• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    I нд р а прамовіў:
    Лекарове дзяцей божых, хіба вартыя Лшвіны піць Сому, як самі багі? He, ня варты, я думаю!
    Ч 'явана прамовіў:
    Ня варта табе прыніжаць магутоў красавелічных, што зрабілі мяне, Індра, нестарэючым, як багі. Чаму ж нелы а ім піць сому ды з багамі астатнімі? Насат’і таксама багі, — знай жа гэта, о Васава!
    1 ндр a прамовіў:
    Гаяры, пярэваратні ды рамесьнікі Ашвіны.
    Яны ходзяць сярод сьмертных. Хіба сомы падобны варт?
    Ломаша прамовіў:
    I хаця паўтарыў Шакра свае словы ня раз, мудрэц не зьвярнуў на яго ўвагі ды ізнову падняў чарпень. Убачыўшы, што ён сому узальле вось-вось Ашвінам, прамовіў забойца Балы яму словы наступныя: «Калі ты для іх самаволь узальлеш сому, Ч’явана, паражу я цябе ваджрай, што ня мае сабе раўні!» Пачуўшы такавы словы, усьміхнуўся адно мудрэц і паводлеусіх правіл зачарпнуў сомы Ашвінам. Схапіўся за ваджру тады за пагрозную муж Шачы, ды спыніў яго сын Бгрыгу, і замерлаў яго рука. Узьліў тады Ч’явана ўраз пад малітвы ў агонь узьліў ды замерыў забіць, княжа, сваймі чарамі Васаву. Тады з чараў яго ўзьнікуў, магутою жарбы паўстаў
    20
    21
    22
    23
    24
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    4-
    вялізны й магутны Мада,4 веляцелы асілак-чорт, чый памер ахапіць вокам не змаглі й небажыхары. Разявіў ён рот вялізны з гразнавострымі ікламі, ад зямлі да нябёс пашча яго страшна раскрылася. Чатыры зь ягоных зубоў сотню ёджан былі удоўж, астатнія ж іклы былі карацейшымі ў дзесяць раз. Нагадвалі яны вежы й наканечнікі вострыя. Даўжэзныя, нібы горы, былі рукі ў таго чарта, а вочы — як сонца й месяц, твар — бы ў Ямы, о бгарата. Імклівым, нібы маланка, языком ён аблізваў рот, і здавалася, сьвет гэты ён вось-вось праглыне цалком. Пабег ён да Індры тады, каб пажэрці яго, о князь, напоўніўшы усе сьветы рыкам гучным і вусьцішным.
    Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    124-я частка.
    ЧАСТКА 125
    Л омаш а прамовіў:
    Калі Індра таго чортаўбачыў, Маду жахлівага, што зьбіраўся яго зьесьці, сваю пашчу разявіўшы, то ў страху застыў бязрушна й, аблізаўшы куточкі губ, прамовіў, скаваны страхам, сыну БгрыГу ўладар багоў: «Ад сёньня абодва Спасы будуць сомы дастойнымі. Я ісьцінна кажу гэта, о сьвятар. Так і станецца!
    He дарма ты пачаў вучту, справядлівым ёсьць твой намер. Нямарная твая справа, гэта знаю напэўна я.
    Дастойныя Спасы сомы, раз ты ўзяўся чыніць узьліў. Ен праславіць тваю сілу яшчэ болей, о БгарГава! Я ўсё гэта зрабіў, рышы, каб ты сілу сваю явіў ды бацьку Сукан’інага праславіў наусю зямлю. Хай жа будзе, як ты хочаш! Прашу, мне ты даруй усё!»
    Mada‘ап’яненьне, шал’.
    7	Толькі Індра сказаў гэта, як аціхнуў гнеў Ч’яванаў, і тут жа рышы адпусьціў тады Індру, Гразу цьвярдынь.
    8	А Маду, якога й раней сутваралі ня раз, мудрэц уклаў, разьдзяліўшы, ў косьці, паляваньне, віно й жанок.
    9	Разьняўшы ж Маду на кускі ды насоміўшы Васаву, учціў для Шар’яці багоў ён усіх разам з Спасамі.
    ю	Праславіўшы сваю сілу ваўсіх сьветах, зажыў тады шчасьліва найлепшы з маулян тут, у лесе, з дружынаю.
    Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеде 125-я частка.
    АПОВЕД ПРА УШЫНАРУ
    3.130-131
    Тэма гэтага аповеду — сьвяты абавязак бараніць просьбіта, які прыходзіць па дапамогу. Гісторыя вельмі папулярная: Ушынара (паводле іншай вэрсіі — Шыбі, сын Ушынараў) неаднакроць згадваецца ў МБ як узор самаадданасьці й вернасыді дгарме (гл., напр., 3.199.6, 7.118.30, 14.39.75).
