• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    hemamdli rate vdli cardin raradhipananam
    provaca vacanam vdgmi ram vdnarapatih patih
    Mdlyavat — назва гары.
    др/
    3°
    31
    32
    33
    34
    35
    Зб
    37
    38
    39
    40
    4і
    42
    43
    66.
    fy
    тым РаГгаву знак даючы, што прыйшоў для нападу час: «Ты дружыну маю выкраў ды скраў панства маё, ўладар, дык нашто мне цяпер жыці? Вось чаму я прыйшоў сюды!» Прамовіўшы гэтак, браты у двубоі сышліся там, а зброяй ім тады сталі шалы, талы й абломкі скал. Зьбівалі адзін аднаго яны й долу валіліся, ускоквалі ды зноў тут жа ў рукахваці счапляліся.
    Пакрытыя крывёй з ранаў ад кіпцяў і зубоў-клінкоў, падобныя сталі браты да кіншукаў^у квецені.
    He разрозьніць было ў бітве іх зусім, і тады вянок накінуў на свайго пана Ганумат шматадважлівы.
    У бялюткім вянку воін6’ стаў падобны да Малаі, да вяршыні яе веляй, увянчанай аблокамі.
    На Сугрыве ўбачыўшы знак, нацягнуў тады Раггава свой лук над лукамі, магут, і ў Валіна пусьціў стралу. Нібы катапульта, тады цеціва яго грымнула — і здрыгнуўся тады Валін, простаў сэрца паранены. У грудзі ранены стралой і крывёй блюючы густой, уцяміў ён вочы ў Ра.му, што стаяў непаводдалек, і, пракляўшы яго, долу бездыханна упаў тады, перад жонкай сваёй Тарай, не раўнуючы ўладца зор. Так Сугрыва стаў зноў панам над Кішкіндгаю пекнаю і пекную вярнуў Тару, што бяз мужа засталася.
    Пражыў там, на схіле гары Мальявата, і Раггава чатыры месяцы, мудрэц, у пашане СуГрывавай. Тым часам Равана прыбыў у сталіцу і Рамаву ў сваім палацы пасяліў, веляпышным, як Нандана, каля гаю з ашок пекных, да жарбоўні падобнага. Схуднеўшы ад тугі горкай, у адзежы пустэльніцкай у гавеньні жыла строгім Майтхілі велявокая, пладамі й карэньнем адно дыху целе трымаючы.
    1	паставіў пры ёй варту з ракшасіняў пан ракшасаў
    Butea frondosa — у гэтага дрэва яркія аранжава-чырвоныя кветкі. Tvt абыгрываецца імя Su-gnva‘прыгожашыі’.
    44
    45
    46
    47
    4»
    49
    50
    5і
    52
    53
    54
    55
    56
    57
    7°7''
    72.
    71
    зь мячамі й дзідамі ў руках, зь перначамі й сякерамі70. Былі сярод тых ракшасінь адна-, двухі трохвокая, з жахлівым доўгім языком ды зусім безьязыкая, зь зяніцай на вялік-лобе і з адной усяго нагой7'.
    Яны ды іншыя яшчэ, поўсьцю шорсткай пакрытыя72, сачылі за Сітай пільна дзень і ноч, зыркавокія.
    Пужалі пішачкі яе, прыгажуню, жахлівыя, грубасловілі ёй грозна, абражаючы так і сяк: «Разарвём на шматкі дробны ды зьямо чалавечыцу, што грэбуе нашым панам, жывучы ў яго хораме!» Так пужалі яны Сіту, а яна, веляскрушная, па мужу сумуючы, так ім казала, ўздыхаючы: «Хутчэй зьежце мяне, мілкі, не хачу бо я болей жыць без падмавокага мужа зь цёмна-сінімі сукрамі!
    Пазбытая радасьці жыць, я голадамусё адно абясьсілю сваё цела, яку пальме зімой зьмяя73. Ніколі нікому, апроч свайго Раггавы слаўнага, я ня буду жаной, знайце, што б са мной ні рабілі вы!» Пачуўшы такавы словы, ракшасіні хрыпатыя пабеглі да свайго пана, каб усё расказаць яму.
    Калі зьніклі яны, Сіту суцяшаць пачала тады пішачка на ймя Трыджата, заўжды дгарме адданая: «Паслухай мяне, Майтхілі, і ня бойся, прыўкрасная! Раскажу я табе нешта, а ты словам маім павер.
    Адзін ракшас, стары й мудры, — ўсе Авіндг’ям яго завуць — пра цябе мне казаў, мілка, Раму шчасьця жадаючы: “Перадай ад мяне Сіце гэты словы суцешныя: у добры.м здароўі Рама, як і брат яго Лакшмана.
    Хаўрус з валадаром малпаў, роўным сілаю Васаву, велязацны уклаў Рама, каб з палону цябе вярнуць.
    AC alata‘галавешка’.
    ДР. AC ni-jaca‘з трыма чубамі'.
