• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    5
    6
    7
    8
    9
    ю
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    Брыгадашва прамовіў:
    Пайшла служанка к вазаку й завяла тады гутарку, Дамаянці ж за ўсім з даху назірала, о пан зямлі.
    Кешыні прамовіла:
    Вітаю цябе, ўладару, ў добры час ты прыбыў да нас. Паслухай жа ўважна цяпер пасланьне Дамаянціна: «Калі вы пакінулі дом, і што вас прывяло сюды?» Адкажы мне як ёсыдь зараз, бо князёўна жадае знаць.
    Б а гу к а прамовіў:
    Прачуў пан Косалы аб тым, што ўжо заўтра, о пекная, Дамаянці сабе мужа выбірацьме удругарадзь.
    На ветрахуткіх скакунох прыскакаў ён тады сюды, за дзень сто ёджан адалеў. Я ж ня больш чым яго вазак.
    Кешыні прамовіда:
    А гэты, што з вамі трэці, — ён адкуль і зь якіх краёў? Ды і сам ты адкуль, пане? Як на службу да іх папаў?
    Багука прамовіў:
    Дабраслаўнага ён возьнік, і Варшнэем яго завуць.
    Калі Нала уцёк, пані, у Аёдг’ю падаўся ён.
    Я таксама знаток коней, абазнаны ў гатоўлі страў. Наняў Рытупарна мяне глядзець коні й кухарнічаць.
    Кешыні прамовіла:
    Мо знае тады Варшнэя, куды Нала-ўладар прапаў?
    Ці табе не казаў часам ён пра гэта, о Багука?
    Б а гу к а прамовіў:
    Прывёзшы ягоных дзяцей сюды, ў Кундзіну слаўную, пайшоў ён дарогай сваёй і ня ведае, дзе ўладар.
    Аніхто на зямлі, пані, не адкажа, дзе ён цяпер.
    Ен блукае адзін потай і сапраўдны аблік схаваў. Мабыць, толькі дачка Бгімы яго зможа-такі пазнаць, а рэшце нічога зусім не падкажа, што гэта ён.
    Кешыні прамовіла:
    Прыходзіў кагадзе, пане, у Аёдг’ю адзін сьвятар, што гэткія словы усё паўтараў бесьпярэстанку: «Куды ж ты падаўся, гулец, паўсукенкі адрэзаўшы
    ды кінуўшы жану ў лесе, о каханы, каханую?
    19 I пагэтуль цябе жонка жджэу месцы дамоўленым ды бядуе аднаў горы, паўсукенкай прыкрытая.
    2о Дык зьлітуйся над ёй, княжа, над дружынай каханаю! Перадай ёй хаця б слоўца і ў пакутах суцеш яе!»
    2і Паўтары ж адповедзь сваю, што сказаў тады брагману! Вельмі хоча адказ гэты Дамаянці пачуць ізноў!
    22 Ты ж штосьці яму адказаў, як пачуў сьвятара таго. Вельмі хоча дачка Бгімы тыя словы пачуць ізноў!
    Б рыг ад аш в а прамовіу:
    23 Ад слоў прыслужніцы тае, о пан люду, у Найшадгі наліліся сьлязьмі вочы й зашчымела тады ў грудзях.
    24 Але Нала сябе ў рукі змог узяць, о ўладар людзей, і голасам, дрогкім ад сьлёз, адказаў тады Кешыні:
    25 «I ў вялікай бядзе жонкі радавітыя й зацныя абароняць сябе самі і нябёсы здабудуць тым.
    26 А на мужа, што іх кінуў, аніколі ня гневяцца, бо служаць аховаю ім іх паводзіны цнотныя.
    27 Калі ён наедак шукаў, скралі птушкі ў яго убор, і таму на свайго мужа не гадзіцца ёй гневацца.
    28 Зьняважыў ён жонку ці не, а на мужа, пазбытага
    і скарбу, і княства свайго не гадзіцца ёй гневацца...»
    29 Гаворачы гэты словы, Нала, вельмі засмучаны, болей сьлёзы ня змог стрымваць і заплакаў, о бгарата.
    30 А Кешыні, к пані тады вярнуўшыся, усё як ёсьць расказала аб тым мужу й як ад сьлёз не ўтрымаўся ён.
    Такаяў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле
    72-я частка.
    ЧАСТКА 73
    Брыгадашва прамовіў:
    і Пачуўшы такавы словы, Дамаянці сумотная у сумневах яшчэ, княжа, так прамовіла Кешыні:
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    io
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    4 6.
