• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    Васіль CmoM
    Mae ластзека
    Мінск «Лімарыус» 2014
    УДК 94(476)(093)
    ББК 63.3(4Бен)
    C81
    Серыя заснавана ў 2011 годзе
    Кніга падрыхтаваная разам з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва
    Прадмова Лявона Юрэвіча Рыхтаванне тэксту і моўная рэдактура Змітра Саўкі
    Каментары
    Змітра Саўкі і Наталлі Гардзіенкі
    Навуковарэдакцыйная рада:
    Валянцін Голубеў, Ганна Запартыка, Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Лявон Юрэвіч
    Падзяка за спрыянне
    Міколу Атрахімовічу (Лужкі), Алесю Булойчыку (Мінск), Леаніду Канановічу (Мінск), Яўгену Канановічу (Мінск), Адзе Райчонак (Германавічы)
    ISBN 9789856968368	© Стома В., 2014
    © Юрэвіч Л., прадмова, 2014
    © Саўка 3., рыхтаванне тэксту і моўная рэдактура, 2014
    © Саўка 3., Гардзіенка Н,, каментары, 2014
    © ТАА «Лімарыус», 2014
    ПРАДМОВА
    Ёсць, дакладней, былі на эміграцыі пісьменнікі, творы якіх займаюць ладную палічку. На ёй месцяцца кнігі ў разнастайных, ды ўсё ж нечым падобных вокладках; часцей — мяккіх, радзей — цвёрдых. Здараюцца сярод іх і шматтамовікі, і нават «Выбраныя».
    Але ёсць, дакладней, быў і іншыінакшы пісьменнік, якога і назваць гэткім не адразу надумаеш, бо пакінуў па сабе толькі адзін твор. Затое які!
    Здараліся ў нашай літаратуры і раней аўтары творушэдэўру, і вось што цікава: біяграфічных звестак пра іх засталося небагата. От жа і пра гэтага чалавека адзінкавая біяграфічная крыніца, ды што там — крынічка — некралог у газеце «Беларус»*. 3 яго даведваемся, што Васіль Стома нарадзіўся 4 сакавіка 1911 года ў мястэчку Лужкі былога Дзісенскага павету (сёння Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). Прозвішча Сініца, якім ён падпісваўзацемкі, — не псеўданім, бо ягоны бацька меў падвойнае прозвішча як нашчадак старой, хай сабе і зусім збяднелай шляхты. Васіль Стома скончыў польскую сямігодку.
    Трохі болей вядома пра ягонае жыццё ў ЗША, хоць і тое, трэба сказаць, не было нечым вонкава адметным ад звыклага жыцця тамтэйшага беларуса: стаўся адным з заснавальнікаў мясцовага, НьюДжэрзійскага аддзелу Беларускаамерыканскага задзіночання, старшыняваў у Бсларускім культурнаасветным камітэце, быў сябрам Рады БНР, у нядзелі наведваў царкву Жыровіцкае Божае Маці — разам з роднаю маткаю Сцепанідаю, якую ўсе прыхаджане пяшчотна называлі Бабусяю.
    Меў ён свае маленькія слабінкі: любіў тэатр, любіў добрае відовішча, з гумарам, з настроем, а таму ніводная пастаноўка не абыходзілася без арганізацыйнага, а частагуста і рэжысёрскага
    ' Беларус. № 392. 1992. Ліпеньжнівень. С. 12.
    6
    Лявон Юрэвіч
    ўдзелу дзядзькі Васіля. Увайшоўшы ў смак ад заняткаў з моладдзю, пачаў выкладаць і ў беларускай суботняй школцы.
    Памёр Васіль Стома 31 траўня 1992 года і пахаваны на беларускім могільніку ў ІстБрансўіку ў штаце НьюДжэрзі.
    Сказаўшы пра адзіны твор, я не нахлусіў, але і не быў зусім дакладны. Бо напісаў Стома не так і мала.
    Першнаперш трэба згадаць слоўнічак «Дыялект Дзісненшчыны»*, што часткова быў надрукаваны адно пасля смерці аўтара”. Поўны варыянт яшчэ чакае даследчыкаўлексікографаў.
    Другою працаю, якой абавязкова мусяць зацікавіцца фалькларысты, назаву публікацыю «Абрады і звычаі Дзісненшчыны» ў часопісе «Беларускі Сьвет»"'. Як зазначыў у прадмове Стома, пісаў ён без будзьякіх жаролаў, усё з памяці ды маючы пад рукою хіба кароткія ранейшыя запісы. Апісаў так, як запомніў, — як выглядалі абрады ў родным мястэчку, хай і рознілася тое апісанне шмат у чым ад падобных апісанняў з іншых мястэчак Беларусі. Усе абрады і звычаі аўтар падзяліў на звязаныя з рэлігійнымі святамі, сямейныя (нарадзіны, хрэсьбіны, сватаўство, вяселле, хаўтуры) і агульнага характару — Абжынкі (якія, падкрэсліваў Стома, не маюць нічога супольнага з эміграцыйнымі Дажынкамі), Талака, Запусты. У гэтую працу ўвайшлітаксамазабабоны, прыкметы, прыказкіды прымаўкі.
    Пісаў і артыкулы, збольшага ў польскія газеты, зрэдку ў «Беларус» — як, напрыклад, артыкул пра Язэпа Драздовіча, таксама павязанага лёсам з Дзісеншчынаю"".
    1	ўсё ж, якімі б каштоўнымі і арыгінальнымі ні былі гэтыя працы, «Маё мястэчка» — унікальнае, і не толькі ў спадчыне
    В.	Стома паслядоўна выкарыстоўваў форму дзісненскі, якую мы і захавалі ў ягоных тэкстах (заўв. моўн. рэд.).
    Саўка, 3. Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Вып. 23. НьюЁрк, 1999. С. 4758.
    На жаль, нарыс «Абрады і звычаі Дзісненшчыны» быў апублікаваны не цалкам (№ № 4648, 50, 51), а знайсці рукапіс нарысу не ўдалося.
    Гл.: Сініца, В. ЧамудзядзькаЯзэп усё крочыў і крочыў//Беларус. 1989. № 363. Кастрычнік. С. 6.
    Прадмова
    7
    Васіля Стомы, але і ў беларускай мемуарыстыцы наагул, бо гэта адначасна паўнавартасны мастацкі твор. Магчыма, найлепшы з прозы, напісанай на эміграцыі.
    3 мястэчкам як з’яваю склалася сітуацыя, знаёмая паводле шмат якіх рэаліяў ды імёнаў беларускай гісторыі, з тым хіба невялікім адрозненнем, што правы на яго забралі сабе не расейцы ці палякі, а габрэі.
    Нашыя мястэчкі знайшлі адбітак і ў народных песнях («У мястэчку Берастэчку / Каманда стаяла» — Шэйн, «Жаўнерскія песні»), і ў паэзіі («Дзядзька Тодар, два Пранцішкі, / Сват Гілёрык, кум Тамаш / У мястэчку Зацвілішкі / Насмяшылі ўвесь кірмаш» — Алесь Гарун, «Спрэчка»). А чаго варты адзін Грайронак Юркі Віцьбіча з аповесці «Лшоно Габоо Бійрушалайм»! Або Моталь, роднае мястэчка ўладыкі Мікалая (Мацукевіча), над успамінамі пра якое мітрапаліт працаваў да самае свае смерці і якія таксама дачакаюцца апублікавання.
    Успамінамі пра Лужкі Васіль Стома нагадвае нам пра часцінку нашага агульнага мінулага і робіць гэта са смакам, замілаваннем, змяшаным з самаіроніяй і светлаю журбою.
    Так і трэба чытаць гэты твор.
    Лявон Юрэвіч
    СЛОВА МОУНАГА РЭДАКТАРА
    «Маё мястэчка» пісалася далёка за межамі Беларусі больш як 30 гадоў таму і прысвячалася яшчэ больш аддаленым падзеям — часоў міжваеннае Заходняе Беларусі. Гэтыя акалічнасці наклалі выразны адбітак на мову твору, поўную рэгіяналізмаў ды іншамоўных уключэнняў. Твор публікаваўся двойчы і абодва разы ўчасопісах: у «Беларускім Сьвеце» (Grand Rapids, ЗША, №№ 3748 за 19801987 гг.) і ў «Полымі» (1998, №№ 912). Апошняя з публікацыяў рэпрэзентуе аўтарскі машынапіс: упершыню друкуючы твор у Беларусі, мы імкнуліся, з аднаго боку, наблізіць яго да сучаснага беларускага чытача, з другога — пакінуць мову твору непарушнаю, таму, не ўмешваючыся ў моўную тканку, толькі патлумачылі ў зносках тыя словы і выразы, якія маглі аказацца малазразумелымі, а таксама падзялілі тэкст на раздзелы і змянілі пунктуацыйнае афармленне.
    Гэтым разам, пры трэцім, ужо кніжным публікаванні мы злучылі абедзве версіі твору — дзеля падання тэксту ў максімальна поўным выглядзе, а таксама адаптавалі Стомаву мову для шырэйшага чытача, пагатоў з не залежных ад нас прычынаў прыйшлося змяніць і класічны правапіс арыгіналу — на афіцыйны. Аднак, дазволіўшы сабе пайсці на адаптацыю, на змену тых момантаў, што ўскладнялі ўспрыманне тэксту, мы паставіліся да аўтарскага матэрыялу максімальна ашчадна (каб не знішчыць рэдагаваннем каштоўных, а ў асобных месцах і ўнікальных моўных фактаў), што чытач пэўна заўважыць і ацэніць. Што ж да структуры, аўтарскага стылю нарацыі, гутарковых інтанацыяў аповеду — усё гэта мы захавалі па сутнасці некранутым.
