Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
А памогуць табе ў гэтым браты меншыя Душаны — ваяводы зь вялік-войскам, Ваджравэга з Праматхінам». Сказаўшы такавы словы, патлумачыў пан ракшасаў Праматхіну й яго брату, што павінны яны рабіць. Адказалі яны тут жа: «Так і зробім, о Равана!» — і з Кумбгакарнам на чале сьмела з гораду рушылі.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
270-я частка.
ЧАСТКА 271
М аркандэя п рамовіў:
I вось калі Раванаў брат выйшаў з Ланкі на бітвішча, то ўбачыў там войска малпаў, да змаганьня гатовае. Абкружыўшы ураз, княжа, Кумбгакарну жахлівага, сталі перыць адны малпы яго дрэвамі тоўстымі, а іншыя — кіпцямі драць, адолеўшы раптоўны страх.
3
4
5
6
7
8
9
io
ii
12
‘3
14
15
16
17
18
in.
Б’ючыся з ракшасам ліхім, з Кумбгакарнам, на розны лад, наносілі магут-малпы за ударам яму удар.
А ракшас адно рагатаў, жаручы сваіх ворагаў: Гавакшу сьмелага ды малп Ваджрабагу і Панасу. Убачыўшы ліхі ўчынкі Кумбгакарны жахлівага, сталі крычма крычаць малпы: Тара й многія іншыя. I пачуў Сугрыва тады крыкі іх грамагучныя ды ўраз на падмогу прымчаў, о найлепшы між бгаратаў. Напаўшы на Кумбгакарну, гэты слон сярод малп тады штосілы ўцяў па галаве яго шалай таўшчэзнаю.
I хаця ён зламаў дрэва аб яго, о Юдгіштхіра, ня дрыгнуў нават ліхадзей, Кумбгакарна вялізманы. Расьсьмяяўся адно ракшас, разахвочаны ўдарамі, і, схапіўшы тады малпу, моцна сьціснуў яго рукой. Пабачыўшы, як Сугрыву схапіў ракшас зламысьлівы, пасьпяшаў да яго мужны сын Сумітры, о бгарата. А падбегшы, вялік-воін златапёрай вялік-стралой параніў ракшаса тады, граза ворагаў Лакшмана. Працяўшы ягоны дасьпех і прашыўшы навылет плоць, страла ўстрамілася ў зямлю, крывёю арашоная.
I Іаранены ў грудзі ракшас пана малпаў тады ўпусьціў ды, схапіўшы вялік-камень, Кумбгакарна, вялікавой, на Лакшману кінуўся ўраз, падняўшы над сабой валун. Дзьвюма нож-стрэламі ваяр адсек рукі зламысьніку, але тут жа на іх месцы двойчы дзьве тады вырасьлі. Адрубіў дасужы стралок, сын Сумітры адважлівы, і тыя чатыры рукі, камянямі ўзбраёныя.
Стаў вялізным тады ракшас, з мноствам рук, і галоў, і ног, ды Брагмавай зброяю ўраз спаліў ворага’" Лакшмана. Паражаны зброяй багоў, ён упаў на зямлю тады, як дрэва разложыстае, маланкай спапялёнае.
Убачыўшы, што ўпаў долу Кумбгакарна няўрымсьлівы, падобны самому Врытру, уцякаць сталі ракшасы.
AC «падобнага да кучы валуноў».
19
20
21
22
23
24
25
26
27
і
2
3
4
5
Заўважыўшы ўцёкі сваіх ваяроў, браты Душаны спынілі ракшасаў ды ўраз наляцелі на Лакшману. Спыніў іх адважнік, аднак, Ваджравэгу й Праматхіна, крылатымі стрэламі ўсіх тых разгневаных ракшасаў. 1 ўсчалася тады бітва мнагашумнажахлівая між сынам Сумітры й двума братамі ліхамыснымі. Абрынуў харобры ваяр на ракшасаў залеву стрэл, а тыя тым самым яму адказалі, о пан людзей.
Нядоўга кіпела, аднак, тая бітва суворая між Лакшманам, вялік-воем, і братамі магутнымі. Адламаўшыў гары вершадзь, запусьціў Ганумат штосіл ў ВаджравэГу яе — й згінуў тады ракшас, о бгарата. Праматхіна ж забіў Ніла, велядужы — вялізнага, праламаўшы яму чэрап валуном, ліхамысьніку.
I далей пацякла бітва паміж Рамам і Раванам, паміж войскамі іх, княжа, мнагастрашная ростырка. Гіблі сотнямі там малпы, гіблі сотнямі ракшасы, і ўсё-такі ракшасаў больш у змаганьні тым гінула.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 271-я частка.