    «Дарагая, ідзі знову й прыглядайся да Багукі. Сачы за справамі яго, але зь ім не вядзі размоў. Што б ён ні рабіў, назірай ты за ім найуважліва, як паводзіць сябе госыдь наш і чаму, краснаклубая. Калі ён у цябе будзе ці агню, ці вады прасіць, не сьпяшайся спаўняць просьбу, пачакай і сачы за ім. Л тады аб усім, любка, перакажаш ты мне пазьней, а заўважыш яшчэ штосыді, то й аб тым мне паведамі!» Пайшла тады Кешыні зноў і, за ім пасачыўшы так, да Бгімоўны прыйшла хутка, о найлепшы між бгаратаў. Расказала яна пані па парадку усё як ёсьць пра адметы таго госьця — і звычайныя, й дзіўныя.
    Кэшыні прамовіла:
    Ніколі, о пані, раней я ня чула й ня бачыла чалавека, які б цуды учыняў46, як той Багука. Ніколі у нізкіх дзьвярах не прыгне галавы вазак — падымаюць яны самі свой вяршнік перад Багукам, а праём, і самы вузкі, пашыраецца раптам сам. Ня раз прысылаў князь Бгіма пачастункі найшчодрыя, усякія віды мяса, Рытупарну пачэснаму.
    Для прамыву таго мяса прыносілі вялікі чоп, і толькі ён гляне ў яго, як вадой напаўняўся той. А потым, прамыўшы мяса, браў у рукі ён пук травы, кідаў пад гатовы кацёл і давай на яго глядзець. I раптам, о дзіва, агонь загараўся нібыта сам! Убачыўшы гэтакі цуд, я прыйшла расказаць табе. Заўважыла й іншыя я дзівосы незвычайныя: калі ён кранаўся агню, не апальваў яго агонь! А там на ягоны загад, о красуня, вада сама — вось праява! — з таго чопа на зямлю вылівалася. А яшчэ ён зьбіраў кветкі ды рукамі іх доўга мяў, а яны, памятыя так (хочаш — вер тут, а хочаш — не), пачыналі ізноў пахнуць і глядзеліся сьвежымі!
    ДС «той, у якога сьвятыя паводзіны».
    18
    1?
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    1
    2
    Убачыўшы гэты дзівы, я прыйшла расказаць табе.
    Брыгадашва прамовіў:
    Пачуўшы пратыя цуды дабраслаўнага Найшадгі, зразумела дачка Бгімы: гэта Нала, і толькі ён!
    Амаль упэўнена тады, што той Багука — муж яе, папрасіла яна знову са сьлязьмі сваю Кешыні: «Дарагая, ідзі ў кухню і, пакуль не глядзіць вазак, вазьмі кавал таго мяса, што гатуе, й нясі сюды!» I пайшла Кешыні ў кухню й, пакуль Нала заняты быў, ухапіла тады мяса, о пан люду, гарачае, і хутка аднесла яго дачцэ Бгімы, услужная.
    Добра по.мнячы смак мяса, што раней гатаваў ёй муж, зразумела яна: «Кухар — гэта Нала!» — й заплакала. Ад гора млеючы, яна вадой прапаласкала рот і да Налы тады зь дзецьмі адаслала зноў Кешыні. Прызнаўшы уласных дзяцей, Нала тут жа да іх падбег ды, моцна абняўшы, тады на калені сабе ўсадзіў. Сустрэўшы пасьля разлукі багароўных сваіх дзяцей, расчуліўся ўладар Нала і заплакаў тады наўзрыд. А калі ён, о пан люду, супакоіўся ў рэшце рэшт, то дзяцей адпусьціў раптам і зьвярнуўся да Кешыні: «Да уласных маіх дзетак яны вельмі падобныя, таму я й заплакаў, калі іх пабачыў, шаноўная.
    Ты зачаста сюды ходзіш, западозрыць дурное люд, мы бо госьці ў тваім краі. Ідзі зь мірам, паклон табе!»
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле /З'Я частка.
    ЧАСТКА 74
    Брыгадашва прамовіў:
    Убачыўшы тады сьлёзы дабраслаўнага Найшадгі, вярнулася Кешыні ўраз і ўсё пані паведала.
    Тады знову дачка Бгімы, Налуўбачыць жадаючы.
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    47-
    паслала служанку к маці перадаць ёй наступнае: «О маці, я амаль пэўна, што мой Нала — той Багука. Свой апошні сумнеў — выгляд — я хачу расьсячы сама. Прапусьці ж ягоу палац ці мне выйсьці самой дазволь! Дазнаецца бацька ці не — мне цяперужо ўсё адно!» Пачуўшы пасланьне, усё тая Бгіму паведала, і дазволіў тады праўца дачцэ ўбачыцца з Багукам. Лтрымаўшы дазвол, княжа, ад айца і ад мацеры, запрасіла яна Налу да сябс, о ўладар зямлі.
