• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Маркандэя п рамовіў:
    Прамовіўшы пані, чаму ён прыйшоў, Валадар дзядоў, здаволены ёю, дадаў тады словы наступныя:
    «Твой муж прыгожы і заўжды верны дгарме — як мора цнот, таму я слугам і ня стаў давяраць яго й сам прыйшоў».
    16
    *7
    18
    1?
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    '3'
    ‘4-
    V-
    Дастаў ён з натугай тады зь яго плоці маленькага чалавечка зь вялікпалец1’ ды сілом засіліў яго. Без дыханьня яго цела зьнерухомела ўраз тады, непрыемным наўзрок стала і згубіла сваю красу. Засіліўшы ж яго, Яма стаў на поўдзень тады ісьці, а жанчына, свайму мужу заўжды верная, ў горасьці пакрочыла за ім сьледам, у зароках трывалая.
    Яма прамовіў:
    Вяртайся назад, Савітры! Пахавальны ўчыні абрад!
    Прад мужам твой споўнены доўг! Колькі льга, тыужо прайшла!
    С a e і m р ы прамовіла:
    Куды мужа вядуць сілай ці куды самаволь ідзе, туды мусіць ісьці й жонка. Гэта дгарма адвечная. Хай мая павага к бацьком, любоў к мужу й суворы пост, а таксама твая ласка мне па*могуць на сім шляху!
    Сем крокаў з кім пройдзена — друг, так гавораць прамудрыя. На знак свае дружбы са мной ты паслухай, што я скажу. Сыходзяць мужы самавіты ў пушчы, каб жыць, жарбаваць і выконваць дгарму.
    А дгарму яны вызначаюць знаньнем’4, таму галоўнай уважаюць дгарму.
    Як дгармы добрых хоць адзін дзяржыцца, то й іншыя гэтай дарогай пойдуць.
    Ня так з дарогаю другой і першай, таму галоўнай уважаюць дгарму'5.
    Я ма прамовіў:
    Вяртайся, пані, я табой здаволены.
    Надзвычай гладка ты ракла, дый з роздумам. Прасі ж дарунак! Акрамя яго жыцьця, усё табе я магу даць, бясхібная!
    Падобнае ўяўленьне пра душу сустракаецца ўжо ва ўпанішадах, напр., v Kathopanisad4.12-13.
    УЛ «паводле правільнага распазнаньня / слушных разваг». Памер tristubh-.
    Савітры прамовіла:
    26 Прагнаны з княства сваяго, ў глушы лясной гібее сьвёкар мой цяпер, а ён сьляпы’ Няхай відушчым стане ён і дужым зноў!
    Як сонца зыркае, няхай палае ён!
    Я ма прамовіў:
    27 Тваё жаданьне, Савітры, я выпаўню.
    Як ты сказала, так яно і станецца.
    Я бачу стомленасьць тваю. Вяртай назад!
    Ідзі! Хай лёгкім будзе твой зваротны шлях!
    С a 6 і т р ы прамовіла:
    28 Якая стома, калі муж мой тут, са мной?
    Мой муж ёсьць доляю маёй, дарогаю.
    Куды яго ты павядзеш, туды і я.
    Паслухай, Яма, яшчэ штось табе скажу.
    29 Сустрэцца з добрым хоць бы раз — ужо карысьць. Яшчэ карысьней завязаць сяброўства зь ім.
    Стасункі з добры.м заўсягды прыносяць плён, таму сьлед жыць каля мужоў, што добрыя.
    Я ма п р амовіу:
    30 Прыемна чуць мне твае словы: ў іх карысьць і мудрасьць знойдзецца й для мужа мудрага. Прасі, за выняткам жыцьця ўладарыча, другі дарунак для сябе, о пекная.
    С a в і т р ы прамовіла:
    31 Хай верне сьвёкар дарагі назад свой край, які калісьці адабраў яго сусед, і хай ён дгарму заўсягды выконвае!
    Такі другі я выбіраю дар сабе.
    Я лі a п р амо віў :
    32 Сваю дзяржаву неўзабаве верне князь, і дгарме будзе сваёй верны ён заўжды. Здаволіў просьбу я тваю. Вяртай назад! Ідзі! Хай лёгкім будзе твой зваротны шлях!
    С a eim р ы прамовіла:
    33	Вязьмом закону твайго зьвязан што-жывы: калі завеш, то абавязан ён пайсьці.
    Таму й празвалі цябе Ямам: ты — Вязьмар16.
    Паслухай, божа, што табе скажу цяпер17.
    34	Hi словам, ні справай, ні нават думкай ніколі ня шкодзіць жывым істотам, быць шчодрым заўжды і да ўсіх ласкавым — вось вечная дгарма таго, хто добры.
    35	Уладжаны сьвет наш такім парадкам: спагадныя людзі, наколькі могуць.
    Хто ж добры, заўсёды і ўсім паможа, хай ворагам просьбіт яму і будзе18.
    Я м а прамовіў:
    36	Нібы валога для таго, хто хоча піць, твая прамова, о жанчына пекная.
