць з лука абедзьвюма рукамі. Фактычна, адно з імён Лрджуны.
    зб
    37
    3*
    39
    4°
    41
    42
    43
    44
    45
    46
    47
    4S
    49
    50
    '7id.
    і спужаўся тады Партха, калі ўбачыў, што стрэл няма. Падумаў ён з жалем пра два калчаны невычэрпныя, што яму падарыў колісь Лгні ў лесе у Кхандаве'7: «Чым цяпер я страляць буду? Мой калчан апусьцеў зусім! Хто ж ён, гэты ўвішны ropau, што ўсе стрэлы мае пажор? Канцом лука яго ўдару, як слана б'юць канцом кап’я, ды адпраўлю тады горца у жытло Ямы страшнага!» 1 стаў біцца тады лукам зь ім нястомлівы Арджуна, але й дзіва-лук праглынуў тады горац пагрозьлівы. Схапіўся тады сын Кунці за клінок свой, о бгарата, і, прагнучы бой завяршыць, з новай сілай на йго напаў. Свой востравелічны клінок, не спыніць і скале які, абрынуў на голаў Бгаву радасыдь куру18 з усёй магі — ды зламаўся той меч пекны, галавы ледзь крануўшыся. Камянямі тады біцца стаў Адольца і дрэва.мі, але й дрэвы пажор горац, праглынуў ка.мяні ў сябе багавіты нібы-горац. Тады Партха адважлівы, выпускаючы дым з рота, ў гневе горца вялізнага кулакамі пачаў перыць, перунамі нібы скалу. Багавіты тады горац стаў таксама харобрага цьвярдымі, як пярун Шакраў, латашыць Сав’ясачына.
    I падняўся у тым лесе, разьляцеўся жахлівы грук адудараў іх кулакоў, сына Кунці а Шанкары. Нядоўга вусьцішны той бой паміж імі тады трываў, рукахваць, што была сходна зь бітвай Врытры а Васавы. Ударыў тады сын Кунці грудзьмі горца, магутлівы, але й пандаву бог тут жа з усёй сілы нанёс удар.
    Ад сьціску іх рук магутных, ад трэньня іх грудзей тады узьнікнуў на целах агонь, задыміўся з вугольля дым. Наваліўся тады Шарва усім целам на Пхальгуну ды сьціснуў ваяра ў ятры — аж сьцямнела ў таго ўваччу. Заціснуты Богам багоў, варухнуцца ня мог ваяр,
    Khandava	гэты эпізод расказваецца ў МБ 1.216.
    Т.-б. нашчадак роду Куру.
    51
    52
    53
    54
    55
    56
    57
    58
    59
    6о
    6і
    !9-
    20.
    21.
    падобным да груды мяса стаў Лрджуна, о бгарата.
    Так моцна здушыў яго бог, што ваяр і ўдыхнуць ня мог ды ўпаў бяз па.мяці далоў. I здаводіўся Бог багоў.
    Бага віт прамовіў:
    О ПхальГуна, ўсьцешаны я небывалым тваім трудом, сілай духу й мужнасьцяю — няма роўні табе, ваяр! Твая мужнасьць і пад сёньня быяі роўны маім ажно, я здаволен табой, волат, дык убач ты мяне, як ёсьць! Дару я табе дзівазрок, ты бо рышы калісьці быў. Ты зможаш кожнагаў баі, нават бога, о Пхальгуна!
    Вайшампаяна прамовіў:
    I ўбачыў тады сын Кунці Велябога бажыстага, самога Ўладара гораў разам з жонкай прыўкраснаю. Укленчыў перад ім Партха, галаву перад ім схіліў ды мовіў з шанаю тады, заваёўнік варожых мест:
    Арджу на п р а мо віў:
    О Кудлаты19, о Пан бгутаў, спапяляльніча Маданы20, ты прабач мне маю дзёрзкасьць і правіну маю даруй! Кабубачыць цябе, Бгава, я на гэту гару прыйшоў, у любае табе месца, дзе ты чыніш сваю жарбу. Дык зьлітуйся, Божа багоў, шанаваны усёй зямлёй! He віні ты мяне, Шарва, што я дзёрзкі з табою быў! Барукацца з табой стаў я ад нязнаньня адно, Ўладар! Дык даруй жа мне грэх гэты, я міласьці тваёй прашу!
