Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
43
44
45
46
47
4«
49
5°
5»
52
53
54
і
2
я ўсё на вадзе ўтрымаю, і так зьявіцца гэтта мост». Прамовіўшы гэта, ён зьнік, і сказаў Налу РаГгава: «Пабудуй праз мора мне мост! Ен па сілах адно табе». Так і быў узьведзены мост на загад Дашаратхічаў шырынёю дзесяць ёджан, даўжынёю ажно на сто. А завецца ён Мост Налы, на зямлі шматпраслаўлены, ды па сёньня стаіць, княжа, ў акіяне, нібы скала. Пад тую часіну прыбыў к Раму цнотны Вібгішана, брат Індры ракшасаў, з сваймі чатырма дабрарайцамі. Прыняў яго Рама тады, велядухі, з гасьціннасьцю, ды СуГрыва, о пан люду, западозрыўу ім віжа. Сын Каўсальі, аднак, шану учыніў таму ракшасу, бо ўбачыў: намеры яго толькі самыя добрыя. Памазаў Вібгішану ён ва ўладарнікі ракшасаў — і той РаГгаву стаў райцам ды таварышам Лакшману. I вось за месяц перасек ён з памогай Вібгішаны велямора з сваім войскам па тым мосьце, вялік-ваяр. Папаўшы ж на абток, Рама сваё войска малпінае напусьціў на сады Ланкі, на бучныя ды пекныя.
1 былі між яго вояў віжы Шука ды Сарана, што аблік прынялі малпаў, ды Вібгішана іх пазнаў. Калі ўласны ізноў выгляд прынялі начаходнікі, паказаў ім сваё войска сын Каўсальі й пусьціў назад. Стаўшы станам тады ў лесе, мнагамужлівы РаГгава паслаў да Раваны ганца — мнагамудрага ЛнГаду.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
267-я частка.
ЧАСТКА 268
Маркандэя прамовіў:
У шматплодным у тым лесе, дзе удосталь было вады, сваё войска укрыў Рама, Дашаратхаў харобры сын, а Равана пачаў Ланку умацоўваць паводле ўстаў.
3
4
5
6
7
8
9
io
ii
12
13
14
15
100.
101.
102.
10j.
104.
Ужо разьмяшчэньнем сваім непрыступнай яна была, абнесена сьцяной тоўстай і з трывалымі брамамі100. Навокал жа места было сем глыбокіх равоў з вадой, дзе кішэлі кішма рыбы й кракадзілы жахлівыя, а паверсе равы тыя былі кольлем утыканы101, На валох жа былі ўсюды камяні з катапультамі ды воі з гладышмі зьмеяў, з парашком сарджарасавым102. Трымалі яны перначы, коп’і, дзіды і вошчапы, а таксама мячы, лукі ды шатаГгні10’ жахлівыя'04.
Ля кожнае брамы была там цьвярдыня магутная і процьма пешых ваяроў, шмат сланоў ды стаеньнікаў. I вось падышоў Ганумат да ланкійскіх варот тады, назваў ДашаГрыву сябе ды бяз страху туды ўвайшоў. Акружаны ракшасамі, шчырасьмелы Пуласт’еў сын зіхацеў, як само сонцау вянку цёмна-сініх хмар. Падышоўшы к Равану, ён павітаў яго з райцамі і пасланьне тады Рамы перадаў, красамоўлівы: «Загадаў перадаць зараз мнагаслаўны пан Косалы мне такія табе словы. Слухай пільна, о Равана!
Пад князем-свавольцам ліхім гарады й краі цэлыя знаходзяць адно пагібель, у бясчынствах гібеючы. За скраданьне маёй жонкі на табе на адным віна, ды мноству нявінных яна пагібель прынясе цяпер. За ўсіх пустэльнікаў лясных, што забіў ты, о Равана, за багоў, што ты зьняславіў, горды сілаю ўласнаю, за усьмерчаных князь-рышы і за жонак іх скрадзеных — за бясчынствы свае, грэшнік, ты цяпер панясеш адказ! Я заб’ю і цябе, й райцаў! Калі сьмел, то выходзь на бой,
ДР.
ДР. УА сказана, што калы былі зроблены з дрэва khadira‘Acacia Catechu. sarja-rasa— смала нсйкага дрэва, якая, відаць, ужывалася для запалу. sata-ghni‘якая забівае сотню' — зброя v выглядзс драўлянага вальца, ушпілянага жалезнымі сьпічакамі.
AC «наваскаваныя молаты й галавешкі».
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
3°
10J. юб.
1О/.
каб праверыць маю сілу105, ханя я й чалавек адно! Адпусьці жывой Майтхілі, бо іначай я — сьмерць твая: не спынюся, пакуль сьвет я не ачышчу ад ракшасаў!» Пачуўшы такавы словы ад пасла, усядзёрзкія, разьюшыўся Равана-князь і даў знак сваім служнікам. Напалі на Ангаду ўраз чатыры начаходнікі, ўчапіліся яму ў лапы, нібы ў тыгра таго арлы.
