Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
обрых дзесяць хвілін, якінебудзь неразявакаселянін праскокваў праз браму каля будкі бясплатна са сваёй авечкай ці падсвінкам.
На тым жа Конскім рынку заядлыя падросткірыбаловы абразалі коням хвасты, валоссе з якіх ужывалася на выраб жылак для вудаў. Гэты іх промысел не заўсёды канчаўся ўдачай, бо часамі ўласнікі, зарганізаваўшы на іх калектыўную аблаву і злавіўшы, цягнулі на пастарунак, частуючы па дарозе... не падумайце, што грушамідзічкамі — таўхялямі. 3 пастарунку ўжо іх забіралі бацькі і, далажыўшы па дарозе адпаведную порцыю
Усё ў парадку, наступны! (польск.).
Mae мястэчка
53
«гасцінцаў» і ад сябе ды паабяцаўшы злупіць скуру, вялі пад канвоем дамоў.
Але часамі гэтыя аблавы сканчаліся і больш трагічна, напрыклад, калі майму сябру па школьнай лаўцы Віктару Хралў, інакш Бычку, маскаль (так у нас называлі старавераў) пугайдратаванкай рассек шчаку, і след ад гэтай пугі застаўся на ўсё жыццё.
Кірмашовыя дні рабіліся свайго роду забавай для местачковай і акалічнай моладзі, асабліва ў зімовую пару, калі ніхто не быў моцна заняты. Цэлыя шарэнгі хлапцоў і дзяўчат хадзілі адна за аднэй кругом Рынку. У часе гэтых паходаў хутка завязваліся знаёмствы, і часта можна было бачыць, як некаторыя, знайшоўшы сабе пару, аддзяляліся ад іншых ды прадаўжалі свой паход ужо асобна або нават заходзілі ў цукерню Фукса, дзе кавалер лічыў гонарам пачаставаць сваю сімпатыю цестачкам', кавалкам халвы або і шакаладам.
II
Школа. — Настаўнік Кэйзік. — Кіраўнік Баліцкі. — Гарманаўская вуліца. — Доктар Усевалад Шыран. — Дзед
Ярох. — Бабка Крыстына. — Буры. — Гасподаж. — Цётка Юлька. — Моспядзі. — Mae дзядзькі
Школа
У Лужках было за царскіх часоў дзве пачатковыя школы, г. зн. так званая царкоўнапрыходская трохкласная школа і чатырохкласнае народнае вучылішча. Сваю навуку я распачаў, калі мне толькі скончылася шэсць год, і, здаецца, дзеля гэтай прычыны мяне запісалі ў царкоўнапрыходскую як яшчэ малога.
3 гэтай школы мне ўдалося ў памяць, што настаўніца была вельмі высокая (а можа мне гэта толькі выдавалася?), з сівымі валасамі, мела сына Серафіма, якога мы ўсе баяліся, бо ён меў
' Цестка, цестачка — крэмаўка, пірожнае.
54
Васіпь Стома
звычку круціць нас за вушы і насы, дзе б толькі нас ні спатыкаў. Настаўніцу мы мусілі называць госпожа учйтельнйца.
У тым жа годзе ў Расеі пачалася Лютаўская рэвалюцыя, і хоць яна, здаецца, не мела ніякага звязку з нашай школай, але пасля яе да канца навучальнага года мы больш сядзелі дома, чым вучыліся. У наступным навучальным годзе прыйшла другая рэвалюцыя, ці, як яе ў нас называлі, слабода. Царкоўнапрыходская школа закончыла сваё існаванне, а ўсе яе вучні аўтаматычна перайшлі ў народнае вучылішча. Вялікіх зменаў пасля гэтага не наступіла, апрача таго, што цяпер настаўніцу мы павінны былі клікаць Варвара Юльяновна, а настаўнікаў Нйколай Нйколаевйч і Пё'тр Семёновнч. Але мы, меншакі', яшчэ праз даўжэйшы час пасля Юльяновна дастаўлялі госпожа, што яе гневала.