    У Manusmrti-, найвядомейшым зборніку рэлігійна-абычайных і прававых нормаў старажытнай Індыі, кажацца: «Нельга жыць разам з забойцамі дзяцей, жанчын і тых, што прыйшлі да іх па абарону, а таксама зь няўдзячнымі, нават калі яны ачысьціліся паводле законаў» (11.190); «хто пакінуў таго, што прыйшоў па абарону, або злоўжыў Ведаю, той ачышчаецца ад граху, едучы цэлы год адзін ячмень» (11.198).
    «Аповед пра Ўшынару» быў вельмі папулярны і сярод будыстаў. У адной з джатак (jataka-), прыпавесьцяў пра зямныя ўвасабленьні Буды, расказваецца пра князя Шыбі, які даў сокалу столькі сваёй плоці, колькі важыў верабей, што прызямліўся валадару на калені. У 17-й пячоры Аджанты на адной са сьцен выяулены чалавек, які трымае шалі й пры гэтым адразае ад сябе палоску мяса.
    Тэматычна вельмі блізкі да гэтай гісторыі «Аповед пра лаўца й пару галубкоў», таксама зьмешчаны ў гэтай кнізе: у ім вядзецца пра доўг гасьціннасьці, які абавязаны выконваць усякі домагаспадар — нават цаною ўласнага жыцьця (як гэта сталася і з Ушынарам).
    ЧАСТКА 130
    Ломаша прамовіў: 16		
    Ты пабачыш, вялік-княжа, Гару БгрьіГу1 вялікую,
    17 Джалў й Упаджалў — рэкі, што каля Ямуны2 цякуць.
    Там Індру на вучце калісь перавысіў Ушынара.
    18 Прыйшоў аднойчы да яго на адправу, о бгарата, сам Васава з Агнём-богам, каб праверыцьуладніка.
    19	3 намерам яго праверыць дарадаўцы прыйшлі тады
    у выглядзе пташша: Індра — каршака, Агонь — голуба.
    io Шукаючы нібы схову ад драпежнага коршака, на сьцягно тады сеў голуб велядухаму Ушынару.
    7акая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле ijo-я частка.
    ЧАСТКА 131
    Каршак прамовіў:
    і Найправедным цябе, княжа, ўсе зямныя завуць князі — чаму ж ты хочаш учыніць чын, што з дгармай ня сходзіцца?
    2	Мне, галоднаму, быў гэты сёньня голуб прызначаны.
    Ня цеш сябе знацьцём дгармы: ты парушыў яе ужо!
    К ня з ь прамовіў:
    3	Шукаючы ад цябе схову, гэты птах, напалоханы, да мяне прыляцеў гэтуль, каб жыцьцё ўратаваць сваё.
    4	Ці ж ня лічыш і ты, коршак, што навышняя дгарма ў тым, каб ня выдаць табе птаха, што знайшоўу мяне прытул?
    5	Хіба ты ня бачыш, як ён, напалоханы, ўвесь дрыжыць?! Няслава адрынуць таго, хто прыйшоў да цябе па схоў!
    і.	Bhrgu-tunga— гара у Нэпале, на ўсходнім бсразс р. Гандак.
    2.	Yamuna— другі па велічыні прыток Гангі.
    6
    7
    8
    9
    io
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    3-
    Карш а к прамовіў:
    Празь ежу усё жывое тут жыве, о ўладар зямлі: празь ежу родзіцца яно і празь ежу яно расьце. Адрынуўшы й вялік-скарбы, можна доўга пражыць, о князь, ды бязь ежы ня ўбыць доўга анікому на сёй зямлі.
    Калі сёньня харчоў, княжа, не здабуду, душа мая, пакінуўшы цела, памкне па дарозе у невараць. А калі памру я, хутка памрэ й жонка мая зь дзяцьмі. Аднаго ратуючы, ты губіш многіх, о праведнік, бо дгарма, што топча дгарму, ёсьць ня дгармай, а крыўдаю. Што ня рушыць сабой дгармы, тое дгармай і ёсьць адно! Узважыўшы важнасьць дгармаў, што пярэчаць адна адной, трэба тую чыніць дгарму, што прыносіць найменш пакут. Ацаніўшы, што ёсьць дгармай, а што крыўдай, Ушынара, ты тое павінны ўчыніць, што важнейшым зьяўляецца!
    Князь пр амовіў:
    Дастойныя твае словы, о найлепшы сярод пташша.
    Ты няйначай знаток дгармы, сам Супарна, крылатых князь, калі кажаш ты так складна у суладнасьці з дгармаю. Нічога, здаецца, няма для цябе невядомага — як ты можаш дабром уважаць адрачэньне ад просьбіта?! Адно дзеля ежы цяпер ты мяне пераконваеш, хоць і йначай сабе можаш раздабыць яшчэ больш харчоў. Якую захочаш ежу: ці аленя, ці буйвала, ці быка, ці дзіка — пташа, папрасі, і надам табе!
