Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
сабе (а можа, яны яго намовілі — хто іхтам ведае!) яшчэ двух суполыіікаў — братоў Цябутаў, жыхароў недалёка паложанай вёскі, і іадумаў пачаць «лёгкія заработкі». На першы пачагак яны ўламіліся ў крамку беднай жыдовачкі Лэйкі Рапапорт, знбраўпіы адтуль паўбочкі селядцоў, паўскрынкі мыла, некалькі гНесяткоў запалак і г.д., адным словам, рэчы, на якія ў г>й час адчуваўся недахоп. Нягледзячы на безуладдзе, местачкоўны дружна ўзяліся шукаць злачынцаў. Тут жа быў заргані іаваны камітэт, які ўзяў справу ў свае рукі. У міжчасе неасцярожны Япня пачаў прадаваць селядцы, выменьваючы іх у болыпасці на яйкі. Калі азброеныя дубальтоўкай, да якой, праўдападобна, нс было патронаў, віламі і калом, папросту выламаным з плоту, камітэтчыкі з’явіліся да Янці, тэй, калоцячыся як асінавы ліст, прызнаўся ўва ўсім і выявіў імёны сваіх суполыіікаў. Тады сябры камітэту ўсё ў тым жа поўным азброенні арыштавалі праступніка і даставілі яго ў арыштанцкую, ці іііакш кутузку, якая знаходзілася пры воласці. Казалі, піто ў часе канвою не абышлося і без таўхялёў, тым больш што за імі праз усю дарогу бегла пацярпелая Лэйка, голасна прычытваючы, што Янця хацеў асіраціць яе дзетак.
Даставіўшы арыштаванага на месца прызначэння, камітэт у тым жа складзе і азброенні неадкладна падаўся ў вёску, дзе
' Дзссяток — тут: пакунак.
22
Васіль Стома
жылі Янцевы супольнікі. Але тут іх чакала нешанцаванне, бо маці заявіла, што яе сыны выехалі ў Полацак, а можа і далей куды, дзе яны цяпер сталіся «вялікімі людзьмі». Між іншым некалькі тыдняў пазней гэтыя «вялікія людзі» ўламаліся ў свіронак свайго суседа, забіраючы адтуль сала, кілбасы і пшаніцу. На гэты час у воласці ўжо засядаў прысланы з Расеі бальшавіцкі камісар, які прысудзіў бедакоў да смерці і сам жа выканаў прысуд — недалёка ад воласці, побач глыбоцкага шляху.
Але вернемся да Янці. Назаўтрае пасля арышту камітэт, дабраўшы сабе яшчэ некалькі больш паважных жыхароў мястэчка, прыступіў да суда над злодзеем. За нейкае паўгадзіны быў вынесены прысуд: даць Янцю 25 розгаў, ды ў дадатку ён павінен аплаціць Лэйцы страты.
Наступнага ранку вартаўнік валасной управы Грыдзюшка, а ў гэтым выпадку ён жа і выканаўца прысуду, вынес і паставіў на пляцы перад уваходам у воласць даўгі зэдлік і палажыў пры ім даволі тоўсты пук лазовых дубцоў. Кругом сабралася з паўсотні местачкоўцаў, цікавых паглядзець на экзекуцыю, ды таксама жонка засуджанага — Фэйга з дзецьмі. Хутка тыя ж самыя азброеныя камітэтчыкі прывялі Янцю. Двух маладзейшых і дужэйшых «прадстаўнікоў справядлівасці» палажылі яго на зэдаль і селі на яго шыю і ногі, папярэдне адкрыўшы частку цела, прызначаную да экзекуцыі. Наступна' адзін з сябраў суда прачытаў па складах прысуд ды таксама дадатак да яго аб тым, што следкаваць" за справядлівым выкананнем, г. зн. лічыць розгі, вызначаецца стары Ігнат Гірэй. Трэба зазначыць, Ігнат паходзіў са старой татарскай шляхты і, мо каб гэта падкрэсліць, казаў пасля кожных пару слоў жэ’".
Ігнат з павагай пакланіўся ўсім прысутным, пагасіў і выбіў аб ножку лаўкі сваю люльку ды, падняўшы палец угору, крыкнуў:
— Жэ добра краў, раз!
Такога самага веку, як і Ігнат, вартаўнік сцебануў без асаблівай на гэта ахвоты першы раз.
Наступна — далей, потым, пасля таго; наступным чынам.
Следкаваць — сачыць.
Жэ (польск. іе} — што (злучнік).
Маё мястэчка
23
— Жэ не ўмеў хаваць і мяняў селядцы на яйкі, два!
Грыдзюшка сцебануў крыху мацней, але гэта, здаецца, не зусім здаволіла Ігната, і дзеля гэтага ён, далічыўшы гэдак нешта да пяці, затрымаўся, ізноў падняўшы палец угору, злосна крыкнуў:
— Жэ я, пэўна, памыліўся! Жэ на круц>ыя\
Пачуўшы гэта, прысутныя тут Фэйга і янцяняты паднялі несамавіты гвалт, што аж вараннё на бярозах недалёкага гасцінца пачало пералятаць з дрэва на дрэва. Тады Ігнат выняў з кішэні хусцінку і, выцершы ёй hoc, а чамусым і вочы, ізноў падняў палец. Усе адразу супакоіліся.
— Жэ дзеткі малыя плачуць, пусціце ягодадому, і няхай з ім ягоны жыдоўскі Бог разбіраецца, бо наш I Іан 1 іус наюўна яму дараваў бы!
He трэба дадаваць, што ўсе жыхары мястэчка былі задаволеныя паваротам справы.
Нягледзячы на гэтую даволі непрыемную справу, местачкоўны хутка аб ёй забыліся, відаць што па прыроднай дабраце, якая ёсць у простых сялянскіх натурах. Забыліся іак, што праз некалькі год Янця ўдала вёў свае асноўныя і пабочныя іаняткі, а гэта таксама часамі ўяўляла пэўную цікавасш.
Мне яшчэ і сёння прыпамінаецца «цырулыія» Янні. Пачаў я яе наведваць, маючы гадоў 1415, у тым часе, Kiuii маці перастала стрыгчы маю галаву даволі тупымі нажпінамі, дапамагаючы сабе кавалкам грабяня. Часамі і пае «ўпрыгожанне» выглядала як бы ў дробненькія сходкі, але хто гам клапаціўся такімі драбніцамі! Аднак усё мае свой канец. Гак і прыйшоў час, калі маці сказала:
— Усё табе не ўладзіш, вось маеш 10 грошаў і ідзі да Янці!
Што праўда, у мястэчку былі яшчэ дзве сапраўдныя цырульні, адна Язэпа Галэцкага на Дзісненскай вуліцы, а другая Пётры Храла ў будынку мураванкі, але таму, што там цэны былі на палову вышэйшыя, такія «кавалеры», як я, былі сталымі кліентамі Янці.
На круцяля на мясцовай гаворцы азначала, што трэба ўсё пачынаць спачатку (заўв. аўт.).
24
Васіль Стома
3 усёй цырульні, ці, дакладней, абсталявання яе, найбольш вызначалася хіба шыльда. А шыльда гэтая была напраўду адмысловая. Яна не вісела на звыклым, прызначаным на гэта месцы — над дзвярыма цырульні, але стаяла на высокім ганку Янцевага дому, абапёртая аб сцяну. Гэта, напэўна, дзеля таго, што фактычна там ніякай цырульні не было. Усе ж аперацыі, звязаныя з упрыгожваннем гэтай брыдчэйшай, хоць і маладой паловы местачкоўцаў, Янця праводзіў у пакоі, які быў адначасна і кухняй, і памяшканнем, дзе спалі некалькі янцянят і куды часамі без асаблівых перашкодаў заходзілі куры і чорнабурая, з агромністымі рагамі каза.
Вось жа шыльда стаяла на ганку, абапертая аб сцяну. Ах, што гэта была за шыльда! Яна прыцягвала маю дзіцячую ўвагу, можа ,і не менш, чым знакамітая лужына. Я не перастаў захапляцца ёй нават і тады, калі вырас з таго веку, што маці стрыгла мяне пад нуль, а ўжо сам пачаў наведваць Янцеву ўстанову. Дзеля таго, што шыльда стаяла, яна мела памеры каля двух метраў увышыню і каля трох чацвёртых метра ўшырыню. На ёй быў намаляваны панок, захутаны з ног да галавы ў белую посцілку і з твару падобны ні то на Чарлі Чапліна, ні то на кагосьці з апошніх рускіх гасудароў, але на каго, ніяк не ўцямлю. Гэты панок сядзеў на высокім, падобным да дзіцячага, крэсле. Побач яго стаяў іншы, як дзве кроплі вады падобны з твару да першага, але чамусьці апрануты ў чорны фрак, з белай мушкай пад барадой і ў высачэзным капелюшы, які сягаўаж да верху шыльды. У руцэ ён трымаў нажніцы такой велічыні, што імі смела можна было падразаць зараснікі на запушчаных сенажацях. Правая рука панка (тая, у якой ён трымаў нажніцы) была нармальнай даўжыні, але левая чамусьці звісала амаль да каленяў. Пачынаючы ад шчок гэтага панка, на бакі разыходзіліся надпісы: «Стрйжка Волосов», а з другога боку лацінкай: «Strzyc і Golic»'. Гэты апошні мясцовыя жартаўнікі перакручвалі не вельмі далікатным чынам, але пакінем гэта на іх сумленні.
