• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Мо ў пустынь сьвятую да вас ён заходзіў, вялебныя, князь нішадгаў на ймя Нала, дабраслаўны ўладар людзей? Па яго я прыйшла гэтуль, о найлепшыя з брагманаў, у гэты вусьцішны гушчар, поўны розных драпежнікаў. Калі мужа свайго зноў я не пабачу праз колькі дзён, то пазбаўлю сябе цела ды злучуся з шчаснотаю!
    Няма мне жыцьця безь яго, без прыўкраснага Найшадгі! О гора мне, гора! Адна не змагу безь яго я быць!» Стала горка яна плакаць, Дамаянці прыўкрасная, і сказалі дачцэ Бгімы мудрацы праўдамоўныя: «Будзе шчасьце табе, пані! Магутою сваёй жарбы мы ўжо сёньня тваю бачым стрэчу з Налам, о пекная. Дамаянці! Свайго мужа, ўладара над нішадгамі ты скора пабачыш ізноў — і забудзеце вы журбу! Ачысыдіцца ён ад грахоў і, скарбы вярнуўшы свае, знову будзе ў сваім краі валадарыць, о зацная!
    Ты пабачыш свайго мужа, князя з роду шляхетнага, гразу варожых ваяроў і суцешцу таварышаў!» Буйваліцы, жане Налы словы гэткія мовіўшы, прапаліураз жарбіты зь сьвят-агнямі і пустыняй. Убачыўшы гэтакі цуд, Дамаянці прыўкрасная у зьдзіўленьне прыйшла, княжа, Вірасэны сыновая: «Вось праява дык праява! Няўжо гэта прысьніла я? Куды зьнікліўсе жарбіты і пустэльня іх пекная? Дзе сьвятаплынная рака і чароды птушыныя?
    Дзе гожыя дрэвы ў пладох? Дзе іх квецень духмяная?» Яшчэ болей тады, княжа, красуня яснаўсьмешная затужыла, дачка Бгімы, паўладычнаму Найшадгу.
    96 Са сьлязьмі на вачох пані падалася у іншы край і там, блукаючы, найшла на бяссумнік1'у квецені.
    97 Падышоўшы да жар-дрэва, да бяссумніка пекнага, што усыпаны быў цьветам, зарыдала яна ізноў:
    98 «Авохці! У самым гушчары гэта дрэва прыгожае стаіцьу бязьлічных вянкох, нібы гожы пан драмідаў’2.
    99 Разьвей жа сумоту маю, мілазрочны бяссумніча!
    Ці ня бачыў ты тут князя, майго Налу бясстрашнага?
    юо Мо праходзіў ён тут міма, Дамаянцін каханы муж, граза варожых ваяроў, валадар над нішадгамі?
    юі Мо стаяў ля цябе віцязь, прыкрыты паўсукенкаю, зь пяшчотнай і мяккай скурай, бядой цяжкаю змучаны?
    іо2 1 Ірымі ж ты сягоньня маю сумоту, о бяссумніча!
    Будзь верны імені свайму — сунімі ў маім сэрцы сум!»
    103 Гаворачы гэтак, тройчы абышла яна дрэва ўкол і v яшчэ гусьцейшы гушчар пабрыла, краснацелая.
    104 Шмат прыгожых яна дрэваў і шмат рэкаў пабачыла, шмат узгораў, птаства й зьвяр'я, о найлепшы між бгаратаў.
    105 Патокі, даліны й горы прыгажосьці дзівоснае пабачыла дачка Бгімы, свайго мужа шукаючы.
    юб Набрыўшы нарэшце на шлях, красуня яснаўсьмешная пабачыла там караван з мноствам коней, сланоў, вазоў, 107 што ўброд пераходзіў раку прахалоднапаточную, шырокую, з вадой чыстай, трысьнягом падпасаную.
    108 Луналі па-над ёй крыкі кулёнаў, чакравак і скоп, а на мелях было ўмнозе кракадзілаў і шчытніцаў.
    31.	asoka‘бяссумны’ (УА слова м.р.) — дрэва Saraca asoca, якое мае прыгожыя чырвоныя або белыя кветкі; часта згадваецца ў індыйскай паэзіі. Тут санскрыцкая назва перакладзена, бо ва ўрыўку абыгрываецца яе нутраная форма: напр., у 99-м вершы кажацца visokaip kuru mam ksipram asoka priyadarsana ‘бяссумнай зрабі мяне хутка, о ашока [= бяссумная] мілазрочная’.
