• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    »3
    »4
    85
    86
    87
    88
    «9
    9°
    9’
    92
    93
    94
    95
    96
    24.
    27
    Ня раз бо v цяжкім смутку дакаралі яны мяне: «Авохці! Дзе ж ты, Сат'яват, гэтак доўта хадзіў адзін?» Трывожуся я, Савітры: як яны безь мяне цяпер?
    Ня ўбачыўшы мяне сёньня, бедавацьмуць яны назбыт. Мнеўвечары многа разоў са сьлязьмі уваччу яны казалі такавы словы, любві й горычы поўныя: «Безь цябе нам дваім, сынку, не пражыць і хвіліначкі! Пакуль ты на сьвеце жывы, то жывыя і мы, сынок. Ты — апора сьляпых старцаў. На табе наш дзяржыцца род. Залежыць ад цябе наша слава й клёцкі хаўтурныя24». Паджылым маці ды айцу я апора адзіная.
    Што ж станецца зь імі, калі са мной сёньня ня ўбачацца? Ах, навошта я так доўга спаў у лесе? Цяпер, відаць, празь мяне безь віны маці разам з бацькам пакутуе.
    Пакутую й я, што папаўу такую нявыкрутку, бо і я не змагу жыці без айца свайго й мацеры. У гэту часіну, відаць, мысьлявокі25 айцец даўно распытвае ўжо сьвятароў пра мяне, устрывожаны. Ня так мне горка за сябе, як за бацьку асьлеплага, ды за маці, яка мужу была верна свайму заўжды. Празь мяне аднаго сёньня яны моцна пакутуюць! Я жыву дзеля іх, лада, і павінен падтрымваць іх. Абавязак мой — іх шчасьце. Дзеля гэтага я й жыву.
    Маркандэя прамовіў:
    Прамовіўшы так, Сат’яват рукі ўскінуў у роспачы, бацькалюбы, бацьком мілы, ды заплакаў тады наўзрыд. I Іабачыўшы яго гора, Савітры дгармаверная абцерла яму з шчок сьлёзы і прамовіла так тады: «Калі чыніла сапраўды я ўзьліваньні, дары й жарбу, то хай шчасьліва праміне ноч для мужа й яго бацькоў!
    Калі нашчадкі нс памінаюць сваіх продкаў, то апошнія патрапляюць у пскла.
    prajna-caksus’чыс вочы — розум’ (намёк на тос, што Д’юматсэна быу сьляпы). Гэтае слова ўжывасцца ня раз і адносна сьляпога князя Дгрытараштры.
    <)7 Ня помню, каб нават у жарт калі-небудзь маніла я, Калі гэта ісьціна, хай перабудуць яны праз ноч!»
    Са m ’я e a m пр амов іў:
    98 Я хачу пабачыць бацькоў. Савітры, пасьпяшаймася! Калі з маці або з бацькам штосьці кепскае здарыцца, то клянуся сабой, лада, мне ня жыцьужо больш тады!
    99 Калі верная ты дгарме, калі хочаш, каб муж твой жыў, калі шчасыде маё — доўг твой, то ў пустэльню хадзем хутчэй!
    Марканд эя прамовіў:
    юо Узножылаўраз Савітры й, сабраўшы валасы свае, аберуч абняла мужа й памагла й яму ўстаць тады.
    іоі Устаўшы ж, сын валадара расьцёр члены зьнямелыя ды стаў азірацца вакол, ажно кошык пабачыў свой.
    ю2 I сказала яму жонка: «Заўтра зможаш забраць плады.
    А сякеру я панясу — так надзейней, о княжычу.
    103 I вось, павесіўшы на сук кош з пладамі сабранымі, ўзяла сякеру Савітры й падышла даўладарыча.
    104 Сабе на левае плячо паклаўшы руку мужаву, яна правіцай абняла яго моцна й пакрочыла.
    Сат'я earn прамовіў:
    105 Я часта хадзіў тут раней, і мне сьцежкі знаёмыя: ў сьвятле месяцовым яны відаць добра, о дрогкая.
    юб А вось і дарога, якой мы прыйшлі назьбіраць пладоў. Ступай жа па ёй, Савітры! He хвалюйся, ўсё правільна.
    107 Вунь там, у палашах26, яна надвое разьдзяляецца:
    нам трэба жа ісьці сьцежкай, што паўночней. Сьпяшаймася!
    Я здаровы ужо, лада, і пабачыць хачу бацькоў.
    М а р к а н д э я прамовіў:
    ю8 Прамовіўшы так, Сат’яват засьпяшаўся да пустыні.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
    281-я частка.
    26.	palasa— Butca Frondosa.
    ЧАСТКА 282
    Маркандэя прамовіў:
    і У тую самую пару к Д’юматсэну вярнуўся зрок, і з радасным сэрцам усё ён агледзеў, о пан людзей.
