Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Maithili‘дачка князя Мітхілы' — Сіта.
AC «які заўжды прыслужвае старым».
Пад тайнамі (rahas-) тут разумеюцца ўпанішады (upanisad‘аб’скт засяроджаньня’).
brahma-carya першы з этапаў жыцьця брагмана, калі сн, трымаючы зарок нявіннасьці й чысьціні, вывучае (car-) у настаўніка Веды (brahman-).
УА даецца тлумачэньнс імені Ра.ма: ramayam asa hi prajah ‘60 радаваў падданых’ ('/rami -» Kama-).
9
ю
ii
12
13
14
15
16
17
iS
19
20
21
22
23
28.
V-
Ён шырокія меў грудзі і хадзіў, яку гоне слон, даўгарукі ваяр дужы, не слабейшы й за Васаву. Прыгожы й чырвонавокі, меў ён чорныя кучары, дасьведчаны ва ўсіх дгармах і мудры, як Брыгаспаці. Любі.мец народу свайго і прыемны усім наўзрок, ён свае закілзаў здолі і навукі усе спазнаў.
Нязможны у бітвах магут, адольнік неадолены, бараніў ён праведны люд і караў ліхамысьнікаў. На сына гледзячы свайго, на Раму мнагацнотнага, надзвычай цешыўся ўладар, о найлепшы між бгаратаў. I, бачачы яго цноты, Дашаратха, бліскучы князь, задаволены ім, мовіў тады гэтак ачольніку:
«Сягоньня накшатра Пуш’я2ву спрыяльны ўваходзіць стан. Загадай запрасіць Раму ды сьвяты рыхтаваць абрад!» Пачуўшы такавы словы, Мантхара, о ўладар людзей, да Кайкеі пайшла тут жа ды сказала ёй так тады: «Задумаў вялікае зло учыніць табе пан людзей!
Ат, уджаліць цябе гора, як зьмяя ліхамысная!
Каўсалья ж — шчасьлівіца: сын яе будзе памазаны.
А табе адкуль ждаць шчасьця, калі князем ня стане сын?» Пачуўшы .Мантхары словы, яна пекна убралася, красуня між красунь, княжа, як ахвярніца29, зграбная, да мужа прыйшла й салодка з удаванай пяшчотаю прамовіла яму гэтак сам-насам, яснаўсьмешная: «О верны сваяму слову, абяцаньне сваё стрымай і жаданьнс маё споўні! Лдхілі ад сябе бяду!»
Князь прамовіў:
Прасі сабе ўсё, што хочаш, і я дам табе гэты дар!
Скажу невіноўных забіць, а віноўным свабоду даць! Адару хоць-каго скарбам ці усё адбяру ў яго!
Апрача майна сьвятароў, мне належыцьу княстве ўсё!
Pusya 6-я (ці 8-я) накшатра, група з трох зорак (у, 8 і 9) v сузор’і Рака. Звычайная ахвярніца (vedi-) мсла прастакутную форму й была завужаная V сярэдзіне.
Маркандэя прамовіў:
24 Пачуўшы такавы словы, абняла ўладара яна ды, ўладу адчуўшы над ім, так сказала яму тады:
25 «Спадкаемцам сваім сёньня ты ня Раму памаж, о князь, а Бгарату, майго сына, а РаіТава хай пойдзе ў лес!»
26 Як пачуў валадар люду яе просьбу нядобрую, анічогаў адказ, княжа, не сказаў, засмуціўшыся.
27 Дазнаўшыся ж аб тым, Рама, верны дгарме, о бгарата, каб айцец не зламаў клятвы, сам у пушчу адправіўся.
28 А за ім пасьледаваў брат, лучнік велічны Лакшмана’0, і дружына яго Сіта, дачка Джанакі слаўнага.
29 Толькі Рама у лес рушыў, як айцец яго праведны разлучыўся з сваім целам, о найлепшы між бгаратаў.
30 Пачуўшы, што Рама пайшоў у лясы, а ўладар — з жыцьця, прызвала Кайкеі сына ды сказала яму тады:
31 «На неба пайшоў валадар, у лес — Рама і Лакшмана. Цяперусё княства тваё, вялікае й квітучае».
32 Адказаў ёй праведны сын: «Учыніла ты сёньня зло, забіўшы сваяго мужа’1, апантаная хцівасьцю!
33 Ты зганьбіла свайго сына і зьняславіла ўласны род!» Так сказаўшы тады маці, зарыдаў ён, о пан людзей.
34 Даказаўшы перад людзьмі сваю невінаватасьць, ён адправіўся усьлед Раму, каб дадому яго вярнуць.
35 Каўсалью, Сумітру тады і Кайкею, о бгарата, ён у першы воз пасадзіў і з ШатруГгнам, засмучаны,
36 з Васіштхам32 і Вамадэвам,33 з сотняй іншых сьвятых мужоў, зь сялянамі й месьцічамі адправіўся па РаГгаву.
