• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    ЛС «якос я назвала рансй». У НК «якое раней назвалі двойчынароджаныя». УЛ гукавая і сэнсавая гульня больш багатая: cam drstva maaujendrendra manur iMtsvam jalarnave ‘яе ўбачыўшьі, o Індра Індраў нашчадкаў Ману, Ману, рыбу у моры'.
    37
    3»
    39
    40
    41
    42
    43
    44
    45
    46
    47
    48
    49
    5°
    М15.
    што з мора ўздымалася там, нібы скалы высозныя, зрабіў Ману тады хутка, о найлепшы між пандаваў, зь вяроўкі вяліку пятлю ды накінуў на рыбін рог. I тады прывязаны той пятлёй човен, о бгарата, пацягнула ураз рыба па салёным вадоймішчы.
    Паплыў Ману на тым чоўне цераз мора, о пан людзей, і танчылі вакол хвалі, і грымела вакол вада.
    Кідала магутным ветрам тую лодку туды-сюды, і гайдалась яна, княжа, як распусьніца п’яная. Hi пазему тады вокал, ні зямлі не было відаць. Зьліліся нябёсы з морам: скінуць вокам — адна вада. Усё ў сьвеце тады цалкам зьмяшалася, о бгарата, і застаўся адзін Ману зь сямю рышы ды рыбаю. Так нямала гадоў, княжа, тую лодку нястомліва цягнула за сабой рыба ды прасторамі воднымі.
    I вось да самай высокай да вяршыні Гімалаі прыцягнула тады лодку тая рыба, о бгарата.
    I сказала яна мякка мудрацом ды з усьмешкаю: «Прывяжэце хутчэй човен да вяршыні сяе гары!» I тут жа тады мудрацы прывязалі сваю ладзьдзю, як параіла ім рыба, й к Гімавату прычалілі.
    I па сёньня гару тую Гімавата найвышнюю называюць, о сын Кунці, няйначай як Прычалішча14.
    I сказала тады рыба мудрацом уратованым:
    «Я прародзіч Брагма, й вышэй за мяне не стаіць ніхто. Каб вас уратаваць, выгляд я прыняў тады рыбіны.
    Прызначана наноў Мануўсё жывое цяпер стварыць: і руш, і неруш, о мудрэц, і багоў, і чартоў зь людзьмі.
    I таму суворай жарбой ён здабудзе цяпер празор15 і ў мароку з маёй ласкі не ўпадзе, о прамудрыя».
    УА Nau-bandhana‘месца прывязваньня лодак’.
    praribha	хуткае разуменьне. Слова ўтворана ад prati \Ыа'выбліскваць, станавіцца відочным. праяўляцца, здавацца'. Тут яно, відаць, азначае яснас бачаньне задумы Брагмы.
    51	Прамовіўшы гэтак, ураз зьнікла рыба, о бгарата, і вось Ману тады ўзяўся ўсё жывое ствараць наноў, ды стала яго марачыць, і ўчыніў ён вялік-жарбу.
    52	Назьбіраўшы жарбы досыць, ён да працы узяўся зноў, як належыць, пачаў Ману ўсё жывое тады тварыць.
    53	Аповед, што я расказаў, выдаляе усе грахі. «Паданьнем пра рыбу» яго называюць, о волаце.
    54	А хто ж будзе заўжды слухаць дзеі Ману, той меціме уваўсім на зямлі посьпех і, шчасны, дасягне нябёс.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле і8ўя частка.
    АПОВЕД ПРА МУДГАЛУ
    3.245-247
    «ЛпоВЕД гіра МудГЛЛУ» цікавы зь некалькіх прычын. Першая зь яго тэм — шчодрасыдь, у прыватнасьці, шчодрае кармленьне запрошаных на ахвярапрыпашэньне сьвятароў, а таксама гасьцей-паломнікаў, бо герой гэтага аповеду жыве на Курукшэтры, багатай на прошчы (tmha-). У зборніку законаў Manusmrrci1.86 кажацца, што ў Век Калі галоўным абавязкам чалавека зьяўляецца менавіта шчодрасьць (dana‘даваньне’). Пра важнасьць дзяліцца зь іншым кажацца ўжо ў РВ (10.117.1-7):
    плэт: Бгікшу з роду Антіраса плмер: трыштубг, джагаці (1-2)
    Ня толькі голадам багове губяць люд, бо й сыты гіне ад таго і ад сяго.
    Ніколі скарбу не бракуе шчодраму, скупы ж нідзе сабе ня знойдзе літасьці.
    Хто небараку, што насытку просіць, (хоць ежу мае), але госьця ўбогага ні з чым пускае (хоць і сябрам быў яму), той, чэрствасэрды, сабе ня знойдзе літасьці.
    Той шчодрым ёсьць, хто падае прасільцу, што блудзіць худы, каб знайсьці насытак. На кліч яго ён адгукнецца шчыра і сябра сабе назаўжды здабудзе.