Звычайна кожны вечар Янця ўносіў гэтую шыльду ў сенцы, дзе заўсёды змяшчалася некалькі змеценых дзеркачоў,
’ Стрыгчы і галіць (польск.).
Маё мястэчка
25
старая лапата, а часамі ўхітралася заначаваць і каза. Я кажу ўхітралася, бо калі гэта заўважаў хтосьці з Янцевай сям’і або не дай Божа ён сам, тады на яе галаву сыпаліся страшныя праклёны, і яна з ганьбаю выганялася вон, нягледзячы на надвор’е. Але здараліся выпадкі, што Янця занядбоўваў свае абавязкі і шыльда заставалася навонкі. Здаралася гэта найчасцей у аўторкі, калі на Рынку адбываліся кірмашы і ягоныя кліенты і даўжнікі запрашалі яго на чаркудругую магарычу, ці, як у нас казалі, барышоў. Пасля гэтых барышоў Янця забываўся на свае абавязкі, а толькі спяваў дрыготкім, падобным на казіны, голасам «Кадап' я мел златыя горы» або «ХасБулат удалой». Звычайна на гэтых уступах песні і канчаліся, і ніхто ніколі не даведаўся, што б было, калі б Янця меў залатыя горы, або што сталася з тым загадкавым ХасБулатам. Скончыўшы свае вакальныя выступленні, ён пачынаў анекдоты пра папоў, ксяндзоў і рабінаў і апавядаў іх кожнаму, хто хацеў яго слухаць, да таго часу, пакуль Фэйга не патурыць яго дамоў.
У такіх выпадках шыльда вечарамі заставалася на ганку і ўрэшце пераходзіла ў карыстанне мясцовай дзятвы. Малыя самавольнікі спярша з урачыстымі спевамі насілі яе па Рынку і прылеглых вуліцах, а пасля ўлякоўвалі яе ўзусім неадпаведным месцы, напрыклад, у чыімсьці свінушніку або ў прыбіральні.
Цікава, што Фэйга не мела нічога супроць такіх адносінаў да мужавых «прыладаў вытворчасці» і назаўтра без вялікай злосці, але даволі зычным голасам выгалошвала:
— Цорт яго бяры, майго п’яніцу, няхай цяпер пасукае свая вівеска.
1 ўзапраўды, бедны Янця з самага ранку адпраўляўся на пошукі гэтай вівеска і, знайшоўшы яе, хіба з паўсотні разоў суліў «халера на іх галава» тым, што яе знеслі. Прывёўшы шыльду ў такісякі парадак, ён урачыста ставіў яе на належнае ёй месца.
Цяпер жа што да самога працэсу стрыжэння. Гэтая цырымонія адбывалася зазвычай у суботы вечарам пасля шабасу15 і ў нядзелі перад полуднем. Янця меў свае ўрадавыя"
Г.зн. когда б.
" Урадавы — тут: прыёмны.
26
Васіль Стома
гадзіны і ў іншыя дні тыдня, але найбольшы наплыў кліентаў бываў якраз у суботы і нядзелі. Я, між іншым, хадзіўда яго ў суботы. Янця ў ярмолцы на галаве, ці, як ён яе называў, шапачкес, і акрыты прасцірадлам у папярэчныя шэрыя і чорныя пасы, мармытаў сабе пад нос, ківаючыся ўзад і ўперад, свае пасляшабасовыя малітвы, час ад часу кідаючы ў бок зачакалых кліентаў рэплікі, напрыклад:
— Калі заўтра будзе добрая пагода, то ў панядзелак будзе добры кірмаш у Гарманавічах і, напэўна, людзі ўжо пачнуць жаць жыта.
Якія адносіны меў кірмаш у Гарманавічах да пачатку жніва, заставалася заўсёды загадкай. Як я пазней пераканаўся, гэтыя кароткія размоўкі рабіліся з мэтай даць кліентам нейкую забаву і скараціць ім час чакання.
Пасля заканчэння асноўных малітваў Янця, усё яшчэ нешта мармычучы, скідаў з сябе пасястую посцілку і шапачкес ды кі