Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
16
V
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
ЧАСТКА 157
Жыў калісьці злы кот, княжа, што, ўсе справы пакінуўшы, стаяў непадалёк Гангі, рукі ўзьняўшы, як той жарбіт. Лчысьціўшы сваё сэрца, каб даверу жывёл здабыць, ён усім жывёлам казаў: «Я жыву цяпер праведна».
I праўда, па даўгім часе пачалі давяраць кату і славіць яго труджэньні усе птушкі, о пан людзей. Пачуўшы ад птахаў хвалу, птахаед той рашыў тады, што сваёй дасягнуў мэты і жарбы свае плод здабыў. I прыйшлі туды нейк мышы, о ўладару, й пабачылі ката таго праведнага, што гавеў, нібы той жарбіт, спаўняючы зарок страшны, каб усіх падмануць жывёл, і рашылі яны цьвёрда тады гэтак, о бгарата: «Багатау нас варагоў! Дык няхай нас ахоўвае — і старых, і малых засаб — дабрадзей гэты праведны!» Падышоўшы к яму, разам яны гэтак прамовілі: «Мы хацелі б з тваёй ласкі у бясьпецы паЎсюль хадзіць. Ты для нас надзейны прыстан, а таксама найлепшы друг, таму мы й прышлі да цябе абароны ў цябе шукаць. Ты верны дгарме і жывеш водле дгармы упэўнена. Як Індра бароніць багоў, барані нас і ты, мудрэц!» Пачуўшы такавы словы ад мышэй, о ўладар людзей, даў адповедзь ураз, княжа, тым мышам мышагуб тады: «Жарбаваць і вас бараніць не магу адначасна я, але й ня споўніць не магу вашай просьбы аб помачы. Павінны будзеце, аднак, і вы просьбы мае спаўняць. Стаміўся я назбыт, дзеці, ад посту свайго цяжкага і ня маю зусім змогі, каб самому хадзіць цяпер, таму ад сёньня вы мяне на бераг насіць мусіце».
Згадзіліся тады мышы, о найлепшы між бгаратаў, і тут жа старых і малых аддалі мышагубніку.
I восьтой зламысьлівы кот, паядаючы тых мышэй, стаў зноў набіраціся сіл ды шэрсыдю блішчэць гладкаю. I чым меней мышэй, княжа, станавілася там тады,
тым болей у сілу наноў убіраўся падступны кот.
33 Сабраліся тады мышы, оўладару, й прамовілі: «Расьце і расьце дабрадзей, пакуль насусё меншае».
34 Тады наймудры сярод іх мыш' па імені Дзіндзіка прамовіў такавы словы перад сходкай мышынаю:
35 «Хадзеце на бераг адно ўсёй гурмою, о родзічы!
Я ж пазаду заўжды буду з дабрадзеем хадзіць усьлед».
36 Ухвалілі тады мышы прапанову ягоную
і зрабіліусё гэтак, як параіў ім мудры мыш.
37 Кот жа, хоць нічога й ня знаў, але зьеў тады Дзіндзіку. Сабраліся тады сьпешнаусе мышы параіцца,
38 і вось найстарэйшы між іх мыш па імені Коліка прамовіў такавы словы сярод родзічаў, слушныя:
39 «Няправеднік наш дабрадзей, але ім прыкідаецца.
He бывае шэрсьці ў кале у таго, хто жыве з пладоў.
40 3 кожным днём ён расьце толькі, але нас усё менш і менш, дый Дзіндзікі ўжо не відаць ці то сем, ці то восем дзён».
41 Пачуўшы такавы словы, усе мышы разьбегліся, пакінуў той бераг і кот ліхамысны, о бгарата.
Такая ў сьвятой Магабгараце v Разьдзеле пра намогі і^-я частка.
і . Слова musaka'мыш’ v санскрыце м.р.
ПРА СЬВЕТАВЕРЦЬ
п.2-7
Тэмаю гэтага ўрыўка ёсьць вучэньне пра samsaraі karman-. Першае слова ўтвараецца ад sam '/sr ‘сьцякацца, блукаць, пераходзіць з аднаго стану ў іншы, з аднаго цела ў наступнае’. Паколькі ў тэкстах часта кажацца пра кола сансары, то на беларускую samsaraперадаецца як ‘с ь в е т а в е р ц ь\ Ісьветаварот' ці часам проста "в е р ць' (пар. крутаверць, калаверць). У вузкім значэньні пад сансараю разумеецца рэінкарнацыя, «падарожжа» душы зь целаў цела;у шырокім —усё быцьцё, падлеглае пастаянным зьменам.