    2 Шукаючы свайго сына, абышоў ён усё вакол
    з дружынай Шайб’яй і тады у вялікі прыйшоў адчай.
    3 Агледзелі яны разам многа месцаў, о віцязю: прыстаны, азёры, рэкі ды лясы, што расьлі вакол.
    4 Зачуўшы хоць-які шолах, яны твар паварочвалі: «Ці ня сын з Савітры гэта?» — і насустрач сьпяшаліся.
    5 Скалоўшы сабеўсе рукі, на сьцёртых да крыві нагах кідаліся так сужанцы, нібы v шале, туды-сюды.
    6 Тады акружылі старых сьвятары ўсе пустэльныя і назад павялі ў пустынь, іх суцешыць спрабуючы.
    7 Там уладцу зь яго жонкай жарбіты векавітыя расказамі сталі цешыць пра ўладыкаў з былых часоў.
    8 I вось супакоіўся князь, хоць і сына пабачыць праг, аж раптам успомніў ягоу маленстве — й заплакаў зноў.
    9 А зь ім зарыдала й жана, й сталі так галасіць яны:
    «О гора нам! Дзе ж ты, сынок?! Савітры, дзе ты, слаўная?!» Суварчас прамовіў:
    ю Як слушна тое, што жана Сат’явата надзелена пакорай, выховай, жарбой, так і тут: Сат’яват жывы!
    Гаў ma ма прамовіў:
    іі Я Веды й ведангі выўчыў і багата сабраў жарбы, брагмачар’ю ўчыніў, Агні задаволіў і важнікаў.
    12 Зарокі заўсёды свае з засяродзьдзем выконваў я. Паветра адно едучы, як належыць пасьціўся я.
    13 Сілай гэтай жарбы, пане, мне вядомыя ўчынкі27ўсе. Гавару я табе праўду: Сат’яват наш яшчэ жывы'8!
    27. paricikirsicam ‘тое, што [ііііпыя] хочуць учыніць’.
    28. УА гульня слоў: satyam ecad nibodha me / dhriyate satyavan id ‘праўду гэту паслухай маю: Праўдавіт жывы!’
    >4
    15
    16
    !7
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    Byчань прамовіў:
    Як праўда тое, што майго словы сьвятанастаўніка заўжды праўдзівымі былі, так і тут: Сат’яват жывы!
    Мудрацы прамовіді:
    Як праўда тое, што яго жонка мае ўсе добрыя адметы супраць удаўства, так і тут: Сат’яват жывы!
    Бгарадваджа пр а мовіў:
    Як праўда тое, што жана Сат’явата надзелена пакорай, выховай, жарбой, так і тут: Сат’яват жывы!
    Дальбг’я прамовіў:
    Як праўда, што ты зноў бачыш, а нявестка твая пайшла, не пад’еўшы пасьля посту, так і тут: Сат’яват жывы!
    М а н d a в ’ я прамовіў:
    Як праўда, што тут, у цішы, чуваць крыкі пташша-зьвяр’я, і тое, што ты — валадар, так і тут: Сат’яват жывы!
    Дгайм'я прамовіў:
    Як праўда тое, што твой сын кожнай цнотай надзелены
    і адзначан даўгім векам, так і тут: Сат’яват жывы!
    Маркандэя прамовіў:
    Так рышы словамі сваймі Д’юматсэну суцешвалі, і праўца, абдумваючы іх, тады супакоіўся.
    А потым, крыху апасьля, яшчэ ноччу вярнулася
    у прыстанак жана з мужам, Савітры з Д’юматсэнічам.
    Брагманы прамовіді.:
    Ты сустрэўся з сваім сынам, да цябе зноў вярнуўся зрок.
    Мы ўсе зычым табе спору і здароўя, о пан зямлі.
    Ты пабачыў ізноў сына ды нявестку сваю сустрэў, а таксама стаў відушчым — тройчы лёс адарыў цябе!
    Як мы раклі табе раней, так усё тут і сталася.
    А ў хуткім часе, валадар, цябе зноў ашчасьлівіць лёс.
    Маркандэя прамовіў:
    Тады, запаліўшы агонь, сьвятары ўсе пустэльныя паселі каля ўладара Д’юматсэны, о пандава.
    Там і Шайб’я з сваім сынам і дружынай ягонаю прыселі ля мудрых мужоў, на трывогі забыўшыся.
    27
    28
    29
    30
    Зі
    32
    33
    34
    35
    зб
    37
    38
    39
    40
    41
    29. 3«
    I сталі тады жарбіты, о ўладару, зь цікаўнасьцю распытваць сына ўладара, што ж у лесе зь ім сталася: «О пане, чаму ты раней не вярнуўся з дружынаю? Што цябе да канца ночы затрымалаў лясной глушы? I бацька, і маці, і мы за цябе хваляваліся, і цяпер ты усё мусіш нам паведаць, о княжычу!
