• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    15	Вось так і зацная дачка князя Друпады, годная, пераправіць вас празь бяду, як Савітры пачэсная.
    В а й ш а м п а я н а прамовіў:
    16	Настаўлены так мудрацом самавітым, Юдгіштхіра
    у Кам’яка-лесе зажыў безжурботна й бязгорасна.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеде
    283-я частка.
    АПОВЕД ПРА ІНДРАВУ ПЕРАМОГУ
    Гэты аповед заснаваны на, бадай, найвядомейшым стараіндыйскім міце пра барацьбу пана багоў Індры з хтанічным зьмеем Врытрам. Гэты агульнаіндаэўрапейскі сюжэт1 займае значнае месцаў Рыгведзе, але паколькі РВ — гэта перадусім зборнік хвалебнаў багам, то нідзе ў ім мы не знаходзім поўнага выкладаньня гэтага міту. У якасцьі найбольш падрабязнага і больш-менш пасьлядоўнага “расказу” пра перамогу Індры над Врытрам прывядзём тут хвалебен РВ 1.32.:
    паэт: Гіран'яступа з роду Лнгіраса п а м е р: трыштубг
    Індравы зараз прараку я дзеі, найпершы труды, што ўчыніў адважнік! Забіў ён зьмея, пратарыў пуць водам, пярунадзержац расьцяў нетры гораў.
    Забіў ён зьмея, што гару аблытаў.
    Тваштар зрабіў яму пярун грымучы.
    Бегучы тады, як каровы з рыкам, удол да мора засьпяшалі воды.
    Як бык, равучы, абярнуў ён сому, тры кадзі соку апрастаў Шчадровец. 1 схапіў знарад, свой пярун магутны, забіў ён таго першародна зьмея.
    і. У славянскай міталёгіі, прыкладам, гэтым індыйскім пэрсанажам адпавядаюць Пярун і Вялес.
    Калі забіў ты першародна зьмея, і бавы баўцаўусе збыў, о Індра, і сонца радзіў із зарой а небам, з тых пор ворага й не знаходзіў болей!
    Забіў ён Врытру, што расправіў плечы, пасек перуном найворагаІндра.
    Нібыта сукі, што сякерай сьцяты, ляжыць зьмей плазам на зямлі, акрутны.
    Выклік ён кінуў, як п’яны ваяка, магуту-мужу, што бел-сокам сыты.
    Ня зьнёс удараў, галавы пазбыўся — раструшчаны ўшчэнт гэты Індраў вораг.
    Безруканогі, ён змагаўся зь Індрам.
    Па сьпіне яго перуном ударыў.
    Хацеў вол з быком зраўнавацца, Врытра — ляжыць паўсюды, на шматы расьцяты.
    Як сечка з трысьця, ён ляжыць, забіты, і к Ману па ім цякуць сьпешна воды.
    Трымаў іх сілай, атачыўшы, Врытра, і вось ля іх ног лёг той зьмей акрутны.
    Апалі сілы тады ў Врытрасыннай — абрушыў Індра на яе пярун свой.
    Зьверху — маці, а яе сын — пад ёю: ляжыць Дану, нібы зь цялём карова.
    Сярод патокаў несупыннаплынных схавана цела ў струмянёх нястомных. Праз нутро Врытры прабягаюць воды. У доўгую цьму палёг Індраў вораг.
    Пад вартай зьмея былі жонкі чорта, замкнёны воды, бы каровы ў Пані. Для водаў праход, які быў закрыты, забіўшы Врытру, адчыніў атвор ён.
    Ты ў конскі волас абярнуўся, Індра, калі ўцяў зубы ў цябе, бог адзіны. Здабыў ты кароў, здабыў, волат, сому. праз праход пусьціў плынуць сем патокаў.
    Hi гром яму не дапамог з маланкай, ні тая імгла, што раскінуў з градам. Як біўся Індра з тым акрутным зьмеем, здабыў звыцягу на вякі Шчадровец.
    Якога мсьціўцу ты за зьмея ўбачыў, што ў сэрца тваё пранік страх, о Індра, і што дзевяць ды дзевяноста рэкаў як птах спужаны, ты перасек, надзем’і.
    Індра —ўладар і качавых, й аселых, і скаціны пан, і жывёл бязрогіх.
    Адзін ён усіх уладар плямёнаў, як вобад — сьпіцы, ахапіў народы.
    Зазвычай гэты міт тлумачыцца як сэзонны: Індра, бог дажджу2, узброены перуном, змагаецца са зьмеем Врытрам3, які закрыў праход водам, замкнуўшы іх у гары. Адгалоскі гэтага міту захаваліся ў беларускім фальклёры. Так, у валачобных песьнях мы знаходзім такія радкі: «Сам Бог ходзіць, ключом звоніць, / Ключом звоніць, зямдю адмыкае, / Зямлю адмыкае — расу выпускае». Паказальна, што ёсьць
    2. У рыГвсдыйскім пантэоне ёсьць асобны бог дажджу Парджан’я, аднак ён часта атаясыіясцца менавіта зь Індрам. Лпрача таго, Індравай сьвітай зьяўляюцца Маруты — багі навальніцы.
    j. Слова vr-traдаслоуна азначае ‘перашкода’.
