Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
і. Праўда, імя ў РВ і ў МБ крыху адрозьніваецца: Cyavanavs Cyavana-.
I сказаў: «0 Суканя, што яны табе сказалі?» Яна жўсёяму пераказала, і ён, пачуўшы яе пераказ, сказаў: «Калі яны зноў з табою загавораць, то аЗкажы ім так: «Вы ж ані цэльныя, ані Засканалыя, а мужа майго высьмейваеце». Калі ж яны скажуць табе: «У чым жа мы няцэльныя? У чым недасканалыя?» — ты ім аЗкажы: «А вы зрабеце майго мужа зноў малаЗым — таЗы і скажу вам!» Зноў паЗышлі яны За яе й сказалі тое самае. н. / сказала яна: «Вы ж ані цэльныя, ані Засканалыя, а мужа майго высьмейваеце». / сказалі яны: «У чым жа лш няцэльныя? У чылі неЗасканалыя?» / сказала яна: «А вы зрабеце майго мужа зноў малаЗым — таЗы і скажу вам!» 12. / сказалі яны: «ЗавяЗзі яго ў гэта возера, і выйЗзе ён v тым веку, у якім хоча!» / завяла яна ягоў тое возера, і выйшаў ён v тым веку, у якім хацеў2.13. / сказалі яны: «О Сукан'я! У чым жа мы няцзльныя? У чым неЗасканалыя?» 1 аЗказаў ім сам мудрэц: «Вунь, на Курукшэтры, багі напінаюць3 ахвяру, a вас з ахвяры выключаюць. У гэтым вы і няцэльныя, у гэтым неЗасканалыя. 1 пайшлі Ашвіны адтуль, і прыйшлі яны да багоў, што напіналі ахвяру, прасьпяваўшы Багішпаваману4. 14. 1 сказалі яны: «Запрасеце і нас!» Багі ж аЗказалі: «Не запросім мы вас: зашмат вы блукалі сяроЗ людзей, стасуючыся зь імі й чынячы гаеньні\ 15. / сказалі Ашвіны: «Безгаловаю, напраўЗу, ахвяраю вы ахвяруеце!» «Чаму ж безгаловаю?» «А вы запрасеце нас — таЗы і скажам вам!» «Так і быць!» I багі запрасілі іх. Зачарпнулі яны Зля іхАшвінскі чарпень, г сталі тыя аЗпраўцамі ахвяры Зы вярнулі ахвяры яе галаву.
Як гэта звычайна бывае ў Шатапатха-брагмане, міт расказваецца перадусім з мэтаю тлумачэньня некаторых складнікаў абраду (што апушчана ў перакладзе) — зыходны ж сэнс ядра міту, амаладжэньне Ч’яваны Ашвінамі, застаецца цьмяным. Калі пра апошніх можна амаль з пэўнасьцю казаць, што яны ёсьць працягам тых самых праіндаэўрапейскіх бостваў, што і старагрэцкія блізьняты
2. Эпізод пра пазнаваньнс Сукан’яй свайго мужа ёсьцьу Джаймінія-брагмане.
у Т.-б. учыняюць. Паэты РВ параўноўвалі ахвяру зь піткаю, якая напінаецца паміж зямлёй і небам.
4. Rahis-pavamana расьпеў (saman-). які сытяваецца на ахвяраваньпі сомы.
5. У РВ нямала згадак пра тое, як Ашвіны вылекавалі розных людзей і нават аднойчы бегавую кабылу.
Ч’яв
Дыяскуры,6 то з Ч’яванам усё складаней. У МБ 1.60.43-45 кажацца, што Ч'явана атрымаў сваё імя, бо ў гневе сам выйшаў (cyuto) з чэрава маці, каб абараніць яе ад ракшаса, — яўна позьняе тлумачэньне. Хутчэй жа заўсё, ведыйскае cyavanaазначае ‘які трасецца, рухаецца туды-сюды’. У сувязі з гэтым, а таксама з тым фактам, што Ч’явана быў сынам БгрьіГу (bhrgu‘бліскучы’), зьвязанага з полымем, выказвалася думка, што і сам Ч’явана неяк дачыняецца да сьвятога агню. Водгукам гэтай сувязі ў МБ можа быць тое, што ракшас, які пагражаў Ч’яванавай маці, ператварыўся ў попел, як толькі ўбачыў дзіця.
Што да трэцяга сюжэтнага вузла (перамога Ч’яваны над Індрам сілай жарбы), то ён, відавочна, насьляведыйскі: у МБ падобныя гісторыі ня рэдкасьць, а вось у РВ уяўленьне аб жарбе (tapas-) — суворай аскетычнай практыцы й асаблівай энэргіі, якая назапашваецца дзякуючы ёй, — фактычна адсутнічае7.
6. Мяркуецца, што Ашвіны ўвасаблялі сабою Зараніцу й Вечарніцу або ранішні сутон і Зараніцу.
