Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
AC ‘з прыгожым носам’.
3
4
5
6
7
8
9 ю
ii
12
»3
14
і>
16
17
18
напаў ён на РаГгавуўраз, зьмятаючы магутных малп. Акружылі яго tvt жа Нала, Ніла ды АнГада, Ганумат, Джамбават, Майнда са сваімі ваякамі. На вачох у Раваны ўсе яны сталі тады зьнішчаць камлюкамі вялік-дрэваў яго войска жахлівае. Пабачыў Дзесяцітвары, што гіне яго воінства, і да чараў тады ўдаўся, ўладар ракшасаў Равана. I вымкнулі зь яго цела ураз тысячы ракшасаў, трымаючы ў руках стрэлы, мячы, коп’і ды паліцы. Усьмерціў іх усіх Рама сваёй зброяй нябёснаю, і ўдаўся да чараў тады зноў пан ракшасаў вусьцішны. Стварыўшы шмат копій ураз Рамы й Лакшманы, Равана наляцеў на братоў знову, о найлепшы між бгаратаў. А сьледам за ім на братоў наляцелі й астатнія асілкі-ракшасы, з сваіх лукаў стрэлы пускаючы. Убачыўшы тыя чары пана ракшасаў, Лакшмана не сумеўся, аднак, волат, і да брата зьвярнуўся так: «Забі ўсіх ракшасаў ліхіх, што да нас так падобныя!» 1 забіў ён ракшасаў тых, што падобны да іх былі.
I тут зьявіўся перад ім рыжаконьмі запрэжаны бліскучы, як сонца, поваз, а на повазе — Маталі.
М a т а л і прамовіў:
«Прад табой цяпер поваз самога Ўладара багоў. На ім, звыцяжлівым, калісь, о Какутстхіч адважлівы, ён у бітве забіў, пане, сотні дайт’яў і данаваў.
He марудзь жа, о муж-тыгар, і на гэтым на повазе усьмерці Равану цяпер! Вазаком жа пабуду я». Пачуўшы такавы словы, не паверыў ім Раггава і падумаў: «Чары, няйнакш!» Але вырак Вібгішана: «То ня чары, о муж-тыгар, Дашагрывы зламыснага. Узыходзь жа на воз Індраў найхутчэй, о праслаўлены!» Усьцешыўся Рама тады і, на поваз падняўшыся, напаў на Равану ураз, ваяр-буйвал разгневаны. Ускрыкнулі усе малпы, калі ракшас памкнуў настрэч, а багове пад гром бубнаў, як ільвы, зараўлі тады.
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
3°
Зі
120.
Шпурнуўу РаГгаву ракшас сваю дзіду жахлівую, падобную жазлу Брагмы й перуну Уладара багоў. Расьсек тут жа яе Рама сваймі стрэламі вострымі, і, ўбачыўшы яго вычын, напалохаўся Равана.
Стаў тады выпускаць ракшас свае стрэлы вастроныя ды ліўнем праліваць зброю на яго разнастайную: бгушўндзі'20, тапары, дзіды, перначы, коп’і й паліцы, шатаГгні, востры, бы галяк, ды пікі разнастайныя. Спужаўшыся вусыдішных чар ліхамыснага Раваны, сталі бегчы тады малпы, хто куды уцякаючы.
1 выняў Рама з калчана найстралу найвастрэнную, што была з залатым дрэўцам і прыўкраснымі пёрамі. Убачыўшы, як вой-тыгар Брагмазброяй стралу закляў, усклікнулі тады, пане, небажыхары ў радасьці.
Калі ўзьнята така зброя — зразумелі яны усе, — нядоўга засталася жыць іх агульнаму ворагу.
I выпусьціў тады Рама стралу тую няспынную, падобную жазлу Брагмы, сьмертаносіцу Раваны.
I заняўся ураз ракшас ад стралы тае полымем, запалаўшы агнём зыркім з возам, коньмі ды возьнікам. Усклікнулі ў радасьці ўсе тады богі, пабачыўшы, як Равану забіў Рама, несутомныу вычынах.
Пакінулі яго тут жа ўсе пяць бытаў, і так памёр пан ракшасаў ва ўсіх сьветах, Брагмазброяй усьмерчаны. Бо самі асновы яго плоці зь мясам ды пасакай спаліла аружжа Брагмы — не засталося й попелу.
Такая у сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 274-я частка.
Паводле традыцыйнага слоуніка Vacaspatyam, гэта праіпча («прыстасаваньнс са скуры шпурляць камяні»). У сучасных тэкстах на санскрыце, аднак, гэта слова ўжывасцца ў значэньні «стрэльба».
2
3
4
5
6
7
8
9
io
ii
12
n
>4
121.
122.
12^.
ЧАСТКА 275
Маркандэя прамовіў:
Забіўшы Равану тады, багаворага злоснага, усьцешыўся магут Рама, яго брат і суратнікі.
