• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    аў пальцам на аднаго з прысутных: «Сядай!» Пры гэтым зазвычай вынікалі кароткія спрэчкі, што да чаргі, але яны хутка палагоджваліся Янцем, які скорагаворкай і тоненькім голасам казаў:
    — Ну і што ты зпад сябе думаеш? Ягоны бацька яшчэ ў тэй аўторак прасіў мяне, каб я яго падстрыг без чаргі, нууу!
    Гэтае нууу было такім пераканаўчым, што апаненты ад слова' згаджаліся.
    Калі кандыдат на «падмаладжэнне» ўзбіраўся на высачэзнае, падобнае да намаляванага на шыльдзе крэсла (такія часамі можна яшчэ пабачыць у амерыканскіх барах), Янця абкрываў яго не першай свежасці посцілкай і кораценька пытаў:
    — Пад польку ці падярша?
    Як я пазней пераканаўся, гэтае пытанне задавалася толькі pro forma",бо незалежна ад адказу галаваЯнцевай «ахвяры» пасля аперацыі выглядала ўсё роўна пад гаршчок.
    У часе стрыжэння Янця забаўляў сваіх кліентаў размоўкамі, падобнымі да вось гэтай:
    Ад слова — тут: зараз жа, імгненна.
    " Pro forma (лацінск.) — дзеля фармальнасці, дзеля выканання правілаў.
    Маё мястэчка
    27
    — Уй, што за галава! Ды гэта ж міністэрская галава, каб мае дзеткі здаровы былі! Цікава, чаго ты з такой галавой сядзіш у такая задрыпаная мястэчка? Каб цябе твой бацька выслаў хоць бы ў Вільню, то там ты быў бы чалавекам! А каб у дадатку на тваю галаву ды яшчэ купіў шапку ад Янкеля Каплана! Уй, што тады было б! Тады я мог бы высватаць для цябе дзяўчыну. Уй, што за дзяўчына!!!
    Тут Янця рабіў кісласалодкую міну і на некалькі секундаў заплюшчваў вочы. Трэба зазначыць, што, гаворачы аб дзяўчыне, ён меў на ўвазе адну з сясцёр Воўкіпажарніка.
    — Уй, што за дзяўчына, — прадаўжаў ён, памаленьку адкрываючы адно вока і хітра ім падміргваючы. — А пасаг! Ці ты ведаеш, які яна мае пасаг?! Гэта ж аж чатыры петухі (у нашых ваколіцах на пеўня казалі пятухУ А як заспяваюць досвіткамі, то дальбог на ўсё мястэчка, як салаўі або канарэйкі! Ну, чаго ты паказеліў вочы! He тыя канарэйкі, што ў цябе часам за каўняром сядзяць, а праўдзівыя. А сем пар няпарных капылоў, што асталіся ад нябожчыка старога Баравіка, гэта хаханькі ці што?! А тры трусіныя скуркі таксама недзе бадзяюцца! Дый людзі кажуць, што ў яе ёсць яшчэ і дзве казіныя, але Бог іх там ведае. У цяперашніх часох цяжка людзям верыць. Ну, і чаго ты маўчыш? Ну, дык і што ты на гэта? Ух ты, пень. 1 падумаць, такая разумная галава і не хоча такога шчасця! А можа ты грошы не маеш на шапку, а толькі вешалку на шапку, дый то старую, бо на новуютвой бацька шкадуе грошы? Нічога, я ўвосень з бацькам разбяруся.
    На гэтым зазвычай Янцеў маналог заканчваўся, дый стрыжэнне падбягала да канца. Наступна ён сцягваў са сваёй «ахвяры» посцілку, пасля яшчэ некалькі разоў боўтаў галавой, канчаючы маліцца, хапаў са століка, які стаяў побач, нейкую шіяшачку і трушком падаваўся да качарэжніку, дзе стаяла вядро з вадой. Вярнуўшыся, ён пырскаў з гэтай пляшачкі на галаву і ў твар кліента і на яго пратэсты пісклівым абражаным голасам адказваў:
    — Дурны, гэта ж духа, самая сапраўдная духа, дзікалон. He пахне?! Уй, твая галава толькі выглядае на разумную! Як жа
    28
    Васіль Стома
    можа дзікалон пахнуць? Скажыце, добрыя людзі, гэтаму во паўдурку. Ці гэтатабе самагонка, ці карасіна? He пахне! Уй ты, цемната!
    На гэтым звыкла і Янцева тырада, і ўся цырымонія стрыжэння заканчваліся. Янця падстаўляў далонь, зложаную начовачкамі, і ў яе падалі зазвычай медзякі, але ніколі не больш за 20 грошаў, ён паспешна іх хаваў, не лічачы, у кішэню і зноў ківаў пальцам на наступнага: «Сядай!»
