Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
15 Ледзь толькі ён дагаварыў, як праліўся дождж кветкавы, ударылі багі ў бубны ды павеяў ласкавы вей.
16 Калі пабачыў валадар тое дзіва, о бгарата, тоўсякі сумнеў у яго тады сейміг разьвеяўся.
17 Накінуў Нала на сябе адзежы незапыльныя
і, ўспомніўшы цара зьмеяў, свой сапраўдны аблік прыняў.
18 Убачыўшы свайго мужаў яго выглядзе ісьцінным, зарыдала дачка Бгімы ды моцна абняла яго.
19 А Нала, зазьзяўшы ізноў прыгажосьцю сваёй былой, прытуліў да сябе жонку і дзяцей, о ўладар зямлі.
2о Прыціснуўшы моцна к грудзям галаву Дабраслаўнага, уздыхала краса-пані й сваё гора выплаквала.
2і Так стаяла яна доўга, абдымаючы Найшадгу, пакрытая уся пылам і ў сьлязах, падмавокая.
22 А тым часам яе маці князю Бгіму паведала аб усім, што было з Налам і дачкою іх пекнаю.
23 I прамовіў тады праўца: «Заўтра зь імі я стрэнуся, калі Налаўчыніць апрат і шчасьліва прабавіць ноч».
24 Разам ноч правялі тую муж і жонка, шчасьлівыя,
25
26
27
1
2
3
4
5
6
7
8
49-
за доўгім расказам аб тым, што зазналі ў лясной глушы. На чацьверты стрэўшыся год з сваёй жонкаю, Найшадга дасягнуўусяго, княжа, што хацеў, і быў радасны. Бгімоўна ж, вярнуўшы мужа, акрыяла, нібы зямля, што, сухая, пасьля ўлевы руньню зноў пакрываецца. Як толькі мужа яна зноў спаткала, прайшла зьнямога і трывогі сьціхлі.
Зазьзяла пані пекнатой сваёю, як ноч, калі ў небе ўзыходзіць поўня.49
7акая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
75-я частка.
ЧАСТКА 76
Б ры г ад ашва прамовіў:
Мінулася ноч, і Нала, апрануўшы багаты ўбор, з Дамаянці тады ранкам перад Бгімам зьявіўся зноў. Прывітаў ён свайго цесьця з найвялікшай пашанаю, а сьледам за ім і жана ўшанавала свайго айна.
Усьцешаны, ўладар Бгіма, нібы сына уласнага, прыняў Налу ў сябе, пане, адарыўшы магутніка належнай пашанай, а зь ім і жонку яго верную. Падзячыўшы тады Бгіму за пашану ўчынёную, ён прамовіў вялік-князю: «Я заўжды да тваіх паслуг». Усьцешыўся вельмі народ, як дазнаўся пра Найшадгу, і загуў тады ўвесь горад мнагарадасным гоманам. Убраны ён быў у вянкі і сьцягі каляровыя, дарогі — паліты вадой і пасыпаны кветкамі.
На дзьверах зьявіліся ўраз нізкі з красак прыгожыя, а ў бажніцах па ўсім месьце узлунаў да нябёсаў сьпеў. Дачуўся і князь Аёдг’і, што пад выглядам Багукі Нала стрэўся ізноў з жонкай, і надзвычай усьцешыўся.
Памср tristubh-.
9 ю
ii
12
»3
Ч
15
16
17
18
19
i
2
Прызваўшы яго, стаў Нала прабачэньня ў яго прасіць; прабачацца пачаў, княжа, й Рытупарна разважлівы.
Уважаны тады Налам, ён, усьцешаны, так сказаў:
«Я віншую цябе шчыра з тым, што жонку ты зноў знайшоў. Спадзяюся, табе крыўды не ўчыніў я, о Найшадга, пакуль жыў ты ў маім доме і служыў мне за стайніка.
Калі скрыўдзіў цябе ўсё ж я незнарок ці знарок, прабач калі ласка, о муж-тыгру, мне маю неразважлівасьць!»
Н а л а прамовіў:
Ніякай крыўды ад цябе я ня зьведаў, о пан зямлі, а як бы й напраўду зазнаў, дараваў бы усё адно. Мы з табою здаўна сябры, да таго ж і суродзічы, дык адорвай мяне, дружа, і далей сваёй дружбаю! Ня ведаў я ні ў чым браку, калі жыў у цябе, о князь. Бадай, і дома у сябе не жылося мне так, як там.
Калі рачыш, о пан люду, свае веды стаеньнікаў я гатовы табе тут жа перадаць зь велярадасьцю!»
Брыгадашва пр амовіў:
Прамовіўшы гэтак, яму перадаў веды Найшадга, і прыняў іх тады з шанай адпаведнай пан косалаў. Здабыўшы ж навуку, тады Рытупарна праслаўлены вазьніцу іншага знайшоў і дадому адправіўся.
Па ад’езьдзе яго Нала, пан нішадгаў праслаўлены, яшчэ троху правёў часу у відарбгаў, у Кундзіне.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле рб-я частка.