    32.	dramida	варыянт слова dravida-; дравіды — насельнікі паўднёвай Індыі, V якіх гірлянды з кветак здаўна мелі шырокае, ня толькі дэкаратыўнас, алс й сымбалічнае ўжываньне.
    iog no
    in
    112
    113
    114
    “5
    116
    117
    118
    119
    120
    121
    122
    123
    33-
    Пабачыўшы той караван, жана Налы прыўкрасная падбегла да яго бегма ды ўвашла ў самы круг людзей. Худая й бледная, уся ў гразі, пыльнавалосая, на вар'ятку яна, княжа, выглядала, паўголая.
    Адны, спужаўшыся яе, пахаваліся хто, дзе мог, другія застылі ў зьдзіве, а трэція ўсчалі крычаць. Хтосьці стаў зь яе сьмяяцца, хтосьці лаяць пачаў яе, ды былі й такія, ўладар, што спыталі спагадліва: «Хто ты, пані? Чыя будзеш? Хто шукаеш адна ў глушы? Напужала ты нас моцна. Чалавек ты ці дух лясны? А мо ты багіня гары ці якойсьці з старон зямлі?
    Калі так, то зьлітуйся з нас, пад ахову сваю прымі! Якшыня ці ракшаска ты, ці жанчына звычайная — ахіні нас сваёй ласкай, абаронь, о бясхібная!
    Зрабі так, каб наш караван з гушчару непралазнага шчасьліва выбраўся хутчэй! Пад ахову сваю прымі!» Пачуўшы такавы словы, ўладароўна шанобліва адказала тады людзям, сваім горам зьнябытая, караванцу, што вёў поезд, ды купцом і прыслужнікам: «Старыя, юнакі й дзеці, караванцы шаноўныя, знайце, я чалавек толькі, дачка валадара зямлі і ўладыкі людзей жонка. Хачу мужа я ўбачыць зноў! Мой бацька — ўладар відарбгаў, а муж правіць нішадгамі. Завуць жа ваяра Налам. Вось яго я й расшукваю.
    Калі знаеце вы князя, то хутчэй раскажэце мне, дзе цяпер уладар-тыгар, вынішчальнік чужых палкоў!» Адказаў ёй тадыўласьнік каравана, о пан зямлі, караванец на ймя Шўчы: «Ты паслухай, што я скажу! Каравана гэтага я гаспадар, о прыўкрасная, Чалавека на ймя Нала я ня бачыў, на жаль, нідзе. У гэтай дрымучай пушчы адно тыграў і буйвалаў я бачыў, сланоў і пантэр, а людзей не бывае тут. Хай мілуе нас пан якшаў Манібгадра”, о пекная!»
    Mani-bhadra— брат бога багацьцяў Кубэры, апякун падарожнікаў і купцоў.
    124
    125
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    %
    I спытала дачка Бгімы тых купцоў, яснавітая: «Скажыце, панове, хаця б, куды ваш караван ідзе!»
    Караванец прамовіў:
    У край валадара чэдзі Субагу праўдамоўнага сьпяшаецца наш караван, о дачка чалавечая.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 6і-я частка.
    ЧАСТКА 62
    Брыгадашва прамовіў:
    Пачуўшы такавы словы караванца, бясхібная разам зь імі пайшла пані, мужаўбачыць жадаючы. Шмат дзён мінула, і тады пасярод гушчару таго надзвычайнай красы, княжа, яны ўбачылі возера. I дроваў, і траў сакаўных былоўдосыць на беразе, птушыных чарод і пладоў а карэньня, о бгарата. Пабачыўшы ваду чысту, караванцы усе тады наважылі там спыніцца, бо іх коні стаміліся.
    3 дазволу Шучы увайшлі яны ў той найвыдатны лес і разьбілі там свой табар на заходнім на беразе.
    I вось апоўначы, калі караванцы заснулі ўжо, зьявіўся там статак сланоў, што ішоў сабе піць ваду да ўлюбёнай ракі горнай, каламутнай ад сокаў іх34. Убачыўшы той караван, што на іхным ляжаў шляху, сталі ў шале сланы тут жа караванцаў усіх таптаць. Закрычалі тады людзі — і давай хто куды ўцякаць, паўсьляпыя са сну й страхам найвялікім ахоплены, ад біўняў гінучы або пад нагамі вялізнымі.
    Спужаныя ж быкі й коні, бактрыяны і буйвалы зьмяшаліся разам зь людзьмі й таптаць іх пачалі тады. Галосячы страшным крыкам, людзі долу валіліся,
    Падчас гону у сланоў са скроняў выдзяляецца духмяная вадкасьць.
    на дрэвах вісьлі, але ўніз зь іх зрываліся й падалі.
    Так і згінуў у тым лесе караван той вялізманы.
    іі I тады наступнага дня караванцы ўцалелыя выходзіць пачалі зь лесу ды аплакваць загінулых: хто — брата свайго ці сына, хто — айца ці таварыша.
