• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    га імя, а ўсе яе называлі Бляхарыхай, таму што яе муж быў бляхар і таксама даволі папулярны, асабліва сярод мясцовых гаспадынь, бо вельмі ўмела нітаваў чыгунчыкі, літаваў, а нават рабіў з усялякіх кавалкаў бляхі новыя вёдры, дайніцы ды іншае дамовае суддзё. Але ягоная папулярнасць выглядала даволі мізэрнай у параўнанні з жончынай. Бляхарыха, папершае, ведала ўсе мясцовыя плёткі і навіны, а падругое, лекавала ад розных хваробаў і немачаў усіх тых, хто не меў даверу да дактароў, аптэкаў ды шпіталяў або не меў на ўсё гэта
    ' Свой да свайго, па сваё (польск.).
    ' He купляй у габрэя (польск ).
    32
    Васіпь Стома
    грошай. Яна загаворвала розныя недамаганні: ад благога вока, ад уроку, ад перапуду, ад рожы, ад укусу вужакі і шматшмат ад чаго іншага. Таксама лекавала ўсе мажлівыя і немажлівыя хваробы, толькі што паводле яе тэрміналогіі яны называліся зусім інакш, чым іх называлі «гэтыя скуралупы дактары».
    Памятаю, што, будучы дзесяцігадовым хлапцом, я стаў сведкам, як яна лекавала маю цётку, якая, між іншым, усё жыццё скардзілася на мажлівыя і немажлівыя хваробы. Дык вось Бляхарыха, зрабіўшы адпаведны моўны ўступ, у якім зганіла ўсе гэтыя дакторскія штучкі, якія добрыя толькі да таго часу, пакуль хворы мае грошы, — прыступілада лекавання. Пашаптаўшы нешта сабе пад нос і папляваўшы на ўсе чатыры бакі, яна выняла з кішэні сваёй шырачэзнай спадніцы пляшачку з загаворанай вадой і загадала хворай папіць гэтай вады тры разы па тры глыткі, а пазней ізноў пачала нешта мармытаць сабе пад hoc. На заканчэнне лекавання Бляхарыха сказала:
    — Дык вось, галубка, я кажу табе чыстую праўду: ты калі не памрэш, то напэўна будзеш здаровая, хоць часамі, Бог яго ведае, людзі мучаюцца аж да смерці.
    He трэба хіба дадаваць, што гэты дыягназ спраўджаўся заўсёды ў 100 %.
    Бляхарыха лячыла ў першую чаргу гояў', бо сярод сваіх адзінаверцаў цешылася папулярнасцяй зусім з іншых прычынаў: у мясцовым кагале яна беззаменна выконвала вельмі важную функцыю — на ўсіх жыдоўскіх вяселлях грала ролю, як бы сказаць панашаму, галоўнай свацці, хоць яе абавязкі крыху розніліся ад ролі сваццяў на беларускіх вяселлях. Папершае, гэтая функцыя была платнай, а падругое, гэтая свацця не абавязкава павінна была належаць да радні маладых або нават быць запрошанай на вяселле як госць.
    Як ведама, паводле жыдоўскіх рэлігійных законаў, вянчанне заўсёды павінна было адбывацца на скрыжаванні дарог. Цяпер гэты звычай ужо не датрымоўваецца, але больш як паўвеку таму ніхто не мог нават і падумаць, каб яго зламаць. Дык вось
    Гой — пажыдоўску хрысд/ян/н (паводле публікацыі ў часопісе «Беларускі Сьвет», далсй: БС).
    Mae мястэчка
    33
    y Лужках гэтыя вянчанні заўсёды адбываліся каля сінагогі на Млынскай вуліцы, яна крыжавалася з Жынгелёвай вулкай, пераходзячы ў безыменны завулак, які вёў да жыдоўскае школы і банку. Пасля вянчання маладыя і вясельныя госці, папярэджваныя капэлай пад кіраўніцтвам успамінанага ўжо Бэйнуса, зазвычай пехатой адпраўляліся ў памяшканне, дзе павінна была адбывацца вясельная бяседа. Дык вось гэты парадны паход заўсёды агалаўляла Бляхарыха. Пад хуткую мелодыю, нешта на падабенства «полькі», яна вытанцоўвала са здзіўляльнай як на яе век жвавасцяй і спявала нейкія жыдоўскія прыпеўкі. Прыбыўшы на месца, яна даглядала, каб усе госці былі пасаджаныя на месцы, адпаведныя становішчам, якія тыя займалі ў іерархіі кагалу; у часе ж самой бяседы сачыла за агульным парадкам.
    Трэба сказаць, мелодыя, пад якую вытанцоўвала Бляхарыха, трывала ўвайшла ў рэпертуар мясцовых, а нават і крыху далейшых музыкаў пад назовам Бляхарышынай полькі.