ЧАСТКА 272
Маркандэя прамовіў:
Пачуўшы, што паўу баі Кумбгакарна з субойцамі, а зь імі й Дгумракша мужны ды Прагаста магутлівы, сказаў тады сыну свайму Індраджыту пан ракшасаў: «Усвмерці для мяне Раму ды Сугрыву із Лакшманам! Калісьці самаго Індру ты здалеў ваджраноснага, ахінуўшы мяне славай мнагаяркай, о верны сын. Дыкусьмерці цяпер Раму, о найлепшы між віцязяў, або ўпотай, або яўна, багаданымі стрэламі!
Hi Раму, ні брату яго, ні Сугрыву, о бык-ваяр, не ўстаяць перад іх сілай, пагатоў іх суратнікам!
6
7
8
9 ю
ii
12
13
Ч
15
16
17
18
19
20
21
112.
“З-
Што Прагаста так і ня змог з Кумбгакарнам удвух зрабіць, ты адзін прымееш зрабіць — за сьмерць Кхары адпомставаць! Усьмерці ж ворагаў маіх сваймі стрэламі вострымі!
Парадуй мяне, як калісь перамогай над Васавам!» Даў згоду яму Індраджыт і, ў дасьпехі убраўшыся, на поваз тут жа узышоў ды на бітву памчаў, магут. Адкрыта назваўшы сябе, той тыгар сярод ракшасаў на бітву выклікаў тады шчаснакметнага Лакшману112. Як леў на малога зьвярка, напаў воін на ракшаса, v сэрца сеючы яму страх грымучай далоняю"3.
I ўсчалася тады бітва, о ўладар, велястрашная між знаўцамі зброі багоў, і кожны перамогі праг. Ня здолеўшы вялік-воя змагчы стрэламі, ракшаса за іншую тады зброюўзяўся, волат між волатаў. Імклівымі коп’ямі стаў ён закідываць Лакшману, але іх на ляту трушчыў вой вастрэннымі стрэламі, і, ўшчэнт пашчапаны, яны на зямлю тады падалі. Тут АнГада, Валінаў сын, велядрэва схапіў, магут, і выцяў ракшаса таго дзеравінай па макаўцы.
Ня дрыгнуў, аднак, Індраджыт і замерыў валочняю параніць ваяраў грудзі — ды расьсек яе Лакшмана. Ударыў Ангаду тады булавою сын Раваны, у левы патрапіўшы бок сыну Валіна сьмеламу.
He заўважыў таго ўдару бык між малпаў разгневаны і ў ворага кінуў свайго камель шалы вялізманы.
Патрапіла, аднак, дрэва ня ў ракшаса, а ў воз яго, забіўшы на месцы коней, о сын Гірытхі, й вазьнічага. Саскочыўшы з свайго воза, Індраджыт абясконены удаўся да чараў тады й зьнік з вачэй, о Юдгіштхіра. Як дазнаўся аб тым Рама, што той ракшас нябачным стаў, то прымчаўся туды сейміг ваяроў бараніць сваіх.
У Раму цэлячыся ён і ў магутнага Лакшману,
УА Laksmanam subha-laksanam.
УЛ ‘шумам далоні’ — відаць, ідзецца пра гукудару цецівы аб наруч.
пачаў дзівастрэламі114 іх асыпаць з галавы да ног.
22 Лдказалі тады разам вастрастрэламі й волаты нябачнаму Раванічу, Рама й Лакшмана сьмелыя.
23 Сто тысяч заклятых стрэлаў ён абрынуў ізноў на іх, разгневаны ракшас-тыгар на магутных мужоў-ільвоў.
24 Шукаючы яго, княжа, што няспынна ліў стрэламі, схапілі малпы камяні ды ў нябёсы падскочылі.
25 Але й там іх дастаў ракшас, зьневідомлены чарамі, ды стрэламі стаў працінаць тады сотнямі, бгарата.
26 Працяты стрэламі, браты, слаўны Рама і Лакшмана, упалі тут жа на зямлю, як само сонца зь месяцам.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле
272-я частка.
ЧАСТКА 273
Маркандэя прамовіў:
і Убачыў тады Індраджыт, штоупалі браты далоў, і тут жа стрэламі сваймі атачыў іх, нібы сьцяной.
2 Як птушкі параненыя ў клетцы, Рама ды Лакшмана ляжалі за тою сьцяной з Індраджытавых дзівастрэл.
3 Убачыўшы братоў палых, сотняй стрэлаў утыканых, акружылі тады малпы тых асілкаў, магутныя:
4 СуГрыва, Майнда, Ганумат, Ніла, АнГада, Двівіда, Сушэна з Тарам ды яшчэ Нала з Кумудам сьмелыя.
5 А потым дабраўся туды пераможны Вібгішана
і зброяю праджня115 заразу прытомнасьць прывёў братоў.
6 Сугрыва ж зь іх стрэлы дастаў і, заклёны чытаючы, гаючай травой вішалья"6 іх раны загаіў тады.
7 Пазбыўшыся ж сваіх ранаў, наймужы апрытомнелі,
114. УА ‘стрэламі... дадзеныміў дар [багамі]’.
115. prajna ‘разуменьне, мудрасьць, знаньнс’.
пб. УА гульня слоў, 60 visalyaдаслоўна азначае ‘пазбытая стрэл’.
8
9 ю
11
12
V
M
15
16
»7
18
19
20
21
22
117.
118.
i стома ca слабасьцю ўраз ix абодвух пакінула. Пабачыў Вібгішана: зноў падужэў Дашаратхавіч — і, склаўшы далоні ветла, яму гэтак тады сказаў: «Па загадзе князя князёў да цябе прыбыў Гуг’яка, прынёсшы зь Белае гары“7 табе гэтую цуд-ваду. А паслаў Кубэра яе, о магутны Ікшвакавіч, каб нябачных істот бачыць ты мог лёгка, о Раггава. Акрапіўшы вадой вочы, прыхаваных усіх істот зможаш бачыць і ты, пане, й той, каму ты яе дасі». Узяўшы з павагай тады той дарунак, о бгарата, амыў сабе вочы Рама, а тады й зацны Лакшмана, Сугрыва, Джамбават, Майнда, яшчэ Ніла ды АнГада, Ганумат і Двівіда зь ім ды шмат іншых выдатных малп. I сталася тады гэтак, як казаў ім Вібгішана: сталі бачыць яны болей, чым звычайныя сьмертныя. Індраджыт жа, свайму бацьку, пераможны, паведаўшы пра гібель абодвух братоў, у вір бітвы зноў кінуўся. Калі ж разгневаны ракшас зноў вярнуўся на бітвішча, на знак Вібгішанаў тады наляцеў на йго Лакшмана. I пачаў асыпаць гнеўны ваяр118 стрэламі ракшаса, што забыўся тае дніны штодзённы учыніць абрад. I ўсчаўся тады дзівабой паміж воем ды ракшасам, як удаўне паміж Шакрам і Прагладам, о бгарата. Цяў сына Сумітры ракшас сьмертаноснымі стрэламі, а Лакшмана — Раваніча палючымі, нібы агонь. Разьюшаны ўдарамі стрэл ваяровых, сын Раваны пусьціўу магута восем ядавітазьмяіных стрэл. Паслухай уважна цяпер, як адважны Сумітрын сын выняў з сына Раваны дых трыма полымя-стрэламі. Адною стралою магут руку з лукам я.му адсек,
Гара Кайласа.
ЛС «атрымаўшы папярэджаныіе». 3 «Рамаяны» Вальмікі мы ведаем, што Індраджыт мог бы стаць непаражальным, калі б учыніў вучту каля дрэва н’яГродга, і Вібгішана папярэджвае пра гэта Лакшману.
23
24
25
гб
27
28
29
3°
З1
З2
33
1
2
«9-
а другою руку зрэзаў, што цеціву нацягвала.
Апошняй жа стралой зыркай з шырокім наканечнікам ён зрубіў галаву красну з завушніцамі зьзяйнымі"9. Як жа страшна той выглядаў безгаловы й бязрукі труп! Забіў тады сын Сумітры й вазака Індраджытава. Прымчалі назад у Ланку скакуны яго воз тады, і пабачыў Равана-князь: калясьніца парожняя! Зразумеўшы, што сын згінуў, ён з адчаем у позірку наважыўся забіць Сіту, ашалеўшы ад роспачы. Схапіўшы у рукі клінок, пасьпяшаў тады Равана у ашокавы гай, пане, дзе жыла жана скрушная.
Аднак Авіндг’я распазнаў зланамер пана ракшасаў і суцішыў яго ятру. Як — паслухай мяне цяпер: «Не гадзіцца табе жонак забіваць, о вялікі князь! Тым болей гэтая жана ўжо забіта, бо ўвязьнена! Я лічу, ня варта табе караць горлам яе, ўладар. Забі лепей яе мужа, і загіне яна сама!
Нават Індру ў сьмелі з табой не зраўняцца, о Равана, бо ня раз ты ўжо разьбіваў яго войска бажыстае».
Так Авіндг’я Раванаў гнеў спрабаваў сьцішыць словамі, і паслухаў свайго райцу валадарусіх ракшасаў.
Наважыў тады змагацца начаход і, схапіўшы меч, пракрычаў ён сваім слугам: «Калясьніцу рыхтуйце мне!»
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 273-я частка.
ЧАСТКА 274
Маркачдэя прамовіў:
I тады, гаручы помстай, Дашагрыва разьюшаны на воз падняўся залаты й самацьветааздоблены. Акружаны хмараю хмар шматузброеных ракшасаў