37 Пабачыў на Чытракўце34 ён там Раму і Лакшману: адзеты, нібы жарбіты, былі лучнікі слаўныя.
м. УЛ figura etymologica: laksmwan ‘удачлівы, гожы’... Laksmanas.
31. AC «і разбурыўшы гэты род».
32. Vasistha‘найлепшы' — Дашаратхаў ачольнік.
Vama-deva Дашаратхаў райца.
34. Citra-ktita— гара, дзе ў выгнаньні жыў Рама.
3«
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
5°
51
35-
36.
37-
39-
40.
Верны волі айца, Рама адмовіўся ісьці назад, і Бгаратаў Нандыграме35 правіць стаў ля яго сандалі?6. Баючыся, што зноў прыйдзе да яго на гару народ, Рама ў пушчу тады рушыў да жытла Шарабгангава. Склаўшы шану яму, княжа, увайшоў ён у Дандаку37 і там, каля ракі пекнай Годавары38, знайшоў прытул. Празь ліхую тады, княжа, Шурпанакху ўступіў ваяр у лютую бітвў з Кхарам, што там, у Джанастхане39, жыў. А затым апякун дгармы, жарбітоў бараняючы, чатырнаццаць забіў тысяч ліхамысьлівых ракшасаў. Усьмерціўшы тых магутоў, Кхару й Дўшану4", Раггава вярнуў знову тады, мудры, у лес дгармы спакой і мір. Шурпанакха ж к свайму брату на Данку уцякла назад, ды бяз носу і губ, пане, яе Рамаў пакінуў меч.
Прыбыўшы на Ланку, яна (твар у юшцы запечанай) прыпала да братавых ступ, ледзь ад гора прытомная. Убачыўшы сяструў ранах, са стальца ўскачыў Равана і заскрыгаў зубмі ў гневе, ледзь прытомны ад ярасьці. Адпусьціўшы сваіх райцаў, ён сам-насам сказаў сястры: «Хто з табою зрабіў гэта, майго ймя не збаяўшыся?! Хто сам на вострае кап’ё ўласнаруч насадзіў сябе?
Хто бясклопатна лёг спаці, расклаўшы ў галавах агонь? На зьмяю атрутную хто бяздумна наступіў нагой?
Хто льва за іклы пачапаў і стаіць, неўцякаючы?» I пакуль ён так гаварыў, зь яго ноздраў шугаў агонь, як у дрэва з дупла, княжа, што ўначы загарэлася. Расказала тады брату Шурпанакха пра РаГгаву,
Nandi-grama— вёска, v якой жыў Бгарата, пакуль ягоны брат Рама знаходзіўся v выгнаньні.
На знак адрачэньня ад княства Рама аддаў Лакшману свас сандалі. Dandaka— лес у Дэкане.
Go-davan‘якая даруе кароў / воды'.
Jana-sthana‘жытло людзсй’ — частка лссу Дандака. Dusana Раванаў ваявода.
52
53
54
55
і
2
3
4
5
6
7
4‘-
42.
43-
што безьліч ракшасаў забіў разам з Кхарам і Душанам. Суцешыўшы сястру, пане, і пакінуўшы ў горадзе старожу належную, князь у паветраўзьляцеў тады. Перасекшы гару Калу і Трыкўту41, пабачыў ён пад сабою вялік-мора — месца вусыдішных макараў42. Праляцеўшы хутка над ім, ён Гокарны4і дасяг тады — любімага жытла Шывы, о найлепшы між бгаратаў. Там сустрэўся вялік-ракшас з Марычам, першараднікам, што ў страху прад Рамам пачаў жарбаваць яшчэ загадзя.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 261-я частка.
ЧАСТКА 2б2
Маркандэя прамовіў:
Убачыўшы Равану там, Марыча устрывожыўся, але шану свайму госьцю тут жа справіўусё адно. Усадзіўшы яго, ракшас і сам побач тады прысеў ды з павагай яму мовіў, у размове дасьведчаны: «Нешта ты сам ня свой сёньня. Ці пануеў сталіцы лад? Ці шануюць цябе, пане, як і ўперад, падданыя?
Што за справа цябе гэтуль да мяне прывяла, ўладар? Лічы ўжо зробленай яе, якою б ні была цяжкой». Аб тым, што Рама учыніў, паведаў яму Равана.
Марыча ж выслухаў яго ды сказаў яму так тады: «Ня сьлед біцца табе з Рамам! Знаю добра я моц яго. Перад бурай яго стрэлаў не ўстаяць анікому, князь! Праз гэтага вялік-воя я й падаўся ў пустэльнікі.
Які ж ліхамысьнік цябе ў прорву сьмерці вядзе, ўладар?!»
