Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
і. Asta-vakra‘сагнуты ў васьмі [месцах]’ — зьнявечанасьць мудрацоў і паэтаў — нярэдкі матыў у розных культурах (у РВ, напр., гэта сьляпы рышы Дырггатамас).
a. brahman‘малітва, сьвятая мова’ + udya‘прамова’. Найранейшыя ўзоры brahmodyaмы бачым у РВ 1.164. Падрабязьней гл. Т. Я. Елнзаренкова, В. 11. Топоров. О веднйской загадкс тнпа brahmodya. II Паремнологнчсскнс нсследовання. Москва, 1984. — с. 14-46.
у bandin(або vandin-) — гл. увагу 64 да «Лповеду цра Шакунталу».
першы верш называе унікальныя зьявы н рэчы, другі — парныя, трэці — тыя, чыя колькасьць V сьвеце роўная тром, і г.д. На 13-м вершы Бандзін запінаецца, няздольны закончыць верш, і Аштавакра, завяршаючы за яго, бярэ ў размове верх. Падобныя паэтычныя спаборніцтвы ладзяцца ў Індыі і па сёньня.
Як вынікае з аповеду, спаборніцтва адбывалася каля водаў, у якіх Бандзін тапіў прайгралых сьвятароў. Гаспадаром касьмічных (пазьней — проста) водаў уважаецца бог Варуна (сынам якога называе сябе Бандзін), яго галоўная функцыя ў РВ — ахова сусьветнага ладу (гга-). На падтрыманьне рыты была скіравана і апісаная ў аповедзе ві в а д a : яна была ня проста праверкаю брагмана на «прафпрыдатнасьць» (бо ў аповедзе ў ёй бяруць ўдзел і кшатрыі!), але асаблівым спосабам перасьцьверджаньня ўладкаванасьці сьвету. Для старажытнага індыйца выказваньні, падобныя тым, якімі абменьваліся Аштавакра й Бандзін, мелі пэрфарматыўны характар, г.зн., прамова была роўная дзеяньню, якое яна называла.
Дасьледчыкі таксама адзначаюць, што гісторыя ўстаўлена ў эпас не зусім дарэчы: прыстан Швэтакету традыцыйна зьмяшчаецца на поўначы Косалы, што слаба ўпісваецца ў маршрут лясных блуканьняў пандаваў. Цалком магчыма, што гэты аповед ёсьць адной з многіх спробаў «брагмаізацыі» эпасу яго рэдактарамі.
Аштавакра згадваецца і ў Рамаяне (6.107.16): «Я ўратаваны табою, сыне, добрым велікадушным сынам, як праведны брагман [Кагода] — Аштавакрам». Гэта, праўда, зусім не азначае, што «Аповед пра Аштавакру» быў вядомы аўтару Рамаяны менавіта з МБ, — цалком магчыма, што ён бытаваў у той час і як асобны тэкст. Цікавасьць да гісторыі не зьнікае і ў пазьнейшыя часы, пра што сьведчыць вэдантыйскі тэкст Astdvakra-gird', які звычайна датуецца 8 ст. н.э.
ЧАСТКА 132
Л омаша прамовіў:
і Ці бачыш, княжа, ты прыстанак гэты сьвяты, дзе заўжды пладаносяць дрэвы? У ім жыў прамудры знаток малітваў, Уддалакаў сын, Швэтакёту слаўны.
2 Сарасваці тут ён наяве ўбачыў, багіню мовы ў чалавечым целе, і гэтак яе папрасіў двуродны: «О пані, мову1 я хачу уведаць!»
3 У тыя часы сярод ведазнаўцаў найлепшым быў ён і яго сястрынец: Уддалакаў сын Швэтакету, княжа, і Аштавакра, слаўны сын Кагоды.
4 Да пана краю, ўладара Відэгі, прыйшоўшы, мудрэц і яго сястрынец на месцы ахвярным змаглі ў размове Бандзіна, каторы ня знаў паразы.
Юдгіштхіра прамовіу:
5 Як жа стаў мудрэц той настолькі дужым, што здолеў Бандзіна змагчы ў размове, і хто васьмігнутым зрабіў сьвятога — паведай, Ломаша, усё праўдзіва!
Л омашa прамовіў:
6 Быў ва Ўддалакі адзін рахманы вучань, а звалі Кагодам яго, ўладару.
Свайму настаўніку заўжды слухмяны, ён доўга Веды ўсё ня мог засвоіць.
7 Астатні вучні зь яго толькі кпілі, але настаўнік, як аб тым дазнаўся, перадаў Каі оду з навукай разам і дачку сваю на імя Суджата.
і. Дакладней, «Всду ці бо мову багоў».
8 У ёй агнянага зачаў ён сына, і той аднойчы яму так прамовіў: «Праз ноч усю вучыш ты Веды, бацька, ды ўсё ня можаш паўтарыць іх правільна!»
