• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Н а л а прамовіў:
    Я пайшоў да княжны ў церам, як паны й наказалі мне, ды ў ейны пакой увайшоў міма варты шматлікае.
    Праз вашу сілу, о багі, аніхто, акрамя княжны, не заўважыў мяне ў момант, калі я увайшоў туды. Мянеўбачыць змаглі толькі яе служанкі юныя, а як убачылі, то ўраз у вялікі прыйшлі задзіў.
    Расьпісаў я паноў добра, ды князёўна прыўкрасная мяне усё ж такі, багі, неразважная, выбрала, і сказала тады: «Нала, ты з багамі прыходзь успол, о найлепшы сярод вояў, на мае самагледзіны.
    Перад імі сама, праўча, я цябе абяруў мужы, і ня будзе тады ў гэтым, дужарукі, віны твае». Так усё і было, богі, як паведаў я толькі што. Як лепей нам будзе зрабіць, я на ваш пакідаю суд!»
    Такая у сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле ^-я частка.
    ЧАСТКА 54
    Брыгадашва n р а м о в іў:
    Калі час надышоў добры, у спрыяльны для сьвята дзень13 запрасіў адусюль праўцаў Бгіма-князь на сваямвару.
    Пачуўшы пра тое, князі, у княжну закаханыя, ураз прыбылі на абрад, жадаючы яе рукі.
    Нібыта ільвы на гару, падняліся яны тады праз браму на памост пекны з залатымі калёнамі. Там на розных стальцох селі ўладары запрашоныя, ў завушніцах усе зыркіх, у духмяныхусе вянкох.
    УЛ ‘у мссячны дзснь'.
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    14
    Як зьмеямі БгоГаваці4, як пячора ды тыграмі, напоўніўся памост тут жаўладарамі-асілкамі. Былі тоўстыя v іх рукі, як завалы жалезныя, як зьмеі пяцігаловы, прыгожыя ды гладкія. У аправе валос чорных іх твары пекнаносыя зіхацелі, нібы ў небе тыя зоркі, о бгарата.
    I восьу зборню увайшла Дамаянці прыўкрасная, прыгажосьцю сваёй яснай асьляпіўшы усіх князёў. Ад зграбнага яе цела, ад красы бездакорнае не маглі адарваць зору валадыкі магутныя.
    I калі пачалі ймёны абвяшчаць іх, о бгарата, убачыла тады дзева пяць мужоў там аднолькавых. Углядзеўшыся ў іх добра, у аднолькавых з выгляду, не пазнала яна Налу, ўладара над нішадгамі: кожны Налам тады дзеве падаваўся, о пан зямлі. Так стаяла яна моўкна, ў задуменьне парынуўшы: «Як жа зараз мне зразумець, дзе мой Нала, а дзе багі?» Так у думках цяжкіх дзева і стаяла засмучана, спрабуючы знакі багоў прыгадаць, оўладар людзей. Ніводнай прыкметы багоў, што ад старшых мне ведамы, я ня бачуў гэтых пяці, што тут перада мной стаяць». Абдумаўшы усё добра, разважыўшы усё як сьлед, зразумела тады панна: адно богі памогуць ёй!
    1	словам, і думкай багоў янаўважыла, бгарата, і, склаўшы тады далоні, дрыжучы, яна мовіла: «Адразу як птах расказаў мне пра Налу, я выбрала яго мужам. Ісьцінай сёй пакажэце мне любага!
    I словам, і думкай заўжды я была яму верная — дык ісьцінай гэтай, багі, пакажэце мне любага! Самімі багамі Налау мужы мне прызначаны — нясьмертныя, ісьцінай сёй пакажэце мне любага! Явецеся ў сваёй яве, о багі несьмяротныя, каб Налу змагла я пазнаць, ўладара дабраслаўнага!»
    Uhogavatt‘зьмяіны [горад]' — горад у падземным княствс зьмей (naga-).
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    3°
    З1
    32
    33
    34
    35
    ’5іб.
    ‘7-
    Пачуўшы сьлёзную мальбу, задзівіліся так багі рашучасьці яе цьвёрдай, і адданасьці Найшадгу, і чысьціні яе думак, і вернасыді, і мудрасьці, што явілі сябе паньне у азнаках сваіх тады: не пацелі зусім богі, не міргалі, нясьмертныя, і ў сьвежых стаялі вянкох, над зямлёю лунаючы15 '6. У завялым вянку, потны і ў адзежы запыленай, адкідаючы цень, Нала стаяў доле, міргаючы. Разгледзеўшы тады ўрэшце, дзе багі, а дзе Найшадга, абрала у мужы дзева дабраслаўнага Найшадгу. Край убору яго, княжа, сарамліва янаўзьняла ды на плечы яму пекны палажыла сама вянок — так выбрала яна Налу у мужы, найпрыўкрасная. I ў вялікім тады зьдзіве заўздыхалі вакол князі. Сьвятары ж і багі, княжа, яе выбару радыя, праслаўляць пачалі Налу, о найлепшы між бгаратаў. Як абрала княжна Налу, то багі велядужыя надзвычай усьцешыліся й далі восем яму дароў. Муж Шачы абяцаў князю, задаволены Найшадгам, дзівазрок17 на усіх вучтах і па сьмерці навышні сьвет. Агні ж даў магчымасыіь яму выклікаць дзе-хаця сябе, а таксама яшчэ сьветы, як ён сам, зіхатлівыя.
    Яма даў яму смак тонкі й вернасьць дгарме, о бгарата, а Пан водаў — здольнасьць ваду выклікаць дзе-хаця сабе. Дзівапахкі вянок разам далі пары тады багі ды вярнуліся ўсе тут жа на трынеба, о пан людзей. Таксама і ўсеўладары, шлюбам гэтым усьцешаны, па краінах сваіх скора разышліся, о бгарата.
    Здабыўшы самацьвет-дзеву, дабраслаўны князь Найшадга зажыўу радасьці тады, нібы Індра з сваёй Шачы. Бліскучы, як само сонца, сваім шлюбам усьцешаны,
    УА ‘не кранаючы зямлі’. AC ‘незапыленыя’.
    Т.-б. магчымасьць бачыць багоў на ахвярапрынашэньнях.
    зб
    37
    3«
    і
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    18.
    ён праведна правіў зямлёй, і любіў яго ўвесь народ. Учыніў ён конезакол, як Яяці, сын Нагушы, ды іншыя правёў вучты, на дары не скупіўшыся. У прыгожых гаёх, княжа, і ў цяністых сваіх садох з Да.маянці ён час бавіў, веляшчасны, нібыта бог. За вучтай набожнаю так і забаваю пан людзей веляшчодрай зямлёй правіў, веляшчодры ўладар зямлі.
    'І'акая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьазеле
    54-я частка.
    ЧАСТКА 55
    Брыгадашва прамовіў:
    Як выбрала княжна Налу, то багі велядужыя, на неба вяртаючыся, стрэлі Калі із Двапарам18. Запытаўся тады ў Калі Врытрабой дабрамужлівы, так прамовіў яму Шакра: «Скажы, Калі, куды ідзеш?» Адказаў яму так Калі: «Я іду на сваямвару да прыўкраснай дачкі Бгімы. Янаў сэрца запала мне!» Засьмяяўся тады Шакра: «Ужо сваямвара скончана! Абрала Бгімоўна сабе ў мужы Налу славутага». Пачуўшы такавы словы, Калі вельмі разгневаўся, і тады зьвярнуўся к багом ён з наступнай прамоваю: «Раз яна заместа багоў сабе выбрала сьмертнага, то павінна зазнаць кару за абразу ўчынёную!» Пачуўшы такавы словы, адказалі яму багі: «3 дазволу нашага ўзяла Дамаянці яго ў мужы!
    Хто ж ня стане на бок Налы, ўладараусяцнотнага?! Ён выдатны знаток дгармы і пры слове сваім стаіць, Спакойны ён, чысты, мудры, сьціплы, шчодры і стрыманы — да саміх нясьмертных багоў несумненна, падобны ён! Той сябе пракляне, Калі, й сам, бязглузды, заб’е сябе,
    Назвы касьцей для гульні: адзінка (kali-) і двойка (dvapara-).
    11
    12
    13
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    ‘9-
    хто захоча забіць Налу ці хаця б пракляне яго.
    Хай праваліцца ён, злосны, у бяздоньне пякельнае!» Так выраклі багі Калі ды на неба вярнуліся.
    Толькі зьніклі багі ў небе, Калі Двапару так сказаў: «Не магу я стрымаць гневу! Усялюся я ў Найшадгу ды княства ў яго адбяру — з Дамаянці яму ня быць! Ты жу косьці ўвайдзі, дружа! Памажы мне адпомставаць!»
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле ^-я частка.
    ЧАСТКА 56
    Брыгадашва прамовіў:
    Даўшы гэткі зарок, Калі ліхамысьлівы з Двапарам адправіўся сейміг туды, дзе жыў Нала, о бгарата. Там, зручнага часу ждучы, Калі доўга пражыўутай, і вось праз дванаццаць гадоў магчымасьць налучылася. Аднойчы ўвечары ўладар, памачыўшыся, сеў шаптаць, не памыўшы сабе ногі‘9, — тады Калі ў яго й пранік. У Налу ўвайшоўшы тады, ён адправіўся к Пушкару і прамовіў яму гэтак: «У косьці з Налам хадзі гуляць! Я ўладкую, каб ты, пане, абыграў Дабраслаўнага і забраўу яго княства — не вагайся, прыходзь гуляць!» Пачуўшы такавы словы, пайшоў к Найшадгу Пушкара, а Калі — зь ім разам, тады стаўшы першай сярод касьцей. Прыйшоўшы ж да яго, стаў ён свайго брата ўгаворываць: «Згуляймау косьці са мной!» Так казаў яму Пушкара. Ня вытрымаў тады Нала, выклік братаў усё ж прыняў, на вачох у дачкі Бгімы ён у косьці пачаў гуляць.
    Ідзецца пра абрад ачышчэньня. Вось як ён апісвасцца ў Manu-smni5.138: «Памачыўшыся ці спаражніўшыся, зьбіраючыся чытаць Веду ці спажываць ежу, няхай ён, спаласнуўшы рот, заўжды акрапляс атворы цела (вушы, вочы, ноздры й органы выдзяленьня)».
    9 ю
    n
    12
    13
    14
    15
    16
    i
    2
    3
    4
    На багацьце сваё Нала, на адзежы й на повазы стаў ён з Калі гуляць, княжа, і прайграў у гульні усё. Ап’янілі яго косьці, ўладара Дабраслаўнага, і ніхто зь сяброў не прымеў спыніць Налу, о бі арата. Гараджане усе разам тады з райцамі княскімі прыйшлі на князя паглядзець і ад немачы вылечыць. Падышоў вазьнічы тады да Бгімоўны і так сказаў: «Каля брамы увесь горад сабраўся, о прыўкрасная! Ты скажы ўладару: “Пане, гараджане к табе прыйшлі, злачынствам абураныя князя дгармавядушчага!”» Ледзьве сьлёзы стрымваючы, Дамаянці гаротная тады Налу ракла гэтак зь цяжкім сэрцам: «О Найшадга! Каля дзьвераў нашых стаяць усе месьцічы з райцамі, каб убачыць цябе — гэтуль прывяла іх любоў к табе. Ты павінен да іх выйсьці!» — так яго яна ўпрошвала. Паланёны, аднак, Калі, дабраслаўны князь Найшадга нічога нс адрок жонцы, што рыдала, прыўкрасная.
    I тады ускрыкнулі ўсе гараджане з дарадцамі: «Ня наш гэта князь!» — і дамоў пайшлі ў горы ды сораме. А гульня трывала яшчэ шмат месяцаў, о пан людзей, і раз за разам прайграваў тады Пушкару Найшадга.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    56-я частка.
    ЧАСТКА 57
    Б ры г а д а ш ва прамовіу:
    Зразумела дачка Бгімы, не ачмурана косьцямі: ачмурыла гульня мужа, ўладара Дабраслаўнага. 1 стала красуня тады, страхам-горам зьнябытая, думаць, як памагчы Налу у бядзе, о Юдгіштхіра. Баючысь за свайго мужа і дабра яму прагнучы, яна няньцы сваёй вернай Брыгатсэне сказала так: «Брыгатсэна! Хутчэй райцам перадай, што заве іх князь,
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    іі
    12
    ч
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    20.
    каб сказалі яны, колькі засталося ў яго майна». Пачуўшы пра князеў загад, ажывіліся раднікі: «Моудача цяпер з намі!» I да Налыуміг прыйшлі. У другі тады раз пані абвясьціла: «Падданыя чакаюць на цябе, княжа!» Ды змаўчаў ізноў пан людзей. He пачуўшы ані слова, дачка Бгімы у сораме вярнулася назад, княжа, у пакоі свае тады.
    Пачуўшы ізноў, штоўдача адвярнулась ад Найшадгі і прайграў ён усё чыста, яна няньцы сказала так: «Брыгатсэна! Ідзі хутка да Варшнэі! Скажы, што князь, вазьнічага свайго кліча, справа жджэ яго важная!» Пачуўшы такавы словы, Брыгатсэна надзейных слуг паслала к вазаку тут жа й прывяла яго к Налавай. Дамаянці ж, жана кемна, час і месца разважыўшы, Варшнэю ласкавым тады словам гэтакім мовіла: «Ты знаеш, заўжды да цябе добра ставіўся Найшадга. У бядзе ён цяпер, пане, і твой доўг — памагчы яму! Чым болей прайграе Нала у гульні ліхой Пушкару, тым мацней у ім да гульні разгараецца жарсьць тады. Яку брата яго заўжды выпадае удала косьць, так заўжды няўдала яна выпадае у Найшадгі.