    Сат'яв am прамовіў:
    Атрымаўшы дазвол бацькаў, я пайшоў з Савітры у лес, і, калі там рубіў дровы, мяне боль галаўны узяў. Заснуў я ў зьнямозе тады і прачнуўся ўжо цёмначы. Ніколі раней так доўга я ня спаў, о шаноўныя. Каб вы не трывожыліся, мы з дружынай наважылі прыйсьці надасьвеце хаця б. Вось прычына адзіная.
    Га ў т а м а прамовіу:
    К Д’юматсэну, твайму бацьку, нечакана вярнуўся зрок. Раз ты ня ведаеш чаму, Савітры хай раскажа нам! Вядома табе, Савітры, што ўсё ў лесе там сталася29, бо веліччу й сваім бліскам ты нібы Савітры сама. Ты паведай усю праўду, бо прычыну ты ведаеш.
    Калі ў гэтым няма тайны, раскажы нам усё як ёсьць!
    Савітры прамовіла:
    Усё гэтак, як ты кажаш, дый ня можа іначай быць.
    Тут ніякай няма тайны, таму слухайце, мудрыя.
    Калісьці прадказаў мужу майму сьмерць мудрэц Нарада, і сёньня той дзень наступіў, таму зь ім і пайшла я ў лес. Там прыйшоў па яго Яма3°, калі спаўён, зьняможаны, й, засіліўшы сілом, тут жау край продкаў яго павёў.
    Уславіла тады бога я прамоваю ісьціннай, і пяць дароў ён мне надаў. Зараз іх назаву я ўсе. Два дары даў майму сьвёкру ён тады: валадарства й зрок; майму бацьку — сотню сыноў, столькісама сыноў і мне. Сат’явату ж ён даў веку аж чатырыста год пражыць.
    ДС «папярэдняс й наступнас / прычына й наступства».
    ЛС ‘разам са слугамі’. Выглядас на тос, што гэта сталы эпітэт.
    42
    43
    44
    i
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    Дзеля мужа свайго цяжкі я зарок той выконвала. Вось праўда, чаму мы дамоў гэтак позна вярнуліся і як шчасьцем скончылася маё гора вялікае.
    М у д р а ц ы прамовілі:
    О пані праведная, род ты княжацкі, які гібеў быў пад навалай злыбедау, сягоньня вырвала, дастойнародная, са змрочнай прорвы, о жана ўсяцнотная.
    Маркандэя прамовіў:
    Уважыўшы так Савітры дастойную, мужы пустэльныя, што там сабраліся, валодцу словы разьвітаньня мовілі і зь мірам рушылі тады назад, дамоў?1
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 282-я частка.
    ЧАСТКА 283
    Маркандзя прамовіў:
    1 вось, калі ноч перайшла ды сьвяціла зьявілася, па абрадах ранішніх там зноў сабраліся мудрыя. Ніяк не маглі жарбіты супакоіцца й зноў і зноў пра шчасноту яго дочкі Д’юматсэну расказвалі.
    1 тут ад шальваў прыбылі тады раднікі княскія ды сказалі, што іх праўца ўласным райцам заколаты. «Пачуўшы, што князь і радня ягоўсе перабітыя, — расказвалі раднікі ім, — яго войска разьбеглася.
    Народ жа гаворыць увесь безупынку цяпер адно: «Сьляпы ці відушчы, няхай Д'юматсэна ўладарыць зноў!» 3 гэтай просьбаю нас, княжа, і прыслалі яны сюды.
    I Ірыбыло ўжо тваё войска і прыўкрасныя повазы. Вяртайся ж у горад хутчэй! Там чакаюць цябе даўно.
    Вершы 43-44 складзеныя ў памеры vamsasthavila-.
    Усьсядзь нарэшце на сталец сваіх дзядоў і прадзедаў!»
    8	Тут убачылі: к іх князю зноў вярнуліся зрок і моц —
    і ў вялікім тады зьдзіве яны нізка схіліліся.
    9	Разьвітаўся тады ўладца са старцамі пустэльнымі ды, ўслаўлены імі, назаду сталіцу адправіўся.
    ю Зь нявесткай і сваёй жонкай на бліскучым паланкіне
    у горад ён рушыў тады, сваім войскам акружаны.
    іі Памазалі зноў у князі Д’юматсэну ачольнікі,
    а слаўнага яго сына — ў спадкаемцы законныя.
    12	Мінула шмат часу, і сто радзіла Савітры сыноў, харобрых мужоў, што славу свайго роду памножылі.
    13	Зьявілаея ў яе й сотня аднакроўных магут-братоў, што радзіла цару мадраў яго дружына Малаві.
    14	Вось так зь нядолі Савітры і сябе, і сваіх бацькоў,
    і мужаў выбавіла род, о найлспшы між бгаратаў.