    Апрача Воўкі, Янйі і Бляхарыхі, было і яшчэ некалькі на свой спосаб камічных людзей, якія, хоць і не жылі на Рынку, але вельмі часта іх можна было там спаткаць. Гэта ў першую чаргу Бэрка Шэрман, па мянушцы Беламорды, і Якуб Баравік (не быў сваяком Воўкі), якога паводле імя ягонага бацькі празвалі Дарахвеем, за што ён, між іншым, і не абражаўся, забываючыся, што ягонае праўдзівае імя Якуб. Далей ішлі дзве асобы, якія займалі пэўныя становішчы ў рэлігійным жыцці мястэчка, а менавіта: царкоўны вартаўнік Міхал Грыдзюшка, празваны дзеля свайго маленечкага ўзросту Міхалачкам, і касцельны закрыстыянін Адам Драгун — Адась.
    Беламорды
    Бэрка быў празваны Беламордым па прычыне сваёй белай як снег барады, якая насуперак усім жыдоўскім правілам была заўсёды старанна расчасаная і падстрыжаная аля Мікалай II. Іншае, чым ён адрозніваўся ад сваіх пабожных і адданых закону адзінаверцаў, — гэта тое, што ён ніколі не быў жанаты,
    34
    Васіль Стома
    што ў жыдоў лічыцца вялікім грэхам. Паводле іх законаў, кожны жыд, а ў першую чаргу асоба мужчынскага полу, павінен быў абавязкава жаніцца. Састарыцца і памерці нежанатым сцягвала на галаву «недаверка» апрача пакарання пасля смерці яшчэ і пэўныя абмежаванні пры жыцці. А вось Бэрка не хацеў жаніцца. Няможна сказаць, каб Бэрка не верыў або каб ён меў нейкую псіхічную адразу' да жанчын. Наадварот, у адпаведнай кампаніі ён любіў пагаварыць аб прыгожых жанчынах або дзяўчатах, але не жаніўся дый годзе. Гэта было тым больш дзіўным, што Бэрка нават пад старасць выглядаў даволі прыстойна. Асабліва ягоная, насуперак усім жыдоўскім звычкам, барада, якая была заўсёды чыстай і дакладна расчасанай — валасок да валаска. Няможна нават было і падумаць, што Бэрка не жэніцца па прычыне незаможнасці, бо падобна ў маладых гадох ён быў даволі салідным гандляром лесу, а таму меў адложаны ў маладосці пэўны капітал, які дазваляў яму жыць, нічога не робячы. Па гэтай прычынеён і займаўу сінагозе месца разам з выпівакамі Янцем і Бэйнусам.
    Калі ў яго пыталіся, чаму ён не жэніцца, то ён адказваў:
    — Каго я хачу, то яна мяне не хоча, а якая мяне хоча, дык па якога ж чорта яна мне?
    Бэрка, хоць і не ведаў нотаў, але як на самавука цудоўна граў на скрыпцы. Яму было даволі толькі добра ўслухацца ў якуюсь мелодыю, каб ён яе дакладна запамятаў і мог паўтарыць без памылак нават па пэўным часе. Апрача гэтага, ён мог на скрыпцы імітаваць галасы птушак, а нават жывёлы. У ягоных руках скрыпка спявала, як жаваранак або салавейка, каркала, як варона, кудахтала, як курыца або нават бляяла, як авечка, або брахала малым сабачанём.
    Бэрка ніколі не даваўся доўга сябе прасіць, каб штосьці заграў, і наагул ён граў ахвоча, але ніколі не даўжэй як 1520 хвілін, а пасля ніякія просьбы не маглі змусіць яго прадаўжаць гранне, калі ён ужо сказаў даволі. Таксама ён ніколі і нікому не граў за грошы, а Бэйнусавы намаганні, каб Бэрка ўступіў у ягоную капэлу, не мелі скутку.
    * Адраза — адпрэчанне, непрыманне; агіда.
    Mae мястэчка
    35
    Камічнай стараной Бэркі было тое, што ён вельмі любіў апавядаць розныя, ім жа самьім выдуманыя гісторыі, у якіх не было і крышкі праўдападобнасці, і крыўдзіўся, калі яму не верылі або перапынялі ягоныя апавяданні. Мне здаецца, Бэрка папросту хацеў быць дамарослым баронам Мюнхгаўзэнам, бо ён быў даволі начытаным і мог штосьці ведаць аб гэтым бароне. Але местачкоўцы не разумелі яго і збывалі гэта кпінамі. Для прыкладу вось адна з ягоных гісторыяў.
    — Аднаго разу я ішоў з Дварнова ў Юркава, — апавядаў Бэрка, — і мне прыйшлося пераходзіць возера па ценькім лёдзе, — хлусіў, як з нотаў, Бэрка. — Раптам лёд заламаўся, і я анынуўся па шыю ў вадзе. Колькі я ні крычэў: «Людны, ратуйце!» — ніхто не пачуў мяне. Тады я пайшоў у Казачкі і наняў за пяць злотых людзей, якія не толькі мяне выцягнулі, але ў дадатак яшчэ напаілі самагонкай, каб я добра разагрэўся.
    Трэбазазначыць, паміж вёскамі Дварнова18 і Юркава не было ніякага возера з тэй прычыны, што прадоўжанне дварноўскай вуліцы тварыла пачатак Юркава, і ніхто, апрача хіба ўласнікаў скрайніх хатаў, не ведаў, дзе пачынаецца другая, а канчаецца першая. А вёска Казачкі была ад іх адлеглая на чатырыпяць кіламетраў.
    Дарахвей
    Дарахвей мог бы смела быць аб’ектам доследаў для псіхіятраў і псіхолагаў: усё сваё жыццё ён стараўся паказаць сябе чалавекам няпоўнага розуму, хоць розуму і асабліва хітрасці ўяго было бадай ці не больш, як у тых, хто стараўся паказаць сябе вельмі разумным. Тайніцу, чаму ён удаваў з сябе дурнога, ён панёс з сабой у магілу. Што Дарахвей такім не быў, можна судзіць хоць бы з таго, што ён нядрэнна разбіраўся ўва ўсялякіх пытаннях, ведама ж, у граніцах зразумення простага, але, як кажуць людзі, бітага селяніна. Аднак зусім не пасялянску ён не толькі што не любіў, а папросту ненавідзеў усялякую працу і ўсялякімі хітрыкамі стараўся ад яе выкруціцца. Нягледзячы на скрайнюю беднасйь, ён ніколі нічога не прасіў, а таксама, калі яму хто
    36
    Васіпь Стома
    штосьці даў, не дзякаваў. Таксама ён хіба лепш памёр бы з голаду, чым адважыўся б штосьці ўкрасці. Хоць, што праўда, раз у жыцці ён украў... дый не абышто — каня! Атаксама некалькі тыдняў ён сумленна папрацаваў! Але гэта былі ў ягоным жыцці факты, як тэй казаў, выключныя, і аб іх я раскажу пазней.
    Высокага росту і атлетычна збудаваны, Дарахвей, нягледзячы на сталае недаяданне, быў чалавекам нязвыклай фізічнай сілы, але гэтай сілы ніколі не ўжыў у бойцы і ніколі нікога не ўдарыў, хоць страшэнна лаяўся і пагражаў, калі яго дражнілі. Ён ведаў, як кажуць расейцы, всю подноготную жыхароў амаль усёй гміны. Часам гэтыя веды сягалі аж да бацькоў і дзядоў. Таму ён заўсёды метка падпякаў усім, хто адважваўся дражніць яго. Калі жуягоўжо не хапалааргументаўсупроцьасабліва вытрывалых праціўнікаў, ён папросту заканчваў спрэчку сцверджаннем, што яны камуністыя. Цікава тое, што адразу ж пасля «освобожденйя»'9 ён замяніў гэты эпітэт на панскія падлізы.
    Хоць Дарахвей высцерагаўся працы як агню, усё ж такі ён меў пэўны занятак, і то можна сказаць сталы: у кірмашовыя дні і ў дні царкоўных і касцельных фэстаў ён лічыў сваім абавязкам наводзіць парадак на Рынку. Ужо з самага ранку ён насіўся па ўсіх яго кутках з важкай даўбешкай у руцэ, наводзячы парадак, г.зн. каб, прыехаўшы на кірмаш, сяляне стаўлялі свае вазы ў раўнюсенькія рады. Апрануты ў рызманы, з дзеравяшкамі на нагах заміж ботаў і чамусьці заўсёды ў падзёртай паліцыйнай шапцы з нейкімі бляшкамі заместажэлка, ён наводзіў панічны страх, найперш на жанчын, дый на мужчын, асабліва на тых, хто менш яго ведаў. Бо гора таму бедаку, чый воз высунуўся хоць бы на паўметра з раду. Размахваючы над галавой нейкай даўбешкай, падобнай да тых, якімі гаспадыні таўклі бульбу, Дарахвей налятаў на яго, як каршун на курыцу. Спярша, праўда, ён толькі страшэнна лаяўся, а калі гэта не памагала, вешаў сваю даўбешку на руку пры помачы якогась матуза і, схапіўшы за задок ваза, папіхаў яго ў адпаведным кірунку. Калі ж надараўся больш упарты конь, ён прыводзіў яго да паслухмянасці: хапаў каня за
    Ажэлак (ад польск. orzefek, памянш. ад orzet ‘арол’) — тут: кукарда (цэшка) з польскім гербам — белым арлом.
    Маё мястэчка
    37
    аброць, а другой даваў таўхялі пад бок, пакуль воз не апын