1 тады Ганумат дужы з чатырма начаходамі нечакана ўгару скочыў і на дах палацовы сеў. He ўтрымаўшы сваёй хваткі, начаблудні пападалі, й ад сілы ўдару аб зямлю сэрцы іх разарваліся.
I скочыў АнГада тады з даху церама пекнага ды праз Ланку усю, княжа, прама у лягер суратнікаў. Расказаў ён тады Раму аб усім, што зь ім сталася, і пайшоў адпачнуць, дзяку атрымаўшы ад РаГгавы. А Рама пайшоў у напад зь ветрамклівымі малпамі ды сьцяну разбурыў Ланкі, мнагамужны пан Косалы. Сумітрын жа сын з важаком медзьвядзёў ды Вібгішанам паўднёвую узяў браму, між усіх найтрывалую.
1 рынулі тады ў Ланку з ваяўнічымі крыкамі, як вярблюды, руды малпы незьлічонаю процьмаю. Ад іх безупынных скокаў столькі пылу паднялася, што ў нябёсах само сонца тады зьмеркла, о бгарата. 1 ў зьдзіўленьні глядзеў вораг, як муры ўсе ланкійскія пажаўцелі нібы раптам, пааблеплены малпамі, падобнымі растком рысу і пялёсткам сірышавым, трысьнягу і вялік-сонцу на сьвітаньні, о бгарата. Узяліся яны трушчыць калоны самацьветныя'06 ды раскідваць паўсюль, княжа, катапульты зламаныя'"7. ШатаіТні, камяні й дыскі пахапаўшы, нападнікі іх штосілы шпурляць сталі тады ў горад, гарлаючы.
УА «убач магуту майго лука».
ЛС «і вяршыні вежаў».
УА «катапульты, чые ‘рогі’ былі разгайданы й зламаны».
31
32
33
34
35
З6
37
3«
39
40
і
2
3
4
I пабеглі з муроў мескіх тады ракшасы сотнямі, пакідаўшы сваю зброю, наляканыя малпамі. Тады на Раванаў загад выйшлі тысячы тысячаў жахлівых пярэваратняў з брамаў Ланкі, о бгарата. Праліваючы дождж стрэлаў, сталі малпаў яны цясьніць, ачышчаючы мур мескі з надзвычайнай адвагаю. Як бобу, ракшасаў было, начаходаў звыродлівых, і ўжо хутка усе сьцены былі ад малп ачышчаны. Працятыя дзідамі.ўніз палі сотні магутных малп, але згібла й шмат варагоў пад слупамі ды выгбамі. Схапіўшы адзін аднаго за валосьсе, яны тады сталі біцца, плоць ірвучы кіпцюрамі ды ікламі.
3 жахлівым рыкам на зямлю яны мёртвымі падалі, адзін аднаго і тады адпускаць не жадаючы.
Адважны ж Рама праліваў, нібы хмара, залевы стрэл, і бязь ліку яны, княжа, тады зьнішчылі ракшасаў. Забыўшы стому, забіваў варагоў і вой Лакшмана, працінаючы іх трапна і зь вялікай адлегласьці.
I тады на загад Рамаў з зруйнаваных ушчэнт муроў вярнулася яго войскау свой стан зь перамогаю.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясньш разьдзеле 268-я частка.
ЧАСТКА 2б9
Маркандэя п р а мовіў:
У атрадах тады дробных невялікія ракшасы і пішачы у стан малпаў патаемна прабраліся: Кродгаваша быў там, Гары, Джамбга, Парвана й Путана, Прарўджа й Аруджа, о князь, Кхара, Праггаса й іншыя. Ды праведаў пра тых тайных праулазаў Вібгішана і разьвеяў чары, што іх скрывалі ад чужых вачэй. Наляцелі ураз малпы на раскрытых зламысьнікаў ды забілі усіх чыста, магуты даляскочныя.
5
6
7
8
9 ю
ii
12
П
Ч
i
2
ю8.
10ў.
Узлаваўся Равана й раць з Ланкі вывеў, о бгарата, ды на малпаў напаў строем, што завецца Ўшанасавым*"8.
Сын Каўсальі, аднак, пане, за наставай Брыгаспаці10’ свае шыхты пашыхтаваў і сустрэў тады ворага.
I сышліся ў баі воі: з Рамам біцца стаў Равана, а Лакшмана, сын Сумітры, з Індраджытам заходаўся, Сугрыва — зь Вірупакшэнам, з грозным Тарам — Нікхарвата, Нала ж з Тўндам заклаў біцца, сьмелы Патуша — з Панасам. Кожны выбраў сабе воя, што да змогі сабе лічыў, і ўсчалі яны бой страшны, ваяры дужарукія.