    Каршак прамовіў:
    Hi дзікоў, ні быкоў, княжа, ні аленяў, ні буйвалаў я ня ем, оўладар люду. Што мне зь ежы тае цяпер?! Аддай мне, волаце, ляпей назад голуба гэтага — вось ежа, што была доляй мне прызначана, Ушынара. Каршакі ядуць галубоў — так спрадвеку заведзена. Свой добра ведаючы шлях, не залазь на банан, о князь3!
    Банан мае крохкі ствол, таму выраз ‘бананавы ствол' азначае нешта ненадзейнас.
    Князь прамовіў:
    2о	Праў багатай зямлёй шыбі, о ўсяптахашанованы, ці прасі, што сабе хочаш, — я табе падару усё, апроч галуба, што прытул на каленях маіх знайшоў!
    2і	Скажы, што я мушу зрабіць, каб адмовіўся ты цяпер ад яго, — й я зраблю гэта, але ж голуба я ня дам.
    К а рш а к прамовіў:
    22	Калі так дарагі голуб табе гэты, о Ўшынара, то адрэж ад сябе кавал мяса, роўны яго вазе.
    23	А як будзе тваё мяса важыць столькі ж, як птахава, то аддай мне яго тут жа, і здаволюся я тады!
    Княз ь прамовіў:
    24	Я за ласку тваю просьбу уважаю, о коршача, таму ўраз адрэжу табе свайго мяса па голубе.
    Л омаша прамовіў:
    25	I адрэзаў тады праўца свайго мяса для коршака ды з голубам ягоўзважыў, найвыдатнейшы дгармавед.
    26	Калі стала відаць, княжа, што вага птаха большая, то адрэзаў яшчэ мяса ад сябе князь Ушынара.
    27	За кавалам кавал тады зь сябе зрэзаў ён плоць усю, ды голуб усё быў цяжшым — і залез князь на шалі сам.
    К а р шак прамовіу:
    28	Я Індра, о знаток дгармы, гэты ж голуб — Жаротваед. Каб праверыць цябе ў дгарме, мы на вучту тваю прыйшлі.
    29	Ты сягоньня зь сябе зрэзаўусё мяса, о пан людзей, і за гэта твая слава па ўсіх сьветах разыдзецца.
    30	Пакуль будзе на сім сьвеце пра цябе павядаць народ, датуль жыцьме твая слава, ты ж — у сьветах у вечных, князь.
    Ломаша прамовіў:
    31	Вось жытло таго ўладара велядухага, пандава.
    Агледзь жа са мной сьвятыню, што ад змазы апратвае.
    32	Тут пабачыць заўжды можна, о ўладару, саміх багоў і сьвятых спрадвек-мудрацоў зь сьвятарамі часьцівымі.
    Такая ў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле
    іу-я частка.
    АПОВЕД ПРА АШТАВАКРУ
    3.132-134
    «Аповед прл Аштлвлкру», несумненна, належыць да самых старажытныху МБ: на гэта ўказвае як ягоны зьмест, так і форма. Большая частка гісторыі складзена ў трыштубгу старога ўзору: з 284 радкоў прынамсі 29 маюць няправільную цэзуру, 39 — 12 складоў, a 19 радкоў увогуле зьяўляюцца джаГаці. Усё гэта больш-менш адлюстравана і ў перакладзе.
    Што да зьместу аповеду, то зьвяртаюць насябе ўвагу наступныя моманты. Па-першае, многія героі носяць імёны, добра вядомыя нам з найстаражытных упанішадаў: так, Швэтакету згадваецца ў Chandogyopanisadі ў Kausttakyupanisad-, Уддалака — у першай і ў Brhadaranyakopanisad-, а князь Джанака — у апошняй. Па-другое, у аповедзе фігуруюць толькі ведыйскія багі (Індра, Агні, Варуна й Яма).
    Стрыжнем гісторыі ёсьць viva da‘размова, спрэчка’ — градыцыйны слоўны спабор на веданьне касмалёгіі, намёкі на які мы знаходзім ужоў РВ. Галоўны герой Аштавакра,1 12-гадовы брагман, спачатку ўступае ў спрэчку з князем Джанакам, які задае яму клясычныя касмалягічныя загадкі b r a h т 0 d у а -2. Далей юны сьвятар спаборнічае з сынам калясьнічага Бандзшам’, і характар іх размовы ўжо іншы: яны абменьваюцца прамымі сьцьверджаньнямі пра ўладкаваньне сьвету, якія — у выглядзе 4-х радковых вершаў — трэба складаць на хаду. Яднае гэтыя строфы лікавы прынцып: