• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    . Увайшоўшы ў спартовы азарт, мы часта не чулі званка, які абвяшчаў пачатак наступнай лекцыі, або і не звярталі на яго ўвагі, што выклікала нічым не пагамаваную злосць школьнага вартаўніка і прыбіральніка Іллі Гу..кі, па мянушцы Красівенькі. Тады Ілля насіўся за намі па цэлым Рынку з дзеркачом і пагрозамі:
    — Ужо ж вам дастанецца гасцінца ад пана кіроўніка!
    Трэба дадаць, што Ілля з прычыны нейкага недахопу ў горле гаварыў заўсёды ў нос, то ў яго заместа кірдўніка выходзіла кароўніка. Гэтае кароўніка прыводзіла нас заўсёды ў цялячае захапленне, і мы выбачалі Іллю і ягоную злосць, і дзяркач, і нават не дражнілі яго Красівенькім.
    У сярэдзіне 1920х гадоў гмінная адміністрайыя пад ціскам успамінанага ўжо КОП вырашыла нарэшце Рынак выбрукаваць. Тады прыйшоў канец і нашай лужыне. Неяк на прадвесні на Рынак пацягнуліся даўгія хвасты сялянскіх фурманак са жвірам і каменнем, а за імі прыйшлі і брукоўшчыкі, якія зрабілі з Рынку зусім прыгожы, раўнюсенькі пляц. Такі пляц, якому не стыдна было б аказацца ў Глыбокім ці Дзісне. Там, дзе была раней лужына, цяпер два разы на год стаялі афіцэры і розныя польскія паны і паўпанкі, прымаючы дэфіляду' войска, пажарнікаў, стшэльцаў11, ну і нас, школьнікаў, што тупацелі, як чарада авечак, каб неяк патрапіць ісці ў нагу пад такт «Брыгады»'2, якую рэзала мясцовая жыдоўская «капэля», якую пасля замянілі вайсковай аркестрай. Дэфіляды адбываліся на Дзень Канстытуцыі, 3 траўня, і Дзень Незалежнасці, 11 лістапада. Праўда што, нам падабаліся і дэфіляды, але без лужыны Рынак ужо быў зусім не тэй, да якога мы прывыклі.
    У хуткім часе Рынак ізноўзмяніўсваё аблічча, калі Пілсудскі, яшчэ за свайго жыцця, загадаў будаваць сабе помнікі. Такі помнік — даслоўна за пару дзён — вырас і на нашым Рынку13. Я ў тым часе ўжо настолькі вырас, што меў на думках больш паважныя справы, і выгляд Рынку быў для мяне ўжо другараднай справай, але наступныя па мне гадавікі хлапцоў і нават дзяўчат часта з сумам успаміналі стары рынак. Аднак па нейкім часе
    Дэфіляда — парад.
    Mae мястэчка
    17
    яны зрабілі адкрыццё, што прі>і ііомніку зусім добра можна праводзіць розныя гульні, а асабліва шбаўляцца «ў палачкустукалачку», тым болып што якраз сунроцв яго быў высокі — на якіх II —12 прыступак ганак мураванкі > таўшчэзнымі колькіметровымі калонамі. Дык д іеівара была амаль што задаволеная, бо мела кампенсацыю за іруйнаванне красы Рынку. Нават акрэсленне сабе падабралі, бо калі нс мелі чым заняцца, то казалі:
    — Пойдзем да Юзіка гуляць у палачку. (Імя Нілсудскага было Язэп).
    Ну, а цяпер варта прыгледзецца бліж ій па жыхароў І’ынку, дый не толькі тых, чые дамы стаялі напакол ян>, алс і да тых, хто, так сказаць, з’яўляўся неад’емі ай яго ча< ік.ій і ўрос у яго карэннямі.
    Воўкапажарнік
    Безумоўна, першым з іх быў пажаршк Воўка Ьаравік. Ягоная хаціна стаяла з паўдзённага боку Рынкл, якраі насупраць былой лужыны. Яна была ўся так пачарнспая ад с іарасці і пакрыўленая, што выдавалася цудам, як яна ш і.шалішіа на галовы сваіх гаспадароў. Яна, так сказань, увайшла ў мясцовую гісторыю і фальклор, бо аб ёй казалі, ііно ян.і памятала, «як пранцузы ішлі на Маскву», а калі хтосі.ні чуўся нядобра ці меў кіслую міну, дык у яго пыталі:
    — Чаго ты так скрывіўся, як нераўнуючы Воўкава хата?
