Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
27 Велярышы выслухаўшы, адказаў велязыркі ім: «Несумненна, паноўзацныхя павінен уважыці.
28 Калі вы зробіцеусё, што я зараз скажу, багі, то і я таксама зраблю ўсё, аб чым мяне просіце.
29 Hi мокрым, ні сухім нечым, ані дрэвам, ні каменем, ні зброяй, ні самой ваджрай, ані днём, ані ночаю
30 няўразным я стану няхай для багоў і для Васавы! Тады прымальным для мяне будзе з Шакрам навечны мір».
17. Всршы 23-24 складзены ў памеры triscubh-, іх трэці радок — у памеры jagati-.
31 «Хай так!» — адказалі тады рышы Врытру, о бгарата, ды ўклалі з акрутнікам мір. I усьцешыўся асура.
32 Абурыўся тады Шакра тою ўмовай, о пан людзей.
Як бы Врытру ямуўсьмерціць, разважаў ён з трывогаю і няспынна шукаў слабасьць хоць якую ў акрутніка.
33 Аднойчы наўзмор’і тады ён закмеў таго асуру, калі ўжо стала сутанець, у час гожы ды вусьцішны18.
34 I падумаў тады Шакра пра дар, даны суперніку:
«Вось пачаўся сутон страшны: і ня ноч, і ня дзень цяпер. Трэба Врытру забіць сейміг, што адняўу мянеусё.
35 Калі ж я зараз не заб’ю, хоць бы й зманам, акрутніка, магутнага вялік-чорта, то ня бачыць мне шчасьця больш!»
36 Падумаўшы так, МаГгаван бога Вішну згадаў тады
і тут жа ў моры перад ім гара пены зьявілася.
37 I мовіў: «Ня зброя ж яна, ні сухая й ні мокрая.
Ану кіну яе ў Врытру — і загіне ўраз асура!»
3S I шпурнуў ён тады пену, прыхаваўшы ў яе пярун.
1 ўвайшоўу пярун Вішну, й забіў Врытру акрутнага.
39 Цьма з пазему тады спала, і павеяў прыемны вей, і ўсё жывое навакол прыйшлоў радасьць вялікую.
40 Сталі славіць тады Індру багі, якшы ды ракшасы, Гандгарвы ды вялік-рышы разнастайнымі слаўнямі.
41 Усімі жывымі учцён, ён падзячыўусім жывым.
Забіўшы Врытру, МаГгаван разам з боствамі, радасны, склаў пашану тады Вішну, найлепшаму ва ўсім быцьці.
42 Па сьмерці Врытравай, аднак, што наводзіў на бостваў жах, грэх падману тады Індру стаў гнясьці, о Юдгіштхіра, ды грэх забойства сьвятара — Вішварупы жарбянага.
43 Сам ня свой, ён на край сьвету, непрытомны, уцёк тады — пад цяжарам грахоў Шакру стала ўжо не пазнаць зусім: схаваўшыся ў вадзе, жыў ён, уючыся, нібы зьмяя.
44 I вось, калі зьнік Магтаван, прыгнечаны сваім грахом, апусьцела зямля, княжа, сталі сохнуць паўсюль лясы,
18. УА ramya-darune. ПІI atidarune ‘вельмі жахлівы’.
перасталі цячы рэкі, ды з азёраў сышла вада.
45 Ахапіў жывёлаў тады велястрах ад бяздожджыцы, нават богі зь вялік-рышы тады моцна спужаліся.
46 Бяз князя тады патануў сьвет у бедах і злыбедах, і ў страху пыталі багі: «Хто ж над намі ўладарыцьме?»
47 Пыталі і багі-рышы на нябёсах, бяскняжыя, ды ніводзін з багоў князем не наважыўся стаць тады.
Такаяў сьвятой Магабгараце ў РазьЗзеле пра намогі ю~я частка.
ЧАСТКА 11
Шалья п рамовіў:
і I сказалі тады рышы ды найлепшыя між багоў: «Памажма на княства багоў мы прыўкраснага Нагушу!» I пайшлі яныўсе разам ды сказалі: «Будзь князем нам!»
2 Адрок тады рышы, баго.м і ўсім продкам той Нагуша: аб сваім клапоцячыся дабрабыце, о пан зямлі:
3 «Слабы я й ня маю магі бараніць вас, нябёсьнікі.
Ва ўладцы гадзіцца адно моцны, моц жа у Васавы».
4 I сказалі тады знову багі з рышы прамудрымі:
«3 дапамогай жарбы нашай дасі рады, о Нагуша!
5 Агульныя у нас страхі, тут сумневу ня можа быць. Дай памазаць сябе, княжа, й праў на небе, о Нагуша!
6 Каго б ты ні ўбачыў: багоў, якшаў, данаваў, ракшасаў, Гандгарваў, рышы ці дзядоў — ты іх сілу бліскучую у сябе убіраць зможаш. Так ты й станеш магутлівым.
7 Заўсёды кіруючыся дгармай, праў трыма сьветамі! Ахоўвай сьвятароў-рышы ды багоў, о ўладарніча!»
8 Здабыўшы найрэдкі той дар, стаў на небе ўладарыць ён і, хаця ён праведным быў, алеўцехам сябе аддаў.
9 У пекных прысадах багоў і ў садох самой Нанданы,
на Кайласе й Белагары, на Гімалаі й Мандары,
10
11
12
13
Ч
15
16
17
18
19
20
21
22
J9-
Магёндры, Малаі й Саг’і15, каля мораў і чыстых рэк ў атачэньні апсар, княжа, ў таварыстве бажыстых дзеў забаўляўся ўладца багоў па-ўсялякаму, Нагуша, аповеды слухаў штодня, слыху й сэрцу прыемныя, а таксама гудзьбу й сьпевы медагучнапрыіожыя. Прыслужвалі ж яму рышы Вішвавасу ды Нарада, грамады Гандгарваў, апсар і шэсьць пораўуцеленых. I прыемны там вей веяў, прахалодны а водарны.
I вось аднойчы, калі так забаўляўся князь Нагуша, убачыў ён рапта.м Шачьі — жонку Васавы любую. Убачыўшы ж яе, злосьніку прыдворных сваіх спытаў: «Чаму гэта Шачы, жонка Індры мне не прыслужвае? Цяпер я — пан багоў Індра, і ўсіх сьветаў уладца я. Адвядзеце Шачы сеймігу пакоі мае, а то...» Пачуўшы аб гэтым, ракла тая ў скрусе Брыгаспаці: «Абаронь, сьвятару, мяне ты ад Нагушы злоснага! Ты гаворыш, што я ўсякім шчасным знакам адзначана, што я люба Пану багоў і бясконца шчасьлівая, што я мужу свайму верна і ня быць удавою мне. Так мне ты казаў, дык зрабі словы гэтыя ісьцінай! Ніколі раней на вецер не казаў ты, Брыгаспаці.
Хай жа стануць ісьцінаю й гэты словы, о найсьвятар!» Адрок Брыгаспаці тады жонцы Індры спалоханай: «Усё тое, што я мовіў табе, станецца ісьцінай!
Ужо хутка ты зноў з Шакрам, сваім мужам, пабачысься. Ня бойся ж Нагушы зусім, я кажу табе ісьціну. Неўзабаве цябе зь Індрам я злучу, о вялебная».
Прачуў тады Нагуша-князь, што Шачыу Брыгаспаці шукае ад яго схову, і страшэнна разгневаўся.
Такая у сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі іі-я частка.
Тут пералічаныя ўсе сем горных ланцугоў Джамбудвшы.
1
2
3
4
5
6
7
8
9
io
ii
12
n
Н
20.
ЧАСТКА 12
Шадья прамовіў:
Убачыўшы Нагушаў гнеў, багі з рышы прамудрымі прамовілі пану багоў, у ярасьці жахліваму:
«Утаймуй жа свой гнеў, княжа! Ад яго увесь сьвет дрыжыць з гандгарвамі, кіннарамі, велязьмеямі й чортамі.
Гнявіцца падобным табе не гадзіцца, о праведны. Багіня Індрані20 — жана мужа іншага, Нагуша! Адхілі ж ад граху думкі, ад паганьбы чужой жаны! Дабра табе, пане багоў! Праў па дгарме падданымі!» Іх радай пагрэбаваў той амарочаны юрам князь і такія тады боствам мовіў словы, разьюшаны: «Калі Індра жану рышы Агалью бездакорную зьнеслаўляў пры жывым мужу, што ж яго не спынялі вы? Многа й іншых ліхіх дзеяў, хлусьні й крыўдаў калісьці ён учыніў, гэты ваш Індра. Што ж яго не спынялі вы? Хай прыслужвае мне пані — будзе так для яе найлепш. Дый вам ад гэтага, багі будзе толькі адна карысьць».
Б а гі прамовілі:
Прывядзём мы табе пані, як ты хочаш, о пан нябёс, толькі гнеў утаймуй, волат! Супакойся, оўладніча!
Ш а л ья п рамовіў:
Прамовіўшы гэтак, багі разам з рышы, о бгарата, пайшлі к Брыгаспаці тады вестку сумну паведаміць: «Мы знаем, што жана Індры у цябе, о Брыгаспаці, прасіла аховы, сьвятар, і прытулак ты ёй надаў. О вялікаясны, багі з мудрацамі й Гандгарвамі благаюць цябе: Індрані ты назад вярні Нагушу! Ен за Індру вышэй будзе, ён цяпер пан усіх багоў. Няхай мужам яго возьме красуня краснаклубая!» Пачуўшы іх словы, Шачы зарыдала тады наўзрыд, і сказала яна горка гэты словы Брыгаспаці:
Indram 'Індрава жонка’.
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
21.
22.
«О Індра сярод сьвятароў, не хачуў мужы Нагушу!
Прашу я ў цябе аховы — барані ж ад бяды мяне!»
Брыгаспаці прамовіў:
Я прытул табе дам, пані, і ня кіну цябе, Шачы! Як магу я цябе кінуць, бездакорну ды праведну?! Бясчынства чыніць не хачу, пагатоў я усё ж сьвятар і законы як сьлед знаю, справядлівасыдь мне ісьцінай. Ня выдам я вам Індрані! Ндзеце зь мірам сабе, багі! Паслухайце толькі сьпярша, што прапета было калісь на конт гэты самім Брагмам, о оагі найпачэсныя:21 «Ня ўсходзіць семя у таго ў час пасеву і дождж не дажджыць у таго ў час дажджовы, хто выдасьць ворагу свайго прытульніка — шукацьме схову, ды нідзе ня знойдзе.
Той марна ежу сабе знайсьці спрабуе, той зь неба падае далоў, самлелы, хто выдасьць ворагу свайго прытульніка — ў таго жаротваў не прымаюць богі.
У таго дзеці без пары ўміраюць, а дзяды ідуцьу выгнаньне вечнае, хто выдасьць ворагу свайго прытульніка — таго перуном паражаюць богі».22 Добра гэта ведаючы, я ніколі ня выдам вам Шачы, што ведамаусім як жана Індры любая. Зрабеце ж Індрані дабро, учынеце дабро і мне, бо ня выдам я вам пані, о першыя сярод багоў!
Ш а дья прамовіў:
1 сказалі тады богі настаўніку Брыгаспаці:
«Тады парай нам, што рабіць, о першы з Ангірасічаў!» Брыгаспаці п рамовіў:
Хай папросіць счакаць трохі Шачы пекная Нагушу —
ДР.
Вершы 19-21 складзены ў памеры triscubh(упярэмешку 3 jagan-) — досыць нерэгулярным, што ўказвае на іх старажытнасьць.
26
27
28
29
3°
З1
32
1
2
3
4
23.
тады будзе дабро пані, тады будзе дабро і вам. Перашкоды час сам творыць, час адсоўвае час далей, а Нагуша праз дар вашы стаў ня толькі магутлівым, але й пыхлівым, о багі, ды празь меруусякую.4
Шадья прамовіў:
Пачуўшы такавы словы, адказалі яму багі: «Слушны словы твае, пане. Так унікнем мы ўсе бяды. Трэба толькі Шачы зараз супакоіць, настаўніча».
I тады ўсе багі з Агні на чале Шачы мовілі спакойна такавы словы, дабра сьветам жадаючы: «На табе дзяржыцца адной цяпер сьвет, о прыўкрасная. He чакай! Да Нагушы йдзі, о мужу свайму верная! Ахоплены юрам к табе, хутка згіне ён, чыстая, і Васава сабе тут жа верне ўладу над боствамі». Згадзіўшыся зь імі, Шачы дзеля дабра агульнага пайшла, саромеючыся, да Нагушы да грознага. Убачыўшы ж яе, праўца, прыўкрасную ды юную, усьцешыўся, ліхі сэрцам, амарочаны жадаю.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі
12-я частка.
ЧАСТКА 13
Шалья прамовіў:
Прамовіў Індрані тады валадар багоў Нагуша: «Я Індра усіх трох сьветаў, о Шачы яснаўсьмешная.
I Ірымі ж ты, красуня, мяне у мужы, краснаклубая!» Пачуўшы такавы словы, багіня мужаверная задрыжала тады ў страху, нібы пальма пад бураю. Ўкланіўшыся Брагму, яна склала рукі шанобліва і сказала пану багоў, князю Нагушу грознаму: «Я хачу папрасіць, княжа, у цябе крыху верамя.
ДР.
5
6
7
8
9 ю
ii
12
!3
14
15
16
17
24-
бо й дасюль няведама нам, што зь Індрам і куды ён зьнік. Калі праўда высьветліцца ці нічога ня знойдзецца, я прыйду да цябе тут жа — маё слова ёсьць ісьцінай!» Пачуўшы такавы словы, вельмі ўсьцсшыўся Нагуша.
Нагуша прамовіў:
Няхай будзе гэтак, Шачы, як цяпер абяцаеш мне. Разьведаўшы ж усё, маеш ты прыйсыді да мяне тады!
Шалья прамовіў:
Адпусьціў яе пан бостваў, і пайшла жана Індрава у дом Брыгаспаці тады, багіня гаравітая.