Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Шалья прамовіў:
Добра, слухай расказ даўні аб падзеях былых часоў — пра тое, як зазнаў гора Індра з жонкай, о бгарата. Аднойчы прародзіч Тваштар, варагуючы з Васавам, як гавораць, стварыў сына, бог з багоў, трохгаловага. Запраг Вішварўпа1 тады заняць месца ды Індрава. Як сонца, месяц ды агонь, зьзялі твары ягоныя: адным ён прамаўляў Веды, другім хмельнае піў віно, а трэцім усё азіраў, нібы выпіць хацеў сусьвет.
Лдданы жарбе і дгарме, рахманы й самастрыманы, жарбаваў ён жарбу, княжа, неспасьціжна суворую. Убачыўшы яго цьвёрдасьць і рашучасьцьу той жарбе, прыйшоў тады ў адчай Шакра: «Як бы Індрам ён сам ня стаў! Чым бы мне яго спакусіць, каб жарбу ён сваю забыў?
Бо йначай, выдужаўшы, ён праглыне тады ўвесь сусьвет2!» Разважыўшы усё, Індра, о тыгру сярод бгаратаў,
Visva-rupa'шматкаляровы, шматвыяўны’. У РВ гэта слова выступас і як эпітэт Тваштара (1.13.10, 3.55.19, 10.10.5), і як *мя яго сына (2.1.19, УЛ «усс тры сьвсты».
IO
11
12
14
15
16
>7
18
19
20
21
22
3-
загадаў апсарам тады змусьціць сына Тваштарава: «Ідзеце, апсары, хутчэй! Спакусьце Трохгаловага, каб уцехам любві сёньня ж ён аддаўся напоўніцу! Адкрытымі шатамі вы ды юрлівымі жэстамі змусьцеце яго. Дабра вам! Вы павінны мой страх суняць. Празь Вішварупаву жарбу сам ня свой я, о пекныя. Хутчэй жа разьвейце мой страх, адхілеце вялік-бяду!»
Апса ры прамовілі:
Мыучынімусё, Шакра, каб змусьціць Трохгаловага. Твой страх сягоньня ж, ты павер, мы разьвеем, о Васава. Сядзіць ён і быццам вачмі спапяляеусё вакол, але мы ўсё адно пойдзем усе разам яго змушчаць і падкорым сваёй волі, каб трывогу тваю суняць.
Шадья прамовіў:
I вось на Васаваў загад к Вішварупу яны пайшлі ды сталі яго спакушаць целарухамі юрнымі. Танцуючы прад ім палка, прыгажосьць сваіх цел яны паказвалі, але змусьце не паддаўся вялік-жарбіт: падкарыўшы сабе здолі, ён бы мора быў поўнае. Зрабіўшы усё, што маглі, яны к Індру вярнуліся і, склаўшы далоні ў шане, тады богу сказалі так: «Немагчыма яго, пане, пахіснуць у яго жарбе.
Што лічыш патрэбным. рабі, але мы тут бясьсільныя». Уважыўшы апсар, Шакра адпусьціў іх, шматкемлівы, і стаў разважаць, як жа лепш Вішварупу яму забіць. Узважыўшы ўсё добра, тады Індра магутлівы прыдумаў, як яму хутка забіць ворага грознага: «Шыбану ў яго перуном — шыбка ён тады скончыцца! Ня варта дужаку гардзіць праціўнікам дужэючым, няхай цяпер ён і слабы, бо ж інакш убярэцца ў моц!»3 К наставам прыслухаўшыся, ён забойства ўчыніць рашыў, і, схапіўшы пярун грозны, агнявіты ды вусьцішны, шпурнуў яго штосіл Шакра ў Вішварупу, разьюшаны.
ДР.
23
24
25
26
27
28
29
30
З1
32
33
34
4-
I той мёртвым упаў вобзем, перуном усмяротнены — так вяршыня гары, княжа, на зямлю абрынаецца. Пабачыўшы яго доле, падобнага вялік-гары, спакою не адчуў Індра, яго палам абпальваны: нават мёртвы, той зьзяў зырка і здаваўся зусім жывым. Тутубачыў Граза Пакі4 цесьляра непаводдалек, і прамовіў тады, княжа, яму сейміг так муж Шачы: «Хутчэй галовы адсячы! Учыні, як табе кажу!»
Цясьляр прамовіў:
Зашырокі ў яго плечы — тут зь сякерай ня справіцца, дый ня стану рабіць тое, што заказана добрымі.
I ндр а прамовіў:
Ня бойся мяне і хутчэй учыні, як табе кажу! 3 мае ласкі тапор гэты перуну прыпадобніцца!
Цясьля р прамовіў:
А як мне цябе называць, штоўчыніў гэты грозны чын?
Я хацеў бы пачуць гэта. Раскажы мне усё як ёсьць.
