Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
27 Што б ні ведаў мой князь Нала, знае тое і Багука, іх веды падобны ваўсім, іхуменьні аднолькавы.
28 Дый гадоў, здаецца, яму столькісама, як Найшадгу.
Калі ён не ўладар Нала, то ён нейкі вялікі муж
29 з тых, што ходзяць зямлёй гэтай патаемна сярод людзей, нябёснай прыроды, але ў чалавечым у выглядзе.
3°
31
32
33
34
1
2
3
4
5
6
4'-
42.
Хаця і зьбівае мяне з тропу гэта звыродлівасьць, мне здаецца, што ён Нала, хай і доказу тут няма. У веку яны падобны, але з выгляду — аж ніяк, ды паводле усіх цнотаў гэта Нала. Л як інакш?» Так сабе разважаў доўга Варшнэя, о Юдгіштхіра, вазьніцаўладара Налы, магута Дабраслаўнага. Рытупарна, аднак, княжа, Багуковым стаеньніцтвам бязьмерна цешыўся адно, о найлепшы між бгаратаў. Адвага Багукі й яго сіла, спрыт і настойлівасьць у вялікі запал князя прывялі, о ўладар людзей.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле бу-я частка.
ЧАСТКА 70
Брыгадашва прамовіў:
Міма рэк і міма гораў, паўз азёры і паўзь лясы праносіўся тады поваз, нібы птах успаветраны41. Заўважыў тады валадар, сын адважны Біангасвары, што накідку яго красну сарваў вецер, о пан зямлі. I сказаў ён тады сьпешна, пракрычаЎшы да Багукі: «Па накідку маю трэба нам вярнуцца як найхутчэй! Стрымай імклівых скакуноў ты сваіх, мнагакемлівы, каб Варшнэя прынёс, пане, мне накідку маю назад!» Адказаў яму так Нала: «Ат, далёка ляжыць твой плашч! На ёджану цэлую мы ўжо ад’ехалі, пан зямлі!» Толькі Нала сказаў гэта, о найлепшы між бгаратаў, як наблізіўся іх поваз да вялікай вібгітакі42.
khecarah khe carann iva ‘нібыта птах, што рухасцца v паветры’ — тут ужыта фігура уатаім паўтор тых самых складоў, якія налсжаць да розных слоў. Есьць тут і anuprdsa‘алітэрацыя' (acirendticakrama khecarah khe carann iva). vibhiraka‘Terminalia bellirica' — арэшкамі гэтага дрэва здаўна гулялі v косьці. Яны высыпаліся v яміну, зь якой гульцы па чарзс бралі жмсню. Калі
8
9
ю
іі
12
»3
14
15
16
17
18
19
20
Убачыўшы дрэва, ўладар тут жа Налу тады сказаў: «Пакажу я табе зараз сваю сілу ў падлічваньні! Няма такога на зямлі чалавека, што б знаўусё, бо ня можаў адным сэрцы усёзнаньне сябе зьмясьціць! Вунь, колькі на дрэве цяпер і пладоў, і лістоў вісіць! Лле з галінак на зямлю больш на сотню упала ўжо, ды яшчэ звыш адзін плод там, а таксама адзін лісток. А на гэтай пары галін пяць мільёнаў лістоў вісіць, а калі палічыць, колькі там павісла цяпер пладоў, іх будзе дзьве тысячы там і яшчэ безь пяці сто штук!» Саскочыўшы тады з воза, прамовіў яму Багука: «Не зусім зразумеў, княжа, я падлікі твае цяпер.
Але раз ты змог падлічыць, значыць, спосаб тут нейкі ёсьць. Дазволь, яўголас правяду свой уласны цяпер падлік.
Ці будзе мой падлік слушным ці няслушным, ня ведаю, таму я пры табс зараз падлічу, о ўладар, плады. Хай толькі Варшнэя цяпер патрымае стаеньнікаў!» Адказаў яму валадар: «Няма часу нам бавіцца!» Але Нала сказаў толькі, той задумай захоплены: «Ці мяне пачакай хвілю, ці, калі ты сьпяшаесься, едзь з Варшнэем далей, княжа, тут дарога ідзе наўпрост!» Лдказаў яму князь гэтак, улагодзіць жадаючы: «Табе падобных ездакоў на зямлі няма, Багука!
Толькі ты прымееш мяне да відарбгаў давезьці ўчас. Я благаю цябе, пане, не губляй ты больш верамя! Любое жаданьне тваё я супоўню, о Багука, калі яшчэ да цемнаты дабяромся ў відарбгаў край!» Адказаў яму так Нала: «Толькі я палічу плады, як тут жа паедзем далей! Альбо гэтак, альбо ніяк!» Адрок Рытупарна яму тады нехаця: «Што ж, лічы!» I той, спусыдіўшыся далоў, тое дрэва зрубіў ураз.