7. Усе (за выняткам аднаго) ужываньні гэтага слова v значэньні, блізкім да эпічнага, знаходзяцца v 10-й мандале, многія хвалебны якой прызнаюцца дасьледчыкамі пазьнейшымі за асноўную частку РВ (мандалы 2-7).
2
3
4
5
6
7
S
9
io
ii
12
Ч
i.
2.
ЧАСТКА 122
Лома ш а прамовіу:
У БгрыГу, у вялік-рышы, быў сын на імя Ч’явана. Ля возера сяго, зыркі, ён жарбу жарбаваў калісь. Застыўшыў позе магута1, нерухома, нібыта слуп, ён сядзеў на адным месцы, о пандава, багата дзён. Так доўга рышы жарбаваў, што мурашнік на ім нарос: апавіты лазой пруткай, мурашшом ён кішэў кішма. Але й пад мурашнікам тым не спыняў ён сваёй жарбы, хоць і стаў ён тады, княжа, падобным да гары зямлі. Мінула шмат часу, і вось да возера сяго прыбыў Шаряці, валадар дужы, каб ля водаў пацешыцца. Аж сорак соцень маладзіц ён прывёў, і была між іх яго адзіная дачка — Сукан’я2, о ўладар людзей.
Красуня між красунь, дзева, гуляючы зь сяброўкамі, налучыла тады, пане, на мурашнік той з ErapfaBaM. Дзярэўем любуючыся, юніца красназубая забаўлялася там разам зь сяброўкамі, о бгарата. Нібыта хмяльная красой і юнацтвам сваім, яна зрывала галінкі з дрэваў, бучным цьветам усыпаных. Пабачыў яе сын Бгрыгу, як бяз дружак яна была: у аздобах сваіх дзева, як маланка, мілы ала там.
А ўбачыўшы яеў пушчы, усьцешыўся тады мудрэц і паклікаў яе, княжа, ён голасам сваім слабым, ды ня ўчула яго дзева, брагмарышы магутнага.
Толькі вочы яго дзева прыкмецілаў мурашніку: «А што там у кучы блішчыць?» — і галінкай, цікаўная, яму ткнула тады ў вочы, мудрацу, неразважліва.
Разьюшыўся вельмі жарбіт і ваякаўуладцавых пазбавіўу адно мгненьне спаражняцца магчымасьці.
vlra-sthana паводле Gheranda-samhiraпастава асілка робіцца так: правая стушія кладзецца на левае сьцягно, а левая зьмяшчаецца пад клубом.
Su-kanya‘прыгожая дзяўчына'.
14
15
16
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
Пабачыўшы іх пакуты, бо патрэбы спраўляць свае не маглі больш яго воі, запытаўся тады ўладар: «Ці няўшкодзілі вы часам сыну БгрыГу магутнаму, мудрацу, што на гнеў хуткі, жарбіту самавітаму? Калі нешта ведама вам, раскажэце усё як ёсьць!» Адказалі яму воі: «Нам нічога ня ведама!
Як хочаш, ты нас правярай, а сказаць нам няма чаго!» Тады асабіста ўладар стаў распытваць сваіх людзей, дзе з ласкаю, а дзе й з грозьбай, ды намарнаусё было. Пабачыўшы боль ваяроў і пакуты свайго айца, прамовіла тады дзева, Сукан’я краснаклубая: «Гуляла я нейк і бачу: у мурашніку штось блішчыць — і галінкай туды ткнула, бо здалося мне: там сьвятляк!» Пачуўшы аб тым, Шар’яці да мурашніка кінуўся і знайшоў там вялік-рышы, сына БгрыГу паджылага. Склаўшы рукі, ўладар-тыгар стаў за вояў сваіх прасіць: «Ад нязнаньня яна ткнулау цябе — дык даруй ты ёй!» I прамовіў тады князю, так сказаў яму Ч’явана: «Калі ты красуню-дачку за мяне аддасі, ўладар, што ў вока мне ткнула адно зь неразвагі й цікаўнасьці, то прабачу усё дзеве — я кажу табе ісьцінна!» Пачуўшы гэта, валадар не раздумваў, о бгарата, і тут жа Сукан’ю аддаў сыну Бгрыгу вялікаму. Лтрымаўшы дачку князя, задаволіўся Ч’явана, і Шар’яці тады з войскам дарогаю пайшоў сваёй. Сукан’я ж, за мужа сабе атрымаўшы пустэльніка, даглядала яго добра, зароку свайму верная.
Прымаючы ветла гасьцей і пільнуючы сьвят-агні, ўлагодзіла яна хутка сына Бгрыгу, прыўкрасная.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
і22-я частка.
ЧАСТКА 123
Л омаша прамовіў:
і I вось аднойчы Сукан’ю багі ўбачылі Лшвіны, калі з водаў рачных пані выходзіла ды голая.