    Ня сябар той, хто абдзяляе сябра, вернага друга, вераломны, ежай. Хай кіне яго, з такім жыць ня варта: чужак, а шчодры, і то будзе лепей!
    м
    Дык хай бяздольных адарае здольны, у даль дарогі хай глядзіць уважна, бо скарбы — нібы у павозцы колы: пераходзяць ад аднаго к другому.
    Мала карысыді неразумцу зь ежы: праўду кажу, яна ж яго і згубіць. Hi заступцы ён не жывіць, ні сябра. Адзін у бядзе, хто адзін за ежай.
    Той корміць лямех, хто арэ палетак.
    Той праходзінь шлях, хто вандруе пешкі.
    Сьвятар, што мовіць, здабывае болей, а шчодры сябар ад скупога лепшы.
    Распрацоўвалася гэтая тэма і ваўпанішадах. Так,у Brhaaaranyakopanisad5.2.1-3 на конт шчодрасьці прыводзіцца такі аповед:
    У Прародзгча (Prajdpati-) жылі й вучыліся' тры грамады ягоных сыноў: багі, людзі й асуры. Скончыушы навучаньне, багі сказалі: «Скажы нам Ішто-небудзь на дарогу], пане!» / сказаў ён ім гэты склад: «Да!» [А потым спытаў:] «Ці зразумелі вы?» / адказалі яны: «Мы зразумелі. Ты сказаў нам: “Таймуйцеся!”»2 / сказаў ён: «Слушна! Вы зразумелі».
    Тады сказалі яму людзі: «Скажы нам /што-небудзь на дарогу], пане!» I сказаў ён ім гзты самы склад: «Да!» [Л потым спытаў:] «Ці зразумелі вы?» I адказалі яны: «Мы зразумелі. Ты сказаў нам: “Падавайце!”» 1 сказаў ён: «Слушна! Вы зразумелі».
    Тады сказалі яму асуры: «Скажы нам luimo-небудзь на дарогу], пане!» I сказаў ён ім гэты самы склад: «Да!» ІА потым спытаў:] «Ці зразумелі вы?» I адказалі яны: «Мы зразумелі. Ты сказаў нам: “Літуйце!”» / сказаў ён: «Слушна! Вы зразумелі».3
    і. Ідзецца пра hrahma-carya	вывучэньне Ведау.
    2. Т.-б. стрымлівайце свае органы пачуцьцяў.
    у У санскрыце ўсе тры словы пачынаюцца з ‘da : damyata, datta і dayadlwam.
    М У
    Toe самае паўтарае й нябёсны голас — гром: «Да! Да! Да!» ІТо-бок:] «Таймуйцеся! Падавайце! Літуйце!» Гэтай тройцы й трэба вучыць: таймаваньнюся, падаваньню й літасьці.
    Другой (і галоўнай) тэмай «Аповеду пра МудГалу» ёсьць адмаўленьне сьвету багоў як канчатковай мэты чалавечага жыцьця. Галоўнай падставай для гэтага паслужыла вучэньне пра карму (karman-), якое каротка апісваецца ў самім аповедзе. Альтэрнатываю сьвету багоў, адкуль праведнікі вяртаюцца-такі назад на зямлю па вычарпаньні іх добрых спраў, выступае вечнае месца (sthana-), адкуль ужо не вяртаюцца, названае ў аповедзе siddhi	 дасканалым станам (‘райствам’ у перакладзе), які характарызуецца як nirvana‘задзьмухваньне, спыненьне, зьнікненьне’. Апошняе слова, будучы ад пачатку будысцкім тэрмінам, тут, вядома, не адсылае да будысцкай дактрыны: у МБ пад nirvana-, як правіла, разумеецца стан поўнай здаволенасьці ці найвышэйшай шчасноты (напр., 3.126.15: «выпіўшы халоднай вады, той асьмяглы пан зямлі прыйшоў да поўнай здаволі (nirvanam)»; 14.19.12: «пакінуўшы розумам усе жаданьні — і цялесныя, і душэўныя, — [чалавекі паступова дасягае nirvana-, як агонь бяз дроў»),
    Унікальную рысу «Аповеду пра Мудгалу» становіць незвычайнае апісаньне Рыбгу4: у РВ гэта другасныя пэрсанажы — тры сьмертныя браты Рыбгу, Ваджа й Вібгван, якія дзякуючы свайму ўмельству сталі багамі. Аднак у аповедзе яны ня толькі называюцца багамі багоў, але й ня гінуць пры зьмене кальпаў. Такая высокая роля Рыбгу ня мае паралеляўу іншых індыйскіх тэкстах.
    4. rbhu‘умелы’.
    ЧАСТКА 245
    Юдгіштхіра прамовіў:
    26 О вялебны, на тым сьвеце што цаньнейшым зьяўляецца: раздача дароў ці жарба? Й што з гэтага цяжэй чыніць?
