• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Што датычыцца фармальнага боку аповеду, то і тут ён заслугоўвае ўвагі як адзін з найлепшых узораў паэзіі ў МБ. Моцная й энэргічная мова, трапныя параўнаньні ды жвавы мэтар — усё гэта як найлепей перадае эмацыйнае напружаньне ўрыўка.
    ЧАСТКА 131
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    ii
    12
    1.
    2.
    3-
    4-
    Ку н ці прамовіда:
    Пра гэта ёсьць даўняя быль, што расказваюць мудрыя: «Размова Відуры з сынам», — о найлепшы між віцязяў. У ёй і ляпей, і болей яна кажа на гэты конт.
    Жыла колісь адна жонка на імя Відура, й была з шляхетнага яна роду, парыўча ды запальчыва1, дгарме вояў заўжды верна, дасьведчана й празорліва, уважная к чужым радам, між князёў паважаная. 1 вось неяк яна сына ушчувала, што доўг забыў2 і, здужаны царом сіндгу, ляжаў, смутку аддаўшыся, наўцеху ворагам сваім, на гора сваёй мацеры: «Адкуль жа ты такі ўзяўся?! Ты ня мой і ня бацькаў сын! Hi гневу, ні палу ў табе! Выдаеш ты на еўнуха!
    Ты жывы, дык адкуль роспач? Трэба дгарму выконываць! Ня ганьбі ж самога сябе ды малым не здавольвайся!
    Трэба к лепшай імкнуць долі. Дык мужайся і страх забудзь! Устань, баязьліўча! Вось так не ляжы пераможаным на радасьць сваім варагом ды на гора суродзічам5! Няцяжка напоўніць равок і мышыныя прыгаршчы. Няцяжка здавальніць труса — і малым ён здаволіцца. Ці памры, як малы цюцька, зуб зламаўшы аб ворага4, ці ж у бой уступі сьмела, ў вочы гібелі гледзячы, ці сьпярша знайдзі слабіну у ворага, нібы сакол, што бясстрашна ўгары кружыць, то маўкліва, то з клёкатам. Чаго ты ляжыш нібы труп? Перуном цябе выцяла?
    Устань, баязьліўча! Вось так не ляжы пераможаным! Чым сьмерцю умярці ўбогай, лепш праслаў сябе вычынам!
    ДР.
    ДК «які пя ведае [сваёй] дгармы».
    AC «забыушы гонар».
    Лбо «домячы ікол ворагу».
    Схіляцца ды ляжаць ніцма — не для воя5. Устань, ваяр!
    13 Успыхні ж на мгненьне хаця б, як галоўні эбэнавы6! Ня тлей, як мякіна з рысу, каб адно працягнуць жыцьцё! Успыхнуць і на міг лепей, чымся доўга куродымець.
    14 Хай нідзе на зямлі ў князя сын ня будзе асьліцаю7, але хай, як і сьлед мужу, сьмелаў бітве змагаецца, каб выканаць сваю дгарму ды сябе не зьняславіці!
    15 Здабыў не здабыў — хто мудры, той ніколі ня жаліцца, а робіць, што трэба рабіць, і жыцьця не шкадуючы.
    16 Ці ў баі праяві сьмеласьць, ці лепш сьмерці сябе аддай!
    А дбаючы так пра дгарму, ты навошта цяпер жывеш?!
    17 Памеркла бо твая слава, здратаваны ахвяраў плён і вырваны корань уцех8, дык нашто ты цяпер жывеш?!
    18 I тонучы, трэба хапаць за нагу свайго ворага.
    I сьцятым пад карэнь трэба супрацівіцца роспачы ды упарта цяжар доўгу, як выносьлівы конь, цягнуць.
    19 Дзе ж адвага твая й гонар? Сваю мужнасьць цяпер згадай і выратуй род, што тоне у бядзе празь цябе адно.
    2о Аб дзівосных чыіх чынах не гаворыць наўкола люд, той стварае адно колькасыдь’, не жанчына, але й ня муж.
    2і Хто сабе не зажыў славы ні ў шчодрасьці, ні ў сьмеласьці10, ні ў ведах, ні ў жарбе грознай, той ня сын, але матчын кал!
    22 А хто ў ведах або ў скарбах, у адвазе ці ў шчодрасьці перавысіў людзей іншых, той мужчынам і ёсьць адно!
    23 Бясслаўны ж і нізкі спосаб жыцыія ўбогіх капалікаў"
    5. ДС «ня будзь ні пасярэдзіне, ні ўнізе, ні ў самым нізс».
    6. У гэтым дрэве шмат смалы, таму яво ярка гарыць.
    7. ДС «мяккім, як асьліца», т.-б., як тлумачыць НК. такім, які толькі грозна раве, але на справе баязьлівы.
    8. ПН альбо княства, альбо багацьце.