ў кагосьці іх колькасьць аказвалася кротнай чатыром, то ён выйграваў (ferta-); а калі заставаўся адзін лішні (kali-), то гулсц прайграваў. Рэштаў два арэшкі называлася dvapara-, а ў тры — cretd-.
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
Зі
З2
33
34
35
З6
У вялікім тады зьдзіве сказаў Багука ўладніку: «Тут роўна гэтулькі пладоў, колькі ты й налічыў раней!» Авохці, бачу я цяпер тваю сілу, о пан зямлі!
Раскажы мне, прашу, княжа, як мне веды твае здабыць!» Адказаў тады валадар, далей ехаць жадаючы: «Я добра лічу, бо тайны гульні ў косьці мне ведамы». I прамовіў яму Нала: «Навучы і мяне, ўладар!
Я ж табе перадам тайны, о муж-буйвал, стаеньніцтва!» Рытупарна тады, княжа, у дарогу сьпяшаючы і знаньня прагнучы таго, пагадзіўся: «Хай будзе так! Тайнай ведай гульні ў косьці падзялюся я, Багука, — наўзамен жа мне дай зараз веду коней таемную!» Прамовіўшы так, перадаў тую веду ён Найшадгу. Тады выйшаўураз з Налы ліхі Калі, о бгарата, ды ядам Каркотакі стаў ён бляваць безупынліва. Ачысьціўся тады праўца ад праклёну пякучага: доўта пёк той яму сэрца, і таму ён быў сам ня свой. Пазбыўшыся ж яду, аблік прыняу Каліуласны зноў, і хацеў быўужо Нала праклясьці ліхамысьніка, але Калі тады ў страху, дрыжучы, яму так сказаў: «Стрымай жа свой гнеў, і ўзамен я праслаўлю цябе, ўладар!» Твая жонка ужо ў гневе пракляла мяне, Найшадга, калі ты пакінуў яе, о найлепшы сярод князёў!
Жывучы у табе, княжа, дзень і ноч я пакутаваў: так мяне апякаў страшна моцны яд уладыкі зьмей! Ад сёньня усім, хто будзе табе спраўна чыніць хвалу, я ня буду чыніць шкоды, о найлепшы сярод людзей!» Пачуушы такавы словы, стрымаў гнеў тады Найшадга, а Калі, спалоханы, ўраз увайшоўу вібгітаку, і ніхто ня бачыў яго, пакуль з Налам ён гутарыў.
Калі Калі прапаў, княжа, і стаў Нала самім сабой, ён зноў плады пералічыў тады, пан над нішадгамі. Усьцешаны сваёй ведай, ён з запалам вялізманым на воз да князя узышоў ды шпарка паімчаў далей.
33
38
39
і
2
3
4
5
6
7
8
43'
44-
Вібгітака ж тады й стала праз Калі дурнаслаўнаю43. Усьцешаны душой Нала паганяў скакуноў сваіх, штоў паветра, нібы птахі, падымаліся разу раз. Імчаў ён у край відарбгаў, мнагамудры ўладар людзей; адправіўся тады дому й ліхі Калі, о бгарата.
Так самім сабою і стаў знову Нала праслаўлены, але выгляд тады ўласны ён яшчэ не вярнуў сабе.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле уо-я частка.
ЧАСТКА 71
Брыгадашва прамов і у:
Увечары тады Бгіму далажылі прыслужнікі, што прыбыў да ягоў горад Рытупарна адважлівы.
3 дазволу ўладара-тыгра ён уехаўу Кундзіну, напоўніўшы грукатам колусе дзесяць старон зямлі44.
I пачулі той гром грозны скакуны тады Налавы, а счуўшы, заржалі ураз, свайго пана вітаючы. Пачула і дачка Бгімы калясьніцу каханага, што грымела, нібы хмары у небе навальнічныя. Падумала тады пані: «Гэтаксама заўжды грымеў і поваз Налы-ўладара, калі ён выяжджаў на ім». Пачулі з даху гэты гром і паўліны прыўкрасныя, пачулі у стойлах сланы ды у стайнях стаеньнікі. А пачуўшы, сланы й павы, ўгару голаў ускінуўшы, закрычалі усе, быццам навальніцу вітаючы.
Дамаянці прамовіла:
Па тым, як поваз, грымучы, агалошваеўсю зямлю, па тым, як цешыцца душа, знаю: гэта мой Найшадга!
Лічылася, што пад гэтым дрэвам лспш не сядзець нават у страшную сьпску, бо на ім любяць хавацца злыя духі.