9 Пры вучнях сваіх упікнуты сынам, пракляў велярышы яго шчэ ва ўлоньні: «Яшчэў жываце, аўжо так гаворыш! Быць табе скручаным васьміразова!»
ю Так той і радзіўся, о пане люду, і зваць пачалі яго Аштавакрам. Ягоны ж дзядзька, Швэтакету слаўны, аднагодкам быў са сваім сястрынцам.
іі Устрывожаная тады Суджата, бо ўсё рос цяжар у яе ва ўлоньні, прамовіла мужу свайму сам-насам, пазбытаму скарбаў — багацьцяпрагная:
12 «Як быць бяз грошай мне цяпер, о мужу? Ужо дзясяты надыходзіць месяц, а ў цябе няма за душой нічога, каб я пасьля родаў не цярпела злыбед.
13 Пачуўшы гэта ад жаны, Кагода да Джанакі вырушыў тады па грошы, адылі Бандзін, найзнаток размоваў, яго перамог ды ў ваду парынуў.
14 Пачуўшы аб тым у размове з сынам, што Кагода быў утаплёны ў водах, сказаў Суджаце тады так Уддалака: «Аб тым ня трэба Аштавакру ведаць!»
15 Яна паслухалась парады добрай, і сын пра тое не пачуў нічога: Уддалаку ён уважаў за бацьку, а Швэтакету — сваім родным братам.
16 Праз дванаццаць год Швэтакету неяк пабачыў яго на каленях бацькі
і сьцягнуў за руку ды сказаў у злосьці:
«Куды ты залез! Ён табе ня бацька!»
17 Яго суворыя пачуўшы словы, засмуціўся вельмі тады хлапчына і дамоў пайшоў, запытаўу сьлёзах ён маці сваю: «Дзе мой родны тата?»
18 Тады Суджата у вялікім горы, расказала ўсё, баючысь праклёну. Дазнаўшыся ўсю ад матулі праўду, так Аштавакра Швэтакету мовіў:
19 «Хадзем да Джанакі цяпер на вучту: шмат дзіваў кажуць аб яго адправах. Паслухаем там сьвятароў размовы, прысмакаў розных наямося ўдосыць ды мудрасьці самі наберамося, бо радуе сэрца гучаньне Ведаў».
2о I так абодва — вуй з сваім сястрынцам — да князя пайшлі ды на вучту шчодру. Калі ж яму князь заступіў дарогу, прамовіў яму Аштавакра гэтак.
Такая ў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле 132-я частка.
ЧАСТКА 133
А ш т a в а к р а прамовіў:
і Ня стрэўшы рышы на сваёй дарозе, і сьляпы, й глухі, і гандляр, і жонка, і князь сваёй могуць ісьці дарогай — сустрэўшы ж, мусяць саступіць дарогу.
Князь прамовіў:
2 Табе дарогу я ўступаю, пане, куды патрэбна, ты ідзі свабодна. Агонь ёсьць агонь, хай які маленькі: і Пан багоў чыніць сьвятаром пашану.
Аштавакра прамовіў:
3 Прыйшлі мы, пане, паглядзець на вучту, вялікую маем да яе цікаўнасьць.
О стораж дзьвераў, мы прыйшлі як госьці, дазволь нам зараз увайсьці, шаноўны.
4 Самога сына /ндрад’юмны вучту мы хочам убачыць ды зь ім2 памовіць.
Ня варта, пане, табе нас гнявіці, бяду на сябе ты адно наклічаш!
Прыдзьвернік прамовіў:
5 Бандзіна волю мы адно спаўняем, паслухай пільна, што табе скажу я.
Сьвятаром юным нямаўвойсьця гэтуль — адно найпершым зь велямудрых старцаў.
Лштавакра прамовіў:
6 Калі можна старцам сюды ўваходзіць, то й мне таксама, о прыдзьверны стораж. Як старцы, чынім мы свае зарокі і сілай ведаў сваіх варты ўвойсьця.
7 Мы чынім послух, падкараем здолі і знаньнем усім аўладалі спраўна.
I малым сьвятаром легкаважыць нельга, бо й малы агонь апякае скуру.
Прыдзьвернік n р а мо віў: в Тады сьвятое скажы слова зь Ведаў, з аднога складу, але многіх формаў’. Ня хвалься марна — ты ж яшчэ хлапчына, а выйграць спрэчку аж зусім няпроста.
Аштавакра прамовіў:
9 Няможна сталасьць вызначаць па росьце,
2. Т.-б. з Джанакам.
). bahurupam virajam ДС ‘шматвыяўны вірадж’ — вірадж ёсьць адным зь ведыйскіх паэтычных памераў. Сэнс у тым, што Веда можа быць выяўлена то адным складам ОМ, то цэлым хвалсбнам.