ЧАСТКА 77
Брыгадашва прамовіў:
Пражыўшы у цесьця месяц, разьвітаўся зь ім Найшадга ды з малою тады сьвітай да нішадгаў адправіўся.
Было ў ёй шаснаццаць сланоў, пяць дзясяткаў стаеньнікаў, шэсьць соцень пешых ваяроў ды ягоны бліскучы воз.
3
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
13
Ч
15
16
17
18
>9
Гэтак хутка імчаў Нала, што дрыжэла сама зямля, і вось неўзабаве прыбыў ён у места, разгневаны. Прамовіў Пушкару тады Вірасэнаў магутны сын: «Ану згуляйма яшчэ раз, я багацьця сабе зажыў! Дамаянці і ўвесь іншы скарб, дабыты нядаўна мной, будзе стаўкай маёй зараз, тваёй — княства, о Пушкара! Ану кіньма ізноў косьці! Я рашуча настроены! Пастаўма таксама на кон і жыцьцё, найвялікшы скарб! Калі прайграе адзін з нас — або княства, або майно, — то ён зможа тады тут жа яшчэ стаўку адну зрабіць. He да сэрца гульня ў косьці — то сыдземся на повазах, пакуль нехта адзін, пане, не здабудзе навек спакой! “За ўсякую цану трэба намагацца ў сябе ўтрымаць радавое сваё княства,” — так гавораць прамудрыя. Вырашай жа цяпер хутка, ці гуляем у косьці мы, ці ў ратнай забаве з табой свае лукі нацягваем!» Пачуўшы такавы словы, усьміхнуўся той Пушкара, і, ў звыцязе сваёй пэўны, адказаў тады Найшадгу: «Як жа добра, што ты скарбу раздабыў для другой гульні! Як жа добра, штоўжо мукі Дамаянціны скончаны! Як жа добра, што вы з жонкай жывыя ды здаровыя! Упрыгожу дачку Бгімы я аздобамі новымі.
Як Шакра з апсарой, буду я з красуняй падобнаю! Я заўжды пра цябе помніў і чакаў цябе, Найшадга, не люблю я ў косьці гуляць, акрамя як з таварышам. Нарэшце я дачку Бгімы бездакорную выйграю і здабуду спакой: здаўна янаў сэрцы маім жыве!» Пачуўшы такавы словы, ускіпеў тады Найшадга і хацеў быў ужо мечам галаву пустабрэху сыдяць. Але шал ён стрымаў тут жа і прамовіў з усьмешкаю: «До размоваў! Рабі стаўку! Пагаворыш, як выйграеш». Пачалася, о пан люду, паміж імі тады гульня, і ўсё дарэшты прагуляў тады Найшадгу Пушкара: і скарбніцу з усім скарбам, і дзяржаву, й жыцыаё сваё. Адолеўшы Пушкару, князь засьмяяўся і так сказаў:
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
1
2
50.
«Гэта княства маё знову, мір і злагада будзе ў ім.
На дочку ж Бгімы і глядзець ты ня варты, нікчэма-князь. Са сваімі людзьмі станеш Дамаянціным ты рабом!
Ты ня сам у мяне, дурню, выйграў княства маё тады — Калі выйграў маё княства, а ты нават аб тым ня знаў. Таму за чужыя грахі я ня буду цябе караць.
Жыві зь мірам цяпер, пане, я дарую табе жыцьцё, і любоў мая да цябе не зьмянілася, пэўным будзь! Ад брацкай любві да цябе я нігды не адмоўлюся.
Ты быў мне і будзеш братам, дык жыві ж ты сто восеняў’0!» Суцешыўшы свайго брата, ўладар Нала яго абняў і адправіў назад дому, у свой горад, о пан людзей.
А Пушкара тады, княжа, сваім братам суцешаны, адрок зудзячнасьцю яму, склаўшы рукі шанобліва: «Хай ня зьвяне твая слава! Жыві ў шчасьці сто тысяч год! За жыцьцё і свае землі я удзячны табе, ўладар!» Аблашчаны тады Налам, ён там месяц яшчэ пражыў, а тады да свайго места ён адправіўся, бгарата, са сьвітаю, вялік-войскам і з надзейнымі слугамі, нібы сонца само, княжа, прыгажосьцю зіхцеючы. Адпусьціўшы ж дамоў брата і жывым, і з багацьцямі, Нала ўехаў у свой горад мнагапышнааздоблены, чы.м усіх тады гараджан ён бязьмерна абрадаваў.
Такая ў сьвятой Магабгарацеў Лясным разьдзеле
■/■j-я частка.
ЧАСТКА 78
Брыгадашва прамовіў:
Калі ўрэшце народ скончыў сьвяткаваць, о ўладар зямлі, па Бгімоўну тады Нала велявойска сваё паслаў. Учыніўшы дачцэ шану, князь відарбгаў магутлівы
УА «гадоў».
3
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
13
JI-
да Налы ўрэшце адаслаў Дамаянці прыўкрасную.
