Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Hi сяброў ня чуе ўладар, ні мяне, ні суродзічаў. Анічога ў яго, пэўна, больш няма: ён усё прайграў! Раз ня чуе мяне праўца, ачмураны ліхой гульнёй, мая надзея — на цябе! Маю просьбу ты выканай! He на месцы ў мяне сэрца: як бы Нала ня згінуў сам! Любімых скакуноў Налы мысьляхуткіх бяры хутчэй і блізьнятак маіх, пане, адвязі, прашу, ў Кундзіну20! У маіх сваякоў дзетак ты пакінь разам з повазам і там, колькі хочаш, жыві або ў іншы падайся край». Пачуўшы такавы словы Дамаянці прыўкраснае, перадаў вазьнічы тады ўсё дарадцам дасьведчаным. Атрымаўшы ад іх згоду, ён адразу, о пан зямлі,
Kundina сталіца відарбгаў.
21
22
23
1
2
3
4
5
6
7
8
9 ю
21.
v поваз пасадзіў дзетак ды ў відарбгаў зямлю памчаў. Там ён коней аддаў Бгіму і найлепшы з усіх вазоў, Індрасэну й яе брата Індрасэну21 — ўладычнаму. Уважыўшы князя, тады, горам Налы засмучаны, у Аёдг’ю пайшоў возьнік, о найлепшы між бгаратаў. Прыбыўшы ў Аёдг’ю, скрушны, к Рытупарну славутаму ён на службу пайшоў, княжа, і вазьнічым ягоным стаў.
Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле ^■j-я частка.
ЧАСТКА 58
Брыгадашва прамовіў:
Як зьехаў Варшнэя зь дзецьмі, дабраслаўны князь Найшадга прайграў брату свайму панства, а таксамаусё майно.
1 прамовіў тады князю безьдзяржаўнаму Пушкара: «Ну што, гуляцімеш яшчэ? Што паставіш цяпер на кон? Засталася ў цябе толькі Дамаянці адна — і ўсё.
Калі лічыш яе вартай стаўкі, косьці тады кідай!» Так Пушкара сказаў брату, але Нала змаўчаў ізноў, хоць і сэрца яму гора разрывала, о бгарата. Мнагаскрушны тады Нала, паглядзеўшы на Пушкару, скінуў зь цела свайго, княжа, ўсе аздобы, ў якіх ён быў. Адзежынай адной ледзьве прыкрыты, ён устаў тады і, пакінуўшы ўсе скарбы, сумнасэрцы, падаўся прэч.
Бгімоўна ж, таксамаў адной адзежыне, пайшла за ім, і за брамаю тры ночы правялі яны, бгарата.
Тым часам Пушкара ліхі абвясьціў ваўсім горадзе: «Хто стане памагаць Налу, той асудзіць сябе на сьмерць!» Баючыся яго гневу, аніхто з гараджан тады не прыняўу сябе князя й не памог, о Юдгіштхіра.
Так варты гасьціны ўладар, не прыняты, аднак, нікім,
Дзяўчынка — Indra-sena-, хлопчык — Indra-sena-.
11
12
13
14
15
16
17
і«
19
20
21
22
23
24
25
22.
21-
тры ночы за брамай правёў, ваду толькі адну п’ючы. 1 правёўшы там шмат часу, Нала, голадам змучаны, убачыў аднойчы птушак, што зіхцелі, бы золата.
I падумаў тады Нала, князь нішадгаў праслаўлены: «Будзе ежа ў мяне сёньня, будзе сёньня ў мяне і скарб!» Адзежынай сваёй сподняй ён тых птушак накрыўураз, ды ўзьляцелі яны ў неба разам з тою адзежынай! Падняўшыся уверх, птахі тады Налу прамовілі, што стаяў на зямлі, голы, й галаву апусьціў сваю: «Гэй, дурню! Мы косьці, й твая ўся адзежа належыць нам. Покі ў ёй ты хадзіў, наша была радасьць няпоуная». Калі зьніклі ўгары косьці, Нала голы тады сказаў, Дамаянці, сваёй жонцы, так прамовіў праслаўлены: «Спачатку косьці у мяне адабралі маю зямлю, і чым нам жывіцца цяпер, я ня ведаю, пекная.
Церазь іх нас ніхто ў доме у сваім прытуляць ня стаў, а цяпер і адзежу маю скралі косьці крылатыя.
Хоць і трапіў я у бяду, хоць і ў роспачы я цяпер, я твой муж, а таму слухай гэту раду карысную. Усе гэты шляхі, жонка, у паўднёвы кіруюць край, праз Аванці бягуць сьцежкі, паўз гару Рыкшават вядуць. Вунь там горы стаяць Віндг’я22 і Паёшні струменіць плынь, а вунь жытлы вялік-рышы патанаюць у квецені.
