Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
пачаў рабіць экскурсіі на супрацьлеглы канец вуліцы — да Рынку. I гэтыя падарожжы я рабіў штодзённа, не зважаючы на застрашванні бабкі Крыстыны, што там мяне жыды4могуць злавіць на мацу5.
Маё мястэчка
11
Агульны выгляд. Галоўныя вуліцы
Што датычыць Рынку, то ён меў столькі асаблівасцяў, аб якіх я пастараюся расказацьабшырней, але крыху пазней; цяпержа я перайду да апісання агульнага выгляду майго мястэчка.
Вось жа яно называлася Лўжкі і ляжала амаль у цэнтры Дзісненскага павету, наўзвышшы, так што і якога б бокуда яго ні пад’язджаў, то трэба было падымацца ііа іару. 3 трох бакоў яго, нібы поясам, абвівала невялікая, алс месцамі даволі глыбокая і прыгожая рэчка Мнюта.
У самым цэнтры мястэчка, на Рынку, сіаяла даволі прыгожая, з зялёным дахам і агромным купалам царкна, быццам перабудаваная з вуніяцкай, але ніхто ііс нсдаў, як там было ў сапраўднасці6. На ўскраіне ж мястяіка шаходдіўся вялікі, прыгожы касцёл з высачэзнымі гатыпкімі всжамі і стромкім спадзістым дахам, пабудаваны продкамі ірафаў іілятэраў, маёнткі якіх Гарадзец, Фаб’янова і Ілоўка пяжалі ў ваколінах мястэчка. I былі ў Лужках таксама некалі.кі еінагогаў, польская і жыдоўская пачатковыя школы, жыдоўскі банк, паліцыя, суд, гміна’ і невялічкі, на якіх ложкаў 25, іііпіталь, зачынены польскімі ўладамі ў 1930х гадах. Апрача гпых установаў, у Лужках было болыв за 20 крамаў, р »сіаран ;■ wyszynkiem napojow alkoholowych", са тры піўныя і цуксрня Фукса, якога, між іншым, дражнілі мянушкай Што Маеш Нрадаць. Крамы былі пераважнажыдоўскія, ітолькітры ці чаіыры і іх належалі хрысціянам. Што праўда, у пачатку 1920 х іалоў была заснаваная кааператыва, якая чамусьці з рассйскай |мовы| называлася кооператйвная лавка, або карацей Kwmcpamue. Памятаю, нашая суседка Хайка Альтман, якая гапарылася тым, што нібы калісьці скончыла гімназію ў Шклове, — цвердзіла, што трэба гаварыць компратйв. Сяляне ж з суседніх вёсак чамусьці называлі яго праціўная лаўка. Вось гэтая праціўная лаўка, не праіснаваўшы і пару год, не вытрымала жыдоўскай канкурэнцыі і зачынілася. Праўда, некалькі год пазней была
Гміна — тут: гмінная (валасная) управа.
" 3 продажам алкаголю (польск.).
12
Васіль Стома
адчынена так званая спулдзельня', але яе пайшчыкамі ды пакупнікамі былі пераважна вайскоўцы з недалёка ад мястэчка пабудаваных нядаўна казармаў. Для нашых людзей не падыходзілі там ані цэны, ані асартымент тавараў.
Казармы былі пабудаваныя ў канцы 1920х гадоў для так званага КОП8. Гэта паправіла матэрыяльнае становішча местачкоўцаў, таму што цяпер яны мелі большы збыт на такія прадукты, як малако, масла, яйкі, гародніна, прадаючы ўсё гэта панюсям — жонкам афіцэраў і падафіцэраў. Таксама былі падняліся і заработкі для тых, хто меў коней, бо ўсё патрэбнае для казармаў дастаўлялася з адлеглай на 32 кіламетры чыгуначнай станйыі ў Глыбокім на конях. Апрача гэтага, розныя падафіцэры, а часамі і простыя жаўнеры патрабавалі фурманкі на чыгунку". Але ізноў жа польскае войска выдатна памагала ў паланізацыі мясцовага насельніцтва.
3 пабудаваннем казармаў пачаў мяняцца на лепшае і агульны выгляд мястэчка. Быў выбрукаваны Рынак і некаторыя вуліцы, дасюль не брукаваныя. Таксама паправілі брук на тых вуліцах, дзе ён ужо існаваў, але не быў папраўляны хіба ад стагоддзяў. Выйшаў таксама загад, каб кожны ўласнік дому ці пляцу палажыў перад сваёй уласнасцю ходнікі. 3 гэтымі ходнікамі было поўнае непаразуменне і шмат клопату. Ведама ж, не кожны меў сродкі, каб заліць іх цэментам, — гэта рабілі толькі багацейшыя. Бяднейшыя ж дык пераважна радзілі сабе ў такі спосаб'", што клалі прадоўжныя дзве жэрдкі і на іх набівалі папярэчныя дашчуркі — і ходнік гатовы. Аднак бяда, што цвікі, якімі былі прыбітыя дошкі, пад уплывам вільгаці, нягоды вельмі хутка пускалі, тады ходнікі выглядалі як клавішы растрэсенага піяніна. I гэта часамі адбівалася на нагах пешаходаў, тады няшчасны ўласнік падобнага ходніку меў непрыемнасці з паліцыяй.
Хутка пасля пабудовы казармаў граф Плятэр паставіў у належным да яго млыне электроўню“", так што местачкоўцы па
Спулдзельня (ад польск. spMzielnia ‘кааператыў’) — тут: кааператыўная крама.
Г. зн. мелі патрэбу ў фурманцы да чыгункі.
У такі спосаб — такім чынам, такім спосабам.
Электроўня — электрастанцыя.
Mae мястэчка
13
бачылі лямпачку Ілліча бадай ці не раней ад сваіх суродзічаў за ўсходняй мяжой.
Апрача ўспомненай рэчкі Мнюты, мястэчка мела і невялікае возера, якое местачкоўцы пяшчотна называлі азёркам. Асаблівасцяй гэтага возера было тое, віто падысці да яго можна было толькі з кароткага адрэзку бераіу, а рлпта кругом яго была бяздонная дрыгва. Аб ім хадзіла легенда (як, зрэшты, і аб шмат якіх азёрах на Беларусі), што на яго дне сгаіць затоплены касцёл. Людзі яшчэ казалі, што ніхто і ніколі не дастаў у азёрку дна. He буду гэтага ані пацвярджаць, ані запярэчваць, бо не прабаваў. Ведаю толькі, што ў азёрку была проці.ма карасёў і ўклеек, так што і колькігадовыя рыбакі, да якіх і я ў свой час іалічаўся, маглі спадзявацца на добры ўлоў, хоць розна бывала.
Паміж Лужкамі і графскім маёнткам Гаралзен знаходзіўся вялікі запушчаны парк Звярынец. Хоць Звярынец належаў да графа, але тэй ніколі не пратэставаў супронь і ло, што ў першую чаргу з яго карысталіся местачкоўцы. Асабліна людна там было вясной і пераважнаўнядзелі і святы, калі іакахаішя пары праходжваліся там, трымаючыся пад рукі. ІІа мясноваму гэта чамусьці называлася хадзіць за подручку. Часамі мясцовая пажарная ахова або якаясь іншая арганізацыя ладзіла іам маёўкі, і тады за ўступ у парк бралася аплата.
Рынак. Лужына
Як я ўжо ўспамінаў раней, найболып выдатнай часткай мястэчка быў Рынак, які знаходзіўся ў цэнтры мястэчка і на якім кожнага аўторка адбываліся кірмашы. На Рынак выходзілі пяць галаўнейшых вуліц мястэчка. Найболыпая з іх і, можна сказаць, цэнтральная — Дзісненская — з усходу; Гарманаўская — з поўначы; Касцельная (празваная чамусьці — і памойму незаслужана — Свіной) — з паўдзённага ўсходу; Млынская — з поўдня і, нарэшце, Маставая — можа, адна з найбольш утульных, бо ўся ў зелені дрэў, — з захаду.
Пры выхадзе на Рынак з Гарманаўскай вуліцы быў невялікі (якіх 100 на 150 метраў) пляцок, называны Конскім рынкам9.