    12 Зарыдала й дачка Бгімы: «Што ж за грэх учыніла я, што сустрэты мноюў глушы караван гэты велічны быў зьнішчаны статкам сланоў? Злая доля мая віной!
    13 Значыць, доўга бяду-ліха мне, гаротнай, яшчэ трываць. “Раней за свой час не памрэш,” — слушна кажуць прамудрыя.
    14 He забілі мяне сёньня сланы толькі таму, што тут15 усс, што дзеецца зь людзьмі, ім прызначана доляю.
    15 У маленстве сваім грэху не зрабіла такога я — справай, думкай або словам, — каб цярпець столькі бед цяпер.
    16 Багі, пэўна, мянеўсё-ткі пакаралі, што я калісь адрынула іх сватаўство на сваіх самагледзінах і выбрала тады мужам сабе Налу магутнага».
    17 Лплакаўшы свае беды, найлепшая сярод жанчын зь сьвятарамі тады разам, ацалелымі той начы, пакрочыла далей, княжа, бядой-горам зьнябытая.
    18 Ішла яна доўга, і вось, дасягнуўшы увечары сталіцы ўладара чэдзі Субагу праўдамоўнага, увайшла у яе, княжа, паўсукенкай прыкрытая.
    19 Худая, блядая, ў гразі й растрапанавалосая, выглядала дачка Бгімы на вар'ятку, о бгарата.
    2о Убачылі тады пані дзеці зь вёсак цікаўныя
    і сьледам за ёю пайшлі ў места чэдзі, о пан зямлі.
    2і Акружана тою дзятвой, да палаца яна прыйшла, і ўбачыла яе з даху тады маці ўладарава.
    22 Разагнаўшы тлум і на дах таго церама пекнага запрасіўшы дачку Бгімы, яна ў зьдзіве прамовіла:
    23 «Прыгажосьці тваёй, бачу, не змагла здратаваць бяда: як маланка, ты зіхаціш! Хто ж ты, пані, й чыя, скажы?
    35. I Іярэдка пад словам ‘тут' разумесцца ‘ў гэтым сьвсцс’».
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    З1
    32
    33
    34
    35
    36
    37
    3®
    39
    36.
    Без украсаў нават відаць: незямной прыгажосьці ты! Дый адна, бязь сьвіты зусім, як багіня, бясстрашная!» Пачуўшы такавы словы, адракла Дамаянці так: «Я зямная жана й толькі, свайму мужу найверная. Служанка, хаця й са знаці, я жыву, дзе захочацца, жыўлюся дарамі лесу і начую, дзе прыйдзецца.
    Бездакорны мой муж любы, што заўсёды быў верны мне, як і я зь ім былаўсёды неразлучнаю, быццам цень. Ды воляю ліхой долі ён у косьці пачаў гуляць, і, прайграўшы усе скарбы, у мярэчу пайшоў адзін. Як шаленец, уцёк волат у адной у адзежыне, і я, каб суцешыць яго, падалася за ім у лес.
    Аднойчы, каліў гушчары ён блукаў, згаладаўшыся, давялося яму й з тою разьвітацца з адзежынай. Так з мужам роспачным сваім, у галізну апранутым, я блукала глухім лесам, спакою не знаходзячы.
    Аднойчы, калі я спала, дарогаю зьнябытая, ён палову маёй сукні сабе ўзяў ды кудысь уцёк. I вось я шукаю ягоўдзень і ўноч, багароўнага, ды ніяк знайсьці не магууладыку майго жыцьця!» Адказала дачцэ Бгімы маці князя, заплаканай, адракла журботнай жане, і сама зажурыўшыся: «Спадабалась ты мне, пані! У мяне заставайся жыць, а на пошук твайго мужа я надзейных пашлю людзей. Хто ведае, можа, і сам прыблукае да нас твой муж. Калі станеш у нас мешкаць, то пабачыш яго ізноў!» I сказала дачка Бгімы: «Я ў цябе застануся жыць, аднак з умоваю адной, о радзіцелька волатаў!
    Аб’едкаў ня есьціму я, і ня мыцьму нікому ног’6, і ня буду размоў весьці я з чужымі мужчынамі. А як хтось захоча мяне, ты павінна яго скараць. Зь сьвятарамі адно буду размаўляць я пра пошукі.
    Паводле Manu-smrti(5.140), шудры павінны харчавацца недасдкамі са стала двойчынароджаных.
    40 Калі будзе зроблена так, то я жыць застануся тут, а як не — то сэрца маё не дазволіць мне жыцьу вас!»
    41 Пачуўшы гэта, адракла маці князя ёй радасна: «Дабрацнотнай просьбы такой не магу я ня выканаць!»
    42 Адказаўшы дачцэ Бгімы, маці князя, о пан людзей,
    да Сунанды, дачкі ўласнай, тады гэтак зьвярнулася: