Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ўся на адпаведным месцы. Пасля гэтага твар Дарахвея прымаў зусім іншы выраз, і ён, неяк падзіцячы ўсміхаючыся, казаў:
— Ну бачыш, вось і ўсё ў парадку.
Калі ж гэта была жанчына, то ён асабліва стараўся супакоіць яе:
— Ну чаго ж ты спужалася? — ласкава пытаў ён. — Я ж не на цябе!
На ўсе гэтыя Дарахвеевы «парадкі» паліцыя глядзела праз пальцы, бо ён выконваў яе абавязкі, хоць, можа, крыпіку і завостра. Мажліва нават, штоямучасамі давалі якіх нару грошаў, бо часта можна было бачыць, як вечарам пасля кірмашу ён выходзіў з пякарні з матком абаранкаў на шыі.
Так што Дарахвей быў заняты толькі ў аўторкі і тыя дні, калі дзе выпадаў фэст. У апошнія дні тыдня зімой і летам ён сноўдаўся па Рынку і вуліцах мястэчка, аж пакуль якая больш жаласлівая гаспадыня не клікала яго ў хату і нс давала яму кавалка хлеба ды якойсь гарачай стравы. Аднак, скончыўшы есці, ён ніколі не заседжваўся ў хаце, баючыся, што яму дадуць нейкую работу. Асабліва ў гэтым выпадку небяспечнай для яго была мая нябожчыца бабка. Заклікаўшы, бывала, яго ў хату і наліўшы адпаведную для ягонага росту міску капусты і адрэзаўшы вялізны кавалак дранкГ, яна, хітравата ўсміхаючыся, займала стратэгічную пазіцыю наміж дзвярыма і Дарахвеем за сталом. Калі пасілак" ужо набліжаўся да канца, яна хуценька брала з качарэжніку прыгатаваную загадзя сякеру і, кладучы яе на лаўцы, дзе сядзеў Дарахвей, зазвычай казала:
— Якубка (яна, між іншым, заўсёды называла яго сапраўдным імем), можа б ты пашчапаў крышку дроў? Вось Валодзю неяк разбалелася рука (Валодзя быў яе сын, а мой дзядзька). Пашчапай крышку, даражэнькі, — ласкава прадаўжала яна, — а я табе яшчэ штосьці дам з’есці.
Дарахвей як апараны ўсхопліваўся са свайго месца і, хуценька глытаючы рэшткі гарачай дранкі, казаў:
' Дранка — драчона, бульбяная бабка.
Пасілак — сілкаванне, ядзснне.
38
Васіль Стома
— Айяйяй! Я ж чуць не забыўся, што ў мяне сёння свята!
— Якое ж свята, Якубка? — ізноў дапытвалася бабка.
— Ды сёння ж пайшоў сёмы год, як памёр мой бацька, — адказваў ён і, ледзь не зваліўшы з ног бабку, хуценька выбягаў. Адбегшыся праз некалькі хатаў, ён толькі тады адважваўся аглянуцца, ці не гоніцца за ім бабка Крыстына, а пасля праз добрых пару тыдняў здалёку амінаў яе хату.
Была і яшчэ адна асаблівасць у Дарахвея, якой не заўсёды маглі пахваліцца іншыя, «разумнейшыя» за яго людзі, якія лічылі яго дурнем. He ўмеючы чытаць і не разбіраючы нічога ў календары, ён на памяць ведаў або мог вам без памылкі вылічыць, на які дзень прыпадае тое ці іншае праваслаўнае ці каталіцкае свята і на якія святкі прыпадаюць фэсты ўва ўсіх цэрквах і касцёлах Дзісненскага і прылеглыхчастках сумежных паветаў. Мала таго, ён ведаў, як завуць таго ці іншага святара і якая ў яго матушка — маладая, старая, прыгожая ці брыдкая, а таксама добрая ці скупяндзя. Ведама, што ён лічыў пунктам гонару хадзіць на ўсе фэсты і ў меру магчымасцяў заводзіць там свае парадкі.
Пачуццё агіды да ўсякай працы было прычынай таго, што пасля смерці ягоных бацькоў усёй, зрэшты, не зусім малой, гаспадаркай заўладалі бацькавы браты, бо на ёй не было каму працаваць і аплачваць падаткі.
Толькі аднаго разу, і то праз не вельмі даўгі адрэзак часу, 810 тыдняў, Дарахвей сумленна працаваў, а таксама страціў быў апінію' сумленнага чалавека. I ўсё скончылася для яго трагікамічна. А справа выглядала так.
