• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Брыгадашва п рамовіў:
    Пачуўшы словы сьвятара, Сунанда, оўладар людзей, змыла тут жа вадой чыстай з той радзімкі наліплы пыл. I зазьзяла яна ясна, калі выцерлі пыл зь яе, радзімка на ілбе пані, нібы поўня ў бясхмарну ноч. Убачыўшы знак, Сунанда й яе маці, о бгарата, абнялі са сьлязьмі пані і з хвіліну стаялі так, а потым маці ўладара так Бгімоўне прамовіла: «Мне радзімка твая кажа, што ты дочка маёй сястры! 1 я, і матуля твая — дочкі князя славутага Судамана, вялік-воя, што ўладарыць дашарнамі. Яе за Бгіму аддалі, мой жа муж — Вірабагу-князь.
    У палацы майго бацькі ты калісьці радзілася. Будзь як дома ў маім доме, Дамаянці прыўкрасная! Усё, што я маю цяпер, можаш сьмела лічыць сваім!» Усьцешана такой мовай, Дамаянці бясхібная прывітала матчыну сястру ды сказала ёй так тады: «Жыла я ў цябе шчасьліва і дагэтуль, о зацная, і ня знала ні ў чым браку, хоць і служкай былаўсяго.
    ‘7
    iS
    1?
    20
    21
    22
    23
    25
    26
    1
    2
    3
    4
    Але дома мяне, пэўна, яшчэ большае шчасьце жджэ — адпусьці ж ты мяне, маці, загасьцілася я ж у вас. Жывуць бо там дзеці мае, іх туды адасдала я.
    Як ім там, без свайго бацькі і бяз маткі клапотлівай? Калі хочаш мне памагчы і зрабіць мне прыемнае, скажы даць мне хутчэй поваз: я паедуў відарбгаў край!» Адракла красуні тады яе цётка: «Хай будзе так!» — ды, са згоды свайго сына даўшы варту ёй моцную й адарыўшы яе добрым пітвом, ежай ды ўборамі, адправіла назад к бацьку на раскошным паланкіне.
    I вось неўзабаве яна да відарбгаў вярнулася, дзе яе прынялі, княжа, урачыста суродзічы. Знайшоўшы здаровымі ўсіх, о найлепшы між бгаратаў, дваіх дзетак, айца з маці ды сябровакусіх сваіх, ушанавала як сьлед пані ўсіх багоў, мнагаслаўная, і двуродных, о пан люду, Дамаянці прыўкрасная.
    Валадар жа, як і казаў, адарыў, задаволены, Судэву тысячай кароў, адной вёскай і скарбамі. Правёўшы ў бацькоўскім доме тую ноч, жана Налава, адпачыўшы як сьлед, княжа, сваёй маці сказала так.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 66-я частка.
    ЧАСТКА 67
    Дамаянці прамовіла:
    Паслухай мяне, матуля! Калі хочаш, каб я жыла, зрабі ўсё, каб сюды Налу прывесыді, Дабраслаўнага!
    Брыгадашва прамовіў:
    Пачуўшы такавы словы, зарыдала ўладарыня і нічога дачцэ, княжа, не змагла адказаць тады. Пабачыўшы яе сьлёзы, ўся жанкоўня, о бгарата, пачала галасіць гучна ды рыдаць з уладарыняй.
    I сказала тады Бгіму яго жонка, о бгарата:
    5
    6
    7
    8
    9 io
    ii
    12
    П
    14
    15
    16
    ‘7
    18
    19
    20
    21
    «Дамаянці, твая дочка, жыць ня хоча бяз Найшадгі. Адкінуўшы сорам, яна мне сказала аб тым сама.
    Выпраўляй жа хутчэй служак, каб знайшлі яны воіна!» На параду жаны праўца разаслаў сьвятароў тады, сказаўшы: «Зрабецеусё, каб знайсьці Дабраслаўнага!» I тады сьвятары-тыгры, да князёўны зьвярнуўшыся, прамовілі жане гэтак: «Твайго мужа мы йдзём шукаць!» Адказала краса-пані: «У які б ні прыйшлі вы край, вы такія тады словы паўтарайце сярод людзей: “Куды ж ты падаўся, гулец, паўсукенкі адрэзаўшы ды кінуўшы жану ў лесе, о каханы, каханую?
    I пагэтуль цябе жонка жджэу месцы дамоўленым ды бядуе аднаў горы, паўсукенкай прыкрытая. Дык зьлітуйся над ёй, княжа, над дружынай каханаю! Перадай ёй хаця б слоўца і ў пакутах яе суцеш!” А потым дадайце яшчэ, нада мною каб зглянуўся: “Разьдзімаюць вятры ў лесе ўсё мацней з кожным днём агонь! Падтрымваць заўжды й берагчы сваю жонку павінен муж. Як жа ты, о знаток дгармы, сваю жонку пакінуць мог?! Разважным, спагадным, зацным ты ў народзе заўсёды слыў — як жа стаў ты такім чэрствым?! Пэўна, доля мая віной! Дык зглянься, о ваяр-буйвал, нада мною, о муж з мужоў! Ты бо сам мне казаў неяк, што спагада — найпершы доўг”. На вашы словы калі хтось вам адкажа, шаноўныя, распытайце яго тут жа, хто такі ён і дзе жыве.