    Вайшампаяна n р а м о в і ў:
    Прамовіў з усьмешкай тады быкасьцяжны21 бог Лрджуну, узяўшы за руку воя: «Я дарую табе усё!»
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 40-я частка.
    Kapardin— словам kapardaназываюцца кудлы, скручаныя на макауцы ў выглядзс марской ракавіны. Такую прычоску часта носяць пустэльнікі, а Шыва уважасцца сярод іх найпершым.
    Madana-/жарсьць — адно з імсн бога каханьня. vrsabha^llwaja‘чый знак — бык’ — вазілам Шывы быў бык.
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    22.
    2J.
    24.
    25-
    26.
    27-
    28.
    29.
    ЧАСТКА 41
    Багавіт прамовіў:
    У мінулым сваім целе ты быў Нарам22, о Пхальгуна21, і ў пўстыні Бадары24 шмат тысяч год ты чыніў жарбу.
    У табе і ў сьвятым Вішну — найвышэйшы духоўны пал, што трымае сабой гэты сьвет, о першы сярод мужоў. Хмарагучны схапіў лук ты на памазаньні Васавы ды панішчыў сыноў Дану з дапамогаю Крышнавай25. Быў гэта Гандзіва, які для рукі тваёй створаны, і я здолеў яго, віцязь, адабраць адно чарамі.
    Дзіва-тулы ж твае сёньня стануць зноў невычэрпнымі.
    Я здаволен табой вельмі, о ваяру магутлівы, — выбірай жа, які хочаш, сабе дар, о муж-буйвале! Няма табе роўных мужоў сярод сьмертных, о Пхальгуна, і на небе самім воя над табою ня знойдзецца!
    Л р д жу н а прамовіў:
    Калі хочаш мяне адарыць, багавіце, сабе тады выбіраю тваю зброю Пашупату26 шматгрозную, што завецца яшчэ Раўдрай27 і Галавою Брагмавай28: у суворым канцы веку29 разбурае яна ўвесь сьвет. Змагу я нішчыць у баі ёй і дайт’яў, і ракшасаў,
    Арджуна лічыццаўвасабленьнем 1 Іары, а Крышна, ягоны вазыіічы, — IІараяны, ці бо Вішну.
    AC ‘і Нараяна быу тваім таварышам'.
    Badari— гэта мясьціна знаходзіцца ў Гімалаі ў сучасным штаце Утгаркханд. Там, у мястэчку Бадрынатх. знаходзіцца аднайменны храм Вішну, адзін з найболып шанаваных у індуістаў. Слова badanазначас дрэва Ziziphus jujuba, таксама вядомас як індыйскі фінік.
    Гл. МБ 5.48.
    PasupacaДС ‘якая належыць Пашупаці’.
    RaudraДС ‘Рудрава’.
    У іншых варыянтах МБ Арджуна ўжо валодае гэтай зброяй і змагаецца ёю супраць Шывы.
    Т.-б. у канцы веку Калі (kali-yuga-).
    IO
    11
    12
    13
    Ч
    15
    16
    l7
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    30.
    і пішачаў, і ўсіх бгутаў, і гандгарваў са зьмеямі! Узьнікаюць зь яе сотні жахлівых перначоў і пік, а таксама стрэл зьмяістых — трэба толькі заклён сказаць! I Бпшму, і Крыпу з Дронам я прымею пабораць зь ёй, і сына вазака Карну, воя зьедліваслоўнага.
    Вось жаданьне маё, божа, найгалоўнае, Шанкара.
    Хай жа з ласкі тваёй сёньня яно Ўрэшце уісьніцца!
    Б a і a в і т прамовіў:
    Я дарую табе Раўдру, карыстацца ты зможаш ёй: і кідаць, о ваяр-тыгар, і вяртаць да сябе назад.
    Ня ўмее таго ні Шакра, ані Яма, ні Варуна, ані Вецер, ні Пан якшаўэ°, а пра сьмертных чаго й казаць. Проці простых людзсй, Партха, яе нельга пускаць у ход: У слабога магой мужа калі трапіць, то спаліць сьвет! Няма цэлі ваўсіх сьветах для яе недаступнае, кіруецца ж яна думкай, словам, лукам ці позіркам.
    Вайшампаяна прамовіў:
    Апратаўшы сябе сьпешна, вой тады, засяроджаны, прыпаў к ступам Бога багоў ды прамовіў: «Настаў мяне!» I наставіў яго Бгава, як той зброяй зьнішчальнаю карыстацца як сьлед, княжа, і як потым яе вяртаць. Ад Шанкары, мужа Умы, перайшла яна к Арджуну, і прыняў барацьбіт зброю з найвялікшаю ўдзячнасьцю. Затрэслася тады раптам зямля з горамі й дрэвамі, задрыжалі гарады, вёскі, і па моры пайшла валва.
    Загулі зьніадкуль сотні барабанаў тады й чаруп, ды разьлёгся вакол грукат буравею магутнага.
    1	ўбачылі багі й чорты каля волата Арджуны дзівазброю яўленую, што палала, нібы агонь.
    I толькі крануўся Ўладар веляволата ПхальГуны, якусё нячыстае ў ім адышлоунівеч тады.
    I вырак багавіт: «Можаш ты на небаўзысьці цяпер!» I ўкланіўся яму Партха, склаўшы рукі шанобліва.
    Бог багацьцяў Кубэра (Kubera-).
    25
    26
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    З2-
    Тады прамудры Валадар гор і Пан багоў Трохвокі Шыва, багавіт, мужны муж Умы, вярнуў найвою з ваяроў слаўны лук яго, пагубцу дайт'яў і пішач, Бгава — Гандзіву. I вось, пакінуўшы з жаной той прыўкрасны пік зь яго пячорамі тады й беласхіламі, дзе толькі птушкі й мудрацы бавяць часам час, Уладца ўзьнёсься на вачох Партхі ў выш нябёс?1
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    41-я частка.
    ЧАСТКА 42
    байшампаяна прамовіў:
    Так зьнікнуў з вачэй ваяра сіняшыі бог Шанкара, як сонца зь небаў канцы дня хаваецца з вачэй людзей. У вялікім тады зьдзіве мовіў тыгар сярод мужоў: «Самога Шарву кагадзе я наяве пабачыў тут! Пашчасьціла мне ўвачавідзь сёньня Гару Трохвокага пабачыць, Падаўцу дароў, ды крануцца яго рукой. Дасягнуў я сваёй мэты, тут сумневу ня можа быць, і ўсе праціўнікі мае ўжо, лічы, пераможаны!» Тут зьзяньнем блакіт-зялёным азарылася ўсё вакол, і зьявіўся Ўладар водаўў атачэньні марскіх пачвар. Са сьвітаю з багоў, дайт’яў, садг’яў, зьмеяў і розных рэк прыбыў валявіты туды гаспадар водаў Варуна.
    За ім на летаку-возе на зіхоткім прыбыў тады златацелы ўладар скарбаў — сам Кубэра ды зь якшамі. Заліваючы ўсё бліскам, дзіваглядны зьявіўся бог, каб убачыць тады Партху, Пан багацьцяў, о бгарата. А потым зьявіўся Яма сьмертаносны з гуртом дзядоў32—
    Вершы 25-26 складзены ў памсры rucird-.
    picarah — у Індыі ўважаецца, што дзяды, ці продкі, жывуць пасьля сьмерці
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    33-
    34-
    35-
    36.
    37-
    38.
    39-
    40.
    суцелых-бясвцелых продкаў, дабрадзеяў жывых людзей. Жазланосны15 Уладар дгармы, сын магутны Вівасвата, прыляцеў на сваім возе, асьвятліўшы ўсе тры быцьці, край гўг’якаў, край гандгарваў, а таксама сялібу зьмей14, асьляплялвны, нібы сонца ў канцы веку, о бгарата. На пярэстых гарах стаўшы на вяршынях Гімалаі, спазіралі багі, княжа, на Партху жарбавітага.