    Зміцер Саўка
    МАЁ МЯСТЭЧКА
    Агульны выгляд. Галоўныя нуліцы. Рынак.
    Лужына. — Воўкапажарнік. — Янця Бляхарыха. — Беламорды. — Дарахвей. — Міхмачка I Адась
    Успаміны з Рынку. — Конскі рынак
    Ведама, што для мяне маё мястэчка было і будзе заўсёды найпрыгажэйшым, найчысцейшым і найвесялейпіым мястэчкам пад сонцам, бо яно перадусім маё. Усс г>тыя най хіба застануцца ў маім уяўленні назаўсёды. Л ў сапраўднасці?.. He ведаю. Няхай ацэньваетэй, хто не памяіас месца, дзе нарадзіўся, узрос і дзе прайшлі гадзіны ягоных першых дзіцячых радасйяў і гора, дзе ўрэшце ён правёў юнанкія гады і гады сведамага жыцця дарослага чалавека. Няхай ац ніьаас і >й, хто не ведаў так, як я, амаль усіх жыхароў майго мяс і >чка добрых і благіх, у меру разумных сваім сялянскім роіумам і ў меру дурных, багацейшых і бяднейшых, панажных і смешных або камічных.
    Першыя ўспаміны з майго мястэчка алпосяцца да таго часу, калі мая маці са мной і дзвюма меншымі за мяне сёстрамі вярнулася з «бежанства»1, з Украіны, дзе памёр мой бацька. Крыху пазней нас усіх забраў да сябе дзядзька, братмаці, якібыўпаштовым урадаўцам* на чыгуначнай станцыі Балагое2.
    У дзядзькі мы пажылі нядоўга і неўзабаве вярнуліся да дзеда, якога я памятаю толькі з таго, што ён быў высокага росту, меў доўгія рыжыя вусы, хадзіў з кійком і часта кашляў, а яшчэ з таго, што ён забараняў мне цягаць вазок, дзе спала мая малодшая сястра. Памятаю, як ён злосна крычэў на мяне:
    — Я табе кажу перастань, ты, паскудства!
    А я ў сваю чаргу з усіх сілаў крычэў яму ў адказ:
    — А вось жа буду!
    ' Урадавец — чыноўнік.
    10
    Васіпь Стома
    У канцы дзед браўся за сваю ляску, што прымушала мяне заняць больш адлеглую пазіцыю ад яе засягу і з гэтай адлегласці, гледзячы спадылба, раздумоўвацца наддзедавай несправядлівасцяй. А несправядлівасць гэтая заключалася ў тым, што дзед вазіў вазок колькі яму хацелася і затрымоўваўся толькі пад густым каштанам ля панадворкавай брамы, каб крыху адпачыць.
    У хуткім часе ён памёр. Памятаю, перад смерцяй ён шмат кашляў і вельмі цяжка дыхаў. Тады мне ўжо зрабілася шкада дзеда, і я думаў, што можа б ён і не біў мяне ляскай, каб я не ўцякаў. Ягоная смерць моцна ўзрушыла маё чатырохгадовае сэрца. Цяпер ужо я плакаў на голас, прыгаворваючы:
    — Дзядуля, устань, я ўжо ніколі не буду наругацца табе.
    I тады мне выдавалася, што дзед усміхаецца зпад рыжых вусаў, і ягонае левае вока неяк загадкава, з насмешкай міргае.
    У міжчасе я ўжо настолькі падрос і памужнеў, што пачаў самастойна падарожнічаць да канца нашай Гарманаўскай вуліцы, дзе яе перасякала так званая Тумалёнкава вулка. Гэтая вулка была ведамая з таго, што нават у найгарачэйшую пару на ёй не перасыхала гразькалатуха. I вось я пабачыў, што там мае равеснікі забаўляюцца ў «афійэрскія боты», і гэтая забава прыпала мне да густу. А выглядала яна вельмі проста: усе мы, закасаўшы калашыны портачак вышэй каленяў, пераходзілі вулку, а пасля, пасеўшы пад хатай старога Прахора на сонейку, давалі гэтай калатусе засохнуць на цвёрдую скарынку, якая не адпадала ад ног праз увесь дзень. Вечарам маці з папрокамі і чамусьці называючы мяне свінтухом старалася адмыць гэтыя боты. Аднаго я не мог зразумейь: чаму яна апрача цёплай вады і мыла часамі ўжывала не толькі махрач3, але яшчэ і сапраўдную папружку? I ўжывалася гэтая папружка на шмат вышэйшай частцы цела, чым тая, дзе былі «боты».
    Хутка Тумалёнкава вулка мне надаела, і я