На Маставой вуліцы быў даволі заможны местачковец Грышка Аніськовіч са сваёй жонкай Агатай. Жылі яны толькі ўдваіх, бо іх сын выехаў у Францыю на заработкі і пазней не даваў аб сабе ніякай весткі. Абое яны былі ўжо даволі стараватыя, так што ім часамі было і не пад сілу спраўляцца з даволі моцнай гаспадаркай, якая складалася з пары коней, дзвюх кароў і падцёлка, авечак, свіней ды цэлай грамады хатняй птушкі. Аднаго з Грышкавых коней, Буланчыка, ведала ўсё мя
Апінія — рэпугацыя.
Mae мястэчка
39
стэчка, бо ён, нягледзячы на свой паджылы век, быў заўсёды гуллівы, як жарабё, і меў звычай залазіць у шкоду там, дзе яго найменш спадзяваліся. He было такой загарадзі, апрача хіба густога частаколу або калючага дроту, каб Буланчык не мог паканаць’ яе. 1 ніхто, апрача гаспадара, Грышкі, не мог злавіць яго, калі ён ласаваўся чужым аўсом, канюіпынай, а нават капустай, якую ён між іншым любіў, як дзяўчаты цукеркі.
Але калі Буланчык зусім састарэў, Грышка задумаў увосень, пасля заканчэння працы на полі, прадаць яго, каб задарма не скормліваць сена праз зіму. Ды потым Грышку прыйшла на думку ідэя за кошт Буланчыка атрымаці. сабе дапамогу на час касавіцы і жніва. Парадзіўшыся з Агатай, ён заклікаў да сябе Дарахвея і пасля добрай перакускі нагаварыў гаго папрацаваць у іх у пільніцу20з тым, што як заплату ўвосень ён алдасць Буланчыка. Пасля доўгіх разважанняў Дарахней ігадзіўся, аднак засцярог сабе вольныя аўторкі і дні, на якія прыііадалі фэсты. На нядзельныя святкі ён увагі не звяртаў.
Трэба прызнаць, што Дарахвей працаваў як на ягоную натуру даволі сумленна. Ведама ж, што ён не мог выконваць больш складаных сялянскіх прайаў, як касьба ні гараіше плугам. Але затое ён насіў ваду і дровы для гаспадыні, збіраў у гародзе зелле ды сек яго секачом на ахрап’е для свіней, таксама карміў іх ды выганяў на поле жывёлу і г.д. Змяніўся і выгляд Дарахвея: гаспадыня пашыла яму хаця і зрэбныя, алс пафарбаваныя ў альховай кары порткі і кашулю. 3 ягоных ног зніклі дзеравяшкі, а іх месца занялі агромністыя вайсковыя чаравікі, якія Грышка захаваў яшчэ з Першае сусветнае вайны. Таксама кожную суботу ён вадзіў Дарахвея ў местачковую лазню, а ііасля дазваляў таму пагаліцца сваёй брытвай.
Дарахвея як бы падмянілі: ён ужо болып не кідаўся ў сварку з тымі, хто яго дражніў, але, з першых слоў абазваўшы таго бальшавіком і камуністым, ішоў далей на сваіх справах. А ягоныя адносіны да Буланчыка былі папросту расчуляльнымі. Трэба было толькі бачыць, як ён нёс, хаваючы за кашулю, каб не пабачыла Агата, кавалак хлеба, бульбіну ці яблык або яшчэ
Паканаць — адолець.
40
Васіль Стома
штосьці з гародніны, і частаваў свайго падапечнага. Маючы хоць некалькі хвілін вольнага часу, Дарахвей чысціў яго старым згрэблам і мазаўягоныя капыты дзёгцем, каб не пашчапаліся.
I такдайшло да восені. На Уздзвіжанне21, якое прыпадалаўтым годзе на аўторак, Дарахвей вырашыў ісці на фэст у Цвеціна — на самай польскасавецкай граніцы недалёка ад Дзісны. Тымчасам Грышка, кіруючыся яму толькі ведамымі думкамі, вывеў на Конскі рынак і прадаў Буланчыка дзісненскім жыдам на скуру. Відаць, ён не хацеў праз усю зіму карміць сенам Буланчыка, які павольна траціў сваю рухавасць. Што да ўмовы з Дарахвеем, дык ён хіба лічыў яе жартам, або можа думаў, што атрыманая тым вопратка, абутак і харчаванне будуць дастатковай аплатай за працу.
