• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    А потым прыбыў на слане на сваім, на Айраваце, з дружынаю сваёй Шакра, аточаны гуртом багоў. I Іад бялюткім, о муж-тыгар, парасонам сваім тады55 зіхацеў Пан багоў, быццам Пан зорак’6 пад аблокамі. Услаўляны тады рышы й апяваны Гандгарвамі, на вяршыні ён стаў горнай, нібы сонца узышлае. I прамовіў тады Яма, што на поўдні стаяў, мудрэц, навышні Валадар дгармы, грамагучлівым голасам: «Дык убач жа, о сын Кунці, сёньня нас, сьветапастыраў! Дзівазрок мы табе дорым, ты бо варты пабачыць нас! Вялік-рышы ты быў колісь на ймя Нара, о Арджуна, адылі на Брагмаў загад ты ад Індры магутнага нарадзіўся сярод сьмертных, мнагасьмелахаробры муж. Палючых, як агонь, вояў на чале з Бгарадваджычам37, уцеленых тут, на зямлі, мнагамужлівых данаваў*8 табе суджана ўсіх збораць, як і нівдтакавачаў”.
    Загіне ад цябе й Карна дабрамужны, о Пхалыўна, ў якім бацькі майго частка, бога Сьветаасьветача40.
    V нябёсным сьвецс. Ад іх ушанаваньня залежыць дабрабыт іх нашчадкаў на зямлі.
    Жазло (danda-) увасабляе сабою суд і пакараньне. Жытло зьмсй месьціцца ў падземным сьвеце. Парасон быў адным з атрыбутаў княскае ўлады. Месяц.
    3	Дронам.
    Ідзецца пра каўраваў. nivata-kavaca‘чый дасьпех непрабіўны’ — від асураў. Карна быў сынам Сонца.
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    3°
    З1
    32
    33
    34
    4L
    42.
    47
    44-
    Зямныя часьціны41 багоў ды гандгарваў і ракшасаў, палёгшы ад тваёй зброі, кожны рушыць сваёй сьцягой адпаведна сваім дзеям, о пагубча варожых войск! Нязгаснаю твая слава будзе ў сьвеце, о Арджуна, бо сёньня табою ў баі здаволіўся сам Бог багоў: разам зь Вішну зямлю гэту аблягчыць табе суджана. Прымі ж зараз гэта жазло, булаву неадхільную!
    Гэтай зброяй вялік-вычын ты учыніш, о віцязю!» I прыняў яе вой ветла разам зь ведаю тайнаю, як заклёнам яе кідаць і як потым вяртаць назад. А тады Валадар водаў, хмарасіні бог Варуна, што стаяў на захад-гары, вырак словы наступныя: «Ты найлепшы сярод вояў, верны дгарме ты кшатрыяў. Дык убач мяне, сын Кунці42: я Варуна, ўладыка вод! Варунавы прымі путы ад мяне, Сав’ясачыне, неадхільныя цуд-сеці, разам з тайнай, як іх вяртаць.
    Гэта імі калісь, вою, я ў змаганьні за Тараку44 аблытаў тысячы дайт’яў, магутных супыніў чартоў. Вазьмі ж іху дар ад мяне, гэты путы, о Пхальгуна, і ня зможа тады зьбегчы ад цябе і сам Пан дзядоў. Калі ты ўжывеш у баі гэту зброю, то ўся зямля пазбудзецца ураз вояў — тут сумневу ня можа быць!» А як зброю сваю мужу уручыў Яма з Варунам, то й жыхар Кайласы сьвятой прамовіў тады Пхалыўну: «О магутлівы сын Кунці, адвечны пракаветны бог! У кальпы ранейшыя ты чыніў з намі заўжды жарбу. Прымі ж і ад мяне зброю, антардганай44 яе завуць: адбірае яна сілу й наганяе на вояў сон!» Прыняў з павагай і яе дужарукі магут-ваяр,
    amsa(або amsavatdra-} — уцсленьнс часткі бога на зямлі. ЛС «о шырокамядзянавокі».
    Міжусобная бітва багоў (з удзслам асураў) за жонку Пана малітвы (Brhaspati-) Тараку (Tdrakd‘зорка’), якую выкраў Сома (гл. Visnu-purdna4.6). antardhana‘хаваньне, сукрыцьцс, зацямненьне’.
    ЛпОВЕД ПРЛ ГОРЦЛ
    ад Кубэры яго зброю, радасьць куру, з павагаю.
    35 Сыну Кунці тады вырак Пан багоў, несутомнаму, паважнаю сказаў мовай, і грымела яна, як гром:
    36 «О нястомлівы сын Кунці! О спрадвечны Ўладарніку! Найпосьпеху ты дасягнуў ды наяве быцьця багоў!
    37	Заданьне ад багоў, Партха, табе суджана выканаць.