1 ндра прамовіў:
Я Індра, ўладыка багоў! Так мяне й называй, цясьляр. Учыні ж, як табе, цесьля, я кажу! He раздумывай!
Цясьляр прамовіў:
Чаму ж ты злачынства свайго, о Індра, не стыдаесься? Няўжо забойства сьвятара не пужае цябе зусім?
Індра прамовіў:
Пазьней я вялік-каяту учыню, каб ачысьціцца.
Гэта быў ня проста сьвятар, а мой вораг магутлівы. Я й дагэтуль яшчэ, цесьля, перад ім адчуваю страх. Хутчэй галовы адсячы! I я ласку табе ўчыню.
Будуць людзі табеў долю на адправах заўжды даваць галовы ахвярных жывёл. Учыні ж мне прыемнае!
Ш алья прамовіў:
Пачуўшы такавы словы Веляіндры, цясьляр тады зрубіў сякераю сваёй галовы Трохгаловаму.
Paka-sasana адно з Індравых імён; Пака — адзін з забітых ім дайт’яў.
35
З6
37
3»
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
5-
6.
7-
Як толькі ён сьсек галовы, зь іхураз трохгаловыя курапаткі вылецелі й вераб’і зь перапёлкамі.
Якой галавой ён чытаў Веды й сому якою піў, з тае хутка вылецелі курапаткі, о пан людзей. Якой жа ён гэтак глядзеў, нібы выпіць хацеў сусьвет, з тае тут жа вылецелі перапёлкі, о пандава.
А якою ён піў, княжа, галавой віно хмельнае, вераб’і з той вылецелі з галавы, о Юдгіштхіра. Як галовы зрубіў цесьля, МаГгаван5 супакоіўся і ў трынеба тады ўзьнёсься, а цясьляр той пайшоў дамоў. Дазнаўся Тваштар, што яго сына ўсьмерціў сам Васава. Наліліся яго вочы кроўю, й выраку гневе ён: «Мой сын быў самім спакоем і жарбу жарбаваў адно, а Індра яго безь віны забіў, злосны, рахманага.
Таму для забойства яго я ствару Врытру грознага! Хай пабачаць усе сьветы маю сілу а моц жарбы! Хай пабачыць яе й люты, ліхадумны Уладар багоў!» Спаласнуўшы тады рота6, той прародзіч разгневаны узьліўу агонь і, Врытру сутварыўшы, сказаў тады: «О воража Індры, расьці магутою маёй жарбы!» 1 пачаў той расьці, княжа, і, ў нябёсы упёршыся, нібы сонца у скон сьвету, тады мовіў: «Што мне зрабіць?» I, пачуўшы «забі Шакру!», на трынеба адправіўся. Пачалася тады бітва паміж Врытрам і Васавам, жахлівы нябёсны двубой, о найлепшы між бгаратаў. Схапіў тады Пана багоў мужны Врытра, Шатакрату7, й, аплёўшы яго, праглынуў, Індру — Врытра разгневаны. Калі ён праглынуў Шакру, устрывожыліся багі, і Зявачку стварылі тады на пагібель зламыснаму.
Стаў адразу зяваць Врытра, й зь яго пашчы раскрытае, скараціўшы свае члены, Індра вонкі змог выбрацца.
Magha-van‘шчодры' — адзін з эпітэтаў Індры ў РВ. Гл.увагу 19 да «Лповеду нра Налу».
Sara-kratu— адно з імён Індры.
49
5°
5і
52
і
2
3
4
5
6
a
3 таго часу й сталі зяваць ўсе жывыя, што дыхаюць8. Убачыўшы Індру, багі закрычалі ад радасьці, і пачалася зноў бітва паміж Врытрам ды Васавам, і доўга той страшны ішоў бой, о бык сярод бгаратаў. Стаў Врытра у вальцы расьці ад жарбы ад Тваштаравай, і тады адступіў Шакра перад дужым, разважлівы. Адступіў ён, і ўсе богі у вялікі прыйшлі адчай. Напужаў цяпер і багоў бліск Тваштара магутнага, сталі раду яны радзіць з мудрацамі, о бгарата.
На Мандары сеўшы, яны гаманілі спалохана і ўрэшце ўсе разам тады. Врытру ўсьмерціць жадаючы, зьвярнуліся ў сваіх думках да Вішну незьнікомага.
Такаяў сьвятой Магабгарацеў Разьдзеде пра намогі р-я частка.
ЧАСТКА 1О
1 нд р a пр амовіў:
Увесь гэты сьвет вечны абвалок Врытра велічны, і нічога няма, богі, што б змагло яму даць адпор. Перш на гэта быў я здольны, ды ня здольны цяпер і я. Дык што ж мне рабіць? Дабра ва.м! Неадольны ён, думаю. Надзелены вялік-бліскам і бязмежна адважны, ён праглыне усе тры сьветы з багамі, людзьмі й чортамі. Таму зараз выслухайце вы рашэньне маё, багі!
