• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    , абзываў яго, як звыкла, камуністым і ішоўдалей па сваіхсправах.
    Бедны Дарахвей злажыў сваю неспакойную галаву ў хуткім часе пасля прыходу немцаў. Яго разам з іншымі пагналі закапваць забітых чырвонаармейцаў. Калі немецканваір пачаў крычэць на яго, падганяючы хутчэй працаваць, Дарахвей сваім звычаем вызверыўся на яго. Тэй, доўга не думаючы, выхапіў пісталет — і Дарахвея не стала.
    Міхалачка і Адась
    Міхал Грыдзюшка, інакш Міхалачка, і Адам Драгун, інакш Адась, былі неразлучнымі сябрамі ў вочы, хоць за вочы, як тэй казаў, утапілі б адзін аднаго ў лыжцы вады. Але гэтая іхная «нянавісць» вынікала на рэлігійным грунце і была толькі на паказ. Бо якніяк, але яны займалі афіцыйныя становішчы ў рэлігійным жыцці мястэчка: Міхалачка быў царкоўным вартаўніком, а Адась — касцельным закрыстыянінам. Дык вось па прычыне гэтых становішчаў ім і выпадала выяўляць афіцыйныя погляды сваіх працадаўцаў, г.зн. праваслаўнага святара і каталіцкага ксяндза, якія лічылі сваім абавязкам сеяць нязгоду сярод вернікаў названых канфесіяў, убіваючы ім у галовы, што толькі праваслаўная або, наадварот, толькі каталіцкая рэлігія ёсць праўдзіваю. Hi для кога не было сакрэтам, што польскія ўлады за пасярэдніцтвам апалячанага рымскакаталіцкага духавенства лілі ўсякае балота на схізматыкаў, а абмаскаленыя праваслаўныя святары за ціхай згодай і дазволам тых жа ўладаў адплачвалі тым самым «адшчапенцам». Пры гэтым як адна, так і другая старана старалася даказаць беларусам, што рымскакаталіцкая рэлігія — ёсць польскай, а праваслаўная — рускай. Гэта было часткай афіцыяльнай польскай палітыкі на «крэсах».
    Зазвычай у нядзелі пасля Багаслужбы Міхалачка хуценька прыбіраў у царкве, а тады выходзіў на Рынак і, азіраючыся навокал, казаў таму, хто быў да яго найбліжэй у гэты момант:
    Маё мястэчка
    43
    — Нешта сягоння не відаць гэтага адшчапенца. Можа, ксёндз ужо нарэшце вытурыў яго з касцёлу?
    Кажучы гэта, ён добра ведаў, што Адасю таксама трэба прыбрацьу касцеле, а пасля прыйсці на Рынак ажз канца Касцельнай вуліцы, што займала даволі часу. Аднак гаварыў ён гэта, каб паказаць, як «ненавідзіць» Адася. Здаралася часамі і наадварот, што Адась упраўляўся хутчэй і, выходзячы на Рынак, казаў:
    — Ну, што ж гэты схізматык не мазоліць сёння добрым людзям вочы? Можа, ужо выцягнуў капыты?
    Але, пабачыўшы «схізматыка», ён амаль трушком падаваўся ў ягоную старану, і яны ветліва віталіся, трасучы адзін аднаму рукі. Пасля некалькіх звычайных пытанняў аб здароўі, сям’і ды іншых справах у іх пачыналася дыскусія большменш такога зместу.
    — I пагляджу я на цябе, пане Міхале, — казаў зазвычай Адась, — дык мяне аж жаль пачынае разбіраць. Ты ж і чалавек не дурны, і занятак маеш, і людзі цябе шануюць, і сямейка ў цябе паважная, а жывеш у схізме. Ці ты не ведаеш, што за гэта на тым свеце па галоўцы не пагладзяць? А тутака, на гэтым свеце? Ты ж сам бачыш, што ўсе важныя асобы — каталікі, значыцца, польскай веры. Во і стараста, і ваявода, і камендант паліцыі — хто яны? Га? Скажы!
    — Пачакай, пачакай, пане Адаме, — бараніўся Міхалачка. — 1 ты ж таксама не з простых людзей паходзіш, дык мне і цябе шкада. Ці ж ты сам не бачыў у чарнеўскай царкве22 ў прытворы абраза, дзе чорт, акруціўшы ланцугом, цягне ў пекла ўсіх кардыналаў і біскупаў, дык, пэўна, і твае старасты там з імі разам. Гэта нічога, што я рускай веры, але такіх, як я, на гэтым абразе няма.
    Такога зместу дыскусіі вяліся амаль кожную нядзелю і трывалі’ большменш хвілін 1520, а пасля адзін з іх казаў:
    — Так што, відаць, без паўбутэлькі мы гэтай справы не разбяром.
    Другі пагаджаўся з ім, як тэй казаў, на паўслове, і яны кіраваліся ў піўную ведамай ужо Нінкі, а выйшаўшы адтуль пасля
    ' Трываць — тут: працягвацца.
    44
    Васіль Стома
    якой гадзіны з гакам, развітваліся як найлепшыя прыяцелі, каб пачаць гульню ізноў аж у наступную нядзелю.
    Іхнае, хоць зусім малое, падабенства натураў было ў тым, што яны ніколі не адмаўляліся ад чаркі (хоць п’янымі іх не бачылі) і абодва ў спрэчцы гатовыя былі выслухаць праціўніка і ў канцы пагадзіцца з ім, калі тэй меў рацыю, хоць зрэшты і не на даўжэйшы час.
    Розніла ж іх тое, што Міхалачка быў больш уважлівы да людзей, заўсёды смяяўся і жартаваў, тады як Адась, наадварот, быў сур’ёзны, а часамі нават і суровы, хоць і ў яго прабіваліся ноткі непаўторнага гумару. Але найбольш ён жартаваў сам з сябе, хоць ніколі не дазваляў рабіць гэта іншым. Напрыклад, імя ягонае жонкі было Магдалена, і Адась часамі пад чаркай дазваляў сабе заспяваць аб ёй наступную прыпеўку:
    Магдалена ашалела, ашалела й Тэкля, Селі разам на мятлу і паляцелі ў пекла...
    Але калі гэтую прыпеўку спрабаваў аднаго разу заспяваць адзін яго добры прыяцель, Адась адным ударам кулака збіў яго з ног і праз даўжэйшы час не гаварыў з ім.
    Рухавы, як жывое серабро, маленечкі Міхалачка ўсіх называў пяшчотнымі імёнамі, дадаючы даражэнькі: «даражэнькі Міколачка», «даражэнькі Валодзечка», «даражэнькі Ігнатачка» — і пры гэтым заўсёды прыемна ўсміхаўся. Здаецца, ён ужываў здрабнелыя формы імёнаў дзеля таго, каб паказаць, што і ягонае, Міхалачка, не паходзіць выключна з прычыны яго малога росту. Зрэшты, ягоную дачку (таксама маленькага росту) называлі Манечкай.
    У Міхалачкі была адна толькі мара, каб перад смерцяй хоць раз пазваніць у сапраўдныя званы. Як ведама, царскі ўрад загадаў на пачатку Першай сусветнай вайны вывезці ў глыб Расеі царкоўныя і касцельныя званы. Так што меншыя званы ці званкі былі ахвяраваныя паасобнымі вернікамі, а заміж вялікага звана Міхалачка папросту ўжываў кавалак тоўстай сталёвай рэйкі, павешанай на званіцы. Сапраўдныя званы былі набытыя парафіяй у сярэдзіне 1930х год, але бедны Міхалачка не дачакаўся іх, бо памёр пару месяцаў перад тым.
    Маё мястэчка
    45
    Апрача асноўнага занятку, г. зн. дагляду за чысцінёй і парадкам у царкве, Міхалачка меў і пабочны: дастаўляў бярозавыя венікі для мясцовай кагальнай лазні, якімі вельмі любілі парыцца ўсе без вынятку местачкоўцы, а таксама мётлы для ўсіх крамнікаў і некаторых багацейшых местачкоўцаў. У сувязі з гэтым сваім заняткам ён упадаў часам у канфлікты з леснікамі графскіх лясоў, у абходах якіх ён вёў промысел: абразаў галлё маладых бярозак, з якіх вырабляў свой тавар. Але гэтыя канфлікты лёгка палагоджвалі ў Нінкі. Так што «воўк быў сыты», а што да коз, то не зусім, бо пасля гэтага ў Міхалачкавай кішэні было на некалькі залатовак менш. Цікаватолькі тое, што ні прышыў ні прылатаў у тэй жа час недзе паблізу знаходзіўся і Адась, які, ведама ж, памагаў задобрыць лесніка, але на Міхалачкаў рахунак: і яму перападала чарка. Па прычыне гэтых «канфліктаў» Міхалачка, паводле слоў сваёй жонкі, зарабляў на веніках і мётлах, як Заблоцкі на мыле, затое наведвальнікі лазні не маглі нахваліццаягонымі венікамі, дадаючы, што Міхалачка ведае пару, калі іхвязаць, бояны ўягоўдаюцца мяккія, моцныя і духмяныя, а пакупнікі мётлаў дадавалі, што Міхалачкавым мётлам «няма зносу» і ягоныя дзеркачы замятаюць лепш, чым іншая мятла.
    Адась адрозніваўся ад Міхалачкі ў першую чаргу ростам, бо быў, як кажуць, вышэй сярэдняга, касцісты, але шыракаплечы і моцна збудаваны, з чорнай, без сівізны і лысіны, чупрынай і даволі чыста — як для чалавека старэйшых год і сярэдняй заможнасці — апрануты, заўсёды гладка паголены — ён выглядаў на шарачковага шляхціца, жыўцом выразанага са старонак аповесцяў Арэшчыхі23. Адно шпэціў’ Адася нос, у якім была з правага боку загоеная, але даволі вялікая дзірка. Аб гэтым ягоным носе апавядалі наступную гісторыю.
    У маладосці Адась, на тэй час прыстойны хлапец, удаваўся да мясцовай прыгажуні Зосі. Да яе таксама смаліў халеўкі стары і багаты, але несусветны п’яніца і валацуга Гамулка. Хоць сэрца Зосі было па Адасёвай старане, аднак яеныя“ бацькі, як,
    Шпэціць — псаваць.
    " Яены — ейны, яе.
    46
    Васіпь Стома
    зрэшты, і ўсе бацькі прыгожых дачок, лічылі, што для яе трэба лепшай партыі, і таму выбар затрымаўся на Гамулку. I вось калі Гамулка пасватаўся да яе афіцыяльна, яна пад націскам бацькоў згадзілася. Справа ўжо прыбліжалася да вяселля, аднак па мястэчку хадзілі чуткі, што Зося патаемна спатыкаецца з Адасём. Урэшце Гамулка са сваімі сябрамі падпільнаваў іх недзе ў садочку і накінуўся на Адася, манячыся збавіць яго са свету. Нягледзячы, што Адась быў адзін, а іх некалькі і ў дадатку з нажамі, ён голымі кулакамі, але зрабіў ім такую naрынку, што двое з іх пару тыдняў адлежваліся ў пасцелі. Што датычыць Зосі, то пасля гэтага здарэння яенае сэрца цалкам звярнулася на старану Адася, і ніякія ўгаворы, а нават пагрозы бацькоў не прыносілі ніякіх вынікаў. Бачачы, што нічога не зробіш простай дарогай, Гамулка пусціўся на хітрыкі. Ён запрапанаваў Адасю даволі вялікую суму грошай, каб тэй толькі адступіў яму Зосю. Але Адась з пагардаю высмеяў яго. Тады Гамулка распусціў чуткі, што выязджае дзесьці ў глыб Расеі і дзеля гэтага ладзіць у карчме для ўсёй моладзі вечарынуразвітанне. На гэтую вечарыну быў запрошаны таксама і Адась. Пасля добрай выпіўкі Гамулка пачаў развітвацца, цалуючыся з усімі, і калі чарга дайшла да Адася, ён, як воўк, учапіўся зубамі ў Адасёў нос.
    У хуткім часе пасля гэтага, калі Адась яшчэ ляжаў у шпіталі са сваім носам, Зося, не могучы зносіць розных насміханняў, выехала да цёткі ў Адэсу, дзе па кароткім часе, паводле чутак, выйшла замуж за старога, але вельмі багатага і бяздзетнага ўдаўца, які хутка памёр, запісаўшы на яе ўсю сваю маёмасць.
    Гамулка пасля чарговай авантуры пад п’яную лаўку ў карчме забіў чалавека, быў асуджаны і пайшоў па этапах у Сібір. Адась жа, хоць і з пракушаным носам, аднакажаніўся здавол і прыстойнай дзяўчынай — былой ксяндзовай гаспадыняй Магдусяй — ды хутка пасля гэтага атрымаў пасаду закрыстыяніна.
    Калі Міхалачка, апрача асноўнага, мусіў шукаць яшчэ і пабочны занятак, то Адась задавольваўся адным. Мажліва, што ягоная аплата за працу была вышэйшай, а падругое, — і гэта ўжо напэўна — Адась меў, як сказаць пасённяшняму, оўвэр
    Маё мястэчка
    47
    таймы, ці, інакш кажучы, надлічбовыя гадзіньГ. Справа ў тым, што Адась, апрача запальвання і гашэння свечак і парадкавання ў касцеле, выконваў абавязкі так званага герольда ў часе розных рэлігійных працэсіяў, як, нап