I ўславілі усе богі разам з рышы магутніка: «Слава, слава табе, Рама! О, дабра табе, віцязю!» Прывіталі яго боствы і гандгарвы хвалебна.мі ды залсвай з краса-красак, Раму лотасавокага. А ўславіўшы як сьлед воя, яны дому вярнуліся, і здавалася, ўсё неба сьвяткаваньнем сьвяцілася. Калі ж Равана згіб, Ланку тады Рама праслаўлены Вібгішану аддаў тут жа, заваёўнік варожых мест. Тут зьявіўся стары райца Авіндг'я, шматумудраны, ведучы прад сабой Сіту, што ішла за Вібгішанам, і зацнаму сказаў Раму, што стаяў замаркочаны: «Прымай жонку сваю, зацны, Джанакоўну бязгрэшную!» Пачуўшы такавы словы, той сышоў зь дзіваповаза і зірнуў на Сіту сваю, што сьлязьмі ды ўмывалася. Агледзеўшы сваю жонку, у гразі з галавы да ног, адзетую ваўсё чорна, красуню тугакосую12*, вырак Рама тады Сіце, баючыся найгоршага122: «Ты свабодна! Ступай, Сіта! Што я мусіў зрабіць, зрабіў. Забіты бо Равана мной, каб рабою да старасьці не жыла ты ў яго доме — усё ж я твой законны муж.
Але ж як чалавек дгармы, якім я і зьяўляюся, можа знову прыняць жонку, што былау чужых руках?! Бязгрэшна ці грэшна — табой, о Вайдэгі прыўкрасная, я цешыцца болыв не магу, як жаротвай, што пёс лізнуў». Пачуўшы суровы адказ, прыгажуня у той жа міг, самлеўшы, упала далоў, нібы пальма123 зрублёная.
AC «якая знаходзілася ў калясьніцы».
AC «зьнеслаўленыія [яе Раванам]».
УА kadali «бананавае дрэва». Для санскрыцкіх параўнаньняў вельмі важна
15 Ірдзень, што на шчоках яе разгарэўся ад радасьці, зьнікураз, нібы сьлед дыху на люстэрку, о бгарата.
16 Пачуўшы такавы словы, усе малпы ды Лакшмана замерлі на сваіх месцах нерухома, бы мёртвыя.
17 I тут сябе Раму явіў на лятучым на повазе бог: Прадзед чатырохтвары, чыстадухі Усётварэц.
18 Прыбыў і Васава з Лгнём, Вецер, Яма ды Варуна, багавіты Уладар якшаў і сем рышы бязгрэшлівых,
19 а зь імі — і Рамаў айцец, як самое сьвятло нябёс, на повазе пекным, што быў лебедзямі запрэжаны.
2о I зазьзяла тады неба ад багоў ды з Гандгарвамі, як увосень ад зор зыркіх, о найлепшы між бгаратаў.
2і Паднялася тады Сіта, прыгажуня бясхібная,
і мовіла такі словы Раму шыракагрудаму:
22 «Не віню я цябе, княжыч, бо добра табе124 ведама урода й мужоў і жанок. Ды паслухай, што я скажу!
23 Рушыць Вецер заўждырушны унутры ўсіх зямных істот.
Хай ён выме зь мяне дыхі, калі я учыніла грэх!
24 Хай Паветра, Агонь, Воды, а таксама Зямля ды Вей зь мяне вымуць усе дыхі, калі я учыніла грэх!»
25 1 на радасьцьусім малпам разьлягліся тады зь нябёс
сьвятыя галасы бостваў, ясна чутны з усіх бакоў:
В е цер прамовіў:
26 Я ёсьць Вецер заўждырушны. Словы Сіты праўдзівыя!
He чыніла яна грэху. Дык злучыся з жаной сваёй!
Л гні прамовіў:
27 У кожнай істоце жывой я знаходжуся, РаГгава.
Hi каліва няма грэху за Вайдэгі прыўкраснаю.
Вару на прамовіў:
28 Я той, хто стварае усе сокі ў целе жывых істот, і кажу я табе: жонку ты павінен прыняць назад!
супадзеньне аб’екта й сродку параўнаньня ў родзе: kadaliакурат ж.р., як і, зразумела, Sica-.
124. ПБМ.ПКБ «мне».
Б р а г ма прамовіў:
29 О мой сыне, няма дзіва ў тым, што ты, мнагаправедны125, цьвёрда крочыш сьцягой дгармы. Ды паслухай, што я скажу.
30 Ты пана ракшасаў забіў, што быў ворагам нам усім: багом, якшам, вялік-рышы ды Гандгарвам і данавам.
31 Калісь з ласкі маёй стаў ён непаражным для ўсіх істот, і была прычына ў мяне ліхадзействы яго цярпець.
32 Сабе на пагібель, аднак, выкраў Сіту ён, РаГгава, але я ўбараніў пані праклёнам Налакубары.
33 «Калі ён хоць-яку жонку сіламоц паспрабуе ўзяць, то лопне на сотні кускоў,» — так было яму сказана.
34 Таму не сумніся, прашу, ў чысьціні дачкі Джанакі!
Ты вялікі ўчыніў вычын, о падобны самім багом!
Д а ш а р a т х а прамовіу:
35 Я здаволен табой, сынку! Дашаратха я, бацька твой.
Маё княства тваім стала, о найлепшы сярод мужоў.
Бам a п р а м 0 в і ў:
36 Калі ты сапраўды мой бацька, я вітаю цябе, ўладар!
У Аёдг’ю цяпер пекну я вярнуся на твой загад.
Маркандэя прамовіў:
yj I прамовіў яму бацька веляшчасны, о пан людзей:
«Дык ідзі і кіруй местам, о мой Рама! Дабра табе!»
38 Тады, ўкланіўшыся багом, пад вітаньні сваіх сяброў той злучыўся з сваёй жонкай, як з Паўломій6 сам Васава.
39 Адарыў ён затым шчодра Авіндг’ю, граза ворагаў, і асыпаў скарбам бучным Трыджату і пашанаю.
40 I прамовіў яму Брагма ў акружэньні усіх багоў:
«О сыне Каўсальі, кажы, што ты хочаш сабе у дар!»
41 I выбраў ён вернасьць дгарме, перамогу заўсёдную ды каб зноў ажылі малпы, якіх ракшасы ўсьмерцілі.
42 Толькі Брагма сказаў «добра», о найлепшы між бгаратаў, як малпы паўсталі зь зямлі, ўсе здаровыя й цэлыя.
125. AC «князь-рышы».
126. Pauloml адно з імён Індравай жонкі Шачы.
43
44
45
46
47
48
49
5°
51
52
53
54
55
56
57
58
59
6о
I дала тады дар Сіта Ганумату, шматшчасная: «Няхай будзе твой век доўгім, як сама слава РаГгавы! Ваўцехах нябёсныхусіх ты нястачы ня будзеш знаць! Я падбаю аб тым, сыне! Жаўтавокі, дабра табе!» I тут на вачоху вояў, несутомныху вычынах, багі з Магэндрам на чале раптам зьніклі, о бгарата. Убачыўшы, што князь Рама сваю жонку прыняў назад, прамовіў тады вазавік Багаводы, усьцешаны: «Ты вызваліў ад бед, Рама, багоў, якшаў і асураў, Гандгарваў, людзей і зьмеяў, о найсьмелы сярод мужоў. Будуць славу тваю множыць, пакуль гэта стаіць зямля, ўсе Гандгарвы, багі, якшы, зьмеі, асуры й ракшасы». Прамовіўшы гэта, вазак разьвітаўся ды з РаГгавам і зьехаў на сваім возе, нібы сонца, зіхотлівым.
Пакінуў тады залогу Рама ў Ланцы ды зь Сітаю, і з Лакшманам, сваім братам, і зь Вібгішанам-ракшасам ў атачэньні усіх малпаў ды галоўных дараднікаў велямора зноў перасек тым жа мостам, якім прыйшоў, — ды цяпер на краса-возе, на лятучай на Пушпацы, што можа паўсюды імчаць на волю калясьнічага. Дабраўшыся на той бераг, дзе раней стаяў лягерам, разьмясьціўся тады Рама там з усім сваім воінствам. А потым, сабраўшы усіх ды ўважыўшы, як мае быць, адпусьціў ён сваіх вояў, адарыўшы багацьцямі.
I вось, калі зьніклі усе Індры малпаў зь мядзьведзямі, Рама рушыў тады скора у Кішкіндгу зь Вібгішанам і з СуГрывам, яе панам, на лятучай на Пушпацы, паказваючы лес пекны Майтхілі, оўладар людзей. Прыбыўшыў Кішкіндгу, Рама, найхаробры сярод мужоў, памазаў Ангаду тады ў спадкаемцы Сугрывавы.
А потым са сваім братам і з дружынаю Сітаю ён знаёмым ужо шляхам у Аёдг’ю адправіўся.
У слаўны прыбыўшы горад, валадар тады РаГгава Ганумата паслаў зь весткай да свайго брата Бгараты. Адзначыўшы яго ветласьць, той паведаў яму усё
ды вярнуўся назад к Раму — і да брата той рушыў сам.
6і Сядзеў ён на сваім крэсьле, бруднацелы, ў адным рызьзі, а прад ім — сандалі, што іх ён у Рамы калісь узяў.
62 Сустрэўшыся з Бгаратам зноў і з Шатруггнам, о бгарата, усьцешыўся назбыт Рама, а зь ім разам і Лакшмана.