Нам да Вішну пайсьці трэба й зь велядухім параіцца, каб разам прыдумаць спосаб, як забіць ліхамысьніка.
Ш алья прамовіў:
Калі замоўкнуў МаіТаван, багі з рышы прамудрымі пайшлі да магута Вішну, па застўп да Заступніка, і мовілі ўладцу багоў яны, Врытрам спужаныя:
ЛС «ва vcix сьветах».
«О пане, усе тры сьветы ты трыма прайшоў крокамі9.
7 Ты амрыту здабыў10, Вішну, і ў бітве забіў данаваў. Прыгнёўшы Балі, ты зрабіў Індру панам усім багоў11.
8 Гаспадар ты усіх сьветаў, табой гэта напята ўсё“.
Ты ёсьць, божа, вялік-богам, ва ўсіх сьветах шанованым.
9 Надай жа прытулак багом, памажы у цяжкой бядзе, бо абняты ўсясьвет Врытрам, о зьнішчальніча асураў!
Віш ну прамовіў:
ю Я ваўсім вам спрыяць мушу і пасобу заўжды чыніць, а таму я скажу зараз13, як усьмерціць вам ворага.
п Ідзеце да ягом, богі, разам з рышы й Гандгарвамі, каб зь ім перамовы пачаць! Так яго й пераможаце.
12 3 дапамогай майго бліску возьме Шакра над ім гару:
нябачным увайду, богі, я ў пярун яго велічны.
13 Ідзеце з рышы, о багі, а таксама з гандгарвамі
і ўкладзеце хутчэй мір вы паміж Врытрам і Васавам.
Ш а дья прамовіў:
14 Пачуўшы параду Вішну, багі з рышы прамудрымі памкнулі да Врытры тады разам зь Індрам наперадзе.
15 А як на месца прыбылі усе богі магутныя, то пабачылі там Врытру, свайго ворага дужага:
16 апаляў ён сваім бліскам усе дзесяць старон тады1’, нібытаусе тры сьветы ён хацеў праглынуць за раз16.
17 Падышлі да яго рышы ды ласкава прамовілі:
«Напоўнены тваім бліскам, о нязможны, ўвесь гэты сьвет.
ў. Гэты сюжэт вядомы яшчэ з РВ (напр., 1.154-156, 7.100).
іо. Гл. «Аповед нра зьбіваньнс мора».
іі. Гэта паданьне падрабязна расказваецца ў Bhagavata-purana8.15-23.
12. cacam — т.-б. праяўлена; або «табою гэта ўсё [=сусьвет] напоўнена».
13. ДС ‘назаву спосаб’. У традыцыйпых наставах з праўбы называюцца чатыры спосабы адолець ворага: saman'псрамовы’, dana‘подкуп’ bheda'раскол’ і danda‘сіла’.
14. AC visva-rupa-dhrk ‘які прыняў форму сусьвету’.
15. Чатыры асноўныя стараны, чатыры прамежкавыя, зэніт і надзір.
16. AC «падобны сонцу і месяцу».
18 I ўсё ж не адолець табе мнагамужнага Васаву.
Як вы змаганьне пачалі, многа часу мінула ўжо —
19 шмат церпяць ад яе бедаў багі, людзі ды асуры.
Хай жа будзе ў цябе, Врытра, зь Індрам дружба навечная!
Так здабудзеш сабе шчасьце і жыцьцё ў сьветах Шакравых!»
2о Пачуўшы словы мудрацоў, велядужы той асура
з павагай схіліў галаву ды прамовіў ім так тады:
2і «О зацныя багі, рышы ды гандгарвы, я чуў ужо усё, што вы кажаце тут. Паслухайце ж цяпер мяне!
22 Як магчымы паміж мною й Індрам мір? I Іатлумачце мне! Між двума супернікамі як сяброўства магчымае?»
Р ы ш ы n р а лі 0 в і л і:
23 Хоць раз сустрэцца з добры.м шмат жадана — яшчэ карысьней завязаць сяброўства.
Сяброўствам з добрым не гадзіцца грэбаваць.
Таму сяброўства з добрым шмат жадана.
24 Сяброўства з добрымі заўжды трывала.
У цяжкай справе дасьць параду мудры. Карыснае вельмі сяброЎства з добрымі, таму добрым шкоды ня чыніць мудры.'7
25 Індра ж чціцца сярод добрых, велядухім прыстанак ён, бездакорны знаток дгармы, праўдамоЎны й разважлівы.
26 Таму сягоньня ж укладзі мір навечны ты з Васавам! Даверся й стань сябрам яму! Варажнечу сваю забудзь!
Шад ья прамовіў: