Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Пачуўшы ад яе весткі, ўсе багі Агні-чольныя сталі раду тады радзіць, як вярнуць Пакашасану24. Сустрэўшыся затым зь Вішну, з Багабогам магутлівым, у трывозе мовілі так багове красамоўныя: «Грахом забойствам сьвятара прыгнечаны, зьнік Ваеава. Ты надзея цяпер наша, пан сьвету першароджаны. Для аховы усіх бытаў ты як Вішну ўвасобіўся.
Адужаўшы з табой Врытру, абламаўся25 сам Васава пад цяжарам грэху. Парай, як ачысьціць яму сябе». Пачуўшы такавы словы, адказаў тады Вішну ім: «Хай вучтай мяне ўчціць Шакра! 1 ачышчу я Васаву. Учціўшы заколам каня, Індра вернеураз тады над багамі сабе ўладу і бяз страху зноў правіцьме. А Нагуша ліхі згіне за свае ліхадзеяньні.
Пацярпеце ж яшчэ трохі, о багі, й будзыде пільнымі!» Пачуўшы такавы словы, прыемныя, бы амрыта, усе богі тады з рышы й з настаўнікамі рушылі туды, дзе, спалоханы, жыў пан багоў Індра-Васава. Там і быў праведзены ўраз найвялікі закол каня, каб ачысьціць пана багоў, о найлепшы між бгаратаў. Разьдзяліў сваю віну Індра паміж дрэвамі й рэкамі,
Paka-sdsana‘забойца [дайт'і] Пакі’ — адно зь Індравых імён.
УА гулыія слоў. 3 аднаго боку, Іпдра перамог Врытру (vr-tra-), зь іншага — сам быў адолены (vr-ta‘агорнуты, стрыманы’) грахом забойства сьвятара.
паміж гарамі ды зямлёй, а таксама між жонкамі.
18 Падзяліўшы свой грэх гэтак і пазбавіўшыся яго, ачысьціўся тады Індра26 і стаў знову самім сабой.
19 Пабачыўшы ж з таго месца непахіснага Нагушу, што сілу ува ўсіх бытаў адбіраў сваім позіркам27,
2о знову зьнікнуў Граза Балы28 і, нябачны усім жывым, стаў блукаць тады па зямлі, свайго часу чакаючы.
2і Калі знову прапаў Шакра, зарыдала рыдма Шачы.
«О Шакра! — пачала жонка галасіць яго, скрушная. —
22 Калі дарыла і калі ўзьлівала я, калі настаўнікаў сваіх здавольвала і калі ўва мне ёсьць хоць трохі ісьціны, няхай я мужу застануся вернаю!2’
23 Схіляюся я прад Начой багавітай ды чыстаю, што Паўночным ідзе шляхам3": хай жаданьне супоўніцца!»
24 I вось, ачысьціўшы сябе, яна ўважыла багіню Ноч ды вернасьцю й ісьцінаю ўчыніла варажбу31 тады:
25 «Дзе цяпер пан багоў Індра, укажы, калі ласка, мне! Хай ісьціна ісьцінаю мне цяпер ды адкрыецца!»
Такаяў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі іуя частка.
26. AC vi-jvarah ‘свабодны ад пакут’.
27. УА крыху іначай: «які нішчыў бліскусіх істотаў і быў непераможны дзякуючы выдатнаму дару».
28. Bala-sudana‘забойца Балы' — адно зь Індравых імён.
29. Памер slokaзьменены на jagati-.
30. Паўночны шлях — гэта рух сонца ад зімовага сонцастаяным да летняга, т-б. калі ноч карацее, а дзень даўжэе. Насамрэч, гэту фразу можна зразумсць і як «што пачалася у летняе сонцастаяньне», т.-б. можа ісьціся і пра ноч, якая расьцс.
31. upa-sruti‘прыслухваньне. нябёсны голас’ — у слоўніку Haravali ‘Нізка пэрлау’ Пурушоттамадэвы гаворыцца, што upasruri гэта голас. які чуюць уначы V адказ на запытаньнс пра свой лёс.
2
3
4
5
6
7
8
9
io
ii
12
J3
‘4
ЧАСТКА 14
Ш а л ь я п р амовіў:
Явіла тады Варажба сябе Індрані праведнай, і, ўбачыўшы яе поруч, прыўкрасную ды юную, уважыда Шачы госыдю ды спыталася радасна: «Калі ласка, скажы, хто ты, о пані пекнатварая?»
В a р а ж 6 а п р амо віла:
О багіня, я — Варажба. Прад табой я зьявілася, бо тваёю ісьціннасьцю, о Шачы, я здаволена. Ты верная свайму мужу, ты устрымам надзелена. Пакажу я табе Шакру, бога врытразабойчага. Ня баўся, за мною ідзі — і пабачыш зноў Васаву.