Праз пару тыдняў пасля пераходу ў народнае вучылішча са мной здарыўся нешчаслівы выпадак. Коўзаючыся на лёдзе, я не паддаваўся старэйшым хлопцам, і адзін з іх, раззлаваны тым, што «такая малая жаба» хоча зраўняцца з ім, ударыў мяне ў нагу сваім падкаваным ботам. Спачатку здавалася, што гэта нічога, так што я нават не прызнаўся дома аб нічым. Што праўда, на гэта была і іншая прычына: я сам быў даволі задзірлівы і не любіў уступаць нікому, хоць і дужэйшым за мяне. Таму, калі я жаліўся дома, што мяне пакрыўдзілі, маці са свайго боку дакладала яшчэ, з настаўленнем, каб «сам не лез да іншых, дык і цябе ніхто не скрыўдзіць». Праз пару дзён са мной зрабілася горш, і пазней цяжкая хвароба нагі прыкавала мяне да ложка на пару добрых год. 3 гэтай прычыны мая расейская адукацыя скончылася таксама без пары, як і пачалася.
У міжчасе расейская школа была перайменаваная на беларускую, але яна праіснавала ўсяго некалькі месяцаў — да канца польскасавецкай вайны, дый тое з вялікімі перапынкамі ў навуцы. Калі ж палякі ўмацаваліся ў нас на сталае, беларуская школа была перайменаваная на польскую, у якой беларуская мова выкладалася толькі як прадмет, дый тое, здаецца, на працягу аднаго школьнага паўгоддзя. Пазней улады ўзяліся за інтэнсіўную паланізацыю.
' Мяншак — малодшы, малеча.
Mae мястэчка
55
Сёння, пасля больш як паўвеку ад апісваных падзеяў, мімаволі ўзнікае пытанне, чаму ў нашых ваколіцах паланізацыя была шмат вастрэйшай, як у іншых частках акупаванай Беларусі, паложаных далей на захад. Гэтаму, здаецца, прычынай была малая адлегласць ад савецкай мяжы і цяга мясцовага насельніцтва туды, дзе быццам будаваўся Беларускі Дом, страх польскіх акупантаў, што пад уплывам савецкае прапаганды аб БССР насельніцтва будзе выступаць больш актыўна супраць польскай палітыкі.
А падругое, у нас быў вялікі працэнт каталікоў, якія ў большай ці меншай меры гарнуліся да пальшчызны. Паланізацыі дапамагалі з нядрэннымі вынікамі тупагаловыя, апалячаныя ўжо раней мясцовыя рымскакаталіцкія духоўнікі, а таксама пазней насыланыя з карэннай Польшчы з тэй жа мэтай шавіністыксяндзы. Ім выдатна дапамагаў у гэтым КОП. Трэба ведаць, што падафіцэраў гэтых вайсковых частак улады ўсімі спосабамі заахвочвалі да жанімства з мясцовымі дзяўчатамікаталічкамі, каб пазней цэлыя сем’і пад уплывам гэтых зяцёў пачалі лічыць сябе палякамі. Ясная справа, што з праваслаўнымі, за малымі хіба выняткамі, яны не жаніліся.
Далейшую маю школьную навуку, цяпер ужо ў польскай школе, я распачаў толькі ў 192223 навучальным годзе. Дзеля таго, што я вучыўся дома ад маіх сясцёр, якія наведвалі школу ад самага пачатку, мяне адразу прынялі ў трэці клас. He трэба і казаць, што першыя месяцы ў польскай школе былі для мяне вельмі цяжкія, бо хоць я ўжо нядрэнна чытаў і трохі пісаў папольску, але з гутаркай у мяне былі вялікія цяжкасйі. Колькі насміханняў і нават караў з прычыны майго drewnianegoj^zyka я перанёс ад настаўнікаў, сам Бог толькі ведае. Гледзячы на настаўнікаў, насміхаліся з мяне і мае сябрывучні, прыплятаючы да гэтае мовы яшчэ і маё калецтва. Дзеля яго я праз добрых пару год хадзіў у школу на мыліцах. 1 хоць гэта не перашкаджала мне прымаць удзел у гульнях, а нават коўзацца на лужыне, аднак з боку сяброў па класе і па школе я вельмі часта спатыкаўся з насміханнямі.
* Драўлянага языка або драўлянай мовы (польск. jqzyk адначасона і ‘мова', і ‘язык’).