    В'яса прамовіў:
    27 За раздачу дароў, княжа, тут' нічога няма цяжэй, бо вялікая хоць к скарбу, дый няпроста яго здабыць.
    28 Адны дзеля скарбаў ідуць на вайну, жыцьцём гардзячы, а іншыя — ў гушчар страшны або ў мора, о бгарата.
    29 Расплоджваюць адны быдла ці бяруцца за рольніцтва, а іншыя, каб зарабіць, наймаюццау парабкі.
    30	3 назьбіраным цяжкой працай вельмі цяжка расстаціся,
    таму за раздачу дароў тут нічога няма цяжэй.
    31 Трэба добра, аднак, помніць, што сумленна нажыты скарб дарыць трэба адно добрым ды ў дарэчнае вераме2.
    32	Заслугі ў раздачы майна, несумленна здабытага, няма, і раздаўца гэта не ўратуе зь вялік-бяды3.
    33	У правільны ж час і малы дар ад сэрца ад чыстага ды таму, хто яго варты, мае там4 незьнікомы плён.
    34	Пра гэта ёсьць даўняя быль, што расказваюць мудрыя5, аб тым, што здабыў раздачай дроны6 рысу муж МўдГала7.
    'Гакая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    частка.
    і.	УА «на зямлі».
    2.	УА «у дарэчны час і ў дарэчным мссцы».
    3	Ад перараджэньня.
    4.	На тым сьвеце.
    5. УА «I на гэты конт у якасьці прыкладу [мудрыя] прыводзяць даўнюю быль». Гэты формульны выраз сустракаецца у МБ вельмі часта — у Разьдзеле супакою, папрыклад, аж 58 разоў.
    6. drona‘вядро' — мсра абему, роўная 1024 прыгаршчам.
    7. Магчыма, імя Mudgalaутворана ад слова mudga‘чорны маш’.
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    ю
    ii
    12
    a
    910.
    11.
    12.
    У-
    ЧАСТКА 246
    Юдгіштхіра прамовіў:
    Раскажы мне, мудры, як ён ад той дроны адмовіўся ды каму і ў які спосаб ён свой рыс раздаваў тады.
    Чыім учынкам, я лічу, задаволены праведным сам вышні Даглядач дгармы, той нямарна радзіўся тут.
    В'яса прамовіў:
    Быў калісьці ў Зямлі куру дгармавіты муж МудГала, што жыў з пожні адно, княжа, каласы падбіраючы, трывалыў зароках сваіх, праўдамоўны й лагодлівы.8 Жывучы, як лясны голуб5, гасыдінны й вучтадбайлівы, спаўняў іштыкрыту10 як сьлед непахісны ў жарбе жарбіт. Едучы штодругі тыдзень разам зь дзецьмі а жонкаю, ён за кожныя два тыдні дрону рысу ашчаджываў.
    На поўню й маладзік спраўна адправы учыняючы, з падношаў багом і гасьцём11 ён парэшткамі жыў адно. Сам Васава, ўладар сьветаў, разам зь іншымі боствамі штозьмену на яго вучце прымаў долю, о пан людзей. На зьмену месяца заўжды той пустэльнік ашчадлівы ўсім гасьцём раздаваў ежу з найвялікшаю радасьцю. I хаця ня скупячыся раздаваў ён сабранае, адно большала ў яго рысу, калі госьці зьяўляліся.
    I вось, княжа, ужо сотні сьвятароў накарміў мудрэц, а ежы ўсё большала, бо з чыстым сэрцам ён рыс дарыў. Прачуў аб МудГалу тады, пустэльніку найправедным, Дурвасас12, адзеты ў пазем13, і прыйшоў ён да МудГалы. Праклёны выкрыкваючы, безвалосы й аголены,
    ДР.
    Т.-б. ня робячы запасаў, а харчуючыся сабраным за дзень.
    Від ахвярапрынашэньня.
    Гаворка ідзе пра сьвятароў, якія запрашаюцца на ахвярапрынашэньні. Dur-vasas‘дрэнна адзеты, голы’ — мудрэц, вядомы сваёй гняўлівасьцю. Di^-vasas‘у якога за адзежу староны сьвету’ — т.-б. голы.
    13
    м
    15
    16
    *7
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    ‘4-
    ‘5-
    выглядаў той жарбіт, княжа, як шаленец, о пандава. Падышоўшы к яму, мовіў той мудрэц найвыдатнейшы: «Я па ежу прыйшоў гэтуль, о жарбіт найвыдатнейшы». «Вітаю цябе!» — адказаў мудрацу тады Мудгала і даў ступнявіцу яму зь сербавіцай, о бгарата.
    Зь вялікай пашанай мудрэц, верны доўгу гасьціннасьці, даў шаленцу таму ежы, найвыдатнай — галоднаму.