    вэрсіі, дзе зямлю адмыкае сьвяты-зьмеяборац Юр’я, чый вобраз цесна зьвязаны з паганскім богам-грамавіком Перуном.
    Іншыя дасьледчыкі мяркуюць, што першапачаткова гэта быў касмаганічны міт. 1 сапраўды, Індра выступаеў РВ упарадкавальнікам сьвету, які аддзяліў неба ад зямлі, «расьпёршы» іх міжпрасторай, ці бо паветрам. У міце пра забойства Врытры Індра [упершыню| выпускае з гары ключавыя элемэнты космасу: жыцьцядайныя воды, зару й сонца.
    Больш дэталізаваны варыянт гэтага міту мы знаходзім у Sarapatha-brahmana(1.6.3.1-17)4:
    1.	У Тваштара быў трохгаловы шасьцівокі сын. У яго былі тры раты, а паколькі ён меу такі выгляЗ, то звалі яго Вішварупа. 2. Адным з сваіх ратоў ён піў сому, Зругім — віно, а трэці быў для астатняй ежы. Індра ненавіЗзеў яго й сьсек яму усе галовы. 3. Тая, што піла сому, — зь яе ўзьнікла перапёлка. Таму яна й карычняватая, што карычневы й князь Сома. 4. Тая, што піла віно, — зь яе ўзьнік верабей. Таму ён і цырыкае, нібы заікаючыся, бо, нібы заікаючыся, гаворыць і той, хто выпіў віна. у Урэшце, тая, што была Зля астатняй ежы, — зь яе ўзьнікла курапатка. Таму яна й вельмі пярэстая: на яе крылы нібы ўпалі кроплі тут топленага масла, там — мёЭу, бо такога ж выгляЗу ежу еў ён тым ротам. 6. Лгнявіўся таЗы Тваштар: «Няўжо ён забіў майго сына?» / прынёс ён сому, зь якой выключыў ІнЗру. Як быў сома выціснуты, так і стаў бязынЗравым. 7. / паЗумаў ІнЗра: «Цяпер яны выключаюць мяне з сомы!» Як мацнейшы ў слабейшага, так і ён, хоць і незапрошаны, выпіў таЗы ўсяго сому, што быў у каЗзі. Але той нашкоЗзіў яму: стаў выцякаць на ўсе бакі зь яго атвораў, і толькі з pomu не выцякаў. Вось жа, ён выцек з усіх яго астатніх атвораў <...>. 8. Агнявіўся тады Тваштар: «Няўжо ён выпіў майго сому незапрошаным?» АЗнак сам жа і апаганіў ахвяру: сому, які заставаўся ў каЗзі, ён выліў са словамі: «Расьці, ІнЗраварожны!» / зьявіўся пгой, як толькі Засягнуў агню. Некаторыя, аЗнак, кажуць, што ён узьнік яшчэ па дарозе За агню. 1 так стаў ён Агні й Сомам, усімі
    4. Месцы, зьвязаныя з тлумачэньнем абрэдаў, апуіпчаныя (<...>).
    навукамі, славай, усёй ежай, усім багацьцем. ў. А паколькі ён узьнік, ліючыся (vartamdnah), то стаў звацца Врытра'’; і паколькі ён узьнік бязногім, то стаў зьмеем. Дану й Данаю прынялі яго як маці й бацька, таму яго яшчэ завуць Данавам. ю. Вось жа, паколькі ён сказаў: «Расьці, Індраварожны!» — таму Індра й забіў зьмея. Калі б ён сказаў: «Расьці, Індраварожы!» — то Індру забіў бы зьмей6. іі. А паколькі ён сказаў: «Расьці!» — то ён вырас на палёт стралы ўшыркі і на палёт стралы ўдоўжкі, адсунуўшы заходняе і ўсходняе моры. / наколькі ён разьлёгся, столькі ежы й спажываў. 12. Уранку харч яму прыносілі багі, апоўдні — людзі, а ўвечары — продкі. іу Індра ж, адсунуты гэтак Врытрам, зьвярнуўся да Агні й Сомы: «О Агні й Сома! Вы, напраўду, мае, а я — ваш. Гэты ж Врытра для вас нішто. Чаму ж вы падтрымліваеце майго ворага? Пераходзьце да мяне!» 14. / сказалі яны: «А што нам за гэта будзе?» / ахвяравлў ён ім гэта агнісомавае паднашэньне на адзінаццаці сподках <...> . 15. / перайшлі яны да яго. За імі пайшлі і ўсе багі, усе навукі, уся слава, уся ежа, усё багацьце. Праз тое ахвярапрынашэньне Індра й стаў тым, кім ёсьць <...>. іб. I вось Врытра, выцяты, палёг, скурчыушыся, як парожні бурдзюк; палёг ён, скурчыўшыся, як торба, зь якой вытрасьлі ячныя крупы. / напаў на яго Індра, каб забіць. іу I сказаў яму той: «Не забівай мяне! Ты бо ёсьць цяпер тым, чым быў я. Расьсячы мяне, але ня так, каб я загінуў!» I сказаў ён: «Будзь мне ежаю!» «Добра!» / расьсек ён яго надвое. 3 той яго палавіны, што была насычана сомам, ён зрабіў месяц; а тая, што была асурычнаю, — ёюў выглядзе жывата ён паразіў гэтых істот. Таму й кажуць: «Врытра быў ежаедам тады, Врытра ежаед і ця-
    Як адзначалася вышэй, vrtraутвараецца ад Vvr ’пакрываць'; тут жа даецца народная этымалёгія, якая выводзіць імя зьмея ад \'vrt ‘рухацца’.
    6	. УЛ Тваштар кажа indra-satrur vardhasva ‘расьці [як] Індрашатру’. Тваштарава памылка палягае v тым, што ён у запале памыліўся з тонам (у ведыйскім санскрыцс націск быў танічны): калі высокі тон прыпадас на апошні склад, то слова азначае ‘вораг [=забойца] Індры’; аднак Тваштар паставіў высокі тон на першы склад, і слова стала азначаць ‘той, у каго Індра — вораг’. У перакладзс гэта перададзена празь ‘Індраварожы' (=варожы Індру) і ‘Індраварожпы’ (=чый вораг — Індра).
    пер». Гэты бо месяц і сёньня, калі расьце, то напаўняецца з гэтага сьвету. Л калі гэтыя істоты хочуць ежы, то нясуць паЗнашэньні менавіта Врытру, ці бо жывату. Усякі, хто веЗае, што гэты Врытра — ежаеЗ, той сам становіцца ежаеЗам.
    У іншым месцы Satapatha-brahmana(4.1.3.1-4) даюцца іншыя падрабязнасыіі гэтага міту:
    і. <...> I вось ІнЗра, калі шпурнуў у Врытру пярун, то, уважаючы сябе слабейшым і баючыся, абы той яго не забіў, схаваўся. Схаваліся таЗы й астатнія багі. 2. / сказалі багі: «Мы ня веЗаем, ці забіты Врытра, ці жывы. Дык няхай аЗзін з нас ЗавеЗаецца, ці забіты Врытра, ці жывы». у / сказалі яны Ветру: «Той, напраўЗу, Вецер, хто тут Ззьме. 0 Ветру, разьведай жа, ці забіты Врытра, ці жывы! Ты бо сяроЗ нас найхутчэйшы. Калі ён яшчэ жывы, толькі ты зможаш хутка вярнуцца назад. 4. I сказаў ён: «А што мне за гэта буЗзе?» «Першая вашаткара7 князя Сомы». «Добра!» 1 знайшоў Вецер Врытру забітым. I сказаў ён: «Забіты Врытра! Рабеце з забітым, што хочаце!»
    Вельмі падобны да гэтага расказ мы знаходзі.м ў МБ. Лдно з найяскравых адрозьненьняў — той факт, што эпічны Вішварупа становіцца сьвятаром, і Індра, забіўшы яго, учыняе грэх брагманазабойства, які пазбаўляе Пана багоў сілы, патрэбнай для змаганьня з Врытрам. Другое адрозьненьне — гэта з грунту дыдактычны аповед пра ўзвышэньне й падзеньне зямнога князя Нагушы, які займае нябёсны сталецу Індраву адсутнасьць, але зрынаецца долу пасьля таго, як абражае аднаго зь вялікіх рышы. Абедзьве і’этыя асаблівасьці, мабыць, зьявіліся ў выніку брагманскай рэдакцыі МЕ>.
    7. vasat-kdra	узьліваньне, якос суправаджасцца выгукам 'вашат’.
    37
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    i.
    2.
    ЧАСТКА 8
    Хто вялікі душой, пане, зносіць беды цярпліва той, бо нават і багі беды зазнавалі, о пандава.
    Расказваюць, што сам Індра велядухі з дружынаю вялікае зазнаў гора, о найлепшы між бгаратаў.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеде пра намогі 8-я частка.
    ЧАСТКА 9
    Юогіштхіра прамовіў:
    Якім чынам сам бог Індра велядухі з дружынаю вялікае зазнаў гора? Раскажы мне, о князь князёў!