• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Н a pad а прамовіў:
    Ен бліскам як сам Вівасват, і мудзёр, як Брыгаспаці.
    Ён сьмелы, нібы сам Індра, і спагадлівы, як Зямля.
    Лшвапаці прамовіў:
    Ці шчодры сын валадара, праўдавіты й сьвятоблівы?
    Ці пекны і зацны юнак? Ці прыемны усім наўзрок?
    Н а рада прамовіў:
    Падобны у шчодрасьці ён Рантыдэву Санкрыцічу, нраўдзівы й сьвятобдівы, бы другі Шьібі Ушынарыч. Ен зацны, як сам Яяці, ды прыгожы, як Ашвіны. Як Месяц, прыемны наўзрок Д’юматсэнаў магутны сын. Ен стрыманы, добры, сьмелы, шчыры, вельмі прыязьлівы і пан здоляў сваіх, сьціплы, цярплівы й незайздросьлівы, Карацей, як кажуць мужы дабрачэсныя й цнотныя, непахісная ў ім годнасьць, непарушная праведнасьць.
    Лшвапаці прамовіў:
    Ты так мовіш, нібы ўсімі ён надзелены цнотамі.
    А ці ёсьць у яго вады? Раскажы мне аб тым, прашу.
    Н a pad а прамовіў:
    Есьць аднау яго вада: засталося яму няшмат!
    Ад сягоньня праз год, княжа, сваё цела пакіне ён.
    Князь прамовіў:
    Ідзі, дачка, ды пашукай жаніха сабе іншага!
    Адна гэтая ў ім вада усе цноты скасоўвае.
    Як сказау мне мудрэц гэты, што ў пашане й сярод багоў, ад сягоньня праз год княжыч з сваім целам расстанецца.
    Саві тры прамовіла:
    Даецца доля адзін раз, адзін раз выдаюць дачку, адзін раз кажуць: «Выдаю!» Толькі раз гэта можа быць.
    Citrasva‘у якога намаляваныя копі’.
    26 Ці шмат ці мала яму жыць, ці ёсьць цноты ў яго ці не — адзін раз я выбрала ўжо й выбіраці ня стану зноў!
    27 Рашэньне прымаюць сэрцам, выражаюць жа словамі, а спаўняюць тады ў чыне. Таму сэрца мне мераю.
    Н a р a д й прамовіў:
    28 Непахісны яе розум, Савітры твае слаўнае, і нішто ня змусіць яе ад дгармы адступіць сваёй.
    29 Апроч Сат’явата, ні ў кім столькі цнотаў ня знойдзецца, таму яго шлюб з Савітры я ўхваляю, о пан людзей.
    Кня з ь пр а мо в іў :
    30 Тады, адкінуўшы сумнеў, я зраблю, як ты раіш мне, бо ты кажаш заўжды праўду і ты мне за настаўніка.
    Н a р a d a п р амовіў:
    31 Няхай вясельле Савітры абмінуць перашкоды, князь!
    Я ж пакінуць цябе мушу. Дабрабыту табе й дачцэ!
    Маркандэя прамовіў:
    32 Прамовіўшы так, угару узьляцеў тады Нарада, а ўладца загадаў тут жа да вясельля усё зьбіраць.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясньім разьдзеле
    278-я частка.
    ЧАСТКА 279
    Маркандзя прамовіў:
    і Занурыўся тады праўца ў падрыхтоўку, о бгарата, ды сабраўусё, што трэба для вясельля сваёй дачкі.
    2	1, сазваўшы усіх старцаў, учтароў ды ачольнікаў,
    у спрыяльны месячны дзень ён з дачкою пакінуў дом.
    3	У лясны прыбыўшы прыстан Д’юматсэны, ўладар людзей зь сьвятарамі тады разам падышоў да пустэльніка.
    4	Сядзеў той сьляпы праўца па-пад шалай разгатаю
    на посьцілцы зь сьвятой кушы, праслаўлены ўладар-мудрэц.
    5	Учыніўшы яму шану, князю-рышы, той князь тады паведаміў яму сьціпла пра сябе, о Юдгіштхіра.
    6
    7
    8
    9
    io
    іі
    12
    Ч
    14
    15
    16
    17
    io.
    Уважыўшы госьця вадой і посьцілкай з кароваю, спытаўся князь князя тады: «3 чым ты сёньня прыйшоў сюды?» I той паведаў ямуўсё пра намеры свае тады ды пра тое, яка справа у яго к Сат'явату ёсьць.
    Ашвапаці прамовіў:
    Гэта дочка мая, княжа, Савітры шматпрыгожая.
    Ты паводле сваёй дгармы у нявесткі яе прымі!
    Д ’ ю м a m с э н а пр амовіў:
    Пазбыты княства, мы ў глушы павінны жыць паводле дгармы жарбітоў суворае.
    Куды ж красуні ды такой, як доч твая, цярпець нягоды, жывучы у пустыні?!
    Ашвапаці прамовіў:
    Мы знаем добра, і дачка мая, і я, што шчасьце й гора на зямлі нявечныя. Таму ня варта гаварыць мне слоў такіх. 3 навагай цьвёрдай я прыйшоў к табе, ўладар.10 Як сябар да сябра цяпер я прыйшоў да цябе сюды. Няўжо ты надзеі мае разаб’еш ды адмовіш мне? Ты дастойны са мной, княжа, парадніцца, а я з табой. Прымі ў нявесткі Савітры, хай твой сын зь ёй ажэніцца!
    Д'юматсэна прамовіў:
    Даўно я з табою хацеў парадніцца, ды вось бяда: я ўладарства сваё страціў — і таму не наважваўся. Дык няхай жаданьне маё, што выношваў я так даўно, нарэшце зьдзейсызіцца цяпер! Ты мой госьць найжаданейшы.
    Маркандэя п р амо віў:
    Сабралі тады ўладары двойчыроджаных пустыні ды паводле усіх правіл загадалі правесьці шлюб. Адарыўшы дачку шчодра, Ашвапаці усьцешаны вярнуўся назаду палац, о найлепшы між бгаратаў. Усьцешыўся вельмі й юнак, што такую здабыў жану. а дзяўчына — штоўсё ж мужа атрымала жаданага.
    Вершы 9-10 складзены v памеры vamsasthavila-.
    18
    »9
    20
    21
    22
    23
    1
    2
    3
    4
    5
    6 л.
    Як бацька пайшоў, Савітры зьняла ўкрасы усе зь сябе ды надзела убор з лубу і адзежы жаўтлявыя’1.
    Дабрынёю свайго сэрца, услужнасьцю ды сьціпласьцю прыйшлася яна дадушы ўсім насельнікам пустыні. Сьвекрыві даглядаць цела памагала яна заўжды, а сьвёкру — учыняць вучты, уваўсім паслухмяная.
    Сат’явата ж, свайго мужа, пакарыла яна сваёй ласкаваю мовай, спрытам і любоўнымі ласкамі. Так у пустыні той, княжа, і жылі у лясной яны, жарбуючы жарбу спраўна, зарокам сваім верныя. Дачка Ашвапаці, аднак, не забыла слоў Нарады, і трывогу ў яе сэрцы нават ноч не магла суняць.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле частка.
    ЧАСТКА 280
    Маркандэя прамовіў:
    Мінула шмат часу, і вось нарэшце надышла пара, калі Сат’явату было прызначана пакінуць сьвет. Лічыла тады Савітры кожны дзень прамінаючы і трывогу ў сваім сэрцы не магла аніяк суняць. I вось за чатыры начы да бяды прадказанае дала прыгажуня зарок нерухома стаяць тры дні. Пачуўшы пра устрым цяжкі, засмуціўся ўладар людзей, да нявесткі пайшоў тут жа і ўгаворваць яе пачаў: «Занадта суровы пачын пачала ты, ўладарычна! Трое сутак стаяць запар — задача непасільная!»
    Савітры прамовіла:
    Ня трэба табе журыцца! Я зарок свой адужаю,
    УА ‘чырванавата-жоўтыя’. Паводле Asvaldyana-grhya-sucra(1.19.9), такога колеру адзежы дазваляецца насіць толькі брагманам. Пераадзяваньне Савітры сымбалізуе прыняцьце ёю пустэльніцкага жыцьця.
    бо рашучасьці я поўна, а зь ёй, тата, магчымаўсё.
    Д’юматсэна прамовіў:
    7	Я б ніколі ня змог, дочка, табе мовіць: «Зламі зарок!» «Супоўні яго!» — толькі так казаць мусіць падобны мне.
    Маркандэя прамовіў:
    8	Сказаўшы гэтак, валадар пакінуў Савітры стаяць, і застыла стаўма пані, нібы слуп, о Юдгіштхіра.
    9	Так ноч усенькую яна перад гібельлю мужавай правяла у вялік-смутку і трывозе, о бгарата.
    ю Як сонца ўзышло, Савітры распаліла сьвяты агонь
    і ўчыніла тады вучту ды абрады паранныя.
    іі Прывітаўшы ўсіх сьвятароў і бацькоў Сат’яватавых, застыла прад імі яна, склаўшы рукі з пашанаю.
    12	Блаславілі тады старцы пані добрымі словамі, каб доля ўдовіна яе абмінула, о пан людзей.
    13	«Хай так і будзе!» — Савітры адказала ім мысьленна, красуня, зануранаяў засяродзьдзе глыбокае.
    14	У смутку вялікім ждала ўладароўна прыўкрасная таго часу й тае хвілі, калі прыйдзе па мужа сьмерць.
    15	I прамовіў тады сьвёкар а сьвякроў валадарычне, што стаяла адна, скрушна, о найлепшы між бгаратаў.
    Сьв ёк а р і сьвякроў прамовілі:
    16	Як належыць, зарок свой ты, о бясхібная, споўніла. Цяпер час надышоў есьці. Прыгатуй жа хутчэй усё!