Слова karmanутвараецца ад '/kr ‘чыніць’ і з грунту азначае проста ‘ўчынак’, але ў дадзеным выпадку — учынак як прычына канкрэтнага перараджэньня: наяўны стан ёсыдь вынікам учынкаў у мінулым жыцьці, а цяперашнія ўчынкі, у сваю чаргу, вызначаюць стан у наступным уцялесьненьні. Праведныя ўчынкі могуць урэшце прывесьці да moksa вызваленьня з кола сансары.
Панятак сансары быў зьвязаны з ідэяй кармы ад самага пачатку, таму адмаўленьне першага цягнула за сабою й бессэнсоўнасьць другога (як у матэрыялістычнай дактрыне lokayata-), але, што цікава, не наадварот: рэінкарнацыя прызнавалася магчымай і без уплыву на яе ўчынкаў (як у філязофіі аджывікаў).
Вызваленьне з кола сансары ў розных школах індыйскай думкі мела ня толькі розныя назвы, але й рознае сэнсавае напаўненьне. Так, у дуалістычнай філязофіі samkhyaяно звычайна называлася kaivalya‘адасобленасьць’ і азначала скон аблуднага атаясьненьня пўрушы з вытворнай ад пракрыці сьвядомасьцю. У пазьнейшай адвайта-веданце Шанкары moksaёсьць раптоўнае разуменьне тоеснасьці сваёй душы (астап-) з душой сусьветнай (brahman-). У гэтым жа ўрыўку з МБ, як сьведчаць яго апошнія радкі, пад вызваленьнем разумеецца незваротны пераход душы са зьменлівай сансары ў su-gati‘добры стан' — нязьменны сьвет brahma-loka-, дзе няма пакут.
Ядром урыўка зьяўляецца прыпавесьць п р а чала века, які праваліўся ў к а л о дз еж і, заблытаўшыся ў ліянах, павіс, няздольны вызваліцца. 3 усіх бакоўяго акружаюць шматлікія небясьпекі: на дне студні шыпіць зьмяя; наверсе, каля краю, чакае ашалелы слон; камель дрэва, наякім павіс няшчасны, падгрызаюць белыя й чорныя мышы; вакол жа зумкаюць злыя пчолы, якія бароняць евой вулей на тым дрэве. Але чалавеку ўсё гэта не абыходзіць: адзінае, што ён робіць, — гэта спрабуе лавіць кроплі мёду, які сочыцца з вулею па-над ім.
Як мяркуюць дасьледчыкі, у гэтай прыпавесьці адлюстраваны агульнаіндаэўрапейскі вобраз сусьветнага дрэва, які, аднак, быў кардынальна пераасэнсаваны ў духу вучэньня пра сансару. Мёд, які зьмяшчаецца на вяршыні дрэва, больш ня амрыта, напой несьмяротнасьці, але сымбаль бессэнсоўных зямных уцех, а чалавек, які раней імкнуўся патрапіць наверх, цяпер павінен, як кажацца ў Bhagavad-gita15.3, сьсячы яго пад корань мячом непрывязанасьці.
Гэтая прыпавесьць ня толькі вельмі старажытная — першыя яе варыянты зафіксаваны яшчэ ў будыйскім каноне (праўда, у кітайскім перакладзе), — але й надзвычай папулярная: у розных пераказах мы знаходзім яе на вялізнай тэрыторыі ад Далёкага Ўсходу да Заходняй Эўропы. Усходнім славянам яна вядомая са старарускага перакладу грэцкага жыція «Варлаам і Іасаф», зробленага, відаць, яшчэ ў XI ст. У 1637 г. выходзіць яго старабеларуская вэреія пад назваю «Гнсторня албо правднвое выпнсане ст. йоанна Дамаскнна о жнтнн стых. Прпд. отца Варлаама РІоасафа н о наверненню Ннднан».
2
3
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
13
14
15
ЧАСТКА 2
В а йш амп а яна прамовіў: Паслухай, што тады мовіў Дгрытараштру брат Відура, суцяшаючы яго мовай, да амрыты падобнаю.
Віду р а прамовіў:
Устань жа! Чаго ты ляжыш? Вазьмі ў рукі сябе, ўладар!
I руш, і неруш — на зямлі ўсіх чакае адзін канец. За пад’ёмам ідзе ўпадак, за злучэньнем ідзе распад, за стрэчай разлука ідзе, за жыцьцём жа — заўсёды сьмерць. Калі ж Яма бярэ, княжа, усіх: сьмелых і боязкіх, — то чаму ня мусяць біцца ваяры, о вялік-ваяр?
Той ня б’ецца — але гіне, гэты ж б’ецца — але жывы. I ўсё-такі ніхто сьмерці ў прызначаны ня ўнікне час. Таму па ваярох палых не журыся, о бгарата!
Калі наставы не маняць, то раююць яны ўгары. Ведазнаўцы ўсе як адзін, у зароках трывалыя, яны згіблі ў баі годна. Дык нашто гараваць тады?! Зь нябачнага яны ўзьніклі і ў нябачнае зьнікнулі. Ты — ня іх, яны — не твае. Дык нашто гараваць тады?! Хто забіў, той сягне славы, а забіты — саміх нябёс. Адгода і так, і гэтак. He бывае бясплённым бой. Падрыхтуе для іх Індра сьветы, здольныя выканаць іх якую-хаця просьбу, яны госьці бо Індравы.
Hi вучтай, ні жарбой, княжа, ні навукай ніхто зь людзей не здабудзе хутчэй неба, чым у бітве загіблы муж. Багата айцоў, мацярок, сыноў, жонак, о бгарата, ў сьветаверці жывуць гэтай. Ды чые яны? Мы чые? Багата для гора прычын і для страху прычын ня менш ад’ядаюць штодня сэрца прасьцяку — ды ня мудраму, У часу ўлюбёнцаў няма, ненавісных нямаў яго.
Няма й няважных для яго, забірае бо час усіх. Нявечны жыцьцё ды краса, маладосьць і каханыя, нявечны здароўе і скарб. Хто мудзёр, той ня прагне іх.
16 Адзін ня мусіць гараваць аб бядзе краю цэлага, хай бы й скон быў яго блізкі — не спыніць горам гібелі!
17 Калі бачыш бяду — біся колькі змогі, а не бядуй, бо ад гора адны лекі — не даваць яму дум сваіх! А як думаць аб ім будзеш — толькі большым яно стае!
3 прыемным расстаўшыся ці зь непрыемным сустрэўшыся, зьнясільвае жальбой сэрца толькі муж слабы розумам.
19 Уцесе і зыску з дгармай' не спрыяе жальба — адно пазбаўляе што-чын сэнсу, ад трыцэльля аддальвае.
2о Здабываючы ўсё болей скарбу, людзі жывуць у цьме нездаволі, аднак мудрыўсім заўсёды здаволены.
2і Гояць сэрца адно знаньнем, як і цела лякобамі.
Бяз знаньня ж павек не здабыць чалавеку ўсяроўнасьці2.
22 Засьне чалавек — сыііць побач, і стаіць, калі ён стаіць, пабяжыць жа — бяжыць сьледам чын, раней ім учынены.
23 У якім чалавек стане учыняе дабро ці зло, у такім жа стане пасьля ён яго спажывае плод.
7акая ў сьвятой Магабгарацеў Разьдзеле пра жанок
2-я частка.
ЧАСТКА 3
Дгрытараштра п р а мовіў:
і Разагналі маю скруху твае словы выдатныя.
Я хацеў бы пачуць болей ад цябе, о дасьведчаны!
2 Раскажы мне, як мудрацы ад жальбы вызваляюцца:
з жаданым расстаўшыся ці зь нежаданым злучыўшыся?
Віду р іі прамовіу:
3 Як толькі ад гора й шчасыдя іх сэрца вызваляецца, яны, здабыўшы супакой, дасягаюць і райства зь ім.
і. Гл. увагу 40 да «Лповеду пра Шакунталу».
2. samara'аднолькавасьць’ — такі стан сьвядомасьці, калі і шчасьцс, і няшчась-
це ўспрымаюцца чалавскам з аднолькавай абыякавасьцю.
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
n
3'
4-
5'
6.
7
8.
9-
io.
Нявечнае усё гэта, што мы ў мысьлях абдумваем3: сьвет, як дрэва бананавае, сарцавіны пазбаўлены4. Дамамі завуць мудрацы целы сьмертных, о бгарата: руйнуюцца яны з часам, але сутва іх вечная5.
Як людзі здымаюць стары або новы яшчэ убор, каб іншы, прыемнейшы, ўзьдзець, так і целы уцеленых.6 О ўладару, прыстан новы — або добры, або благі — здабывае жывы ў сьвеце праз адно свае дзеяньні7.
I неба, і шчасьце зь бядой здабываем мы ўчынкамі, і хочам або ня хочам, але гэты цяжар8 нясём. Як можа яшчэ на кругу разваліцца гліняны збан, ці ў часе ляпленьня або адразу пасьля вылепкі, пры здыманьні з круга9 або калі зьнятым ужо стаіць, сухім, ці высахлымужо, абоўчасе абпальваньня, або калі ставіцца ў печ або зь печы вымаецца, або падчас карыстаньня — так і целы уцеленых яшчэу жываце маці, пры родах або днём пазьней, як споўніцца ім два тыдні10 ці як месяц ім споўніцца, як споўніцца ім год цэлы ці як два гады споўніцца, у юным, сталым ці старым веку гінуць, о бгарата.