    УА «пакрытыя шорсткай поўсьцю, як v вярблюда». Ідзецца пра зімовую сыіячку.
    58
    59
    6о
    6і
    62
    бз
    64
    65
    66
    67
    68
    69 7°
    7+
    7576.
    77-
    78.
    79-
    Ня бойся ж, боязкая74, ты Дашагрывы акрутнага! Пад аховаю ты, пані, праклёну Налакубары.
    Ен Равану пракляў колісь, бо той згвалціў яго жану75, і ня можа цяпер злосьнік узяць жанчыну сілаю.
    Хутка муж твой сюды прыйдзе пад аховай малпінаю разам з братам сваім, мудры, і вызваліць цябе адсюль. Прысьніўся мне вусьцішны сон, што вястуе, бясхібная, неразумца сяго гібель, што загубіў паўласт’еў род. Бязжальны ліхадзей гэты, начаблудзень падступлівы, ён пужае усіх, пані, сваёй лютай уродаю.
    Лёс пазбавіў яго глузду, й варагуе з багамі ён, і тое, што я ў сьне бачыў, прадвяшчае яго канец. Акроплены ўвесь алеем, нібы ў багне завязнуўшы, ён стаяў на сваім возе, што асламі запрэжан быў, і быццам у ім танцаваў, астрыжаны кімсь нагала.76 Кумбгакарна ж, зусім голы й аблыселы, з астатнімі, у чырвоным вянку й мазях, брыў на поўдзень у роспачы77. Адно Вібгішана, тады узышоўшы на Бел-гару, v белым стаяў цюрбане ды пад белай заслонаю7®.
    Зь ім чатыры яшчэ райцы, узышоўшы на Бел-гару, стаялі ў цюрбанох белых — вось яны і ўратуюцца. Зямля ж была з морам уся Рамы стрэламі ўсыпаны: бо напоўніць твой муж, пані, сваёй славай усю зямлю. Я бачыў і Лакшману ў сьне: ён на купе касьцей стаяў, едучы малако79 зь мёдам й азіраючы ўсё вакол.
    Я бачыў і цябе, Сіта: пад аховаю тыгра ты на поўнач крочыла адна, у крыві а сьлязахуся.
    bhiru	часты эпітэт жанчыны.
    УЛ называецца яе імя: Rambha-.
    ДР. Усе гэтыя прыкметы ўказваюць на сьмерць.
    УЛ гэтыя эпітэты адносяцца і да ракшасаў. 1 Іа поўдні ж разьмяшчаецца жытдо Я.мы, бога памерлых
    ЛС ‘у бедым вянку’,
    УЛ «вараны на маяацэ рыс».
    71
    72
    73
    і
    2
    3
    4
    5
    6
    So.
    81.
    82.
    й+
    Хутка мужа свайго знову ты сустрэнеш і Лакшману ды зноў шчасьліва зажывеш з сынам Parry, о пекная!”» Пачуўшы такавы словы, Майтхілі ланявокая займела надзею ізноў, што сустрэнецца з РаГгавам. Калі ж вярнуліся у гай ракшасіні, то ўбачылі, што Сіта сядзіць з Трыджатой, як і ўперад, о бгарата.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле 264-я частка.
    ЧАСТКА 2б5
    Маркандэя прамовіў:
    1 вось, калі Сітаў журбе там сядзела на камені у брудных адзежах — з аздоб толькі шлюбныя пацеркі80 — ды рыдала сярод грозных ракшасінь, мужаверная, прыйшоў туды Равана к ёй, стралой Камы паранены. Hi багі, ні чарты8іў бітве не маглі змагчы Равану, а Кандарпа адным стрэлам падначаліў яго сабе, У дзівосных сваіх шатах, у прыгожым вянку й вянцы, ў завушніцах зара-зыркіх, ён нагадваў саму вясну. Як дрэва жаданьняў82 само, выглядаў тады Равана ды ўсё адно страх выклікаў, нібы чайт’я8’ на жэглішчы. Падышоў да краса-жонкі начаход, да бясхібнае, нібыта Ціхаход-сьветач84 да прыўкраснае Рогіні85.
    mangala-sutra‘шчасная нітка’ — падчас шлюбнага абраду жаніх павязвас нявссьцс на шыю нітку з пацсркамі на знак таго, што ад цяпср яна замужняя жанчына.
    AC «Гандгарвы, якшы й кімпурушы».
    kalpa-druma— дрэва ў Індравым раі, якос спаўняс жаданьні. caitva-druma‘чайт’я-дрэва’ — як правіла гэта баньян з малснькім ахвярнікам і агароджаю вакол.
    Sanaiscaragraha— плянэта Сатурн. Гэты бог выяўляецца альбо чарнаскурым, альбо v чорных адзежах.
    Rohint‘чырвоная’.
    7
    8
    9 ю
    n
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    86.
    87.