    Са віт р ы прамовіла:
    17	Цяпер, калі скончаны пост, я па захадзе есьціму.
    Так я сэрцам вырашыла й намеру не зьмяню свайго.
    Маркандэя прамовіў:
    18	Пакуль гаварыла яна пра ежу, о ўладар людзей, узяў сякеру Сат’яват ды па дровы пайшоў у лес.
    19	Супыніла, аднак, мужа Савітры: «Не хадзі адзін!
    Я з табою пайду, мілы. Цяжка мне пакідаць цябе».
    Сат’яват прамовіў:
    io He была ты яшчэ ў пушчы, а дарога няпростая. Лслабшы ад посту, пяшком як ты пойдзеш, каханая?
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    З1
    32
    33
    12.
    С а е і m р ы прамовіда:
    Ад посту ня кволюся я і зусім не стамілася.
    Ня трэба мяне, Сат’яват, адгаворваць. Я йду з табой!
    С a m 'я e a m прамовіў:
    Калі ты так хочаш ісьці, я вазьму цябе з радасьцю.
    Але сьпершу спытай, лада, ты дазволу ў маіх бацькоў. каб маёй віны не было ў тым, штоўзяў я цябе з сабойА
    М а р к а н д э я прамовіў:
    Прыйшоўшы да свайго сьвёкра й сьвекрыві, яна мовіла: «Мой муж зьбіраецца цяпер ісьці ў лес па плады адзін. Я б вельмі хацела, каб вы мне дазволілі зь ім пайсьці, бо разлукі з сваім мужам і на дзень мне ня вынесьці. Па ежу для вас ён ідзе і па дровы для вогнішча, таму нельга яго стрымваць, а інакш бы стрымала я. Амаль год я ужо з нашай не выходзіла з пустыні. А як бы цікава было паглядзець на квітучы лес!»
    Д'юматсэна прамовіу:
    3 таго часу, як Савітры стала нашай нявесткаю, не прыпомню я, каб яна хоць аб чымсьці прасіла нас. Дык споўнема ж яе просьбу, як таго ёй жадаецца! За нашым сыночкам адно ты ў дарозе глядзі, дачка.
    Маркандэя прамовіў:
    Атрымаўшы дазвол, тут жа яна з мужам пайшлау лес з усьмешкай на твары, але у душы — зь цяжкой скрухаю. Пабачыла там Савітры міладрэвы у квецені ды пачула там крык паваў, красуня велявокая.
    1 сказаў ёй тады з ласкай Сат’яват: «Паглядзі вакол! Які чысты цякуць рэкі! I як пекна цьвітуць гаі!» Савітры ж глядзела адно на Сат’явата любага, бо ведала, што ён хутка з сваім целам расстанецца. Ступаючы плаўна, яна свайму мужу ўсьміхалася, а сэрца смылела ўнутры у чаканьні ліхой пары.
    Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьбзеле 280-я частка.
    ДР.
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    S
    9 ю
    n
    12
    13
    14
    15
    ЧАСТКА 281
    Маркандэя прамовгў:
    3 дапамогай сваёй жонкі назьбіраў Сат’яват пладоў і, напоўніўшы ўвесь кошык, дровы стаў насякаць тады. Ледзь пачаў ён сячы дровы, як на поты яго ўзяло, ад напругі яму моцна галава разбалелася.
    Да дружыны сваёй пекнай падышоў ён тады й сказаў: «Ад напругі мне штось моцна галава разбалелася!
    Усё цела маё й сэрца нібы жарам ахоплены.
    Мне здасцца, я захварэў, о стрыманая ў гутарцы. Бы голкамі, коле голаў, і на сон мяне хіліць штось. Няма болей сілаў стаяць — я прылягу, о пскная!» Абняўшы мужа, Савітры на зямлю зь ім прысела ўраз ды паклала яго голаў на калені сабе, ўладар.
    Згадаўшы словы мудраца, зразумела яна тады:
    «О гора, вось і надышоў прадказаны дзень, час і міг!»
    I вось пабачыла яна мужа ў жоўтых адзежынах: зь вянцом на лобе, зіхаткі, ён да сонца падобны быў. Чырвонавокі і, як смоль, чарнаскуры, ў руках — сіло, застыў ён каля юнака, незнаёмец страхотлівы. Паклаўшы галаву мужа, паднялася жана тады і, далоні свае склаўшы, у трывозе спыталася: «Я бачу, ты не чалавек, тваё цела бажыстае.
    Раскажы мне, прашу, хто ты і чаму ты сюды прыйшоў?»
    Яма прамовіў:
    Ты верная свайму мужу і жарбою надзелена, таму я табе адкажу: ведай, Ямам мяне завуць! Выйшаў век тваяго мужа, Сат’явана-ўладарыча. Я прыйшоў яго засіліць і з сабой назаўжды забраць.