як і шальмалі4 ўзрост па яе наростах. Тое дрэва вартаўважаць дарослым, што дае плады, хай і будзе нізкім.
ПрыЗзьвернік прамовіў:
ю Ад старых дзеці пераймаюць мудрасьць
і мудрымі так стаюць самі з часам.
За кароткі час не здабудзеш знаньня — дык як жа ты, хлопча, бы стары, гаворыш?
А ш ma вакр а прамовіў:
п Ня той зьяўляецца старым, хто мае сівізнуужо, бо й юнака, калі мудры, уважаюць багі старым.
12 He ў сівых валасох дгарма, ні ў багацьці, ні ў родзічах. Хтоўчоны5, той і вялікі — так гавораць прамудрыя6.
13 Я на раду прыйшоў к праўцу, каб з Бандзінам убачыцца. Паведам пра мяне, пане, ўладару кветаноснаму7.
ц Ты ўбачыш сёньня, як з Бандзінам мудрым у заўзятую я ўступлю ў размову.
Альбо вазьму я над ім верх, прыдзьвернік, альбо прайграю, калі ўсе замоўкнуць.
ПрыЗзьвернік прамовіў:
15 Як жа ты ўвойдзеш, дзесяцігадовы, туды, дзе адно мудрацы гамоняць?! Правесьці цябе правяду я, хлопча, але й ты як сьлед пастарайся потым!
Аштавакра n р а м 0 в і у:
16 О праўча люду, о найлепшы з джанак8, на скарб і шану ты багаты вельмі.
Адпраў бажыстых ты адпраўца слаўны, якім да цябе быў адно Яяці.
4. sdlmali Bombax ceiba, або баваўнянае дрэва.
5. апйсапа— які засвоіў Веды.
6. ДС «не з дапамогаю веку, сівіны, скарбу ці родзічаў мудрацы чынілі дгарму».
7. puskara-maline ДС ‘таму, хто ў вянку з лотасаў'.
& Т.-б. «людзі з роду Джанакі».
17 Мы чулі, Бандзін, муж вялікамудры, як верху спрэчцы над ведаведам возьме, дык тут жа яго у вадзе бязжальна топіць з памогай найвярнейшых слуг тваіх.
18 Пачуўшы аб тым ад сьвятароў, валодча, прыйшоў пазмагацца я ў сьвятой размове. Дзе той Бандзін? Я хачу зь ім сустрэцца, каб зацьміць яго, нібы сонца — зоркі.
Княз ь прамовіў:
19 Манісься, хлопча, ты здалець Бандзіна, ня знаючы добра ягонай сілы.
Так кажуць тыя, што ў сваёй сіле пэўны.
Бандзін жа выйграў не ў адной размове.
Лштавакра прамовіў:
2о Падобнага мне не страчаў яшчэ ён, таму й бясстрашна, нібы леў, гаворыць. Сустрэўшы ж мяне, ён паляжа сёньня, як воз на дарозе з паламанай восьсю.
К н я з ь прамовіў:
2і У ім шэсьць калодак, дванаццаць восяў, і дваццаць чатыры зьвенчакі ўдабавак, і шэсьцьдзесят сьпіц ды яшчэ тры сотні — хто знае яго, той мудрэц вялікі?
Аштавакра п р амов іў:
22 Няхай бароніць цябе гэта кола,
ў якім шэсьць калодак, дванаццаць восяў10, і дваццаць чатыры зьвенчакі ў няспынным, і шэсьцьдзесят сьпіц ды яшчэ тры сотні!11 Князь прамовіў:
23 Хто з багоў іх дзьвюх спарадзіў, што да кабыл падобныя
9. УА шлока. Ідзецца пра год, v якім 6 паравін, 12 мссяцаў, 24 паўмесяцы й 360 дзсн. У РВ 1.164.48 кажацца пра кола з 3 калодкамі й 12 зьвенчакамі.
ю. УА «абадоў».
іі. УА шлока.
й налятаюць, арлы быццам? Спарадзілі яны каго“?
А ш m a в а кр а прамовіў:
24 Хай мінаюць яны дом твой, не мінаючы ворагаў!
Той, каму вазаком вецер1’, іх радзіў, а яны яго.
Князь п р а мовіў:
25 Хто і ў сьне ня зводзіць вачэй? Хто маўчыць14, нарадзіўшыся? У каго ды няма сэрца? Хто расьце тут, пакуль бяжыць?
А ш m a в а кр a п рамовіў:
26 Рыбаў сьне ня зводзіць вачэй. Радзіўшыся, маўчыць яйцо.
У каменя няма сэрца. Расьце рэчка, пакуль бяжыць.
Князь п р амовіў:
27 Здаецца мне, не чалавек, а бог ты, ня юны ты, але ўмудроны векам. Няма табе роўні ў сьвятой размове. Прашу, шаноўны, уваходзь к Бандзіну.