Бог яго ведае, як там было ў сапраўднасці, але факт фактам: вяртаючыся з Цвеціна, Дарахвей пабачыў на гасцінцы, што жыдок едзе конна на «ягоным» Буланчыку. Што было далей, не бяруся апавядаць. Ведаю толькі, што праз пэўны час у мясцовы пастарунак (ці, як у нас казалі, застаронак) паліцыі прыбег жыд з лямантам, з якога было цяжка штосьці зразумець, аднак праз якое паўгадзіны паліцыянтам стала ясна, што бандыты адабралі ў яго каня. Паліцыя неадкладна вырушыла на месца выпадку і, ведама, не знайшла там ані якіх бандытаў, ані Буланчыка. He трэба дадаваць, што ані вечарам, ані назаўтра Дарахвей ужо больш не паказаўся ў Грышкавай хаце, і таму найбольшае падазрэнне пала на яго.
Па пэўным часе ён усё ж такі з’явіўся да сваіх абавязкаў у кірмашовы дзень, і паліцыя яго тут жа арыштавала. Праз некалькі дзён ніякія допыты, ані ўгаворванні не далі ніякіх вынікаў. He памаглі нават і таўхялі, бо Дарахвей маўчаў як вады ў рот набраўшы, што, як ведама, не было згоднае з ягонай натурай. Патрымаўшы яшчэ некалькі дзён на хлебе і вадзе, яго выпусцілі, прызнаўшы поўным вар’ятам. Гэта было і не дзіва, бо ані на розныя абразлівыя назовы, ані на таўхялі ён не рэагаваў.
А Буланчык згінуў — як у ваду кануў. Але вось позна ўвосень некаторыя местачкоўцы заўважылі, што хтосьці дабіраецца да іх да пуняў з канюшынай, а калі пачалася малацьба — і да сціртаў, асабліва з аўсом. Суседзі пачалі падазраваць суседзяў,
Маё мястэчка
41
аднак ніхто не мог давесці іншаму віны. Крыху пазней адзін з мясцовых рыбакоў, прабіраючыся праз зараснікі лазы паміж ракой і напаўразваленым гумном старога Дунца, якім ужо ад пару год ніхто не карыстаўся, пабачыў на зямлі якіясь дзіўныя сляды, як бы нехта цягнуў нешта цяжкое ад ракі да гумна ці наадварот. Прыйшоўшы па слядах да гумна, ён пабачыў у яго цёмным кутку, дзе яшчэ быў захаваўся кавалак страхі, абложанага снапамі аўса і ахапкамі канюшыны Буланчыка. Каля яго таксама стаялі вялікія начоўкі з вадой.
Вось след гэтых начовак па зямлі і прывёў да сховішча Буланчыка. Справа ў тым, што Дарахвей, не могучы здабыць іншай пасудзіны на ваду, сцягнуў недзе з вясковай лазні начоўкі, у якіх зазвычай мылі нябожчыкаў. I нягледзячы на сваю не абыякую фізічную сілу, ён усё ж такі не змог іх несці, напоўніўшы ў рацэ вадой, і дзеля гэтага цягнуў.
Справа скончылася даволі добра. Але найлепш на ёй выйшаў жыдок — уласнік Буланчыка, бо тэй, адпачыўшы ад працы і разгадаваны канюшынай ды аўсом, выглядаў цяпер зусім на маладога каня, і вартасць яго паднялася ўдвая. Дарахвей пазбег пакарання будучы прызнаным ненармальным, але найлепш з усіх выйшаў Буланчык, бо ніколі ў жыцці ён не еў столькі аўса і канюшыны, як у часе гэтага прымусовага ўвязнення. Ён так прыбраў на целе', што жыд пашкадаваў яго забіваць на скуру, а вывеўшы на кірмаш, прадаўяго селяніну зпад Язна, які яшчэ добрых пару год ездзіў на ім.
Пасля гэтага здарэння Дарахвей лічыў сваім абавязкам кожнага ранку затрымацца перад Грышкавай хатай і абкласці яго, Агату і ўсіх іхных жывых і памерлых сваякоў страшэннай лаянкай, уключаючы трохпавярховую маскоўскую. Грышка чамусьці на гэта не рэагаваў, але калі гэта ўрэшце надаела суседзям, то зазвычай адзін з іх у большасці з маладзейшых выходзіў на вуліцу і голасна крычэў:
Тпррру!
Дарахвей адразу зніжаў голас, але не пераставаў лаяцца. Тэй дадаваў:
* Прыбраць на целе — пасыцець.
42
Васіль Стома
— Чаго ты там расхадзіўся, канакрад?
Тады Дарахвей адразу змяняўся ў твар