    Прасі, за выняткам жыцьця ўладарыча, любы дарунак для сябе — я ўсё зраблю!
    С a e і m р ы п рамовіда:
    37	Ня мае бацька апрача мяне дзяцей. Няхай народзіццау бацькі сто сыноў, братоў мне родных, што прадоўжаць род яго! Такі я трэці выбіраю дар сабе.
    Я ма прамовіў:
    38	Быць сотні велічных сыноўў айца твайго, што род прадоўжаць, о дачка ўладарава. Здаволіў просьбу я тваю. Вяртай назад! Ужо задоўга, Савітры, ты йдзеш са мной.
    16. Тут дасцца этымалёгія слова Yamaнаводле '/yam ‘стрымліваць, кантраляваць'. ДС «Усе гэтыя жывыя зьвязаны (samyatah yam)» тваім законам (niyamena). Зьвязаўшы (піуашуа), ты вядзеш іх прэч супраць іх волі. Таму, о божа, ты вядомы як Яма (Yama-)».
    17. Вершы 25-33 складзеныя ў памеры vamsasthavila-.
    18. УА всршы 34-35 складзсныя шлокай. Памер зьмснены на tristubh-.
    С a eimp ы прамовіл a:
    39	Ці доўга йду — мне ўсё адно, бо муж са мной, за ім імкнецца і душа мая далей.
    Пакуль мы крочым і наш шлях ня скончаны, паслухай, божа, што яшчэ хачу сказаць.
    40	Магутным парасткам ты ёсьць Вівасвата, таму Вайвасватам цябе прынята зваць. Ты сьветач дгармы для жывых нясеш істот, таму й вядомы ты яшчэ як дгар.мы Пан1’.
    41	Нярэдка самому сабе ня так верыш, як добраму, таму да сяброўства з добрым кожны мкнецца настойліва.
    42	Давер жа ў жывых істотаў з дабрыні нараджаецца, таму й асаблівы давер адчуваюць да добрага.
    Я м а прамоеіў:
    43	Прамоў, падобных да тваіх, яшчэ нідзе ня чуў я раньш, о Савітры прыўкрасная. Прасі ж чацьверты, акрамя яго жыцьця, сабе дарунак і ступай хутчэй назад!
    С a e і m р ы прамовіда:
    44	Няхай ад мужа у мяне народзіцца,
    ад Сат’явата, о ўладар, сто дуж-сыноў, адважных вояў, што прадоўжаць наш зь ім род!
    Такі чацьверты выбіраю дар сабе.
    Я ма прамовіў:
    45	Народзіш, пані, ты сабе сто дуж-сыноў, што многа шчасьця прынясуць тваёй сям’і. Хай будзе лёгкай твая пуць! Вяртай назад!
    Ужо задоўга, Савітры, ты йдзеш са мной.20
    іу. Тут непсракладальная гульня слоў. Вівасват — гэта бог сонца, т.-б. Яма ёсьць сынам бога сонца. Далсй ДС «спакоем і дгармай аздоблены (= асьвстлены = raniitah) стварэньні, таму ты, о ўладар. пан (rajan-) дгармы». Слова ж rajanутвараецца ад Vraj ‘правіць; зіхацець'.
    20.	Вершы 36-40, 43-45 складзены ў памеры vamsasthavila-.
    Caeimp ы прамовіла:
    46 Заўсёды добрыя дзяржацца дгармы, ня знаюць добрыя ні бед, ні гора. Заўсёды плённыя сустрэчы добрых, ня знае добры перад добрым страху.
    47 Іх ісьціна рухае сонца ў небе, жарба іх трымае зямлю на месцы. Апора ўсяму, што было й што будзе, між добрых добрыя ня знаюць смутку.21
    48 Дазнаўшы, што мусіць заўжды так дастойны паводзіцца, яны памагаюць іншым, падзякі не чакаючы.
    49 Да добрых ласка не бывае марнай, ні грошам ня шкодзіць яна, ні шане. Заўсёды ў добрых быў такі парадак, таму яны і абаронцы нашы.22
    Яма прамовіў:
    50 Чым больш ты кажаш, Савітры, па дгарме слоў, што цешаць сэрца мне глыбокім роздумам, тым болыіі пашана да цябе расьце ўва мне. Прасі ж дарунак незраўнаны, верная!
    С а вітры прамовіда:
    51 Ты з дару вынятак цяпер забыў назваць, як гэта зь іншымі рабіў дарункамі.
    Таму прашу я: «Сат'яват няхай жыве!» — бо я бяз мужаўсё адно што мёртвая.
    52 Нашто бяз мужа .мне зямныя радасьці? Нашто бяз мужа маяго нябёсы мне? Нашто бяз мужа мне багацыді красныя? Бяз мужа любага й жыцьцё ня люба мне.
    53 Раней ты сто паабяцаў мне дуж-сыноў і сам жа мужау мяне цяпер забраў.
    Таму прашу я: «Сат’яват няхай жыве!» —
    21. Вершы 46-47 складзены ў памеры tristubh-.