    9. Іншымі словамі, проста павялічвае сваёй наяўнасьцю колькасьць чалавск V родзе, але ня больш за гэта.
    ю. ЛС «ні ў здабыцьці багацьцяў».
    п. kdpdla‘зьвязаны з чэрапам’ — шываісцкая сэкта, пасьлядоўнікі якой зьбіралі жабраніну v міску з чалавечага чэрапа. Калі гэта нс пазыіейшая ўстаўка, то
    не да твару табе, вою, — ён для трусаў ганеблівых.
    24 Хто нікчэмны, слабы духам, пагарджаны паўсюль людзьмі, пазбыты адзежы й ежы, наймалым задаволены,
    25 нікчэмны, нясьмелы й нізкі, то такому таварышу аніколі ня рад сябар, але толькі праціўнікі.
    26 Без пражытку мы ўсе згінем, з свайго княства пагнаныя, пазбытыя ўсіх насалод і прыстанку, згалелыя.
    27 Ат, ня воя сярод вояў12 я радзіла, о Саньджая'3, а Калі’4 пад імём сына — цябе, родазьнішчальніка!
    28 О, хай ніводная з жанчын не народзіць падобнага — бяз волі, храбрыні й ятры — сына, любага ворагам!
    29 Ня тлей жа! Шугані ярка! Нападзі й забі супараў!
    На хвілю ці хоць бы й на мігуспыхні між напасьнікаў!
    30 Той мужам завецца, хто зьдзек не сьцярпіць, агнявіўшыся.
    Хто ж бязгнеўна цярпіць зьдзекі — хоць ня жонка, але й ня муж.
    31 Здаволя для велічы15 сьмерць, як і боязь з спагадаю.
    Хто ня дзее, слабы духам, той вялікім ня станецца.
    32 Ад ганебных грахоў гэтых ты ачысьці сябе цяпер
    і жалезным зрабі сэрца! Час вярнуць сабе зноў сваё!
    33 «Адстойвае горад» — таму і завецца мужчынам муж16.
    Таго ж, хто жыве як жонка, гэтак зваці няправільна.
    34 Калі праўца — ваяр сьмелы і магутны, нібыта леў, то нават калі ён згіне, ежай цешыцца люд яго.
    35 Адкінуўшы свае ўцехі, хто для княства стараецца, той прыносіць уміг радасьць сваім райцам, о Саньджая.
    згадка капалікаў указвае на досыць позьні час стварэныія гэтага тэксту (першыя надзейныя згадкі капалікаў адносяцца да 3-5 стст. н.э.).
    12.	ДС «які чыніць непрыстойнасьць (не паводлс сваёй варны) сярод дабрачыпных».
    13.	Sanjaya‘пераможлівы’.
    14.	Kali	бог, які ўвасабляе сабою разлад і зваду.
    15.	Або «для дабрабыту. Хто не стараецца, той не здабывае вялікага»; ПІI «высокага становішча».
    16.	Тут даецца народная этымалёгія слова purusa‘мужчына, чалавек’, якое выводзіцца з puram visahaw ‘горад адстойвае’.
    З6
    37
    38
    39
    40
    41
    42
    I
    2
    3
    4
    7-
    18.
    7-
    С ын прамовіў:
    Як ня ўбачыш мяне болей, то нашто табе ўся зямля? Навошта аздобы табе, асалоды й само жыцьцё?
    М а ці п р а мовіл a:
    Хай ворагі ідуць нашы у сьветы для галетнікаў17, а нашыя сябры — ў сьветы, што для рупных прызначаны1В! Ня будзь жа як тыя зломкі, бязвольныя ды ўбогія, што ня маюць сваіх слугаў і з чужога жывуць стала!
    Няхай залежаць ад цябе сьвятары ды таварышы, як жывое — ад Пдрджан’і, як багі — ад Шатакрату. Хто бо жывіць сабой, мужны, ўсё жывое, о Саньджая, як дрэва пладамі — птушак, той жыве не дарэмліва. Хто бароніць сваіх сьмела сваякоў і таварышаў, як бароніць багоў Шакра, той жыве жыцьцём праведным. Адно на сілу сваіх рук хто жыве абапёршыся, здабывае той тут славу, а па сьмерці — і райскі стан.
    Такаяў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі rp-я частка.
    ЧАСТКА 132
    В idyра прамовіла:
    Калі зараз свайго муства ты зрачэсься, о Саньджая, то хутка пойдзеш па шляху, якім ходзяць нікчэмнікі. Бо хто сілы сваёй, сыне не паказвае ў сьмеласьці, пнучыся жыцьцё захаваць, — не ваяр, а крадзежнік ён. Mae словы, аднак, бачу, дарэчныя й разважныя, на цябе ўплываюць ня больш, чым лякобы на мёртвага19. Так, мае валадар сіндгу шмат прыхільцаў: калі ў адных ні моцы, ні цяму няма — адно бедаў сядзяць і ждуць, kim-adya-ka‘які [кажа]«што [мне] сёньня [есьці]»'.
    Лбо «для вартых павагі».
    УА «на таго, хто вось-вось памрэ».
    5
    6
    7
    8
    9 io
    ii
    12
    >3
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20.
    21.
    то іншыя зьбяруць тут жа свае сілы зусіх бакоў і здрадзяць свайму ўладару, тваю сьмеласьць убачыўшы. Аб’яднайся тады зь імі дыу горныху крэпасьцях чакай, покуль бяда раптам не спасьцігне праціўніка, бо ён чалавек, а людзі хіры й сьмерці падлеглыя.2'1 Па імені ты — звыцяжнік, ды ня бачу таго ў табе. Апраўдай жа імя, сыне! Няпраўдай не рабі яго! Калі быў ты яшчэ дзіцем, адзін мудры сьвятар сказаў: «Зазнае ён бяду страшну, але веліч здабудзе зноў!» Вось таму ў звыцягу тваю я і веру, о Саньджая, таму з табой я й гавару й гаварыціму зноў і зноў.
    А каму дасягнуць мэты дапамагаюць іншыя, той мэты дабёцца, калі праўбы будзе трымаціся. «Няважна, ці будзе ўдачным для мяне і для продкаў21 бой,» — з такой думкай пастаў бітву ты рашуча, о Саньджая! Анічога няма горай, сказаў Шамбара, чым калі ані сёньня, ані заўтра няма чым харчаваціся.
    Гэта горш за гібель свайго мужа й сына, так ён сказаў, бо слова «бедната» проста замяняе сабою «сьмерць». Зь вялікага родуў гэты я прыйшла, нібы з ставаў стаў, жыла ў збытку й цешылася шанай мужа ды ўладаю. Сябры, што бачылі мяне заўсёды ва ўпрыгожаньнях і ў пекных уборах, цяпер мяне ўбачаць у зрэбніцы. Калі убачыш, якяй жонка зьнемагацьмем ад голаду, то наўрад ці далей жыці ты захочаш, о Саньджая! Калі ўбачыш, што ўсе слугі, сьвятары ды настаўнікі пакідаюць наш двор бедны, то наўрад ці захочаш жыць. Калі ўчынку твайго сёньня я ня ўбачу, як некалі, дастойнага хвалы й славы, то ня будзе спакою мне!
    Сказаць «не» сьвятаром — сэрца маё лопне ад сораму, бо ні я, ні мой муж нігды сьвятару не казалі «не».
    ДР.
    Продкі ж згадваюцца таму, што ў абавязкі старэйшага сына ўваходзіць правядзеньне памінальных абрадау.
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    З1
    32
    22.
    2j.
    24.
    25-
    Мы заўсёды былі іншым апорай, а ня цяжарам.
    Чым цяжарам для іх быці, я з жыцьцём лепш расстануся.
    У бязлодзьдзі будзь нам лодзьдзю, ў безьбярэжжы — тым берагам! У бяссхоўі дай нам схову! Нам, памерлым, вярні жыцьцё!
    Варагоў адалець можна, калі толькі ня хочаш жыць; а калі табе больш, сыне, даспадобы быць еўнухам, то лепей адразу пакінь ты жыцьцё сваё ўбогае22! Вой здабудзе сабе славу, й аднаго сьцяўшы ворага. Забіўшы аднаго Врытру, Індра ўраз Веляіндрам стаў, здабыў Веляіндры ўзятак23 і ўладарства над сьветамі. Ці сваё прамовіўшы ймя й на бой ворага вызваўшы, ці выняўшы з волата дых, ці прадвойска расьсеяўшы, калі ў чэснай барні славу здабывае сабе ваяр, тады толькі прад ім вораг у спалоху схіляецца.
    Хто адважна заўжды б’ецца, і жыцьцём сваім гардзячы, таго зломкі пасьля бітвы асыпаюць багацьцямі.
    Хай спустошана ўсё княства, хай жыцьцё пад пагрозаю, хто праведны, той варагоў пераможаных літуе24.
    Да амрыты й брамыу рай гаспадарства падобнае — і таму, як бачыш, што шлях да яго загароджаны, абрынься на ворагаў, вой, як асмалак палаючыЛ5 Забі ж праціўніка у баі! Абавязак свой выканай! Хай вораг ніколі цябе не пабачыцьу роспачы!
    Ў атачэньні сяброў скрушных і супернікаў радасных не хачу я цябе бачыць, няшчаснага, няшчасная.
    Я хачу, каб ты раяваў, як раней, з саўвіранкамі — юніцам жа сіндгу, сыне, не давай падкарыць сябе!
    AC «адчаяўшыся сэрцам, паўшы духам».