Ш алья прамовіў:
Пакрочыла Шачы тут жа за багіняю той тады, і, мінуўшы богасады а вяршыні шматлікія, перайшла яна Гімават і выйшла на паўночны бок. Дасягнуўшы тады мора, на шмат ёджан разьлеглага, папала на выспу Шачы, разнадрэвамі ўбраную. Там убачыла яна, княжа, дзіва-возера з птушкамі, штоўшыркі іўдоўжкі ажно на сто ёджан прасьцерлася. Усьцілалі яго падмы пяці колераў, пан людзей, і віліся вакол пчолы над расьцьвілымі кветкамі.
I, расьцяўшы сьцябло падмы, увайшлау яго Шачы і пабачыла там Шакру між валокнаў, о бгарата. Убачыўшы ж мужа ў такім дробным целе, яго жана з Варажбою тады разам драбнацелаю сталася. Уславіла Шачы Індру, яго вычыны ўспомніўшы, і адрок Граза гарадоў на ўслаўленьне яе тады: «Навошта ты прыйшла гэтуль, і як ты мяне тут знайшла?» Расказала тады пані пра намер ліхі Нагушаў: «Узяўшыў абладу сусьвет, загардзіўся зламысьлівец, й, ачмураны сваёй сілай, загадаў ён мне так тады: «Прыходзь улагоджваць мяне!» I прызначыў мне нават час. Калі не ўбароніш мяне, яго стану нявольніцай.
15
і
2
3
4
5
6
7
8
9 ю
З2'
33'
Таму і прыйшла я ў скрусе да цябе, о Шатакрату’2! Забі ж, дужарукі, хутчэй грахадумнага Нагушу! Адкрыйся нарэшце сьвету. о граза дайт'я-данаваў!
Зьбяры сваю сілу ды зноў валадарствам багоў кіруй!»
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі 14-я частка.
ЧАСТКА 15
Ш ад ь я прамовіў:
Пачуўшы такавы словы, адказаў тады Васава:
«Цяпер для храбрасьці ня час, бо мацнейшым ёсьць Нагуша. Далі сілы яму рышы падношамі” ды ўзьлівамі, таму нам трэба да праўбы зьвярнуцца, о прыгожая.
Нікому пра гэта ня моў і таемнаусё зрабі'
Пайшоўшы да Нагушы, ты на самоце скажы яму: “Прыедзь па мяне на возе, што запрэжаны мудрымі, і тады я тваёй волі падкаруся, о ўсеўладар!”» Пачуўшы такавы словы, адракла падмавокая: «Няхай будзе так!» — і пайшла да Нагушы зламыснага.
I Іабачыўшы Шачы, праўца ёй з усьмешкаю так сказаў: «Вітаю цябе, красуня! Што зрабіць для цябе, скажы! Даверся мне, пані, бо й я табе верны, о кемная!
Што маеш на думцы цяпер, я зраблю, о найзграбная.
He саромся, прашу, пані, і даверся мне, пекная.
Клянуся ісыдінай тваё жаданьне споўніць кожнае!»
I нд р а ні прамовіда:
Я хачу крыху пачакаць, як ты мне й абяцаў раней, а там ужо станеш маім ты мужам, о ўладар багоў. Што на сэрцы ў мяне, княжа, ты паслухай уважліва. Калі споўніш маю просьбу і пакажаш, што верны мне,
Sata-kratu— адно з імён Індры. kavya паднашэньні продкам.
11
12
іЗ
‘4
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
34'
то я тут жа стану тваёй, о праслаўлены Нагуша! На конях езьдзіць МаГгаван, на сланох і на повазах, а я хачу, каб у цябе было вазіла іншае, якога няма ні ў Вішну, ані ў Рудры, ні ў асураў34. Няхай цябе носяць паўсюль на паланкіне, Нагуша, vce сьвятыя мудрацы. Вось жаданьне маё, ўладар. Ня трэба табе раўняцца ні з багамі, ні з чортамі.
Адымі ў іх усю сілу, паглядзеўшы на іх усіх, і больш ніхто супраць цябе не насьмеліцца выступіць!
Ш а лья прамовіў:
Пачуўшы такавы словы, вель.мі ўсьцешыўся Нагуша і прамовіў тады гэтак багавіцы ўладар багоў: «Небывалы ты назвала сродак руху, о пекная.
Даспадобы ён мне вельмі! Я належу цяпер табе!
Ня можа бо слабко рышы загадаць сябе ўсюль насіць. Я ж магутны й пан усяго, што было, ёсьць і станецца. Агняўлюся — й сьвету ня быць. Я апораўсяму вакол. Багі, Гандгарвы ды чарты, зьмеі, ракшасы, кіннары — ўсе сьветы ня змогуць змагчы мяне ў гневе, о пекная! На каго ні гляну, Шачы, з таго моц я выцягваю.
Таму просьбу тваю, пані, я змагу лёгка выканаць. Насіцьмуць мяне сем рышы й сьвятар-рышы прамудрыя. Пабач жа вялікасьць маю і раскошу, о слаўная!» Прамовіўшы гэтак Шачы, адпусьціў ён прыўкрасную, а сам у нябёсны поваз мудрацоў тады ўсіх запрог. Ачмураны сваім дарам і пажадай ахоплены, загадаў той блюзьнер рышы сябе везьці, о бгарата.
Індрані ж, адпушчаная, прамовіла Брыгаспаці: «Амаль выйшаў той час, пане, які даў мне злы Нагуша. Знайдзі ж хутчэй Індру для той, што табе так адданая!» «Добра! — ёй вялебны адрок, жонцы Індры, Брыгаспані. — Ня бойся ты яго, пані, ліхамыснага Нагушы.
Нядоўга, красуня, яму засталося, нікчэмнаму!
ЛС «ні ў ракшасаў».
Лповвд ПРЛ ІНДРЛВУ ПЕРЛМОГУ
25
26
27
28
29
3°
З1
32
і
2
35
Ён згінуў, як толькі рышы, няправедны, запрог у воз. Узьліў я зараз учыню, каб зьніштожыць зламысьніка, і Шакру знайду, о Шачы. Дык ня бойся! Дабра табе!» Распаліўшы агонь сейміг, ён найлепшыя ўзьлівы ўзьліў, Брыгаспаці вялік-дужы, каб Уладцу багоў вярнуць.
I тады вялебны Агонь з волі уласнай, о бгарата, дзіважонкі прыняў выгляд і памчаўся на пошукі. Хутчэй за мысьль абляцеў ён увесь кругавід тады, лясы ды горы азірнуў, зямлю й пространь паветрану ды ў імгненьне вока назад вярнуўся да Брыгаспаці.
Лтні прамовіў:
Лнідзе не знайшоў, пане, я Індру, ўладара багоў.
Засталіся адно воды, бо няма туды ходу мне.
Калі нешта яшчэ трэба, то кажы: я усё зраблю.
Шадья прамовіў:
1 мовіў настаўнік багоў: «О зіхоткі, ўвайдзі ў ваду!»
A т н і прамовіў:
He змагу я ўвайсьці ў воды, бо загіну тады уміг.
Дабрабыту табе, ясны, я аховы тваёй прашу.
Жалеза — з каменю, агонь — з вады, кшатрыі — з брагманаў. Іх сіла, штоўсё асіліць, проці ўзнору свайго — нішто?5
Такая у сьвятой Магабгараце ў Разьдзеле пра намогі і^-я частка.
ЧАСТКА 16
Брыгаспаці nр а м о в іў:
О Агні, ты носьбіт ахвяр, ты ёсьць вуснамі ўсіх багоў!
Ты як тайны сьведка жывеш унутры ўсіх жывых істот.
Ты адзіны, ракуць зорцы, і траякі у той жа час.
Калі б ты пакінуў сусьвет, ён бы згінуўу той жа міг.
УА tesam sarvacragam tejah svasu yonisu samyari ‘ix усюдырушная бліск-сіла v сваіх крыніцах аціхае/гасьне/сканчаецца’.
3
4
5
6
7
8
9
ю
ii
12 n
Ц
37 j8.
39-
Цябе учціўшы, сьвятары разам зь дзецьмі ды жонкамі у прыстанак ідуць вечны, здабыты дабрачынамі. О Лгні, ты носьбіт ахвяр, ты ахвяра сам вышняя! Чтуць на вучтах цябе дюдзі і на саттрах вядізманых. Стварыўшы сьветы, о Жаротваноша, ты спадьваеш зноў іх, каді час прыходзіць.
Зь цябе усё гэта быцьцё радзіцца, у цябе ж вяртаецца яно, о Агні36.37 Цябе называюць хмарай і маланкай, о Жортваед. Спапяляюць усіх зродаў языкі твайго полымя. У цябе ўнутры ўсе воды, у табе гэты ўвесь сусьвет. Нічога нямаў трох сьветах, што табе невядомае. Сваю крыніцу чціць кожны. Дык ня бойся, ўвайдзі ў ваду, а я табе надам сілаў ведамодламі вечнымі!
Ш алья прамовіў:
Услаўлены гэтак Агні, празорца над празорцамі, адрок Брыгаспаці тады, пахвалой задаволены: «Знайду я для цябе Шакру! Я кажу табе ісьціну». Пранік Агні тады ў воды, ад мора да малых ставоў, і ўрэшце ў возера папаў, дзе схаваўся Шатакрату. Агледзсўшы усе падмы, што расьлі там, о бгарата, унутры аднаго зь сьцёблаў ён закмеў тады Васаву. Прымчаўшы к Брыгаспаці, ён расказаў яму ветліва, што Індра схаваўся ўнутры валакна сьцябла лотасаА Тады разам зь вялік-рышы, з багамі ды з гандгарвамі адправіўся ўскорасьці той да Ўладыкі усіх багоў і ўславіў, згадаўшы усе яго прошлыя вычыны:” «Ты зьніштожыў вялік-чорта, велястрашнага Намучы,