• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    43 «Прымі ў служанкі да сябе ты яе, багароўную!
    Хай сяброўкай табс будзе у забавах бясклопатных!»
    Такая ў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле
    62-я частка.
    ЧАСТКА 63
    Брыгадашва прамовіў:
    і Пакінуўшы сваю жонку, ўладар Нала, о пан людзей, наблукаў празь некалькі дзён на вялікі лясны пажар.
    2	I пачуў ён зь нетраў агню, быццам нехта яго заве: «Памажы мне хутчэй, Нала! Дабраслаўны, хутчэй, сюды!»
    3	«Ня бойся!» — азваўся Нала і, ўвайшоўшы у полымя, зьмяінага ўбачыў цара, што ляжаў там, скруціўшыся.
    4	ГІаважліва склаўшы рукі, сказаў зьмей, дрыжучы увесь: «Ведай, княжа, я цар зьмеяў і завуся Каркотакам.
    5	Падмануў я калісь рышы, бязгрэшнага пустэльніка, і пракляў ён мяне ў гневе, о найлепшы сярод князёў.
    6	3-за праклёну таго й кроку не магу я цяпер зрабіць — уратуй ты мяне, Нала! Шлях да шчасьця табеўкажу!»
    7	Стану сябрам табе добрым, няма роўных мне зьмей нідзе.
    Я стану маленькім. а ты хапай тут жа мяне й вынось!»
    8	ПрамовіЎшы гэтак, ён стаў памерам з адзінец тады, і, схапіўшы яго, Нала тут жа вынес ды з полымя.
    9	Прыйшоўшы ў зацішак тады, дзе агню не было, ўладар хацеўужо зьмея пусьціць, ды прамовіў Каркотака:
    ю «Прайдзі, Нала, яшчэ трохі і лічы свае крокі ўслых — там цябе й адару ўрэшце я вялікай шчаснотаю!»
    11
    12
    »3
    ч
    15
    16
    i?
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    37
    1 вось на дзясятым кроку князя Налууджаліў зьмей’7, і тады ад свайго ўкусу ён свой выгляд зьмяніў ураз! У зьдзіўленьні застыў Нала, сваім воча.м ня верачы, і зьявіўся у сваёй яве тады князю Каркотака.
    Каб суцешыць яго, вырак праўца зьмеяу: «О Найшадга! Зьмяніў я твой выгляд цяпер, каб ніхто не пазнаў цябе. А вось той, праз каго, Нала, ты цяжкўю зазнаў бяду, праз атруту маю мўкі будзеў целе тваім трываць! Напоўніць атрута яго, і пакуль ён зь цябе назад ня выпаЎзе, датуль, княжа, ў табе й будзе ён мучыцца! Хто табе прычыніў шкоду ні за што, той і сам цяпер зазнае ад мяне болю, бо з агню ты мяне дастау.
    Hi стрэлы, ні іклы зьвяроў ня страшныя табе цяпер, ні праклёны сьвятар-рышы. Вось мой дар табе, Найшадга! Самому ж табе атрута не прычыніць ніякіх мук, і ў бітвах адоля заўжды тваёй будзе, о пан зя.млі!
    А цяпер не чакай болей, к Рытупарну сьпяшай хутчэй, к знаўцу Вед і гульні ў косьці у Аёдг’ю прыўкрасную, ды прадстаўся яму, княжа, вазьнічым на ймя Багука. Нашчадак Ікшваку слаўны у абмен на стаеньніцтва адкрые табе ўсе тайны гульні ў косьці, о Найшадга.
    А разам з тайнамі гульні стане ўдача тваёй ізноў, і ты вернеш сабе жонку разам зь дзецьмі й дзяржаваю. Я ісьцінна гэта кажу, не адчайвайся ж, пан людзей!
    А калі ты зноў захочаш свой сапраўдны аблік прыняць, проста ўспомні мяне й гэты надзень шаты, о Найшадга. Як накінеш іх на сябе, станеш тут жа самім сабой!» I з гэтымі словамі зьмей даў яму пару дзіва-шат. Наставіўшы Налу й яму даўшы ўборы, о каўрава, зьнік пан зьмеяў тады, пане, бы яго й не было зусім.
    Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле бря частка.
    Dasa азначас і ‘дзесяць', і ‘ўкусі', таму I Іала “сам” папрасіў зьмся яго ўджаліць.
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 io
    11
    12
    13
    M
    38.
    ЧАСТКА 64
    Брыгадашва пр амовіў:
    Калі зьмей той прапаў, Налау дарогу адправіўся і Аёдг’і тады пекнай дасягнуў на дзясяты дзень. Прыбыўшы да князя, сказаў ён: «Завуць мяне Багука. Як ніхто на зямлі гэтай, я на конях ды знаюся.