    Як толькі ўбачыла яна Налуў выглядзе Багукі, яшчэ болей тады сэрца зашчымелаў яе, о князь. Лдзета ў чырвоны убор47 ды кудлатавалосая, прамовіла яна Налу, гразьзю й пылам пакрытая: «Ці ня бачыў ты дзесь мужа аднаго дгармазнаўчага. што пакінуў сваю жонку, пакуль спала пад дзеравам? Хто ж яшчэ, апрача Налы, змог бы кінуць сваю жану, у бязьлюдзьдзі — сваю ладу, зьнябытую лясным жыцьцём? Што такога таму князю я ліхога магла зрабіць, каб ён кінуў мяне ў лесе, ледзьве сном я забылася?!
    Як мог ад вернае пайсьці жонкі й маці сваіх дзяцей, ад тае, што дзеля яго адмовіла самім багом?!
    Ці ня ён, за рукуўзяўшы мяне, перад сьвятым агнём абяцаў падтрымваць .мяне? I дзе клятва яго цяпер?» Пакуль пані усё гэта гаварыла, о бгарата, ліліся сьлёзы у яе — вілыаць, горам раджоная. Зірнуў Нала жане ў вочы, ад валогі чырвоныя, і словы гэткія тады мовіў, горам прыгнечаны: «Калі я прайграваў княства, то я гэта рабіў ня сам, і ня сам я цябе кінуў — гэта Калі падбіў мяне! Але, покуль адна ў лесе ты мяне там аплаквала, ты Калі таго пракляла, о найлепшая з праведніц. Захрас ён у маім целе ад праклёну твайго тады,
    УА «у карычняватя-чырвоны» (kasaya-). Такую адзежу носяць пустэльнікі. На гэта намякаюць і кудлатыя (скачаныя ў доўгія пасмы) валасы.
    *9
    20
    21
    22
    23
    24
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    48.
    дзень і ноч ува мне Калі пакутаваў, нібы ў агні. Ды адолеў яго ўрэшце я жарбой і рашхчасьцю — хутка нашы з табой беды, о красуня, закончацца! Як выйшаў зь мяне ліхадзей, я адразу прыбыў сюды, каб зьяднацца з табой сёньня, і прычыны другой няма! Як ты можаш цяпер, пані, мужа вернага кінуўшы, выбіраць сабе другога, калі першы яшчэ жывы’! Абыходзяць усе землі з мовай княскаю весьнікі: «Дамаянці сабе мужа выбіраціме новага, што прыйдзецца ёй да душы і рукі будзе варт яе! Пачуўшы пра гэта, ураз і прыехаў Бгангасварыч». Нараканьні свайго мужа даслухаўшы, нясьмелая4® адказала тады Налу, склаўшы рукі паважліва.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    74-я частка.
    ЧАСТКА 75
    Д а маянці прамовіла:
    «Як жа мог ты мяне, мілы, западозрыцьу сім граху, мяне, што па дзеля цябе адмовіла самім багом?! Каб цябе адшукаць, мужу, сьвятароў разаслала я, што разьнесьлі мае словы на ўсе дзесяць бакоў зямлі. I тады адзін зь сьвятароў — знай, Парнадам яго завуць — знайшоўу косалаў цябе ў палацы Рытупарнавым. Калі ж на ягоны расказ адказаў ты як мае быць, гэты спосаб цябе дому вярнуць я і прыдумала. Апрача бо цябе, княжа, аніхто наусёй зямлі
    ня змог бы праехаць за дзень аж сто ёджан, о Найшадга! Абдыманьнем тваіх ступняў я клянуся, о пан зямлі, што і ў думках табе вернай я была увесь гэты час.
    bhiru— адзін з эпітэтаў, які нярэдка замяняе слова «жанчына», асабліва пры звароце.
    7	Няхай Вецер паўсюльхожы, відавочца ўсяго, што ёсьць, пазбавіць мяне дыханьня, калі я учыніла грэх!
    8	Няхай Сонца, што ўсё бачыць на зямлі, палкапромнае, пазбавіць мяне дыханьня, калі я учыніла грэх!
    9	Няхай Месяц, усёсьведка, што над намі зіхціць уноч, пазбавіць мяне дыханьня, калі я учыніла грэх!
    ю Няхай зараз багі гэты, ўсіх трох сьветаў апірышчы, ці пацьвердзяць мае словы, ці зьняпраўдзяць, калі маню!»
    іі 1 прамовіў тады Вецер словы гэтыя Найшадгу:
    «Не чыніла яна грэху, я кажу табе ісыдінна!
    12	Скарб цноты сваёй сьцерагла яна пільна ўсе тры гады — таму сьведкамі мы, богі, што пільна сьцераглі яе.
    13	Нала, дзеля цябе гэта яна ўсё ды задумала, бо апроч цябе аніхто не дабраўся б сюды за дзень.
    14	Ты сустрэўся ізноў з жонкай, а красуня — з табою, князь. Дык нашто сумневы твае?! Узьяднайся з дружынаю!»