    22. Гэты верш складзены ў памеры tristubh-.
    Так словы стануць твае, божа, ісьцінай!4
    Маркандэя прамовіў:
    54 «Няхай так і будзе!» — тады адказаў ёй Вайвасвата
    і, зьняўшы сілкі, праказаў Савітры, сэрцаўсьцешаны:
    55 «Савітры, я твайго мужа адпускаю, о зацная!
    Ён зноў здаровы і з табой можа дому вяртацца ўжо.
    56 Чатырыста зімаў з табой Сат’яват пражыве й сваёй набожнасьцю й праведнасьцю праслыве наусю зямлю.
    57 Народзіш ты сотню сыноў ад яго, бездакорная: усе яны, князі-воі, разам зь дзецьмі ды ўнукамі навекі праславяцца тут, бо насіцьмуць імя тваё.
    58 Народзіцца сотня сыноў і ў айца твайго годнага ад Малаві, малавыўсе з сваймі дзецьмі ды ўнукамі, твае воі-браты, ўсюды праслывуць багароўнымі».
    59 Надаўшы той дар Савітры, Ўладца дгармы магутлівы адпусьціў красуню дамоў ды вярнуўся ў сваё жытло.
    6о Атрымаўшы назад мужа, Савітры засьпяшалася туды, дзе ляжала цела Сат’явата, о пан людзей.
    6і Пабачыўшы свайго мужа, яна поручкі ўселася ды голаў паклала яго на калені сабе тады.
    62 Прыйшоўшы ў сябе, Сат’яват гэтак мовіў жане сваёй, зь любоўю гледзячы, нібы пасьля разлукі доўгае.
    С a m ’ я в a m прамовіў:
    63 Як доўга я спаў тут! Чаму ты ня стала мяне будзіць?
    1 дзе чорны той чалавек, што мяне за сабой цягнуў?
    С а віт ры прамовіда:
    64 Так, доўга ты спаў, галаву паклаўшы на калені мне.
    Той жа муж быў самім Ямам, Панам продкаў. Ды ён пайшоў.
    65 Ты выспаўся, бадай, добра ды ужо адпачнуў як сьлед. Падымайся ж, калі можаш! Даўно ноч апусьцілася.
    Маркандэя прамовіў:
    66 Прыйшоўшы ў прытомнасыдь, устаў ён, нібыта па доўгім сьне, ды,ўбачыўшы вакол пушчу, мовіў жонцы ён так тады:
    2^. Вершы 50-53 складзены у памеры vamsasthavila-.
    67
    68
    69
    7°
    7‘
    72
    73
    74
    75
    76
    77
    78
    79
    8о
    8і
    82
    «Я выйшаў з пустэльні з табой па плады, о прыўкрасная, але потым, як сек дровы, стала мне галава балець.
    Ад болю таго я стаяць больш ня мог і прылёг тады на калені табе, лада. Гэта добра мне помніцца. Ў абдымках тваіх, Савітры, мяне тут жа змарыла сном. Тады й пабачыў я у ць.ме таго мужа пагрознага.
    Калі знаеш, то мне шчыра адкажы, о прыўкрасная: ці прысьніў я усё гэта, ці наявеўсё сталася?»
    I ракла яму Савітры: «Ужо ноч апускаецца. Сат'яваце, табе заўтра я паведаю ўсё як ёсьць. А цяпер уставай, мілы! Нас чакаюць даўно бацькі. Апусьцілася ноч, мужу, і сьвяціла схавалася.
    Начаблуды наўкол блудзяць і равуць страшным голасам. Чуеш лісьця паўсюль шолах? Гэта ходзяць вакол зьвяры. А там, на захадзе й паўдні, страшным выем вываючы, гайсаюць шакалы, няйнакш. Я баюся, о княжычу!»
    Сат'яват прамовіў:
    Калі апускаецца цьма, страшна ў лесе становіцца.
    Як ты будзеш шукаць сьцежку? Заблукаем адно з табой!
    С а вітры пр а мовіда:
    Гарэў нядаўна гэты лес, і адна сухастоіна дагэтуль палае. Глядзі, вуньу цемры агонь мігціць. Я агню прынясу зараз ды палены, што ты сабраў, ад яго падпалю тут жа. He трывожся, ўладарычу! А як ты ня можаш ісьці — бачу, трохі ты кволісься — і баісься ў густой цемры не знайсьці да прыстану шлях, то гэту ноч у гушчары правядзем, калі хочаш так, а ранкам, як стане відно, у дарогу адправімся.
    Сат’яват прамовіў:
    Прайшоў ужо боль галаўны, я здаровым зноў чуюся, ды з бацькамі, калі рачыш, я хачу ўжо пабачыцца. Ніколі ж на зьмерку раней не выходзіў я з пустыні. Яшчэ не пачне й сутанець — маці ўжо мяне стрымвае. Нават днём адысьці варта, як бацькі ўжо трывожацца ды тут жа з пустэльнікамі мянеўсюды расшукваюць.