    Можа камусь будзе дзіўным, чаму я называў Янцевых кліентаў ахвярамі. Напэўна, гэтага не было б, каб ён сам паспрабаваў падстрыгчыся ў сябе. Такія мукі хіба можна было зраўняць толькі з візітамі да дантыста 1920х год, калі абязбольвальных сродкаў яшчэ не існавала і зубы вырываліся проста на халодна. Тады вынікае пытанне: чаму ж, аднак, людзі ішлі да Янці? Справа вельмі простая: да яго ішлі не дарослыя, а падшыванцы, якія выпрасілі ў бацькоў некалькі медзякоў; Янця ж задавольваўся ўсялякай платай, хіба яна была ніжэйшая як 10 грошаў, а ў іншых трэба было плаціць што найменш 50.
    Здаралася, што якраз у часе стрыжэння з’яўляўся ахвотнік купіць (аботолькі патаргаваць) шапку. Тады Янця, не гаворачы ні слова таму, каго ён у тым часе стрыг, падаваўся з прыбылым у суседні пакойчык. Адтуль у кароткім часе пачыналі раздавацца енкі і заклінанні Янці:
    — Каб я жыў, ты мне даеш за такую красу толькі два злоты? Ці ты знаеш, што такое два злоты? Ты за іх не купіш і адзін пуд жыта, а тут такая краса, такі тавар! Адзін тавар" на гэтую шапку каштуе больш за два злоты. Ты, пэўна, хочаш, каб мае дзеткі паўміралі з голаду?!
    Калі спрэчка аб цане і прыгажосці шапкі зацягвалася, тады і тэй, каго Янця не дакончыў стрыгчы, таксама далучаўся да іх, спешна падаўшыся ў пакойчык. Цяпер ужо раздаваліся тры галасы: адзін суліў два злоты і ні гроша больш, іншы абураўся, што яму няма часу і за свае 20 грошаў ён падстрыжэцца дзенебудзьяшчэ лепш, чым у Янці, і, нарэшце, дрыготкапісклівы дыскант Янці, які прасіў у Бога шчасліва дачакацца сваім дзет
    Тавар — тут: матэрыял.
    Маё мястэчка
    29
    кам наступнага шабасу. Гэта прадаўжалася яшчэ хвілін 10—15, пасля чаго ўсе трое, шчаслівыя і задаволеныя, паказваліся на парозе пакойчыку, і працэдура стрыжэння працягвалася.
    I вось, нягледзячы на крыху «зацемненую» біяграфію Янці, усе любілі яго, бо нават ягоныя праклёны былі не злосныя, а толькі, так сказаць, пасямейнаму; ён ніколі ні на кога не злаваў і не крыўдзіўся, нават на гміннага вартаўнік Грыдзюшку, які сцёбаў яго розгамі ў часе слабоды, а тым больш на старога Ігната, які гэтыя розгі лічыў. Наадварот, часцяком, асабліва ў папаўднёвыя нядзельныя гадзіны, можна было бачыць, як яны, крыху пасеймікаваўшы*, падаваліся ў бок піўнушкі Ніны Лукасюк, ці, як гэтую піўнушку называлі ў скарачэнні, да Нінкі. Гэтая паважная ўстанова афіцыйнай мовай называлася «Jadtodajnia і piwiarnia»", што і было выпісана над яе ўваходам вялікімі, хоць і крываватымі літарамі. Гэтая ўстанова была вельмі папулярная сярод жыхароў мястэчка, асабліва сярод тых, у каго кішэні не вельмі набухалі ад грошай, бо хоць есці там ніхто і не збіраўся, але заўсёды можна было атрымаць на закуску салоных гуркоў, кіслай капусты або нават селядца, дый яшчэ часамі і марынаванага. Ведама, што гэтымі прысмакамі закусвалася не толькі піва, але і штосьці мацнейшае, чаго Нінка ў сваёй півярні афіцыйна не мела права прадаваць.
    — Але чаго не робіцца для сваіх сталых кліентаў?! — часта паўтарала яна, забываючыся, праўда, дадаць, што гэта за якога паўзлота ці нават і больш, далічанага да рахунку.
    Цікава таксама зазначыць, што Янця, хоць і належаў да выбранага народу1\ прадстаўнікі якога не чуюць смаку ў гарэлцы, не падтрымоўваў гэтай агульнай звычкі, а наадварот, ніколі не адмаўляўся ад кілішка, дый часцяком бываў яшчэ і сам ініцыятарам невялічкіх выпівак. Праўда, у мястэчку ён быў не адзін, бо і ягоны сябар — ён жа капельмайстар мясцовай жыдоўскай аркестры Бэньямін Абрампальскі, называны папросту Бэйнусам, — заўсёды датрымоўваў яму таварыства’".