    У самых складаных справах памагу я табе заўжды, а яшчэ лепш за ўсіх, княжа, я дасьведчаны ў кухарстве. 3 усякім рамяством, княжа, і з найцяжкай задачаю я змагу сабе даць рады. Ты на службу мяне вазьмі!
    Рытупарна прамовіў:
    Шаноўны, вітаю цябе! Я на службу цябе бяру, бо да хуткай язды ўсёды маё сэрца хілілася. Вось заданьне табе: коні хай мае стануць хуткімі! Ты галоўны цяпер стайнік, а заплатаю — сто манэтЛ Памагацьмуць табе ў гэтым і Варшнэя, і Джывала. Ты хутка паладзіш зь імі. Заставайся тут, Багука!
    Брыгадашва п р а мовіў:
    Пачуўшы такавы словы Рытупарны магутнага, у Аёдг’і тады Нала пасяліўся, о пан людзей. Жывучы там, жонкі сваёй не забыў Відарбгійкі ён, і штовечар такі верш ён, засмучоны, казаўуслых: «Дзе начуе яна ў лесе, смагай-голадам змучана? Ці ўзгадвае яшчэ дурня ці забыла ужо зусім?» Аднойчы пачуўшы яго, так сказаў яму Джывала: «Раскажы мне, аб кім, пане, ты смуткуеш штовечара?» «Калісьці ў аднаго дурня, — адказаў яму Найшадга, — бясхібная была жонка, але той не цаніў яе.
    Лднойчы зь якойсь прычыны ён пакінуў яе, дурны, а пакінуўшы, стаў, скрушны, гушчарамі адзін блукаць. Ад гора ні днём, ні ноччу не знаходзіў адхланьня ён, толькі гэту сьпяваў шлоку на сутоне, журботлівы.
    УД saram satdh — магчыма, ідзсцца пра манэты satamana‘стамсрны’.
    15	АбышоЎ ён усе землі і нарэшце ў адной асеў, дый пагэтуль сваёй жонкі ён ня можа ніяк забыць.
    16	Яна ж і ў бядоце цяжкой за ім сьледам пайшла у лес, а ён кінуў яе, злыдзень, — пэўна, згінула ўжо яна!
    17	Невядомыя ёй сьцежкі, смага й голад яе грызуць. He для жонкі такой пушча — пэўна, згінула ўжо яна!
    18	Там, у лесе, жыве процьма крыважэрных драпежнікаў, а ён кінуў яе, злыдзень неразважны, о дружа мой!»
    19	Так у князя таго ў доме, анікім не пазнаны, жыў пан нішадгаў, штодня, княжа, па Бгімоўне сумуючы.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 64-я частка.
    ЧАСТКА 65
    Брыгадашва прамовіў:
    і Калі Нала свой край страціў і з дружынаю стаў слугой, то пачаў іх шукаць Бгіма й разаслаў паўсюль брагманаў.
    2	Лдарыўшы усіх шчодра, загадаў відарбііец так: «Шукайце ўладара ! Іалу й Дамаянці, маю дачку!
    3	А хто з вас іх дваіх знойдзе і разам прывядзе сюды, я таго абдару шчодра: дам тысячу яму кароў, а ў дадатак яшчэ вёску, нібы горад, вялікую.
    4	Калі ж іх прывесьці сюды вы, панове, ня зможаце, я дам дзесяць соцень кароў тым, хто скажа, дзе іх шукаць».
    5	Пачуўшы такавы словы, разышліся тады мужы, шукаючы паўсюль Налу і княжну відарбгійскую.
    6	I вось у сталіцы чэдзі Да.маянці прыўкрасную
    знайшоў-такі адзін брагман, што Судэвы насіў імя: на сьвяце княжацкім яна пры Сунандзе тады была.
    7	Ледзь пазнаў ён тады пані: так паблякла яе краса, нібы сонца, што ледзь сьвеціць праз густую заслону хмар.
    8	Доўга ён на яе зорыў, на худую й мурзатую, але ўрэшце прызнаў, княжа: перад ім дачка Бгімава.
    9 ю
    ii
    12
    ‘3 ч
    15
    16
    17 і«
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    СуЗэва прамовіў:
    Несумненна, яна тая, каго бачыў калісьці я. Дасягнуў я сваёй мэты: гэта пані смуглявая з аблікам, падобным поўні, што красою сваёй наўкол разганяе цемру, і ёсьць Бгімоўна паўнагрудая, Прыгожую, нібы жонка Кандарпы падмавокая, прыемную ўсяму сьвету, нібы поўні самой сьвятло, як падму, вырваў яе лёс са става відарбгійскага, на пялёсткі чые тут жа паналіпнула гразь і глей. Змарнеўшы ад цяжкай тугі, яна поўні падобная, што зацьмёна была Рагу, ці рацэ перасохнулай, ці ставу, у якім воды сланамі ўскаламучаны, распуджаны усе птушкі й патаптаныя лотасы. Самацьветных харом варта яе цела пяшчотнае!
    Яна — як сарваны цьвяток, што ад сьпёкі зусім завяў. Без аздобаў сваіх пекных яна, вартая ўсіх аздоб, нібы той маладзік тонкі, што схаваны апонай хмар. Пазбытая ўцехаў любві,у разлуцы з сваёй сям’ёй, жыве пані адно марай, што каханага стрэне зноў. Найлепшая ўкраса жонкі — гэта муж, і таму яна, хаця і красуня з красунь, безь яго не красуе больш. Згубіўшы такую жонку, ці жывы яшчэ Найшадга? Ці ад гора ужо цела ён пакінуў сваё даўно?
    У шчасьці дастойная жыць, мізарнее яна ў журбе — не магу я бязь сьлёз зорыць на жану чарнапасмую! Калі ж на той бераг пакут красуня пераправіцца? Калі стрэненца зноў з мужам, нібы зь Месяцам Рогіні? Сустрэчы з дарагой жонкай Ыала ўсьцешыцца нават больш, князь, пазбыты свайго княства, чым вяртаньню сваёй зямлі! Яны роўны сабе ў веку, у выхове й шляхетнасьці; варты Нала дачкі Бгімы, а яна — Дабраслаўнага.
    Я мушу яе суцешыць, красуню чарнавокую, што па мужу сваім тужыць, па незраўнаным Найшадгу. Так, суцешыць яе мушу: бед ня знала яна раней, а цяпер ад журбы горкай зьмізарнела яна зусім.
    26
    27
    28
    29
    30
    З1
    32
    33
    34
    35
    З6
    37
    Брыгадашва прамовіў:
    Па прыкметах тады розных ён пазнаў дачку Бгімаву і, к ёй падышоўшы, сказаў Дамаянці наступнае: «Я Судэва, твайго брата мілы друг, о прыўкрасная. На просьбу ўладара Бгімы я прыйшоў цябе тут шукаць. У добрым здароўі цяпер і бацькі, і браты твае;
    усё добра, дачка Бгімы, і ў маленькіх тваіх дзяцей — ад трывогі, аднак, пані, сваякі твае змучаны». Прызнаўшы Судэву, тады Дамаянці, о пан людзей, аб дамовых сваіх тут жа прынялася яго пытаць. Стрэўшы сябра свайго брата нечакана, о бгарата, зарыдала яна горка, сваім горам зьнябытая. Сунанда ж, убачыўшы, як дачка Бгімы, рыдаючы, гамоніць адна з Судэвам, горам горкім зьнябытая, перадала тады маці: «Зь сьвятаром размаўляючы, горка плача мая служка. Трэба нам распытаць яе». Тады маці цара чэдзі з нутраных сваіх хорамаў прыйшла хутка туды, княжа, дзе была дачка Бгімава. Пазваўшы к сабе сьвятара, маці князя, о пан людзей, запытала: «Чыя ж жонка і дачка яна, брагмане? Як з мужам сваім і сям'ёй разлучылася пекная? Калі знаеш аб тым, пане, раскажы мне усё як ёсьць! Сьвятару, прашу я цябе, калі нешта ты ведаеш, паведай мне усё зараз пра пані багароўную!» Пачуўшы такаву просьбу, найвыбітнейшы з брагманаў там усеўся ямчэй, княжа, і пачаў свой расказ тады.
    Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    бўя частка.
    ЧАСТКА 66
    Су дэва n р а м о в іў:
    Кіруе зямлёй відарбгаў цяпер Бгіма, наймужны муж. Гэта пані — яго дочка, Дамаянці яе завуць.
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    ii
    12
    13
    14
    15
    16
    У нішадгаў жа князь Нала, Вірасэны адважны сын. Гэта пані — яго жонка, ваяра дабраслаўнага.
    У косьці прайграўшы усё свайму брату, ўладар зямлі са сталіцы пайшоў з жонкай — і ня знае ніхто куды. Шукаючы яе, ўсюды пабываў я на сёй зямлі і восьу палацы тваім я нарэшце знайшоў яе! Прыгажэй за дачку Бгімы нідзе ў сьвеце няма жанчын. У смуглявай між броў, пані, ёсьць радзімка цудоўная, што падме падобна пекнай, — я разгледзеў яе ледзь-ледзь, бо пакрыта яна пылам, нібы месяц аблокамі, — гэта сьлед самога Тварца і вялікасьці ейнай знак.
    Як у хмарны дзень маладзік, не відаць пекнаты яе, але ж не прапала яна, хоць і пылам пакрытая: бы золата, зіхціць пані, нат пазбытая ўсіх аздоб. Па радзімцы й красе боскай і пазнаў я, шаноўная, як па сквары агонь скрыты, Дамаянці ў прыслужніцы.