    Прывітаўшы яе, ракшас, Кветаношам86 паранены, так прамовіў тады Сіце, што дрыжала, нібыта лань: «До па мужу сваім, пані, бедаваць, краснаклубая! Зрабі сёньня ты мне ласку — дай служанкам сябе убраць! А там, убраная як сьлед, ты за мужа мяне вазьмі: сярод жонак маіх, Сіта, стань найжонкай, о красная! Есьць між жонак маіх, пані, дочкі дайт’яў і данаваў, маладзіцы князёў-рышы й краса-дочкі саміх багоў. Сто сорак мільёнаў пішач падначалены мне цалком і ўдвойчы болей ад таго людажэрлівых ракшасаў, а якшаў — ажно утрая, праўда, зь іх некаторыя яшчэ служаць майму брату — Уладыку над скарбамі. На бяседах заўжды шчодрых, о красуня бясхібная, атачаюць мяне з братам небадзевы з Гадгарвамі. Сам я — сын сьвятара-рышы, Вішраваса прамудрага, і слыву на зямлі гэтай я пятым сьветапастырам. Колькі дзіўных патраў, пані, і напояўу Васавы, столькісама і я маю, о Вайдэгі прыўкрасная.
    Хай забудуццаўсе беды, штоў лясох табе выпалі! Стань жонкаю маёй, Сіта, як Мандодары87 слаўная!» Пачуўшы такавы словы, адвярнула красуня твар і з пагардай тады сейміг адракла яна Равану. На высокі свае грудзі ліючы сьлёзы горкія, прамовіла яна горка, Майтхілі ладнаклубая, што за бога свайго мужауважала, бясхібная: «Ня першы ўжо раз ад цябе, о пан ракшасаў, гэтыя мне даводзіцца чуць словы, нешчасьлівіцы — скрушныя! Дабра, дабрадзею, табе! Сэрца лепш супакой сваё: я іншаму даўно жонка, і яму я найверная!
    Дый няварта цябе, пане, жонка бедная сьмертнага! Калі ж сілай мяне возьмеш, хіба станеш ты шчасьнейшым?
    Т.-б. богам Камам.
    Mandodan—улюбёная жонка Раваны, дачка асуры Маі й маці Індраджыта.
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    3°
    і
    2
    3
    4
    88.
    89.
    Самому Прародзічу твой роўны бацька88, о Равана, а ты — сьветапастыр нібы, але дгарму парушваеш! Як ня сорам табе згадваць свайго брата вялікага, што сябруе з самім Шывам, — Пана скарбау, цара цароў!» Сказаўшы гэта, Майтхілі зарыдала, найзграбная, прыкрываючы твар гожы апранахаў сваіх крысом8’.
    I каса тугая яе, ільсьністая і доўгая, была падобная тады на зьмяю ядавітую. Пачуўшы суворы адказ Джанакоўны, пан ракшасаў, хаця й адрынуты ізноў, неразважны, прамовіў так: «Хай лепей мяне спапяліць бог каханьня, о пекная! Усё адно без твае згоды мне за жонку цябе ня ўзяць. Ты й па сёньня яго любіш, Раму гэтага ўбогага, — чалавека, што нам, лада, адно ежа — й нічога больш!» Прамовіўшы такі словы,ўладца ракшасаполчышчаў зьнік раптоўна з вачэй Сіты і вярнуўся к сабс ў палац. Яна ж засталася сядзець між пішачак, маркотная, і толькі адна Трыджата суцяшала яе тады.
    Такая ў сьвятой Магабгараце ў Лясным разьдзеле гбўя частка.
    ЧАСТКА 266
    Mapкандэя п р а мов іў:
    А тым часам магут Рама разам з сынам Сумітрыным гасьціўу Сугрывы й неба.м любаваўся бязвоблачным. I вось адной ночы, калі у нябёсы муж ясныя ды на ясны глядзеў месяцў атачэньні шматлікіх зор, прахалодны тады вецер, пылком лотасаў водарны, раптоўна абудзіў воя, што на схіле гары стаяў. Згадаўшы, што яго Сіта ў лапах Раваны мучыцца,
    AC «які паходзіць ад Брагмы».
    AC «прымушаючы свае грудзі дрыжаць [ад рыданьняі».
    5
    6
    7
    8
    9 ю
    ii
    12
    »3
    M
    15
    16
    *7
    18
    19
    20
    ён v скрусе тады брату так прамовіў на досьвітку: «У Кішкіндгу ідзі, браце, і знайдзі мнеўладыку малп, што за ўцехай забыў, пэўна, каму ўсім абавязаны і, бязглузды, ганьбіць свой род, не сьпяшаючы зь дзякай мне, што яго і зрабіў панаіМ на мядзьведзямі й малпамі! Для яго мы з табой разам ля Кішкіндгі усьмерцілі яго брата, о мой браце, роду Parry прадоўжніча, а ён, няўдзячны, пазабыўужо, пэўна, пра нас з табой, найнікчэмны зусіх малпаў, ды пра нашу нявыкрутку. Здаецца, ня помніць зусім ён, што ўгоду са мной уклаў, калі грэбуе так мною, што ў нягодзе памог яму.