Чатыры асноуныя бакі, чатыры прамежкавыя. зэніт і надзір.
9
ю
ii
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
45-
Калі сёньня свайго Налу, ваяра мнагацнотнага, не пабачу, волата, я, то на сьвеце мне больш ня жыць! Калі сёньня ваяр-волат, Нала мой мілавобдымам не абдыме мяне моцна, то на сьвеце мне больш ня жыць! Калі сёньня яго голас, златазыркага Найшадгі, не пачую, гучны, як гром, то на сьвеце мне больш ня жыць! Калі сёньня Індру князёў, няўрымснага, як шал сланоў, ня стрэну, магута-тыгра, то на сьвеце мне больш ня жыць! Я ня помню, каб ён хлўсіў, я ня помню, каб зло чыніў ці на вецер кідаў словы і ў размове зусім пустой. Цярплівы, рахманы, сьмелы, далікатны й адважлівы, ён і ў думках, нібы еўнух, аніколі ня здраджваў мне. Дзень і ноч я свайго Налу ўспамінаю шматцнотнага, і крывёю маё сэрца ад тугі абліваецца!»
Брыгадашва прамовіў:
Галосячы гэтак, яна, бы вар’ятка, о пан зямлі, паднялася на дах шпарка, Налуўбачыць жадаючы. 1 там, ва ўнутраным двары, яна ўбачыла пекны воз, Рытупарну вялік-князя і Варшнэю ды з Багукам. Спусьціўся тады Варшнэя разам з Багукам з поваза ды, выпрагшы зь яго коней, пакінуўу двары стаяць. За імі спусьціўся і князь Рытупарна праслаўлены і сьпешна падышоў к Бгіму, о найлепшы між бгаратаў. Прыняў з шанай яго праўца, хоць і вельмі быў зьдзіўлены: аб хітрай задуме дачкі ён нічога яшчэ ня знаў.
Запытаў ён тады госыдя: «Што магу для цябе зрабіць?» — ня знаючы, што той к Бгіму прыехаў па яго дачку.
Тут і сам Бгангасвараў сын, дабрамужны ўладар людзей, заўважыў, што ўкол не відаць ні гасьцей, ні сьвятых мужоў, не чуваць і размоў гучных, каго пані зноў выбера. Узважыўшы уміг справу, мнагамудры князь Косалы прамовіў: «Прыбыў я сюды, каб уважыць цябе, ўладар!» I падумаў сабе Бгіма, тымі словамі зьдзіўлены: «Праехаць ажно сто45 ёджан, каб адно прывітаць мяне?!
УА «болып за сто».
26
27
28
29
3°
З1
32
33
34
і
2
3
4
He, ня мог ён прыбыць гэтуль адно дзеля вітальных слоў! Замалую назваў праўца мне прычыну. Штось тут ня так!» Уважыўшы свайго госьця, ён тады адпусыдіў яго, сказаўшы: «Ідзі адпачні, ты ж, напэўна, здарожыўся!» Уважаны праўцам, праўца, прыёмам задаволены, увайшоўу палац красны ў атачэньні шматлікіх слуг.
Калі ж Рытупарна пайшоў з Варшнэем, оўладар людзей, у вазоўню яго поваз адагнаў тады Багука.
Там распрог ён сваіх коней, абмыў і расчасаў як сьлед, а тады прысеў адпачнуць ён у кодабе поваза. Дамаянці ж, калі князя Рытупарну пабачыла, Варшнэю, сына вазака, і пачварнага Багуку, падумала сабе ў смутку: «Чый жа воз тады чула я? Нібы й ехаў сюды Нала, ды ня бачу я тут яго! Мо гэта Варшнэя ў яго навуку пераняў калісь, і цяпер у яго поваз, як у Налы майго, грыміць?
Ці гэта Бгангасвараў сын такі ж лоўкі, як Найшадга, і воз грукочау яго, яку Налы магутнага?» Абдумаўшы усё добра, Дамаянці, о пан людзей, паслала тады служанку, каб разьведала ўсё яна.
Такая ў сьеятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле уі-я частка.
ЧАСТКА 72
Дамаянці прамовіла:
Разьведай, Кёшыні, хутчэй, пра таго пра вазьнічага, які ў калясьніцы сядзіць, куцарукі й звыродлівы. Спытай спачатку у яго пра здароўе шанобліва, а тады ўжо усю праўду вызнавай, даражэнькая.
Я амаль упэўнена ў тым, што ён Нала праслаўлены. Лд таго на душы й сэрцы мне так сьветла і радасна! А ў канцы паўтары словы ты Парнады, о пекная, ды адказ вазака добра запомні, о бясхібная!