2 Як дачка самаго Індры, зіхацела яна красой,
і сказалі тады Спасы3, падышоўшы пасьпешліва:
3 «Што ты робіш адна ў лесе? Ты чыя, вабнаклубая?
Ты цікаўнасьць нашу здаволь і паведай усё як ёсьць!»
4 Прыкрыўшы галізну, княжа, адракла яна так багом: «Мой бацька — Шар’яці-ўладар, а за мужа мне Ч’явана».
5 I са сьмехам тады Спасы так Сукан’і прамовілі: «Як жа гэта сваю бацька ды за дзеда аддаў дачку?!
6 Блішчыш ты і ў лесе, нібы зіхавіца зіхоткая, між багіняў саміх, лада, мы ня знойдзем табе раўні!
7 У розных аздобах пякных, у найлепшых адзежынах ты б зіхцела яшчэ болей, чым цяпер, у гразі лясной.
8 Такая гожая ты ўся, але дзеда паджылага даглядаеш — свайго мужа, што ня знае уцех любві.
9 Няздольнага цябе, пані, ні карміць, ні аховываць, пакінь ты Ч’явану й цяпер аднаго з нас сабеў мужы абяры, о краса-дзева! He марнуй маладосьць сваю!»
ю Пачуўшы такавы словы, адказала ім так яна:
«Я верная свайму мужу, і мяне спакушаць ня сьлед!»
п Адраклі ёй Ашвіны так: «Мы лекары саміх багоў
і Ч’явану твайму вернем з маладосьцю яго красу,
12 а там за мужа выбірай ці яго, ці аднога з нас.
Калі згодная ты з гэтым, то заві сюды Ч’явану!»
13 Пачуўшы гэта ад багоў, Сукан'я пекнатварая перадалаусё мужу, сыну Бгрыгу славутаму.
14 Калі выслухаў ён жонку, то сказаў: «Так і зробіма!» Сукан’я ж на яго словы: «Добра!» — мужу прамовіла.
3 Nasatya— адно са старажытных імён Лшвінаў. I Іайболып верагодная этымалёгія зьвязвае яго з '/nas‘падыходзіць’ (пар. гоц. nasjan ‘ратаваць’).
'5
16
17
18
19
20
21
22
23
1
2
3
4
Лтрымаўшы ад іх згоду, о найдепшы між бгаратаў, адраклі ёй багі: «У воды хай занурыцца Ч'явана!» I ўвайшоў тады сын Бгрыгуу ваду па красу сваю, а там і абодва багі занурыдіся ў возера.
Праз імгненьне усе трое выйшді з вод на зямлю суху, ў завушніцах усе ў зыркіх, прыгожыя ды юныя, прыемныя наўзрок, княжа, аднолькавай усе красы. I сказалі яны разам: «Выбірай жа, найпекная, аднаго з нас сабе, пані, за мужа, о прыўкрасная!
Хто табе да душы, лада, хай з табой пашлюбуецца!» Папрасіла яна рады ў свайго сэрца і розуму і за мужа выбрала зноў сабе мужа уласнага.
Атрымаўшы назад жонку, маладосьць і красу сваю, усьцешаны, сказаў Спасам тады Ч'явана велічны: «Вы сягоньня імне, дзеду, вярнулі маладосьць маю, і жонку пекную назад атрымаў я, о Лшвіны.
Таму я з радасыдю зраблю, каб вы сому цяпер пілі на адправах з самім Індра.м. Я кажу гэта ісьцінна!» Пачуўшы гэта, яны ўраз на нябёсы вярнуліся, а Ч’явана й яго жонка зажылі па-бажыстаму.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле і2уя частка.
ЧАСТКА 124
Л омаша прамовіў:
Пачуўшы, што Ч’явана стаў знову юным, Шар’яці-князь, усьцешаны, з сваім войскам прыехаў да яго ў прыстан.
Убачыўшы дачку з мужам, падобных да дзяцей багоў, узрадаваўся пан люду, бы здабыў сабе ўсю зямлю. Прыняты рышы і дачкой найгасьцінна, ўладар зямлі зь імі разам прысеў, пане, і размову завёў тады.
I прамовіў яму потым велядухі той Ч’явана: «Я правесьці хачу вучту для цябе — падрыхтуй усё!»
5
6
7
8
9
io
ii
12
ч ‘4
15
16
'7
18
19
Усьцешыўся ўладар люду тымі словамі Бгаргавы ды зь веляй пашанай прыняў прапанову яго тады. У дзень, спрыяльны для ахвяр, загадаў ён найлепшае абладзіць пад абрад месца, дзе б для вучты усё было. I вось распачаў сын БгрыГу там адправу, о бгарата. Што сталася затым, княжа, ты паслухай уважліва. Як толькі ён чарпень сомы для Ашвінаў падняў тады, аб’явіўся там сам Індра ды спыніў руку Бгаргавы.