    3 чаго жыў Воўка і дзве шмат за яго Іарэйшыя пезамужнія сястры, хіба назаўсёды застанецца неразіаданым. Ведама, што за ягонае пажарніцтва ніхто яму пе плаціў ані гроша, бо пажарнікі, як звыкла, за сваю службу звалыіяліся толькі ад так званага шарварку (працы пры ўтрыманні і направе дарогаў), і акрамя таго гміна выдавала ім раз на ўсё жыццё рагатыўкі^ і сінія мундзіры з чырвонымі кантамі. Гэтую ўніформу яны павінны былі надзяваць толькі на выпадак нейкіх парадаў ці ўрачыстасцяў. Аднак ніхто і ніколі не бачыў, каб Воўка штось рабіў ці быў чым заняты, але таксама ніхто не мог закінуць яму
    18
    Васіпь Стома
    нейкіх цёмных махінацыяў дзеля здабыцця кавалка хлеба, якімі часам грашылі іншыя жыхары мястэчка.
    Калі ягоныя сёстры хоць час ад часу поркаліся ў малюсенькім гародчыку за хатай, то Воўка ад рання да вечара, часам і нягледзячы на пагоду ці на пару года, нерухома стаяў, а радзей сядзеў перад сваім «палацам». На галаве яго нязменна красавалася рагатыўка з паламаным і пасчэпліваным дротам ды акаваным мядзянай бляшкай брыльком, якая спаўзала на вочы або, залежна ад фантазіі гаспадара, ссоўвалася на патыліцу. Недзе ў аколіцы вусаў заўсёды тырчэў прылеплены і даўно пагаслы недакурак.
    Наагул цяжка сабе ўявіць больш камічную постаць, чым Воўкапажарнік. He гаворачы ўжо аб ягонай рагатыўцы, якая ад штодзённага ўжывання (Воўка чамусьці не падпарадкоўваўся агульным правілам і не захоўваў яе толькі на ўрачыстасці) прыняла выгляд нейкага бясформеннага мяшка неакрэсленага колеру. Уся іншая вопратка чамусьці заўсёды была на ягоны рост завялікая і вісела на ім, як на калку.
    Сярод худаватага твару красаваўся даволі такі вялікіх памераў сінечырвоны hoc, а пад ім хоць і рэдкія, але даволі даўгаватыя, яркарыжыя вусы. Гэтыя вусы таксама заслугоўваюць, каб ім прысвяційь крыху больш увагі. Вось жа няведама чаму, але яны заўсёды былі чымсь намазаныя і закручаныя так, што адзін канец тырчэў уверх, як у нябожчыка Вільгельма II, а другі вісеў уніз, як у Чынгізхана ці ў найлепшым выпадку як у Тараса Бульбы. Некаторыя казалі, што канцы вусаў Воўкі змяняюць напрамак залежна ад пагоды. На нагах у Воўкі ў любую пару года былі заўсёды адны і тыя самыя боты з высокімі, за калена, халявамі і загнутымі, як у лыжах, насамі.
    Але затое ніхто не мог пазнаць Воўкі, калі дзесь у ваколіцы здараўся пажар. I адкуль толькі ў яго бралася рухавасць?! Пачырванеўшы ў твары і надуваючы шчокі, ён спярша што сілы дзьмухаў у сваю пажарніцкую трубку, а пасля не бег, але проста як на крылах ляцеў у кірунку пажарнай. У паважнейшых выпадках ён яшчэ паспяваў забегчы на царкоўную званіцу і ўдарыць на гвалт у званы. He трэба казаць, што, прыбыўшы
    Mae мястэчка
    19
    на месца пажару, Воўка не стаяў залажыўшы рукі, але выказваў вялікую актыўнасць, хоць бы нават і тым, што выдаваў безупынна загады, галоўным чынам тым, хто не належаў да пажарнай аховы.
    Яшчэ праз некалькі дзён насля пажару Воўка быў як бы зусім іншы чалавек. Ён ужо не стаяў на варце» каля свае хаціны, але нервова праходжваўся ў іал і ўнерад каля яе. Калі ж яго мінаў хтосьці з местачкоўнаў, ён. падбягаючы да таго і хітравата падміргваючы адным вокам, і таў іалавой кудысь убок і ўзбуджаным голасам пытаў:
    — Значыць, ты ўжо чуў, што сталася'
    1 калі тэй выяўляў ахвоту паслухаш., лык Воўка нельмі дакладна апавядаўаб пажары, адводзячы абс псмалую ролюўяго гашэнні; паўтараючы па некалькі раюў іыя ■ амыя моманты, ён за кожным разам уносіў у іх пэўныя імсіп.і Але праходзіла некалькі дзён, і Воўкава ўзбуджанасць праіызан.і аж да наступнага пажару.
    Як я ўжо ўспамінаў, Воўка меў мянушку Друя I *рі>ніі ЗарываНаМаргі, якая атручвалаяму сунакой агабпіва ўаўторкі, калі на Рынку адбываўся кірмаш і да мясповых падпіыванцаў яшчэ далучаліся вясковыя, якія таксама ведалі і ную мянушку. А ўзялася яна вось ад чаго. Неяк аднаіо ц мнаіа асенняга вечара дзесь у ваколіцы здарыўся вялікі пажар, іак што зарыва заняло палову неба. Тым часам Воўка сітакойна сгаяў на сваім месцы і не думаў трубіцьу сваю трубку. Калі нехіа івярнуўяму на гэта ўвагу, то ён адказаў:
    — Чаго ты крычыш? Гэта ж Друя гарыць, бачыш, зарыва проста на Маргі.
    Трэба зазначыць, што ад майго мястэчка да Друі па простай лініі былоякіх45 кіламетраў, ізноўжа вёска Маргі ляжалазусім у супрацьлеглым кірунку ад Друі. На друіі дзень аказалася, што да тла згарэла адлеглая на трычатыры кіламетры маленькая вёска. Такім чынам Воўка, так сказаць, не апраўдаў даверу і ў выніку атрымаў на ўсё жыццё мянушку.
    Іншай асаблівасцяй Воўкі было тое, што ён, не маючы ні голасу, ані трошачку музыкальнага слыху, праз доўгія гады
    20
    Васіпь Сюма
    «спяваў» у нашым царкоўным хоры, і то ў хоры, які славіуся бадай ці не на ўсю Дзісненшчыну. А справа выяснялася’ вельмі проста. Ягоныя старэйшыя сёстры Агата і Манька мелі даво.іі добрыя галасы ды неабыякую практыку і праз усё жыццё спявалі ў тым жа хоры. I вось аднаго прыгожагадня ім прыйшло ў галаву, што і Воўка мог бы быць харыстым". Сказана — зроблена. Але на першай спеўцы стары дзячок Лінкевіч, пачуўшы Воўкавы спевы, ухапіўся за галаву. Але тут Агата з Манькай паставіліся яршом:
    — Калі Воўкі не трэба, то і нас не трэба.
    Хоцькіняхоцькі стары Лінкевіч мусіў пагадзіцца, але са сваёй стараны паставіў умову, каб Воўка, не падаючы ніякага голасу, толькі разяваў рот. Так ён, бядак, і стаяў кожную багаслужбу, заўсёды з разяўленым ротам, і часам забываўся яго зачыніць, калі хор ужо даўно кончыў спяваць.
    Агата і Манька былі старымі дзеўкамі па гадоў 6065, аб якіх хадзіла шмат смешных гісторыяў, але дзеля таго, што гэтыя гісторыі ў першую чаргу апавядаў іншы выдатны жыхар Рынку, то ў першую чаргу раскажу аб ім.
    Янця
    Янкель Каплан, ці, як пяшчотна называлі яго местачкоўцы, Янця або нават Янцечка — гэта ў залежнасці ад таго, якое важнасці справу яны да яго мелі, — дык вось гэты Янця выконваў у мястэчку аж тры важныя функцыі. 1х можа б набралася і каля пяці, але апошнія не былі ўжо такімі важнымі. Дык вось, папершае, ён стрыг, а часамі нават і галіў даволі запушчаныя чупрыны і бароды местачкоўцаў; далей, шыў усялякага фасону шапкі, якіх (паводле ягоных собскіх слоў) цяжка было знайсці і ў Варшаве; у дадатку яшчэ і часаў воўну. Што праўда,
    ' Выясняцца — тлумачыцца.
    ” Шырока практыкаваная ў даваенным часе форма назоўнікаў з суфіксам іст/ыст на ўзор прыметнікаў: здольны харысты — здольныя харыстыя, знаёмы арганісты — знаёмыя арганістыя, спраўны кавалерысты — спраўныя кавалеры
    стыя.
    Mae мястэчка
    21
    гэтую апошнюю функцыю выконвала ў большасці ягоная жонка Фэйга і куча янцянят. Сам ён з’яўляўся ў прыбудоўцы, дзе стаялі машыны, толькі ў выпадку нейкай аварыі або канфлікту з кліентамі. Гэта былі ягоныя афіцыйныя функцыі. Што да неафіцыйных, то ён сватаваў не вельмі адважным кандыдатам на жанімства дзяўчат, а зноў жа дзяўчатам, якія заседжваліся ў дзеўках, падбіраў адпаведных хлапцоў. Таксама ён даваў грошы на працэнты і яшчэ... Некаторыя казалі, піто ў яго можна збыць усё набытае без ведама папярэдніх уласнікаў. Гэтае апошняе, можа, людзі і выдумлялі на яго. Хоць, што праўда, нешта там было ў часе слабоды — у канцы 1917 або ў пачатку 1918 года.
    У тым часе ў Лужках фактычна не было ніякай улады. Карыстаючыся з гэтай слабоды, Янця падабраў