• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    AC «вызваліўшыся ад граху».
    26
    27
    28
    29
    30
    31
    32
    33
    34
    35
    36
    37
    38
    27
    і, пачуўшы яе крыкі, да красуні падбегураз. Убачыўшы яеў пашчы тагоўдава вялізнага, без абавы падбег тут жа зьверабой да тае зьмяі, і, вастрэнным нажом голаў адрубіўшы драпежніку, ён на часткі тады цела нерухомае ўраз пасек. Дастаўшы яе са зьмяі ды абмыўшы як сьлед вадой, накарміў ён дачку Бгімы ды спытаў яе так тады: «Хто ты будзеш? Чамуў лесе ты адна, ланявокая?
    1 як, красуня, у бяду ты такую патрапіла?» Пачуўшы такавы словы зьверабоя, о бгарата, расказала яму пані, што ды як адбылося зь ёй. Лавец жа, гледзячы тады на яе, паўадзетую, на клубы пышныя яе ды на грудзі паўнюткія, на твар ясны, нібы поўня, ды на цела бясхібнае, закахаўся ў дачку Бгімы, у салодкагалосую27. Пяшчотнымі словамі стаў суцяшаць Дамаянці ён, але сьцямілаўраз пані, што лаўца ахапіла жарсьць. Распазнаўшы намер грэшны, яна, мужу найверная, запалала тады гневам, о найлепшы між бгаратаў. Наважыў тады ліхадум красуню непрыступную, лавец нізкі, узяць сілай, пані вогнебліскучую. Адчуўшы, што словы ужо бясьсільныя, яна тады у гневе страшным пракляла зьверабоя зламыснага: «Калі праўда, што я Налу ў мысьлях нават ня здраджваю, хай мысьлівец тады нізкі бездыханным на дол падзе!» Ледзь сказала яна гэта, як мысьлівец нікчэмлівы бяз дыху упаў на зямлю, нібы дрэва спалёнае.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле бо-я частка.
    AC «на тую, у якой вочы з загнутымі вейкамі».
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    п
    12
    іЗ
    2в.
    ЧАСТКА 61
    Брыгадашва прамовіў:
    Забіўшы мысьліўца таго, Дамаянці пайшла далей па жахлівым пустым лесе, штоувесь ад цыкад зьвінеў. Жылі там пантэры, ільвы, дзікі й тыгры зь мядзьведямі, алені, птушкі, а яшчэ дзікуны і разбойкнікі.
    Расьлі там шалы і бамбук, дгавы, тындукі, інгуды, ашваттхі, арджуны, сандал і кімшукі з арыштамі, кадамбы, кхадыры й трысьнёг, манга, шакі і шальмалы, лодгры, плакшы, амалакі, дрэвы джамбу й удумбары, а таксама яшчэ більвы, шмат кашмараў і бадараў, кхарджўр, н’ягродгаў і прыял, гарьітак і вібгітакаў.
    Убачыла яна горы, рудой рознай багатыя, гаі, што ад птушак гулі, і даліны дзівосныя, азёры, рэкі і ставы, дзе вялося нямала рыб. Дзівосныя моры яна і патокі бурлівыя убачыла там з гарамі, дзе умнозе было зьвяр’я, а таксама пішач страшных, зьмей атрутных і ракшасаў. А яшчэ там дачка Бгімы шмат мядзьведзяў пабачыла, зграі малпаў, шакалаў, дзікоў і вялізманых буйвалаў. Так блукала яна, княжа, прыгажуня дзівосная, шукаючы свайго Налу, адважная й нязломная.
    He пужала дачку Бгімы анічогаў лясной глушы — аб мужу гаротным адно яна думала, стойкая.
    Калі ж сілы яе цела пакінулі у рэшце рэшт, на камень прылегла яна ды ў адчаі заплакала.
    Дамаянці прамовіла:
    О львагруды ўладар люду, дужарукі мой Найшадга! Нашто ж ты пакінуў мяне у бязьлюднай глушы адну? Правёўшы там многа адпраў28 з адгодамі найшчодрымі, як жа мог ты са мной гэтак абысьціся ганебліва?
    ДС «закол каня ды іншыя».
    ц Усё, што ты мне абяцаў, о найлепшы сярод мужоў, ты павінен, о князь-буйвал, гэта споўніць, о Найшадга!
    15 Успомні, што табс птахі пра мяне ды расказвалі, а мне — пра цябе, дзяржаўча! Хіба можна аб тым забыць?
    16 Нат чатыры усе Веды зь ведангамі і ўпангамі2’
    ня змогуць ісьціны адной перавысіць, о муж з мужоў!
    17 Таму, о граза варагоў, не ідзі супроць ісыдіны!
    Супоўні усё, што калісь абяцаў мне, о віцязю!
    18 Няўжо ты мяне больш, княжа, не кахаеш, о волаце, што ў гэтай вусьцішнай глушы на мой кліч не адказваеш?!
    19 Ад лютага пана лясоў, ад разяўленапашчага хто мусіць мяне бараніць, як ня ты, ад галоднага?