I зажыў шчасьліва тады зь дзецьмі й жонкаю Найшадга у здабытым наноў княстве, нібы Індрау Нандане. Разышлося тады слова між князёў Джамбудвіпавых'’1, што Нала вярнуўся назад у дзяржаву сваю, магут, ды многа учыніў вучтаў з адгодамі найшчодрымі.
I ты’2 таксама, валадар, хутка вернеш свой край назад. У тым, што спасьцігла Налу й Дамаянці, о бгарата, вінавата гульняў косьці, о найлепшы сярод мужоў. Сам-адзін ён зь бядой тою быў змагацца прымушаны, але выйшаўусё ж Нала пераможцам, о пан людзей. Ты жу лесе тут не адзін, а з братамі сваймі цяпер.
3 табой разам жыве Крышна, сэрца ж дгарме адданае. Ля цябе заўжды сьвятары, штоўсе Веды зь ведангамі добра знаюць, о сын Кунці. Дык аб чым гараваць табе? Ня здолее Калі таго, хто пачуў гэту быль хоць раз. Хай жа сэрцу твайму, княжа, яна сілаў надасьць цяпер! Зразумеўшы, што ўсё ў сьвеце прамінае у рэшце рэшт, ці здабудзеш, ці зноў страціш — не журыся, ўладар зямлі! Хто гэты расказ пра Налу будзе часта расказываць, або слухаць яго, княжа, той ня знацьме ні ў чым бяды і ў дастатку заўжды жыцьме, ахінёны удачаю.
Хто гэтую даўнюю быль будзе слухаць, адвечную, той здаровым заўжды будзе і шчасьлівым, о бгарата, ды здабудзе сабе славу, шмат нашчадкаў і шмат кароў.
Такая ў сьвятой Магабгараце у Лясным разьдзеле у8-я частка.
Jambii-dvipa‘востраў [дрэваў] джамбу’ — галоўны зь сямі мацсрыкоў, якія акружаюць сусьветную гару Мэру. I Іазваны паводле дрэва jambu‘Eugenia (ambolana’.
Юдгіштхіра.
АПОВЕД ПРА Ч’ЯВАНУ
122-12^
Гэты аповед мае тры сюжэтныя вузлы: і) Ч’явана і яго цудоўнае вылекаваньне ад старасьці Ашвінамі, 2) здабыцьцё Ашвінамі долі ў піцьці сомы, 3) стварэньне Ч’яванам асуры Мады й перамога над Індрам. Першы сюжэт ня раз згадваецца ў Рыгведзе: гл., напр., 1.116.10, 1.117.13, 5.74.5, 7.68.6, ю.39.41; другі — у брагманах. Поўнасьцю гэты міт досыць падрабязна расказаны ў Satapatha-brahmana(4.1.5.1-15):
1. Калі сыны Бгрыгу або Лнгіраса Засягнулі нябёснага сьвету, то Ч'явана, сын Бгрыту, або Ч'явана, сын Лнгіраса, быў пакінуты тут, стары й падобны За здані. 2. Вось жа, блукаў там са сваім племем Шарята, сын Ману, і спыніўся побач. Тады хлопчыкі, гуляючы, палічылі старога й падобнага да зЗані Ч'явану нікчэмам і закгдалі камякамі зямлі. 3. Той разгневаўся на Шар'ятавічаў і ўчыніў між імі зваЗу: бацька стаў біцца з сынам, брат — з братам. 4. I падумаў тады Шарята: «Штосьці я зрабіў, таму гэта й адбылося». Наказаў ён сабраць пастухоў гоўя і авечак. у I сказаў: «Ці бачыў хтосьці з вас сёньня што-небудзь?» I сказалі яны: «Ляжыць там адзін стары й падобны да зЗані чалавек. Палічыўшы яго нікчэмам, твае хлопчыкі злкіЗалі яго камякамі зямлі». I зразумеў ён, што гэта Ч'явана. 6. Запрогшы поваз і пасаЗзіўшыў яго сваю Зачку Сукан’ю, прыехаў ён туды, Ззе быў той муЗрэц. 7. I сказаў ён: «0 мудрэц, паклон табе! Ня ведаў я, што гэта ты, і таму нашкодзіў табе. Гэта Сукан’я: зь яе Запамогай я выкупляю сваю віну. Хай прымірыцца маё племя!» I з таго самага часу прымірылася яго племя. Шар’ята ж, сын Ману, пайшоў адтуль, каб зноў не нашкодзіць муЗрацу. 8. Вось жа, блукалі там Лшвіны й чынілі гаеньні. ПаЗышлі яны За Сукані й зажаЗалі зь ёю зьлегчыся, ды яна не дазволіла. р. I сказалі яны: «0 Суканя, хто гэты стары, паЗобны За зЗані, што ты зьлягаесься зь ш? ХаЗзем з намі!» ю. 1 сказала яна: «Яму аЗЗаў мяне мой бацька. Пакуль ён жывы, я не пакіну яго!» Дазнаўся пра тое муЗрэц.