14
Васіпь Стома
На ім у кірмашовыя дні адбываўся продаж жывёлы і таксама стаяў невялікі будынак пажарнай аховы — пажарная. Далей на ўсход ад Конскага рынку была царква, так што мур яе агароджы прытыкаўдаўсходняе стараны Конскага рынку. Магчыма, польскія ўлады і наўмысна ўлякавалі’ Конскі рынак пры царкве, каб хоць такім чынам дапячы схізматыкам10. Яшчэ далей за царквой аж да Дзісненскай вуліцы стаялі два будынкі пачатковай школы, так што лінія школа —царква —загародка Конскага рынку тварыла паўночны бок амаль квадратнай рынкавай плошчы, а далей пераходзіла ў Маставую вуліцу на захадзе і ў Дзісненскую на ўсходзе. На ўсходняй старане, г.зн. ад Дзісненскай аж да Касцельнай вуліцы, узвышаўся вялізарны буаынак мураванкі. Мураванка ў прошласці, відаць, была карчмой, аб чым сведчыла яе пабудова — з агромністай стадолай для фурманак, даволі вялікай залай і меншымі пакоямі для гасцей. У 1930я гады мураванку грунтоўна перабудаваў яе ўласнік — граф Плятэр. Пазней на яе партэры" змяшчаліся: суд, пастарунак (не без прычыны названы местачкоўцамі застаронкам), з паўдзясятка лепшых крамаў, даволі вялікая абутковая майстэрня Адамовіча, найлепшая ў мястэчку цырульня Пётры Храла і г.д., а на [другім] паверсе знаходзіліся некалькі памяшканняў, у якіх жылі местачковыя і графскія ўрадаўцы.
На паўдзённым канцы мураванкі пад кутом з паўдзённага ўсходу на рынак выходзіла Касцельная вуліца. Паўдзённы бок рынку, пачынаючы ад Касцельнай да Млынскай, і заходні ад Млынскай да Маставой быў забудаваны невялікімі дамкамі, у якіх, пераважна з фронту, былі крамы, а ад панадворкаў — кватэры ўласнікаў. Пасярод рынку яшчэ за мае памяці ўзвышалася вялізарная драўляная будыніна ў форме квадрата, дзе змяшчалася ажно 16 жыдоўскіх крамаў. У 1920 годзе гэтую будыніну, праходзячы праз мястэчка, спаліў без відавочнай на гэта прычыны 7ы полк польскае пяхоты. Пасярод жа рынку пры дарозе, якая перасякала яго па дыяганалі з Гарманаўскай
Улякаваць — размясціць.
' Партэр — першы паверх.
Mae мястэчка
15
на Касцельную вуліцу, стаяў вялікі крыж, абгароджаны даволі высокай зялезнай загародкай.
Млынская вуліца брала свой назоў іа была ча лужына!» — мог бы, напэўна, сказаць няСюжчык I оіаль, бяда толькі ўтым, што ён яе ніколі не бачыў. Так, гла была свосасаблівая лужына: як і Тумалёнкава вулка, яна нс нсрасыхала нават улетку, і ў ёй ад рання да вечара — аж да по іняй носені купаліся падсвінкі, што належалі бацьку маіх па інейіпых школьных сябровак, Рэні і Стасі Вершылоўскіх. А на глых купальшчыкаў з філасафічным спакоем прыглядаліся коіы ііппага жыхара рынку. Дый не абыякога сабе жыхара, але ведамага Воўкі (Уладзіміра) Баравіка. Ведамым быў ён яіпч і як пажарнік пад мянушкай ДруяГарыцьЗарываНаМарі і
Так, гэта была адмысловая лужына. Як глядісць на паверхню гэтай лужыны, выдавалася, што ў ёй нось нось заквокчуць жабы. Перасыхала яна толькі ў самую гарачую пару — недзе пад канец ліпеня, так што цэлую вясну і добрую палавіну лета з глыбіняў яе можна было пачуць, ну, калі не сапраўдны канйэрт, то прынамсі жаб’е крактанне.
Але галоўная яе вартасцьдля нас, наймаладзейшыхжыхароў мястэчка, выяўлялася позняй восенню або ранняй зімой, калі яе яшчэ не засыпала снегам і там мы рабілі коўзанку, якой бы не паўстыдаўся' і горад. Тады мы ўсёй школай бегалі туды
' Стыдацца — саромецца.
16
Вааль Стма
коўзацца на кожным перапынк