I нагадваў той бой сечу між багамі ды чортамі, лютазвада вялік-вояў, сьмертастрэча суворая. Абрынуў на Раму ракшас зьлеву коп’яў, дубін, мячоў, а Раггава — ў адказ хмару навостраных жалезных стрэл. Гэтаксама і брат Рамаў Індраджыта цяў стрэламі, а той адказваў ваяру сьмертаноснай залеваю.
Вібгішана ж цяў Прагасту, а Прагаста — Вібгішану, чарадою вялік-стрэлаў птахапёрых, о бгарата.
Так зацята яны білісь, ваяры мнагазбройныя, што абняў тады страх, княжа, ўсе тры сьветы з усім жывым.
Такая ў сьвятой Магабгараце у Лясным разьдзеле 270-я частка.
ЧАСТКА 270
Маркандэя прамовіў:
Тады Прагаста неўспадзеў наляцеў на Вібгішану ды, страшным ровам равучы, яго выцяў дубінаю. Ды ня дрыгнуў ваяр мудры ад удару раптоўнага,
Usanas настаўнік асураў. Згодна з Артхашастраю (10.6.1) Ушанасаў строй улучае крылы (флянгі), грудзі (цэнтар) і запас (арергард).
Brhas-pati настаўнік багоў. Згодна з Артхаіпастраю (10.6.2) строй паводле Брыгаспаці ўлучае крылы, флянгі, цэнтар і арёргард.
3
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
n
14
15
16
>7
18
no.
нібыта Гімават, трыўка ён застаўся тады стаяць.
I схапіў Вібгішана ўраз велядзіду стазвонную ды, закляўшы яе, кінуўу галаву праціўніку. Грымучы, як пярун, дзіда уваткнулася ў ракшаса, і стаў ён падобны дрэву, паламанаму бураю.
Убачыў Дгумракша тады сьмерць Прагасты на бітвішчы і на малпаў напаў тут жа, наляцеў навальніцаю. Падобнае вялік-хмары яго войска пабачыўшы, пабеглі малпы хто-куды, свае жыцьці ратуючы.
Пабачыўшы ўцёкі сваіх ваяроў, Ганумат тады наперад выступіў, адзін супраць войска вялізнага. Як толькі закмелі яны, што сын Ветру стаіць адзін, то вярнулі назад хутка, о найлепшы між бгаратаў.
I падняўся тады вокал аглушальна-жахлівы шум: гэта зноў сышліся ў баі войскі Рамы ды Раваны. Ад патокаў крыві, княжа, стала ліпкай тады зямля, і пабеглі назад малпы ад навалы Дгумракашавай. Насустрач ракшасу таму, што цясьніў яго воінаў, рынуў сам Ганумат мужны, пераможца напасьнікаў. I ўсчаўся тады лютабой па.між малпам ды ракшасам, якудаўне паміж Індрам і Прагладам1”, о пан людзей. Ракшас перыў тады малпу перначамі й дубінамі, а малпа ракшаса зьбіваў вырыванымі дрэвамі.
Урэшце разьбіў Ганумат калясьніцу Дгумракшаву, усьмерціў яго вазака, а тады й веляракшаса.
Пабачыўшы яго гібель, акрыяла тады душой малпінае войска ды зноў наляцела на ворага. I вось, цясьнёныя зусюль пераможнымі малпамі, пабеглі ракшасы штосіл, каб схавацца у горадзе. Прыбегшы ў Ланку, ваяры, у сечы ацалелыя, паведалі тады князю аб усім, што там сталася. Пачуўшы аб іх паразе і аб тым, што Прагаста паў з Дгумракшам, вялікім стралком, ды усім яго воінствам,
Частас v МБ параўнаньне двубою.
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
і
2
уздыхнуў валадар Ланкі ды, з прастола падняўшыся, вырак: «Час надышоў біцца й Кумбгакарну, о ракшасы!» У бубны і трубы тады загадаў ён зайграць штосіл, каб свайго пабудзіць брата, што ляжаўу глыбокім сьне. Зь вялікай цяжкасьцю яго разбудзіў-такі Равана, і той сеў на сваім ложку, бесклапотны, о бгарата, а пан Ланкі тады мовіў, устрывожаны, волату: «Шчасьлівы ты, браце, калі можаш так бесклапотна спаць, ня знаючы, што за бяда напаткала раптоўна нас! Перасекшы вялік-мора разам з малпамі, РаГгава учыніў каля сьцен бойню і зьняважыў нас, ракшасаў! Я скраў жонку яго Сіту, і цяпер Дашаратхаў сын, узьвёўшы над хвалямі мост, яе хоча вярнуць назад. Забіў ён ужо Прагасту й іншых нашых суродзічаў. Адно ты, граза варагоў, можаш Раму цяпер забіць! Надзявай жа сваю зброю, о найлепшы між волатаў, і ўсьмерці Раму ды яго малпараць мнагарыкую!