Tri-kuta‘трохвяршынны’ — гара, на якой стаяла Ланка.
makara мітычная марская пачвара, якая атаясамлясцца то з акулай, то з дэльфінам, то з кракадзілам.
Go-karna‘вуха каровы’ — сучасная Гокарна знаходзіцца ў штацс Карнатака.
8 У гневе тады адказаў яму ракшас пагрозьліва: «Не супоўніш маёй волі — тут і згінеш, клянуся я!»
9 Падумаў тады Марыча: «Лепш загінуць ад лепшага!
Калі мнеўсё адно сьмерці не мінуць, хай загадвае».
ю I такія сказаў словы ён уладніку ракшасаў:
«Раз выбару мне не даеш, чым магу, памагу табе».
іі I адрок яму Равана так: «Златарогім аленем стань!
Падмані для мяне Сіту! Златаскурай44 яе счаруй!
12 Убачыўшы ж цябе, Сіта скажа Раму цябе злавіць, і, калі яе муж пойдзе, застанецца яна адна.
13 Тады я скраду Майтхілі, і Какўтстхіч45 зламысьлівы ад болю разлукі памрэ. Памажы ці загінь цяпер!»
14 Пачуўшы такавы словы, ён абмыўся ў апошні раз46
і ўсьлед за Раванам тады пайшоў, вельмі засмучаны.
15 Прыбыўшы у прыстан Рамы, нястомнага у вычынах, учынілі яны тое, што ў Гокарне задумалі.
16 Марыча скінуўся тады у аленя, а Равана
стаў труднікам ураз лысым са збаном і трыпосахам47.
17 Зьявіўся Марыча Сіцеу аленевым выглядзе, і воляю лёсу яна за ім Раму адправіла.
18 Каб сваёй дагадзіць жонцы, сьпешна лук ён схапіў тады і, пакінуўшы зь ёй брата, за аленем памчаўся ўраз.
19 Узяўшы клінок і калчан ды надзеўшы48 напальчнікі45, як Рудра — за зарой-ланьню’“, за аленем пагнаўся вой.
44УА «стаўшы самацьветнарогім аленем, [чыс] валасы на целе яркія, [як] самацьветы».
45. Kakut-stha‘які стаіць на гарбе’ — унук Ікшваку, названы так, бо ў адной зь бітваў ён стаяў на сьпіне Індры, што прыняў выгляд быка.
46. Т.-б. сам для сябе правёў пахавальнае абмыцьцё.
47. tri-danda патройны кій быў неадменным атрыбутам вандроўных аскетаў, які сымбалізаваў кантроль над думкамі, словамі ды ўчынкамі.
48. AC «скураны наруч, які ахоўвае левае псрадплечча ад цецівы».
49. Прыстасаваньне, якос ахоўвала пальцы лучнікаў ад пашкоджаньня цецівою.
50. Аднойчы Прародзіч, апанаваны юрам, прыняў выгляд аленя й пагнаўся за дачкой Шывы, і той сьцяў яму галаву. Яна засталася на небе ў выглядзс нак-
2о To зьнікаў ён з вачэй Рамы, то зьяўляўся наноў прад ім, і па вельмі даўгім гоне сьцяміў вой: «Гэта ж ракшаса!»
2і Зразумеўшы, хто перад ім, ваяр-буйвал празорлівы беспахібнай стралой тут жа Марычу паразіўу бок.
22 Паранены стралой Рамы, яго ж голасам крыкнуў ён: «О Сіта! О Лакшмана!» — так закрычаў ён жалобліва.
23 Пачуўшы пранізьлівы крык, дачка Джанакі слаўнага
на голас пабегла амаль, але Лакшмана ёй сказаў:
24 «Ня бойся, нясьмелая! Хто зможа Раму ў баі змагчы? Восьубачыш: зусім хутка ён да нас назад вернецца!»
25 Зарыдала тады пані, у граху западозрыўшы — такая бо ўрода жанок — свайго дзевера зацнага.
26 I, РаГгаву свайму верна, яна рэзка прамовіла: «Не бываць ніколі твайму жаданьню патаемнаму!
27 Лепш, узяўшы клінок востры, я усьмерчу сама сябе, або скокну з скалы стромай ці ўвайду самавольў агонь,
28 чым, здрадзіўшы свайму мужу, буду жыці зь нягоднікам!
Хіба львіца сама пойдзе да шакала нікчэмнага?!»
29 Пачуўшы такавы словы, верны РаіТаву Лакшмана сабе вушы закрыў сьпершу, а там лукузяў з стрэламі ды за Рамам пабег сьледам, дабрачынны вялік-ваяр.
30 У гэты момант і прыйшоў да красуні пан ракшасаў: пакрыты попелам увесь, як агонь дагараючы51, прыняў бясчэсны ліхадзей выгляд чэснага трудніка.