    А зараз на неба табе трэба ўзьняцца — дык будзь гатоў!
    38	Прыбудзе па цябе воз мой на зямлю разам з Маталі.
    Там, на небе, табе, Партха, і ўручу дзівазброю я!»
    39	Якубачыў там, на гары, сьветапастыраў Арджуна, то ў вялікім застыў зьдзіве, дабрамужны Дгананьджая.
    40	А потым прывітаў сьледна ён багоў-сьветапастыраў дыўважыў, вялікаслаўны, іх пладамі й пітной вадой.
    41	Уважыўшы Партхуў адказ, разышліся тады багі па сялібах сваіх тут жа, мудрацы мысьлямклівыя.
    42	Ваяр жа, здабыўшы сабе дзівазброю, усьцешыўся, бо сваёй дасягнуў мэты і намеры цалком зьдзяйсьніў.
    Такая у сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеде
    42-я частка.
    АПОВЕД ПРЛ НАДУ
    3.50-76
    «Лповед прл Нллу» — бадай, найвядомейшая ўстаўная гісторыя ў МБ (і адна з найвядікшых). Ужосам яе памер яўнаўказвае на тое, што раней гэта была самастойная эпічная паэма, прычым, відаць, досыць старажытная'. На карысыдь даўнасьці гісторыі пра Налу кажа і тое, што ў паэме зусім ня згадваюцца “новыя” багі .МБ: Вішну, Шыва й Брагма. Прастора сакральнага цалком занятая старымі ведыйскімі багамі: Індрам, Агні, Варунам ды Ямам. Варта адзначыць і адзін з ключавых эпізодаў паэмы — абрад сваямвары, самавыбару нявестаю жаніха, які ўжоў МБ выгдядае архаізмам2.
    Функцыя гэтага аповеду ў МБ перадусім дыдактычная. Каді Бгіма ў чарговы раз пачынае ўгаворваць Юдгіштхіру напасьці на каўраваў раней за канец 13-гадовага выгнаньня, а той не згаджаецца, да іх у лясны прыстан прыходзіць мудрэц Брыгадашва. Жадаючы суцешыць старэйшага пандаву, брагман расказвае яму гісторыю пра Налу, які, падобна самому Юдгіштхіру, прайграў княства ў косьці й доўга блукаў лясамі, зазнаўшы нямала бед.
    Аднак падабенства МБ і «Аповеду пра Налу» больш глыбокае. Як справядліва адзначаюць дасьледчыкі індыйскага эпасу, абедзьве гісторыі маюць істотны міталягічна-казачны плян, паводле схемаў якога ў значнай меры будусцца сюжэт. Напрыклад, адыход пандаваў і Налы ў лес, а па выхадзе зь яго зь.мена абліку, відаць, ёсьць пераасэнсаваньнем аднаго з ключавых момантаў земляробчага міту, калі герой спускаецца ў падземны сьвет, а па вяртаньні на пэўны час застаецца нібыта мёртвым і таму адразу не пазнаецца жывымі.
    3	казачных матываў варта згадаць характэрную пасіўнасьць Налы (вярнуць Дамаянці яму дапамагае памочнік у выглядзе цара
    і. У Sacapatha-brahmana(2.3.2.1) згадваецца нейкі NadaNaisidha-.
    2. Напр., у «Аповедзс пра Савітры», які таксама знаходзіцца ў «Лясным разьдзелс». пра гэты звычай няма ні слова — затос наўпрост кажацца, што выбраны Савітры муж павінсн быць ухвалсны яс бацькам.
    Нл
    зьмеяў)3, а таксама ягоныя цуды пры двары князя косалаў (якія слаба вяжуцца зь ягоным гаротным станам падчас лясных блуканьняў) ды абмен таемнымі ведамі паміж ім і Рытупарнам.
    Аб вялікай папулярнасьці «Аповеду пра Налу» сьведчыць і тое, што ў 12 ст. на яго аснове паэт і філёзаф Шрыгарша (Snharsa-) стварыў эпічную паэму Naisadhiya-carita‘Дзеі Найшадгі’ — апошнюю з клясычных магакав’яў санскрыцкай літаратуры.
    Матыў гульні ў косьці, які займае вузлавое месца ў сюжэце аповеду, сягае ў самы пачатак індыйскай літаратуры. Так, ужо ў ю-й мандале Рыгведы (няхай дасьледчыкі і ўважаюць яе наймаладзейшай ва ўсім зборніку) ёсьць хвалебен-заклён, прысьвечаны згубнаму ўплыву гэтай гульні на чалавека. Прывядзём яго цалком (10.34):
    п а э т: Каваша, сын Ідушаў п а м е р: трыштубг, джагаці (?)
    Як вабяць мяне лузганцы дрыготкі, вятрыскі дзеці, што вірляцьу ямцы! Як сомы глыток з Муджавата4, гэтак вібпдакд5 мяне п’яніць п’янлівы!
