Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
рыклад, Божага Цела ці нават на багацейшых і больш урачыстых паховінах. За гэта ён атрымоўваў дадатковую аплату.
Дзеля такіх аказіяў ён апранаў спецыялыіы кунтуш — нешта падобнае да не вельмі даўгога, крыху ніжэй каленяў, шырокага плашча, абшытагасярэбранымі і залатымі шнурамі з кароткімі, толькі да локцяў, але шырокімі, разрэзанымі ў доле рукавамі. У правай руцэ ён трымаў нешта падобнае на булаву, якую ўжываюць капельмайстры маршавых аркестраў, з тэй толькі розніцай, што яна мела большую «галаву», велічыні добрага качана капусты. Яна званіла даволі прыемным звонам, калі Адась трос ёй, каб звярнуць на сябе ўвагу. Цікава, што гэтую сваю прыладу Адась называў чамусьці балдова, з націскам на о, і ніякія пераконванні ксяндза, каб ён змяніў яе назоў на булава, не прыносілі ніякага выніку. Бо калі перад ксяндзом ён і казаў булава, то без яго заўсёды балдова.
Трэба было толькі бачыць Адася ў часе гэтых працэсіяў! 3 развеянымі, даволі даўгімі ддя тагачаснага фасону валасамі і суровай або, як кажуць расейцы, свйрепой мінай, якой яшчэ больш суровасці дадаваў пакалечаны і чырвоны з натугі нос, ён насіўся як віхор з канца ў канец па вуліцы або дарозе, наводзячы парадак і зганяючы на бок сустрэчныя фурманкі і пешаходаў. Рукавы ягонага кунтуша развяваліся, як крылы нейкай фантастычнай птушкі, а балдова, нервова трэсеная Адасёвай рукой, звінела без перапынку. Апавядалі, што ў часе аднэй працэсіі ў Вільню да Вострай Брамы Адась спыніў увесь рух ад чыгуначнай станцыі аж да Брамы і выдаваў загады нават напатыканым паліцыянтам.
Пасля смерці Міхалачкі аказалася, што Адась толькі ўдаваў нянавісць да яго за жыцця", бо пазней шчыра шкадаваў яго і казаў, што паміж схізматыкаў бываюць таксама добрыя людзі, але, на жаль, яны зазвычай без пары паміраюць.
’ Оўвэртайм (ад анг. overtime) — звыштэрміновы час працы.
" За жыцця — пры жыцці.
48
Васіпь Стома
Неяк пару год пазней і з самьім Адасём здарылася вельмі непрыемная справа, якая каштавала яму страты пасады і некалькіх месяцаў зняволення. А здарылася вось што. Ува ўспамінанай вёсцы Дварнова пражывала на ласкавым хлебе старая жабрачка Тафіля. Яна хадзіла ад хаты да хаты, і добрыя людзі давалі ёй такоесякое харчаванне і куток, дзе яна магла пераспаць. Урэшце Тафіля памерла. Добрыя людзі ізноў здабыліся для яе на апошні выдатак, згарусціўшы такуюсякую дамавіну, паклалі ў яе нябожчыцу і прывезлі ў касцёл, каб пахаваць яе, як тэй казаў, пахрысціянску. Дый не тут было! Ксёндз Стэфан Астаневіч24 (між іншым, ведамы беларусаед’) зажадаў ад паховінаў пяць злотых. Колькі ні прасіліся бедныя сяляне, што, маўляў, яны і так ужо страціліся на Тафілю, утрымоўваючы яе праз некалькі год і панёсшы выдатак на дамавіну і смяротную вопратку, — нічога не памагло. Таксама не памог і апошні ўжо аргумент, што палова з іх не каталікі, а праваслаўныя. Ксёндз быў няўмольны і ўрэшце, раззлаваны, пакінуў іх каля ганку клябаніі25, а сам пайшоў у парк, відавочна спадзеючыся, што яны перадумаюць і дадуць яму жаданыя пяць злотых. Тым часам у справу ўмяшаўся Адась. Ён вырашыў, што калі ксёндз не хоча хаваць бедную жабрачку задарма, то не будзе грэхам зрабіць гэта і без яго. Узяўшы з закрыстыі Крыж і свянцоную ваду, Адась пайшоў у кірунку магільніку, дзе ўжо была падрыхтаваная магіла. За ім памаленьку паехала фурманка з дамавінай і пайшлі некалькі ўдзельнікаў паховінаў. Хтосьці са ксяндзовай службы" паведаміў аб усім ксяндза, а тэй, які хуценька вярнуўся дадому, па тэлефоне выклікаў паліцыю. He паспелі людзі яшчэ і ўзяцца за лапаты, як паліцыя ўжо была «на месцы праступства». Адася арыштавалі і пасля некалькіх тыдняў, праведзеных ім у турме, судзілі за святакрадства'”, прызнаўшы вінаватым, пакаралі трыма месяцамі арышту. У дадатку ксёндз заявіў яму яшчэ на судзе, што не хоча яго больш бачыць у закрыстыі, — адным словам, звольніў яго з пасады. Хутка на
Беларусаед — ненавіснік усяго беларускага.
Служба — тут: прыслуга, чэлядзь.
" Святакрадства — блюзнерства, святатацтва.
Mae мястэчка
49
ягонае месца ксёндз выпісаў іншага закрыстыяніна адкульсь з Польшчы, які, між іншым, меў вельмі прыгожую жонку — пані Гэлену.
I так бедны Адась за сваё добрае сэрца застаўся на старыя гады без улюбёнай працы і на поўнай ласцы і няласцы сыноў, між іншым, ведамых у павеце шаўцоў, якія часамі не шкадавалі для бацькі і на паўбутэлек, але гэта ўсё ж не тое, што свае грошы.
Спачатку Адась быў прыгноблены сваім няшчасцем, але з часам нават сам пачаў жартаваць з яго, асабліва пасля чаркі:
— 1 ўсяму тут прычына — мая адукацыя, каб я быў такі цёмны, як нябожчык Міхал (ён меў на думцы Міхалачку), і не чапаў лаціны, то можа б суддзя і быў ласкавы для мяне. A то яго вельмі ўзлавала тое, што на заканчэнне паховінаў я прамовіў па лаціне: «Братэвус і сястрэвус! Вось мы і закапэвус бабэвус Тафілевус у зямлевус».
Другое і ўжо апошняе няшчасце спаткала Адася пасля «освобожденйя», а дакладней у часе «выбараў» у Вярхоўны Савет26. Наслухаўшыся балбатні аб свабодных і тайных выбарах, а ў дадатак за паўгадзінкі перад гэтым кульнуўшы для адвагі пару чарак, Адасьзайшоўу кабінку, што ўжосамо сабою лічылася знявагай, і павыкрэсліваў, як пасля сам казаў, к чортавай матары ўсіх «вождей н лучшнх сынов народа», а ўпісаў толькі свае імя і прозвішча. Назаўтра Адася арыштавалі і, выкалаціўшы апошняе старыкоўскае здароўе, выпусцілі амаль перад савецканямецкай вайной, у 1941 годзе. Знеахвочаны да жыцця і людзей, ён хутка памёр.
Успаміны з Рынку
На гэтым можна б было закончыць апісанне Рынку і тамтэйшых або больш звязаных з Рынкам асабліва прыкметных людзей мястэчка.
Можна было б... Аднак у мяне ёсць шмат успамінаў, звязаных з Рынкам, успамінаў з дзяцінства і юнацтва — з найлепшых год майго жыцця, і ўспаміны гэтыя такія выразныя, што здаецца, быццам апісваныя ў іх падзеі адбываліся
50
Ваапь Стома
толькі ўчора. Сёння, больш як паўвеку ад тых часоў, гэтыя ўспаміны прыходзяць у галаву, як бы падзеі тыя адбыліся толькі ўчора.
Прыпамінаецца царква, калядныя, а асабліва велікодныя багаслужбы, калі ў часе хрэснага ходу пушчаліся ракеты, а мясцовы «артылерыст» Ігнат Дунец страляў не горш, як з сапраўднае гарматы, з так званага мажджэра — кавалка даволі таўстой сталёвай трубы, залітаванай з аднаго канца і прыкаванай таўстымі абручамі да дубовай калоды. У гэты мажджэр Ігнат засыпаў каля фунта пораху, забіваў шырокім драўляным чопам, а пасля страляў, прыкладаючы распалены на вогнішчы дрот да адмысловай дзірачкі з боку трубы.
Памятаю, як апрануты ў кажух з буркай мой сусед Антон Вершылоўскі, інакш Пундэт, між іншым, вялікі хвалько, закладаўся налюбую цану, што ён сядзе на гэты чоп і яму нічога не станецца. Калі, аднак, праз колькі год ахвотнікаў да закладу не знайшлося, Пундэт кінуўся да мажджэра якраз у тэй момант, калі Ігнат прыкладаў да яго распалены дрот. Ад смерці Пундэта выратаваў іншы хоць задзірака, але разумнейшы за яго і сапраўдны асілак Стась Хабрацкі, які адкінуў Антона ад мажджэра, як кацянё.
А колькі ўцехі прыносіла званенне праз цэлы першы дзень Вялікадня спярша ў Міхалачкаву рэйку, а ў пазнейшых гадах і ў сапраўдныя званы, калі паводле звычаю на першы дзень Вялікадня мог званіць хто толькі хацеў і колькі хацеў. Часамі пасля гэтага званення праз некалькі дзён усе званары мелі пазакладаныя вушы і не чулі, што да іх гаворыцца. А хрыстосаванне са знаёмымі, а нават і незнаёмымі дзяўчаткамі, якія пасля хрэснага ходу як бы не наўмысля не ішлі адразу ў царкву, але табункамі снавалі навакол яе.
А школа! Хіба мне ніхто не запярэчыць, што найлепшыя ўспаміны застаюцца са школы — і ніякай там вышэйшай, але пачатковай. А пачатковая школа ў маім мястэчку, як я ўжо, зрэшты, успамінаў, была на Рынку.
Так, школа... Далей я прысвячу ёй асобны раздзел. Цяпер жа ўспомню толькі аб некаторых даволі нявінных жартах і дурас
Mae мястэчка
51
цях, якіхмы, 10— 12гадовыя або і крыху старэйшыя падшыванцы дапускаліся, быўшы вучнямі.
Кіраўнік школы Баліцкі, паводле Іллі, кароўнік, на жаль, не заставіў у маёй памяці добрых успамінаў, але такіясякія засталіся і па ім. Памятаю, як часта ён пакідаўро lekcjach" мяне і маіх сяброў, загадваючы напісаць за кару" па пяцьсот, а часам і па тысячы разоў: Nie b^dg wigcej w szkole gadal po biatorusku". Нехта можа падумаць, што я зрабіў памылку, бо правільна будзе uegadat, але mdwif'". Вось жа не, бо, паводле слоў кароўніка, cztowiek mowi, a papuga i biatorusin gadajq.
Ha школьным пляцы пазней быў пабудаваны Народны дом. I ён таксама пакінуў успаміны і няспоўненыя мары. Бо якраз у гэтым Доме зачастую адбываліся ўсялякія тэатральныя і кіновыя паказы, а таксама і танцы, на якія хацелася б пайсці, дый часамі не аднаму, але цяжка было, калі ў кішэні, апрача зламанага алоўка і некалькіх даволі вялікіх дзірак, не было нічога.
Конскі рынак
Са школы мы таксама, будучы 1012гадовымі падшыванцамі, перабіраліся праз даволі высокі мур, якім была абгароджана царква. Схаваўшыся за гэтым мурам, мы кавалкам люстэрка пушчалі зайчыкаў якраз у вочы вельмі фанабэрыстага палякаветэрынара, які кожны аўторак сядзеў у спецыяльнай будцы пры ўездзе на Конскі рынак і правяраў, каб туды не ўводзілі ці не ўвозілі хворай жывёлы, беручы за гэта аплату. Здаецца, гэтая аплата і была прычынай, чаму ён тырчэў там кожны аўторак, бо «праверка жывёлы» заключалася ўтым, што калі хтосьці падводзіў ці падвозіў да будкі якуюсь жывёліну,
Пасля ўрокаў (польск.).
” За кару — у якасці пакарання.
" He буду больш у школе гаманіць пабеларуску (польск.).
' Размаўляў (польск.).
" Чалавек размаўляе, а папугай і беларус гамоняць (польск.).
52
Васіпь Стома
дык гэты панок спярша высоўваў у маленькае ваконца руку па грошы, а атрымаўшы іх, крычэў грамавым голасам:
— Ws^ystko w potqdku, nast^pny!'
Дык вось, злавіўшы ў люстэрка сонечны прамень, мы праз нейкі час наводзілі яго, стараючыся папасці якраз у ваконца. Калі ж у засягу промня аказваўся круглы, як месяц у поўню, твар ветэрынара, дык затрымоўвалі зайчыка на ім. Панок спярша маргаў вачыма і моршчыў нос, нібы ў яго ўляцела муха. I вельмі ж нас цешыла, калі, дагадаўшыся, у чым справа, ветэрынар не вытрымоўваў нашых зайчыкаў, выскакваў з будкі ды так хуценька, як толькі дазваляла яму ягоная 100кілаграмовая з гакам вага, пёрся да царкоўнай брамы ў надзеі адлавіць нас. Ад хуткага бегу з ягонага чырвонага і доўгага, як гурок, носа, спадала пенснэ” і целяпалася на шырокай чорнай стужцы па круглым жываце. Ён заўсёды спадзяваўся, што мы будзем уцякаць якраз праз браму. Але, прадбачыўшы гэтае, мы загадзя завязвалі гэтую браму дротам. Пабачыўшы, што ён не зможа хутка яе адчыніць, ён цяпер ужо на адмену пісклявым і дрыготкім голасам крычэў:
— Рoliicja!!!
He трэба дадаваць, што мы не чакалі, пакуль прыбудзе паліцыя, а як мага хутчэй пералазілі праз мур на бяспечны школьны панадворак і змешваліся з натоўпам дзяцей, якія гулялі на вялікім перапынку.
Карыстаючы з таго, што панок не мог прыйсці ў сябе яшчэ д