    Усё, што ён вам адрачэ, вы запомнеце, брагманы, і сьпешна вяртайце назад, кабусё мне паведаміць. А каб у вас ён не прызнаў пасланцоў валадаравых, вы рабеце усё хутка і зь вяртаньнем ня баўцеся! Ці мае дастатак ва ўсім, ці ў нястачы цяпер жыве, ці багацьцяў здабыць хоча — аб усім я павінна знаць!» Запомніўшы яе словы, разышліся ўсе брагманы на пошукі цара Налы, гарапашнага Найдашгі.
    Абышоўшы шмат гарадоў, зямель, вёсак і пустыняў, анідзе не знайшлі Налы сьвятары, оўладар людзей.
    22
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    io
    іі
    12
    39-
    I куды б яны ні прыйшлі, ўсюды гучна, о бгарата, паўтаралі яны словы Дамаянці прыўкраснае.
    Ідкдя ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле бу-я частка.
    ЧАСТКА 68
    Брыгадашва прамовіў:
    Мінула нямала часу, і вярнуўся назад ганец (Парнадам сьвятара звалі) ды князёўне сказаў тады: «Шукаючы паўсюль Налу, о Бгімоўна, і дзень і ноч, прыйшоўу Аёдг’ю тады я да сына Бгангасвары. Перадаў я таму князю слова ў слова тваю жальбу, Рытупарну, мужу-тыгру, пры усіх яго радніках. Пачуўшы мяне, у адказ прамаўчаў валадар людзей, прамаўчалі й яго райцы, хоць ня раз і пытаўся я. Калі ж адпусьціў мяне князь, падышоў да мяне тады адзін з Рытупарнавых слуг і назваўся мне Багукам. Гэта быў вазьніца яго, куцарукі” й звыродлівы, але дасьведчаны яздок, абазнаны у кухарстве. Уздыхаючы раз-пораз, са сьлязьмі на вачох, вазак спытаў пра здароўе маё, а пасьля сказаў гэткае: «I ў вялікай бядзе жонкі радавітыя й зацныя абароняць сябе самі ды нябёсы здабудуць тым, а на мужа, што іх кінуў, аніколі ня гневяцца. Той дурань, што кінуў яе, сам таксама ў бяду папаў, і таму на яго, пане, не гадзіцца ёй гневацца.
    Калі ён прыварку шукаў, скралі птушкі ў яго убор, і таму на свайго мужа не гадзіцца ёй гневацца. Зьняважыў ён жонку ці не, а на мужа, пазбытага і скарбу, і княства свайго не гадзіцца ёй гневацца». Пачуўшы такавы словы, я тады пасьпяшаў назад.
    hrasva-bahuka	відаць, таму Нала і назваўся князю Bahuka‘ручка’.
    13
    Ц
    15
    16
    *7
    18
    '9
    20
    21
    22
    23
    24
    Што рабіць, сама вырашай, але князю паведамі!» 3 вачыма, паўнюткімі сьлёз, Дамаянці смуглявая пакрыёма пайшла к маці ды прамовіла ёй тады: «О матуля, няхай бацька пра гэта не дазнаецца! Пазаві ж да сябе зараз ты Судэву шаноўнага! Калі любіш мяне, маці, то зрабі ты цяперусё, каб ні слова ня ўчуў Бгі.ма аб тым, што я задумала! Як Судэва мяне хутка да родзічаў прывёЎ дамоў, хай з тою ж удачай цяпер у дарогу зьбіраецца, каб прывесьці Налу хутчэй з Аёдг’і мнагапекнае!» Калі I Іарнада адпачыў, найлепшы сярод брагманаў, уважыла дачка Бгімы яго скарбам, бліскучая: «Л як Нала да нас прыйдзе, я цябе адару яшчэ, ты зрабіў для мяне болей, чым хто-небудзь, о найсьвятар, каб мужа я ўбачыла зноў, дабраслаўнага Найшадгу». Адарыўшы тады пані дабраславай ашчаснаю, вярнуўся Парнада дамоў, абавязак свой споўніўшы. Пазваўшы тады Судэву, Дамаянці сумотная перад маці сваёй, княжа, яму мовіла гэткае: «Вырушай, Судэва, хутчэй у Аёдг’ю і там тады, Рытупарну скажы гэтак: “Мужа іншага прагнучы, Дамаянці, дачка Бгімы, ладзіць зноў самагледзіны”. Зьбіраюцца зусюль, княжа, ўладары ды ўладарычы, бо час нрызначаны ужо: пройдзе заўтра яе абрад.