    2о «Я кахаю толькі цябе, о любая,» — казаў ты мне.
    Дык пацьвердзі свае словы ты на справе, о Найшадга!
    2і Каханы — каханай жонцы, што ад гора аднаў глушы звар’яцела амаль, княжа, ты чаму не адказваеш?!
    22 Худа, сумотна ды бляда, уся ў брудзс й паўголая, блукаю я адна ў лесе, нібы мужа ў мяне й няма.
    23 О варты пашаны, чаму ж не шануеш жану сваю, што блудзіць адна, нібы лань, што ад статку адбілася?!
    24 Адзінокай сваёй жонцы, што заве цябе голасна, велякняжа, ў вялік-лесе ты чаму не адказваеш?!
    25 О найлепшы сярод вояў, зацны, пекны ды ветлівы, чаму ж ты цяпер не са мной у гарах гэтых, Найшадга, у гэтым гушчары страшным, поўным розных драпежнікаў?
    26 Ці ляжыш ты цяпер, княжа, ці стаіш, ці прысеў кудысь, ці дарогай ідзеш дзесьці, о прычына маёй журбы?
    27 О гора мне, гора! Karo ж пра цябе тут распытываць:
    «Ці ня бачылі вы часам князя Налуўлясной глушы?»
    28 Хто мне скажа цяпер: «Бачыў я прыгожага Найшадгу! Ен па лесе ішоў, мужны вынішчальнік варожых войск».
    29 Ад каго мне пачуць сёньня гэты словы салодкія:
    29.	йрап^а	навукі, у якія звычайна ўваходзяць purdna‘паданьне’, пуауа'лёгіка’, mimdmsd’вытлумачэныіе Ведау' і dharmasastra’настаўленьне з дгармы'.
    30
    З1
    32
    33
    34
    35
    З6
    37
    3«
    39
    4°
    41
    42
    43
    44
    30.
    «Ты шукала яго, пані? Вось ён, лотасавокі муж!» Вунь ідзе да мяне тыгар, чатырохкелы пан лясоў — вось яго й спытаю хіба, пана пушчы пагрознага: «О пане, ты князь зьверыны, гэтым лесам валодаеш. Я ж дачка ўладара Бгімы. Дамаянці мяне завуць. Уладцы нішадгаў жана, Налы ворагаборчага, я шукаю яго ў лесе, велягорам зьнябытая.
    Калі можаш, суцеш, тыгру! Калі бачыў яго, скажы! А як ня ведаеш, дзе ён, о ўладыка лясных зьвяроў, то зьеж мяне зараз, прашу! Ад пакут мяне вызвалі!» Але нават і ён, княжа, мой у лесе пачуўшы плач, прэч ідзе да ракі чыстай, што да мора струменіцца. Вунь гара сьвятая стаіць, што сваімі вяршынямі упіраеццаў строп неба, прыгожымі й бліскучымі. Багатая рудой рознай, самацьветамі зыркімі, над лесам гэтым, нібы сьцяг, яна ўзносіцца, пекная. Там вядуцца сланы, тыгры, вепрукі, медзьвядзі і львы, а дрэвы ад сьпеваў пташша разьлягаюцца рознага. Там шмат пуннаГаў і ашок расьце, кімшук і бакулаў, а рэкаў шумных берагі аздабляе сабой пташшо.
    Восьу гэтай гары пекнай я й спытаю пра Найшадгу: «О ты, найлепшая між гор! О прыстанішча просьбітаў! Вітаю, апора зямлі мілазрочная й слаўная!
    ІІаклон табе шчыры, гара! Ведай, дочка я князева і жонка ўладара Налы. Дамаянці завуць мяне. Мой бацька — вялікі ваяр, што ўладарыць відарбгамі, абаронцаусіх варнаў. Завуць Бгімам яго, гара. Найлепшы сярод дзяржаўцаў’0, учыніў ён закол каня, раджасўю правёў спраўна з адгодамі найшчодры.мі. Абычайны й праведны ён, дабрачынны і ветлівы, незайздросны, чысты, ваўсім пасьпяховы й набожлівы. Надзейна народ відарбгаў ён бароніць ад ворагаў — знай жа, пане, яго дочка прад табою цяпер стаіць.
    AC «з шырокімі й прыгожы.мі вачыма».
    45 Аў краі нішадгаў жыве сьвёкар мой, о гара між гор, што ймя справядліва сваё атрымаў: Вірасэна ён.
    46 Ягоны набожлівы сын, сьвятачынны ды велічны, спадкаемца свайго банькі, цяпер правіць замест яго.
    47 Завуць жа ваяра Налам дабраслаўным, о князь-гара. Ведавед ён, півец сомы, агняклад і жаротвадзей,
    4« красамоўны, заўжды шчодры і дзяржаўна адважлівы — знай жа пане, яго жонка прад табою цяпер стаіць.
    49 Лле зьнікла маё шчасьце, і спасьцігла мяне бяда: я шукаю свайго мужа, найлепшага сярод людзей.
