Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Bhima‘грозны’. УА гульня слоў: Bhimo bhima-parakramah ДС ‘грозны, грознамагутны’. Гэтая формула паўтараецца ў тэксьце шмат разоў.
УА сьвятар-рышы (brahma-rsi-).
Damana‘утаймавальнік (сябе)’.
Damayanti‘якая падкарас (мужчын)’, Dama‘самаўтаймаваньне’, Danta‘утаймаваны, рахманы'. Усё імёны ўтвораныя ад JcLim, як і мудрацова імя — такім чынам Бгіма ўшанаваў Даману за ягоны дар.
'3
14
15
16
*7
18
19
20
21
22
23
24
25
26
6.
7-
8.
бездакорнай красой зьзяла, як маланка зіхоткая, найгожая, нібы Лакшмі, Бгімоўна велявокая6. Hi сярод багавіц, пане, ні якшынь, ні жанок зямных не бывала краса-дзевы яшчэ гэткай сьляпучае: саміх нябёсных жыхароў чаравала яна сабой. Быў і Нала, ваяр-тыгар, пекнаты незраўнанае, нібы гэта сышоў долу сам Кандарпа, каханьня бог. Перад ёй усяляк князя-нішадгійца расьпісвалі, а прад Налам дачку Бгімы выхвалялі, о бгарата. Пра цноты адно аднаго так пачулі яны ня раз — і жарсьць разгарэлася ў іх, хоць яшчэ й не страчаліся. I вось Нала, пакут сэрца болей зносіць ня могучы, ля жанкоўні ў сваім садзе сядзеў неяк, засмучаны. Златапёрых тады раптам ён убачыў там лебедзяў і, ціха падкраўшыся к ім, аднаго ухапіць прымеў. Лж прамовіў тады Налу чалавечаю мовай птах: «Не забівай мяне, княжа, паслужу я табе яшчэ! Перад Бгімы дачкой гэтак я цябе апішу, ўладар, што мужа іншага яна не захочаўжо, Найшадга»7. Пачуўшы такавы словы, адпусьціў Нала лебедзя. і ўзьнялося усё стада, паляцела ў відарбгаў край.
У месьце відарбгаў тады прызямліліся лебедзі, ля Бгімоўны самой селі, златакрылапрыгожыя. Як убачыла тых птахаў Дамаянці зь сяброўкамі, сталі тут жа лавіць дзевы, о ўладар, дзіва-лебедзяў. Тыя — ўроссып паўсім садзе, а за кожным — па дзеўчыне: так са сьмехам яны птушак і ганялі, о бгарата.
Аж раптам лебедзь, за якім Дамаянці панеслася, чалавечай сказаў мовай княжне словы наступныя: «Дамаянці! Цяпер правіць у нішадгаў магутны князь. а завуць ваяра Налам, і падобны ён Лшвінам8.
ДС ‘у якой выцягнутыя вочы'.
Naisadha'нішадгіец, князь нішадгаЎ'. Лшвіны былі сымбалем маладосьці й красы.
27
28
29
3°
З1
і
2
3
4
5
6
7
8
9-
Калі станеш яму жонкай, о найпекная між жанчын, нямарным будзе на зямлі нараджэньне тваё й краса! Я бачыў багоў і людзей, зьмей, гандгарваў і ракшасаў, ды роўні Налу сярод іх я ня бачыў яшчэ пакуль.
Ты пярліна сярод дзеваў, між мужчынаў найлепшы ён — ня можа ня быць выдатным шлюб выдатных, о пекная». Пачуўшы такавы словы, адракла дачка Бгімава: «Перадай жа тады, пташа, тое самае Найшадгу!» «Добра!» — дзеве сказаў лебедзь, і, ў зямлю нішадгійскую прыляцеўшы, тады Налу распавёў, як усё было.
Такая ў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле
$о-я частка.
ЧАСТКА 51
Брыгадашва прамовіў:
Дамаянці з таго часу, як сустрэлася зь лебедзем, не жылаўжо сабой болей — толькі Налам яна жыла. Схуднела ад тугі дзева, з твару гожага зьнік ірдзень, ад уздыхаў цяжкіх вусны пабляднелі ў яе зусім.
Задуменна янаў небаўсё глядзела, няшчасная, і ні сон, ні гутарка ёй не прыносілі ўжо спакой. Hi днём, ні ноччу не спалось прыгажуні сумотлівай, і скемілі яе дружкі, што княжна занядужала. Расказалі тады князю сяброўкі Дамаянціны, што нядужыцца іх паньне Дамаянці, о пан людзей. Дазнаўшыся аб тым, Бгіма, ад сябровакуважлівых, стаў думаць, як можна сваёй памагчы у бядзе дачцэ. Зірнуўшы на сваю дочку, што ужо расьцвіла зусім, зразумеў валадар краю: самаглядаў’ прыйшла пара! Пачаў зьбіраць ён адусюль краяўладцаў, о пан людзей:
svayam-vara гл. увагу 22 да «Пра Магабгарату ». У перакладзе таксама ўжываюцца формы ’самагледзіны’ і ‘сваямвара’ (пар. бсл. агледзіны).
9 ю
ii
12
13
14
15
16
‘7
18
19
20
21
22
10.
11.
12.
«Прыяжджайце да нас, панства, ў самаглядах узяцьудзел!» I, пачуўшы, о князь-тыгар, пра Бгімоўны сваямвару, сталі к Бгіму тады праўцы зьяжджаціся з усіх краёў, усеў аздобах і вянкох, ў атачэньні вялікавойск, і гудзела зямля, княжа, ад іх коней, сланоў, вазоў.
У гэту самую пару два празорцы адвечныя, вандруючы, вялік-рышы, сьветам Індры, вялебныя, славуты Нарада-мудрэц і праслаўлены Парвата, увайшлі у жытло Шакры, належна ўшанаваныя.
Уважыўшы іх, Ставокі10 аб здароўі спытаў гасьцей, пацікавіўся ў іх, княжа, ці ім ручыць заўжды й ва ўсім.
Нарада прамовіў:
Нам ручыць ува ўсім, божа, і здароўе ў нас добрае, працьвітаюць паны людзтва, МаГгаване, паўсёй зямлі.
Брыгадашва прамовіў:
Пачуўшы Нарадаў адказ, запытаў Врытрабой" ізноў: «Заступцы краю'2, што ў баі не шкадуюць свайго жыцыдя і ад джала стралы вострай не адвернуць ніколі твар, для якіх гэты сьвет цэлы — Камадўг дарадойная, дзе ж яны, ваяры-праўцы? Ад чаго да мянеў палац не сьпяшаюць яны ў госьці, улюбёнцы мае князі?» Пачуўшы такавы словы, адказаў яму Нарада: «Раскажу я табе, божа, дзе ўладыкі падзеліся.
Есыдь у князя Бгімы дачка, Дамаянці яе завуць, што ўсіх красою на зямлі пераўзыдзе красунь-юніц. Самагляды яе, Шакра, неўзабаве адбудуцца — вось дзе сёньня усе праўцы, ўладары ды ўладарычы. Яе, пярліну між юніц, Дамаянці прыўкрасную кожны хоча сабе ў жонкі, Врытрабою праслаўлены!» Пакуль аб тым ён гаварыў, прыбылі да Шатакрату сьветапастыры, вой-тыгру, разам з Агні, нясьмертныя.
Sahasraksa‘тысячавокі'адно з імён Індры.
Vrtra-han‘забойца Врытры’ — адно з імён Індры. ЛС ‘дгармазнаўцы'.
23
24
25
26
27
28
29
1
2
3
4
5
6
7
Як пачулі багі вестку, што на неба прынёс мудрэц, усклікнулі яны ўцешна: «Трэба й нам на сваямвару!» I вось багове на сваіх на вазілах са сьвітамі паехалі тады к Бгіму, дзе зьбіраліся ўладнікі. Так і Нала, о сын Кунці, пачуўшы пра сваямвару, да відарбгаў памчаў тут жа, бо князёўну даўно кахаў. 1 ўбачылі багі Налу, што імчаў па зямлі, ваяр, і здалося усім: гэта сам Манматха, каханьня бог. А пабачыўшы там Налу, што, як сонца само, зіхцеў, застылі ў зьдзіўленьні багі ад цудоўнай яго красы. Спыніўшыў паветры свае калясьніцы, нябёсьнікі спусьціліся на дол, княжа, ды прамовілі Найшадгу: «Гэй, Нала! Гэй, Індра князёў! Слывеш верным ты ісьціне. Учыні ж нам цяпер ласку: вестаношам для нас пабудзь!»
Такая v сьвятой Магабгараце ў Лясным разьЭзеле ^і-я частка.
ЧАСТКА 52
Брыгадашва прамовіў:
Абяцаў ім тады Нала: «Усё зраблю!» А пасьля дадаў, склаўшы рукі тады ветла і спытаўшы наступнае: «Панове, хто вы? Да каго вы мяне пасланцом шляце? I што мне трэба перадаць? Раскажэце ж усё як сьлед!» Пачуўшы такавы словы, адказаў яму Пан багоў: «Знай, багі мы, о муж-тыгар! да Бгімоўны мы ўсе ідзём. Я Індра, а гэта Агні, а вось гэта Уладар вады, а чаньверты між нас — Яма, зьнішчальнік чалавечых цел. Перадай жа, о князь Нала, Дамаянці паведамі: «Прыбылі да цябе, дзева, сьветапастыры з Васавам.
Твае просяць рукі Індра, Агні, Яма ды Варуна — дык выберы зь іх аднаго сабе мужам, о пекная!» Адказаў ім тады Нала, склаўшы рукі паважліва: «Не магу я вам памагчы. На сваямвару й сам іду!»
8
9 ю
ii
12
Ч
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
Б а гі прамовілі:
Кагадзе ты сказаў, княжа: «Усё зраблю!» I пачулі мы. Чаму ж адмаўляеш цяпер?! Абяцаньне сваё трымай!
Брыгадашва прамовіў:
Пачуўшы такавы словы, адказаў ім тады ўладар: «Пад аховай палац моцнай. Як жа мне увайсьці туды?» «Не хвалюйся аб тым, княжа!» — адказаў яму Шакра так, і пакрочыў тады Нала да Бгімоўны ў яе палац.
У атачэньні яе дружак Дамаянці пабачыў ён, што красою сваёй зыркай зіхацела зіхотліва. I такое ішло зьзяньне ад княжны краснавокае, што здавалася: й сам месяц перад ёю паблякнуў бы. Чым больш ён глядзеў на яе, тым мацней ён яе кахаў, ды парушыць зарок даны не хацеў ён, о бгарата. Заўважыўшы Налу, жанкі бездакорнацялесыя паўскоквалі усе з крэслаў, яго бліскам уражаны.
Сталі дзевы хваліць Налу, ўладаром задзівіўшыся, ды ня ўтолас, але ў думках гаварылі яны сабе: «О, які ён пякны й статны! О, які магавіты муж! Хто ён? Якша? Ці бог, можа? Ці Гандгарва з саміх нябёс?» Лні слова, аднак, дзевы не прамовілі, пан зямлі, — так уразіў іх князь Нала, штоў бянтэзе прамоўчалі.
Ракла слова тады першай Дамаянці зьдзіўлёная, усьміхнуўшысь свайму госьцю, бо і той усьміхнуўся ёй: «Хто ты, муж бязьмернай красы? Паланіў ты душу маю! Ты, напэўна, нехта з багоў. Раскажы мне, бязгрэшлівы! Як папаўу палац гэты? Як прайшоў непрыкмечаным? Вельмі пільная тут варта, і суровы мой бацька-князь». Пачуўшы такавы словы, адказаў тады Найшадга: «Завуць мяне Налам, княжна, і прыслалі мяне багі. Тваёй просяць рукі Індра, Яма, Агні ды Варуна — дык выберы зь іх аднаго ты ў мужы, о прыўкрасная!» 3 дапамогай багоў, панна, і ўвайшоў я у твой палац, і ніхто ня ўбачыў мяне, і спыніць не спыніў ніхто.
^4
1
2
3
4
5
6
7 a
9
io
ii
12
‘3
3 гэткай просьбай багі сёньня і прыслалі мяне сюды. Цяпер ты ведаеш усё. Дык рабі, як захочацца».
Такая v сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеде 52-я частка.
ЧАСТКА 53
Брыгадашва прамовіў:
Учыніўшы багом шану, адракла Дамаянці так: «Ажаніся са мной, княжа! Што зрабіць мне табе, скажы! Усё, што маю, валадар, а таксама й сябе саму давяраю табе сьмела — пакахай жа і ты мяне!
Словы птаха ў маім сэрцы да цябе запалілі жарсьць. Гэта дзеля цябе, Нала, я сабрала сюды князёў!
Калі ж адрынеш ты мяне і ня прымеш маёй любві, што вада, што агонь, пане, — будзе мне ужоўсё адно!» Пачуўшы такавы словы, адказаў тады Найшадга: «О, навошта табе сьмертны, калі прагнуць цябе багі?! Я ня варты й пылу са ступ сьветатворцаў, о пекная. Абяры ж у мужы лепей ты сабе небажыхара!
Хто сьмее пярэчыць багом, адно сьмерць здабывае ён — пашкадуй жа мяне, панна. стань да шлюбу з бажыстымі!» Адказала тады дзева дрыготкім ад сьлёз голасам, прамовіла яна Налу, красуня яснаўсьмешная: «Я ведаю адзін спосаб, шлях бясьпечны я знаю, князь. Ты зможаш унікнуць віны, калі ўчыніш, як я скажу! Ня бойся нічога цяпер, о найлепшы сярод мужоў, і з багамі прыходзь разам на мае самагледзіны.
Перад імі сама, княжа, я цябе абяру ў мужы, і ня будзе, о муж-тыгар, тады ў гэтым твае віны». Пачуўшы такавы словы, о найлепшы між бгаратаў, адправіўся Нала туды, дзе чакалі яго багі.
Як убачылі там богі, што вяртаецца Найшадга, то сталі пастыры яго пра навіны дапытвацца.
14
15
16
!7
18
19
20
21
1
2
3
4
У-
Б а гі прамовілі:
Ці ўдалося табе ўбачыць князёўну яснаўсьмешную?
I што адракла яна нам, раскажы, о бязгрэшлівы!