56
Васіль Стома
Але з гэтай апошняй бядой я справіўся даволі хутка, ужо ў другой палове навучальнага года, і то дзякуючы апекуну нашага класу28 — настаўніку Мікалаю Вахняніну, украінцу па нацыянальнасці. Аднаго разу, увайшоўшы неспадзявана ў клас, ён застаў сцэну, калі адзін з хлапцоў паказваў, як я хаджу, а ўвесь клас качаўся ад смеху. Ніколі — ані перад тым, ані пазней — не бачыў я настаўніка ў такой злосці, хоць наагул ён быў вельмі суровы і ўся школа баялася яго як агню. Ён спярша збялеў на твары і праз некалькі секундаў стаяў як укапаны, а пазней з вуснаў яго сарвалася адно толькі слова: «Быдла!» Але гэтага было дастаткова, бо ўвесь клас заціх, як нежывы. Праз добрых пяцьсем хвілін раз’юшаны Вахнянін хадзіў з кутка ў куток па класе, не гаворачы ні слова, пасля дрыготкімі рукамі дастаў цыгарэту, запаліў яе (гэтага ані ён, ані іншыя настаўнікі ніколі не рабілі ў класе; гэта быў, здаецца, адзіны выпадак), але, пацягнуўшы дыму толькі адзін раз, кінуў цыгарэту ў адчыненыя дзверцы печы і хрыпаватым ад хвалявання, але нейкім грозным голасам сказаў:
— Калі яшчэ хтонебудзь з вас асмеліцца рабіць нешта падобнае, даю вам слова, што тады стары Вахнянін не будзе магчы ручацца за сябе ані за цэласць вінаватага.
Пазней, ужо спакайнейшым тонам, звярнуўшыся да мяне, ён дадаў:
— Аты валі кіём па дурных ілбах, валі смела, калі яны асмеляцца дакучаць табе.
Пачакаўшы хвіліну, як бы нічога не сталася, ён сеў на сваё месца і пачаў лекцыю.
Пасля ўсяго гэтага не толькі мае сябры па класе, але і вучні іншых класаў перасталі высмейваць маё калецтва. Аднак параду ягоную я выкарыстаў, можа, і не зусім даслоўна, як ён мне радзіў, але з дасканалым вынікам. А было вось як.
Памятаючы перасцярогу Вахняніна, ніхто больш не дакучаў мне, апрача аднэй дзяўчыныполькі — Іркі Лукасюк, дзеля яе рухавасці празванай Сарока. Ірка не пераставала дражніць мяне, і на яе я не меў ніякай рады, бо яна ніколі не аказалася ў засягу майго кія; ганяцца ж за ёй або скардзіцца на яе
Маё мястэчка
57
Вахняніну я лічыў ніжэй свайго гонару і дзеля гэтага цярпеў. Але вось аднаго разу здарыўся выпадак, які і Ірцы прыціснуў яе востры язычок.
У канйы школьнага калідору паміж адным з класных пакояў і памяшканнем Іллі Красівенькага быў пакой, які мы называлі цёмнай канцылярыяй. Ён прызначаўся на склад навучальных дапаможнікаў, мапаў, глобусаў і г.д. Таму, што гэты пакой не меў вакон, уваходзячы туды, трэба было паліць святло. Перад лекцыяй, на якой гэтыя дапаможнікі былі патрэбныя, дзяжурны па класе павінен быў прынесці іх адтуль у клас, а пасля лекцыі занесці назад. Аднаго разу дзяжурнай была Сарока, і хоць гэта не мела ніякай сувязі са мной, яна чамусьці страшэнна дакучала мне ад самага ранку, што даводзіла мяне да бяссільных слёзаў. Апошняй лекцыяй у нас была геаграфія, і мне раптам прыйшла думка, каб падпільнаваць Сароку ў цёмнай канцылярыі, калі яна пойдзе туды па мапу і глёбус. Ужо ад пачатку перапынку перад гэтай лекцыяй я быў на сваім становішчы, за дзвярыма цёмнай канцылярыі, і жадаў толькі таго, каб ёй не трапіла ў галаву думка прыйсці туды з аднэй са сваіх сябровак, што магло б не толькі папсуць усю справу, але і не выйсці на добрае і мне. Неўзабаве з’явілася туды і Сарока, на маё шчасце — адна. Запаліўшы святло і ўзяўшы патрэбныя ёй рэчы, яна накіравалася да дзвярэй, але я выскачыў са свайго кутка і, наставіўшы ёй у жывот канец акутага кія, сказаў:
— Прысягні мне натыхмястова’, што ты больш не будзеш здзекавацца з мяне, а не то я праб’ю цябе наскрозь!
Ірка, трасучыся ўся ад страху, сказала, што будзе крычаць і клікаць дапамогі. Тады я паставіў на карту апошні аргумент:
— Калі я цябе не выканчу тут, то з табой расправіцца Вахнянін. Памятаеш, што ён сказаў пару месяцаўтаму?
Гэтага было ўжо зашмат для перапуджанай не на жарты Іркі. Дрыготкім ад