    50 Скажы, ці ня бачыла ты майго Налу, о найгара, — ты, што ў неба само сотняй упіраесься вершадзяў?
    51 Адважны, як Індра сланоў, даўгарукі й разважлівы, гняўлівы, сумленны й мудры мо страчаўся ў лясной глушы веляслаўны табе муж мой, валадар над нішадгамі?
    52 Няўжо ты ня ўцешыш мяне, бы дачку сваю скрушную, што блукае аднаў лесе ды галосіць, шматскрушная?
    53 О волаце праведны мой, верны слову свайму ўладар! калі побач ты ў сім лссе, пакажыся мне, Найшадга!
    54 Калі зноў я змагу голас пачуць мужа каханага, як амрыта сама, сласны і глыбокі, нібыта гром?
    55 Калі зноў пакліча мяне ў гэтым лесе самотную ведасьпеўны яго голас ды суніме маю журбу?»
    56 Зьвярнуўшыся так да гары, Дамаянці прыўкрасная пакрочыла далей, княжа, ды на поўнач пайшла тады.
    57 Праз тры ночы і дні ўрэшце налучыла ўладарыня на пустэльніцкі лес красны, не раўнуючы сад багоў.
    58 Падобных Васіштху й Бгрыгу жарбітоў яна ўбачыла, сваемных і чыстых ва ўсім ды ў ядзеньні устрыманых.
    59 Падкарыўшы сабе здолі, шлях на неба шукаючы, адны елі адно вецер, а другія — адно лісьцё.
    6о Адзетыя ў шкуры ды луб, жарбіты тыя мудрыя учынялі у тым лесе пост суворы, о бгарата.
    6і I як толькі дачка Бгімы тую пустынь пабачыла, дзе ўпоруч жылі мудрацы і зьвяры разнастайныя,
    62 Дамаянці, краса-пані, мужаверная й слаўная, пекнаброва, пекнагруда, пекнаклуба, о пан зямлі,
    63 уступіла тады ў пустынь, жана мужнага Найшадгі, хадою плаўнай ідучы, прыгажуня бліскучая.
    64 Прывітаўшы тых жарбітоў, пакланілася ўдол яна, і сказалі яны пані: «Запрашаем, шаноўная!»
    65 Уважыўшы дачку Бгімы, мудрацы жарбавітыя прамовілі ветла: «Сядай! Чым табе памагчы, скажы!»
    66 Адказала ім так пані: «О мужы багавітыя!
    Ці ручыць вам у жарбе, ў раскладаньні сьвятых агнёў
    і ў спаўненьні сваёй дгармы? Як зьвяры вашы з птушкамі?»
    67 Прамовілі ёй мудрацы: «Мы ваўсім маем спор і плён.
    Раскажы нам цяпер лепей, хто ты ёсьць і куды ідзеш?
    68 Прыгажуні такой, пані, пагатоўу лясной глушы, мы яшчэ ня бачывалі. Дыкусыдешся й забудзь свой сум!
    69 Ты скажы нам усю праўду: ці ня боства ты той гары?
    Л можа быць, і'этых лясоў ці ракі, о шаноўная?»
    70 Адказала яна рышы: «Не багіня я той гары, ані гэтых лясоў гожых, ані рэчкі, пустэльнікі!
    71 Чалавек я ўсяго толькі, о мужове прамудрыя.
    Пра сябе я усё зараз раскажу, дык паслухайце!
    72 Кіруе зямлёй відарбгаў цяпер Бгі.ма, магутны вой. Знайце, родны ён мне бацька, о найлепшыя з брагманаў.
    73 Уладца ж нішадгаў мудры на ймя Нала, праслаўлены, мне за мужа, ваяр дужы й пан людзей пераможлівы.
    74 Ен верны шаноўца багоў і двуродным надзейны друг, абаронца свайго люду, веляслаўны ды велічны.
    75 Шчыры й верны свайму слову, знаток дгармы, адважлівы, пасьпяховы, цнотны, кемны, заваёўнік варожых мест —
    76 велявокі ўладар Нала, найвыдатны сярод князёў, мне за мужа, ваяр-волат, роўны ў велічы Васаву.
    77 Учыніў ён вялік-вучты, спасьціг Веды зь ведангамі, бліскучы, як само сонца, перамог сваіх ворагаў.
    78 Паклікалі неяк яго, мужа, вернага ісьціне, на гульню махляры-гіцлі, у падмане дасужыя,
    79
    8о
    81
    82
    83
    84
    «5
    86
    87
    88
    89
    9°
    91
    92
    93
    94
    95
    і прайграў падступнікам тым Нала княства сваё а скарб. Знайце, рышы, яму жонкай я даводжуся, волату. Дамаянці мяне клічуць. Хачу мужа я ўбачыць зноў! Нямала гораў і лясоў, многа рэк ды азёр яшчэ, а таксама глухіх пушчаў і ставоў красналотасных абышла я аднаў скрусе, свайго мужа шукаючы, умелагаў баёх воя, веляслаўнага Найшадгу.