    Калі можаш, і ты хутка прыяжджай, о ўладыка-леў, на самым сьвітанку яна мужа выбера зноў сабе, бо пра Налу няма зьвестак, ці жывы ён, ці ўжо памёр». Паслухмяны яе просьбе, у Аёдг ю адбыў сьвятар і там Рытупарну тады перадаў усё цот у цот.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 68-я частка.
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    іі
    12
    Ч
    40-
    ЧАСТКА 69
    Брыгадашва прамовіў:
    Пачуўшы словіл сьвятара, Рытупарна, ўладар людзей, прамовіў тады ласкава свайму стайніку Багуку: «Да Бгімоуны хачу вельмі я пасьпець на сваямвару. Ці зможаш, о знаток коней, ты мяне даімчаць за дзень?» Пачуўшы ўладыку, тады замаркоціўся Найшадга.
    Разрывалі яму сэрца тыя словы, й падумаў ён: «Ці то з гора ў яе розум памутнеў, у прыўкраснае, ці то гэта такі хітрык, і ўсё робіцца мне на зло? Пэўна, хоча яна мужу, што так шмат прычыніў ёй бед, адпомставаць заўсё ліха — мне, нягодніку чэрстваму! Нясталае ў жанчын сэрца, невыбачны і ўчынак мой — значыць, гэта яна з гора, разьлюбіўшы мяне зусім, хоча мне прычыніць мукаў у адчаі, найзграбная. He, ня можа таго быці: яна ж маці маіх дзяцей!
    Дзе праўда, а дзе няпраўда, я дазнаюся толькі там — значыць, дзеля сябе трэба споўніць просьбу ўладараву!» Разважыўшы гэтакусё, Нала, вельмі засмучаны, паважліва злучыў рукі й Рытупарну тады сказаў: «Я клянуся табе, княжа, да краіны відарбгавай за дзень цябе я даімчу, о ваяр, на сваямвару!» I пайшоў ён тады, пане, на загад Бгангасварычаў у стайню выбіраць коней, о найлепшы між бгаратаў. Падганяны вялік-князем, выбраў хуценька Багука сухарлявых сабе коней, алеўскачцы выносьлівых, імклівых, нібы ветравей, паслухмяных, дагледжаных, бяз дрэнных адметаў, аднак зь дзесяцьцю завіточкамі40, шыроканоздрых і прудкіх, сярод сіндгу народжаных. Пабачыўшы гэта, ўладар раззлаваўся крыху й сказаў: «Не такіх я прасіў коней! Падмануць захацеў мяне?!
    Пасмы шэрсьці, што закручваюцца назад (на галаве, псрсях і іншых частках цела), лічыліся для коней спрыяльным знакам.
    >4 Хіба гэтыя вось клячы да відарбгаў за дзень дамчаць?!
    Такой дарогі ні за што гэтым шкапам ня вытрываць!» Багука прамовіў:
    15 Клянуся, гэты скакуны да відарбгаў цябе дамчаць!
    А як хочаш усё ж іншых, то кажы — запрагу я ўраз! Рытупарна прамовіў:
    16 Добра-добра, ты лепш знаеш, знаток коней тут ты, ня я. Запрагай хутчэй скакуноў — тых, што лічыш дастойнымі!
    Брыгадашва прамовіў:
    17 Тады запрог ён чатырох коней тых сіндгуроджаных, імклівых, нібы ветравей, знаток слаўны стаеньнікаў.
    1S Ды як толькі на той поваз узышоў Рытупарна-князь, то ўпалі тут жа скакуны на калені, о бгарата.
    19 Але Нала, о пан люду, найвыдатны сярод мужоў, супакоіў ураз коней тых, у скачцы выносьлівых.
    2о Падабраўшы тады вожкі дыўсадзіўшы Варшнэю, муж калясьніцу крануў зь месца ды памчаў, што было магі.
    2і I здалося цару-тыгру, што стаеньнікі порсткія не па доле бягуць бегма, а ў паветры нібы лятуць.
    22 Убачыўшы, што іх коні імчаць хутка, як ветравей, прыйшоў Аёдг’і валадар у зьдзіўленьне вялікае.
    23 А Варшнэя глядзеў толькі, як умела той Багука кіруе тым чацьверыком ды падумаў сабе тады:
    24 «Няўжо гэта Маталі, сам вазьнічы Ўладара багоў?
    Бо пра гэтаусё кажа. Хто ж яшчэ так прымее мчаць?!
    25 А мо гэта знаток коней Шаліготра праслаўлены, што гэты пекны на сябе чалавечы прыняў аблік?
    26 Або, можа, ён сам Нала, заваёўнік варожых мест, што ў Аёдг’ю прыйшоў зь лесу? — так сабе разважаў вазак. —