    Сеймікаваць — гутарыць, абмяркоўваць, дамаўляцца.
    ” Страўня і бар (польск.).
    " Г. зн. складаў яму кампанію.
    30
    Васіпь Стома
    Ведама ж, такія недахопы іх характараў не дадавалі ім абаім павагі сярод адзінаверцаў, так што, падобна, у сінагозе ім быў адведзены адасоблены куток. У тым жа кутку маліўся і яшчэ адзін жыхар мястэчка — Бэрка Шэрман.
    Як я ўжо ўспамінаў, Янця выконваў у местачковым жыцці аж тры функцыі, але вось гэтая трэцяя — часанне воўны — была як бы пабочнай, бо галоўную ролю ў ёй адыгрывала жонка Фэйга і дзеці. Сам жа Янця быў выкліканы ў прыбудоўку, дзе стаялі машыны, толькі ў выпадку якой аварыі. Вось тады і разлягаўся прарэзлівы лямант Фэйгі, які можна было пачуць на другім баку Рынку:
    — Янкель! Уй, каб ты згарэў ад мая галава! Ідзі папраў машына, гультаіна ты цортава!
    I Янця пакорна кідаў свой занятак і хуценька не бег, але папросту ляцеў як на крылах у прыбудоўку — на ратунак. Горш было тады, калі паміж Фэйгай і кліентамі здараліся нейкія непаразуменні фінансавага характару — з аплатамі за часанне. Тады яна як віхор урывалася ў Янцеву майстэрню і, насуліўшы халераў, скулаў і трасцаў на яго галаву, крычэла:
    — Цортты плясывы (Янця, між іншым, меў нелысіну, але нейкія пляхі на галаве), ідзі забі гэтага гоя, бо ён узо з’еў маё сэрца!
    Янця хітравата прымружваў адно вока і, не гаворачы ані слова, трушком выбягаў услед за Фэйгай. Хутка з прыбудоўкі раздаваўся хоць і нервовапісклівы, але з прымірэнчымі ноткамі Янцеў голас, які за пару хвілінаў прымаў зусім нармальны тон, і Янця казаў:
    — Ну, Янка (трэба зазначыць, што ўсе акалічныя сяляне былі для яго Янкамі або для адмены’ Антосямі, хоць гэта і не перашкаджала яму памятаць усіх сваіх даўжнікоў), ты не хочаш плаціць аднаго марнага злотага за дзве такія прыгожыя куклы воўны17? Уйвай! Ці ты здурнеў? Ну, калі не хочаш — не плаці. Заплаці мне толькі 80 грошаў, а ўвосень перакінеш які кошычак бульбы.
    Селянін найчасцей з ахвотай згаджаўся, але ўвосень горка шкадаваў, бо Янцеў «кошычак» змяшчаў у сябе каля чатырох нармальных кашоў бульбы.
    ' Для адмены — тут: для разнастайнасці.
    Mae мястэчка
    31
    Як я ўжо зазначаў раней, местачкоўцы любілі Янцю, нягледзячы на ягоную і не зусім ясную прошласць, а таксама і розныя хітрыкі і маленькія ашуканствы, якія здараліся ў часе выканання ягоных прафесійных абавязкаў. Ды наагул гэтыя пачуцці адносіліся і да ўсіх ягоных суродзічаў, для якіх местачкоўцы праяўлялі найбольшую талеранцыю, якая ўжо, відаць, была ў нашай крыві. Ведама ж, часамі здараліся дробныя непаразуменні, а нават сутычкі, калі адзін аднаму падбіў вока або расквасіў нос, але гэтыя непаразуменні ніколі не пашыраліся і хутка забываліся. Трэба сказаць, што старанні польскай адміністрацыі пасеяць нейкую варожасць паміж беларусамі і жыдамі не мелі поспеху. Нават лозунг swoj do swego, ро swoje або піе kupuj u iyda" неяк не мелі поспеху. Пэўны, мякка кажучы, недавер або нават і нянавісць пачаліся пасля «освобожденйя», калі ўласнік васьмі ці дзесяцігектаравай, але добра задбанай гаспадаркі агалашаўся кулаком і ворагам народу, а ізноў жа ўласнік крамы, за вартасць якой можна было б купіць пару такіх гаспадарак, назначаўся дырэктарам заготскота ці яшчэ нейкага сельпо. Але пакінем гэтае пытанне спецыялістам ад палітыкі і не будзем ламаць сабе галавы.
    Бляхарыха
    Недалёкай Янцевай суседкай была старая Бляхарыха, таксама папулярная асоба сярод жыхароў мястэчка. Ніхто хіба не ведаў яе сапраўдн