    Ніколі са мной не сварылась жонка, да сяброў маіх і мяне ласкава.
    1 вось хапіла адной лішняй косткі, каб верную я адштурхнуў дружыну!
    Злуецца цешча, й адштурхнула жонка — нідзе не знайсьці бедаку спагады!
    Як у той клячы у старой на продаж, ня бачуў гульцу я зусім карысьці.
    3. У гэтым «Аіювед пра Налу» хутчэй псрагукаецца з «Рамаянай», дзе ў вяртаньні Сіты Раму дапамагае Ганумат і цэлае малпінас войска.
    4. Гара, дзе зьбіралі расьліну, зь якой выціскаўся сома.
    5. Гл. увагу 47.
    Чужыя мужы яго лашчаць жонку; забрала костка у яго дабро ўсё.
    I бацька з маці, і браты — ўсе кажуць: «Вяжэце яго! Мы такіх ня знаем!»
    Наважу я больш не гуляцьу косьці, і вось безь мяне ўжо пайшлі сяброве — ды варта голас зноў падаць брунатным, бягу да іх, бы на епатканьне зь любым.
    Гадае гулец, ідучы у зборню:
    «Ці выйграю я?» — і сябе бадзёрыць.
    Ды здраджваюць зноў небараку косьці: хапокудалы аддаюць суперніку.
    Нібы круком, яны дзяржаць няшчаснага, маняць і надзяць, дражнячы а цьвелячы, даюць і бяруць, як дзіня капрызнае, гуляюць гульцом, нібы мёд, салодкія.
    Гарэзяць яны, тройчы пяць дзясяткаў, нібы Савітар, чые асновы істыя.
    Ня страшны ім гнеў і мужоў магутных — і князь прад імі галаву схіляе.
    To коцяццаўніз, тоўгару падскочаць; бяз рук бяруць верх над гульцом з рукамі. Ляжацьу ямцы вугалі дзівосны: хаця й халодны, але паляць сэрца!
    Гаруе, кінута, жана гулякі і маці сына, што прапаў кудысьці.
    А ён, стыдаючысь даўгоў, па грошы прыходзіць ноччу да чужога дому.
    Балюча яму, галышу, глядзеці на ўтульны дом і на жану чужую: запрог уранку ён брунатных коней — і вось ляжыць каля агню, як служка.
    Хто правіць вашым найвялікім войскам, хто над вамі князь і ў супольні першы, таму свае я раскрываю рукі: няма ні граша у мяне, клянуся!
    «Ары поле, а не гуляй у косьці!
    Што маеш — цані, ты ж ужо багаты: вось жонка, а вось, о гулец, каровы!» — так кажа мне сам Савітар шаноўны.
    Пашкадуйце нас і сябрамі будзьце!
    He чаруйце больш сваёй страшнай сілай! Хай сьціхне ваш гнеў, прападзе варожасьць! У сець брунатных хай патрапіць іншы!
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    li
    12
    1.
    2.
    3'
    4-
    5-
    ЧАСТКА 50
    Брыгадашва прамовіў:
    Жыў-быў князь на імя Нала, Вірасэнаў1 магутны сын, дасьведчаны яздок, пекны і штоцнотай надзелены. Стаяў над Індрамі людзей ён, нібыта сам Пан багоў, надусімі, нібы сонца, зіхацеў Вірасэнавіч.
    Набожны, ведавед, сьмелы, ён уладнуў нішадгамі, ахвочы да гульні ў косьці й абаронца сваёй зямлі. Улюбёнец жанок, зацны і найпершы сярод стралкоў, ён быў быццам другі Many, праўдамоўны і стрыманы. А відарбгамі тым часам правіў Бгіма, наймужны муж2: шматцнотны, але бязьдзетны, ён даўно ўжо хацеў дзяцей. Нашчадка прагнучы сабе, учыніў ён шмат добрых спраў, і прыйшоў да яго неяк рьішы3 іменем Дамана4.
    3 пашанаю прыняў госьця валадар над відарбгамі з буйваліцай сваёй — рышы бліскучага, о князь князёў. I вось, здаволены, яму даў мудрэц найшчадрэйшы дар: дачку-пярліну, а яшчэ трох сыноў зацнавелічных: Дамаянці, Даму, Данту5 ды бліскучаі а Даману — мнагамужных мужоў слаўных і штоцнотай надзеленых. Дамаянці ж, краса-дзева, красой, бліскам і веліччу сярод люду сабе славу здабыла, пекнацелая.
    Акружала ажно сотня прыгажуню рабынь-юніц, маладзіцу сотня дружак — ат, нібыта саму Шачы. Між сябровак сваіх дзева, ў найлепшых упрыгожаньнях,
    Vira-sena‘у якога войска асілкаў’.