Гэты шлях — у край відарбгаў, той, далейшы, — да косалаў, а на поўдзень ляжаць землі, што завуць Дакшынапатхай»4. Ледзьве сьлёзы стрымваючы, Да.маянці гаротная тады мужу ракла гэты словы, поўныя жаласьці: «Варта мне падумаць аб тым, што задумаў ты, Найшадга, як слабне цела ды ў грудзях ажно сэрца заходзіцца.
Як я кіну цябе, мужу, аднаго у лясной глушы бяз княства, адзежы, майна, згалелага й галоднага?!
Vindhya— невысокія горы, што аддзяляюць паўночную Індыю ад паўднёвай. Daksina-pacha‘паўднёвы шлях’ — землі на поўдзень ад гораў Віндг'я (сучасны Дэкан).
2b
27
2«
29
30
31
32
33
34
1
2
3
4
He тужы аб былым шчасьці, хай голад і грызе цябе, — праганю я тваю скрухуў гэтай пушчы v вусьцішнай. У нягодзе любой, мужу, няма лекаў надзейнейшых за верную жану — гэта я кажу табе ісьцінна!»
Н ала прамовіў:
Усё гэтак, як ты кажаш, Дамаянці прыўкрасная. Нямаў мужа сяброў лепшых за жонку, яму верную. Я й ня думаў цябе кідаць. Ты дарэмна хвалюесься. Я хутчэй пакіну сябе, чым цябе, о бязгрэшная!
Д а м а я н ці прамовіла:
Калі ты ня хочаш са мной расставацца, о Найшадга, то чаму ты няпер шлях мне да відарбгаў паказваеш? He да твару табе, праўча, мяне кідаць адну ў глушы, ды, відаць, надумаўусё ж ты пакінуць мяне цяпер. Пра дарогу, вялік-княжа, ты працягваеш мне казаць, воеь таму й спужалася я, о найлепшы еярод мужоў. Ды калі ты усё ж хочаш, каб цябе я пакінула, то благаю, хадзем разам да відарбгаў, о пан зямлі! 3 павагаю цябе прыме князь відарбгаў, о ўшанлівы, і ў доме нашым зажывеш ты ў пашане ды радасьці.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 58-я частка.
ЧАСТКА 59
Нала прамовіў:
Цесьцеў край для мяне, пані, сапраўды, нібы ўласны дом, ды ніколі ў бядзе гэткай я туды не пайду з табой. Прыйшоў я калісьці туды, несучы табе радасьці, — як прыйеьці мне туды знову, несучы адно горасьці?!
Брыгадашва п р а мовіў:
Так дружыне еваёй Нала гаварыў тады зноў і зноў, суцяшаў валадар жонку, паўсукенкай прыкрытую. Прыкрытыя адным портам, блукаючы туды-сюды,
5
6
7
8
9 io
ii
12
ч
M
15
16
17
18
19
20
24.
25-
налучылі яны неяк на будан у лясной глушы. Увайшоўшы ў яго, тут жа князь нішадгаў з Бгімоўнаю, на зямлю, о ваяр-тыгар, апусьціліся стомлена. Абстрыжаны24, голы, брудны ды запылены ўвесь, тады прылёг ён з жонкаю сваёй на зямлю ды заснуў ураз. Заснула адразу й дачка Бгімы, горам зьнябытая, парынулау сон пані, гаротніца няшчасная.
Як заснула яго жонка, то князь Нала, о пан людзей, зноў прачнуўся, бо сум-ropa не давала яму заснуць. Ен зноў і зноў перажываў страту княства й таварышаў ды блуканьні свае ў лесе, о найлепшы між бгаратаў. «Рабіць ці не рабіць гэта? Ці пакінуць яе, ці не? Што лепей: памерці цяпер ці ў глушы аднаму блукаць? Празь любоў да мяне пані зносіць гэтыя горасьці, а як страціць мяне, ў бацькаў прыблукае урэшце дом. Адно гора цяпер жонцы ад мяне, безьдзяржаўнага, а як пакіне мяне tvt — можа, шчасьце і выпадзе!» Так сабе разважаў Нала, ўсё абдумываў зноў і зноў і вырашыў тады: лепей яму жонку пакінуці, Паглядзеўшы, што ён голы, а дружына адзетая, ён палову яе сукні захацеў сабе ўзяць тады.
«Чым бы мне разрэзаць яе, каб жонка не прачнулася?» — так думаў валадар краю, па будане тым шнарачы.
I вось, абшукаўшы будан, Налаўрэшце, о бгарата, налучыў на клінок пекны, што бяз ножнаў валяўся там. Адрэзаў сабе князь Нала паўсукенкі й, адзеўшыся, пакінуў жонку ды пабег, як шаленец, о пан зямлі. Але неўзабаве назад, сваё сэрца паслухаўшы, ён вярнуўсяў будан, княжа, ды над жонкай расплакаўся: «Ні Вецер, ні Сонца раней ня сьмелі на яе зірнуць25, і вось янаў лясной хатцы ляжыць, быццам бязмужняя! Што ж з каханай маёй будзе, як прачнецца яна адна
Абстрыганык валасоў было знакам адрачэньня ад сьвецкіх уцех. Князсвы жонкі жылі ў нутраных пакоях палаца.
21
22
23
24
25
1
2
3
4
5
6
7
8
9
v брудным абрэзку, нібы й не княжна, а шаленіца?! Як жа будзе мая жонка безь мяне, краснаклубая, па вусьцішным блукаць лесе, поўным розных драпежнікаў?!» Так некалькі разоў Нала вяртаўся у лясны будан: яго ўпрочкі цягнуў Калі, ды вяртала назад любоў.
Нібыта надвое душа разьдзялілася ў Найшадгі: кідаўся скрушны валадар, як арэлі, туды-сюды. Ды адолеў любоў Калі — і дружыну заснулую пакінуўшы адну, Нала уцёк, горка рыдаючы. Апантаны ліхім Калі, доўта Нала вагаўся так, але жонку усё ж кінуў і пабег, як шалёны, прэч.
Такая v сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
^-я частка.
ЧАСТКА 60
Нала прамовіў:
Калі Нала пайшоў, жонка, адпачыўшы, прачнулася, і стала тады ёй страшна, прыгажуні, ў лясной глушы. He знайшоўшы свайго мужа, Дамаянці спужалася ды гукаць яго пачала: «Велякняжа! Агу! Уладар! Мужу! Мужу! Нашто, княжа, ты пакінуў мяне адну? О гора мне, гора! Цяпер я прапала ў лясной глушы! Ці ня ты, о вялік-княжа, верны слову ды праведны? Як жа мог ты зламань клятву сваю й кінуць мяне адну?! Як жа мог ты мяне кінуць, сваю жонку найверную?! Ня я ўчыніла табе зло, але іншы, о пан людзей!
Няўжо ты няздольны стрымаць тае клятвы, о Найшадга, што перад багамі раней ты мне даў, о муж-буйвале?! До гэтак са мной жартаваць, о найлепшы сярод мужоў! Мне у лесе адной страшна — пакажыся ўжо, ўладніча! Бачу, бачу цябе, княжа! Вунь стаіш ты, о Найшадга, схаваўшыся ў лісьш' дрэваў! Дык чаму ж не адказваеш?! Бяздушны ты ўсё-такі, князь! Твая жонка ў лясной глушы
IO
11
12
>3
Ц
15
16
17
18
'9
20
21
22
23
24
25
26.
адна плача, а ты нават не суцешыш яе, ўладар! За сябе ці яшчэ штосьці не баюся я, Найшадга. Як ты там адзін, безь мяне — вось аб чым я хвалююся. Асьмяглы ў бязьлюднай глушы, згаладнелы й здарожаны, як адзін ты цяпер будзеш бавіць ноч па-пад дрэвамі?» Так у горкім яна смутку, не ў сабе ад тугі цяжкой, па хатцы кідалася той, вельмі гучна рыдаючы.
To падала краса-дзева бязь сілаў, то ўставала зноў, то ад страху амаль млела, то рыдаць пачынала зноў. Так у смутку сваім горкім безупынку ўздыхаючы, пайшла яна шукаць мужа, лямантуючы голасна: «Хто б на мужа майго Налу ні наклікаў ліху бяду, хай спасьцігнуць яго беды у жыцыді яшчэ большыя! Хто б гора яму ні задаў, князю Налу бязгрэшнаму, хай зазнае яшчэ болей і да сьмерці жыве ў жудзе!» Вось так рыдаючы, жана дабраслаўнага Найшадгі шукала ўладара ў лесе, поўным розных драпежнікаў. «Дзе ты, дзе ты, ўладар Нала?» — галасіла яна ўвесь час, нібы звар’яцеўшы зусім ад горау лясной глушы.
Зьнябытая сваім горам, як скапа тая, стогнучы і ў скрусе няўцешнай рыдма безупынку рыдаючы, налучыла дачка Бгімы наудава вялізнага, і схапіў ён тады пані, бо ня еўужо многа дзён. Ды яна і ў пашчы зьмяі, горам горкім зызябытая, бедавала ня так па сабе, як па Найшадгу слаўнаму. «Мужу, мужу! Мяне ў лесе, нібы дзеву бязмужнюю, пажырае удаў люты — чаму ж ты не бяжыш сюды?! Што-то будзе з табой, любы, калі, зноў апрытомнееш і, вярнуўшы сабе скарбы26, аба мне узгадаеш, князь? Хто ж разьвее тваю стому, хто суцешыць, о Найшадга? Хто ж натоліць тваю смагу, о найлепшы сярод мужоў?» Так сталася, што тым лесам паляўнічы сабе ішоў