• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     даўняй Рэчы Паспалітай 1,125 л (у іншых краінах кварта раўнялася іншым велічыням). Такім чынам, паўкварты тут — 0,35 або 0,56 л.
    63	Грамніца — свечка, пасвечаная на свята Грамніцаў, якую палілі, калі хтосьці паміраў (БС).
    64	Раўгеня — жытняя мука, запараная гарачай вадою ды пазней пастаўленая нанач у цёплую печ, з яе выраблялі квас (БС).
    Каментары
    285
    “Традыцыйна тытунь захоўвалі ў выдзеўбаным розе.
    “Чухнак — відаць, абуты ў чухны ‘вераўчаныя або лазовыя лапці’.
    67Лучайка — вёска ў цяперашнім Глыбоцкім раёне.
    68 Шаркаўшчына — мястэчка Дзісенскага павету, сёння гарадскі пасёлак, раённы цэнтр у Віцебскай вобласці.
    6,Шарашэўка — гутарковы назоў прадукцыі гарадзенскае тытунёвае фабрыкі Шарашэўскага.
    70Фаска — малы бандарскі выраб для захоўвання харчоў; бочачка, кубелец, барылка.
    71 Развалкі — кшталт саняў.
    72Сотка — восьмая частка кварты, інакш — найменшая мера гарэлкі, якую можна было купіць у пляшцы (БС).
    п «Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej» — асноўны перыядычны зборнік прававых актаў Польшчы.
    74	У найбуйнейшым зборы беларускай парэміялогіі ў межах серыі «Беларуская народнай творчасць» фіксуецца прыказка: «На грэшнага Макара і шышкі валяцца» (Прыказкі і прымаўкі. Кн. 1. Мн., 1976. С. 454. № 2083). Улічваючы, што на Макараў дзень (1 лютага) у каталікоў прыпадаў Ігнат, не выключана, што існаваў варыянт прыказкі і пра Ігната.
    75	СлавойСкладкоўскі — прэм’ерміністр польскага ўраду, ведамы са сваіх бязглуздых, прасцяцкіх і прымітыўных распараджэнняў (БС). Маецца на ўвазе Фэліц’ян Славай Складкоўскі (Felicjan Stawoj Sk/adkowski, 1885—1962), польскі палітык, апошні прэм’ерміністр у міжваеннай Польшчы, вядомы сваім клопатам пра санітарны стан сялянскага жытла.
    76	Паводле адной з пастановаў Ф. Складкоўскага, пры кожнай сялянскай хаце мусіла быць дзейная прыбіральня, што прымусіла сялянаў ставіць у дварах адпаведныя пабудовы, якія пачалі называць славойкі.
    77	«Беларуская крыніца» (да 1925 г. і пасля 19.11.1939 г. — «Крыніца») — штотыднёвая газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,
    286	Каментары
    выходзіла ў 1917— 1940 гг., у тым ліку ў 1919—1940 гг. — у Вільні (з перапынкам у 1937—1939 гг.).
    78Тэрцыяркі — свецкія законніцы (манашкі) — адрозніваюцца ад законніц тым, што не жывуць у кляштары і не прымаюць шлюбаў (прысяганняў).
    79	Ссыпка — пэўная колькасць збожжа, бульбы і гародніны, а таксама сена для каровы, што давалі дзеці старым бацьком, якія жылі асобна (заўв. аўт.).
    80	Г. зн. не вельмі залежала ад матэрыяльнага падтрымання з боку сыноў.
    81	Клёцкі з душамі — надзяваныя клёцкі, часцей мясам.
    “Маецца на ўвазе грашовая рэформа 1924 г., у выніку якой польская марка была заменена на злоты, «прывязаны» да золата.
    ”Язэп Гармановіч (Германовіч, Гэрмановіч, 1890—1978), вядомы беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, літаратар (псеўданім Вінцук Адважны), вязень ГУЛАГу.
    84	У ННП населенага пункту зтакою назваю няма. Сярод страчаных згадваецца хутар Кузьмічоў у сённяшнім Чашніцкім раёне. Што ад астатніх вёсак, названых у гэтым абзайы, то ўсе яны існуюць і цяпер.
    85	«Запарожац за Дунаем* — першая ўкраінская опера аўтарства Сэмэна ГулакАртэмоўскага, упершыню пастаўленая ў 1863 г.
    86	Верагодна, маецца на ўвазе класічная ўкраінская опера «Наталка Палтаўка» Мыколы Лысэнко, напісаная паводле аднайменнай п’есы Івана Катлярэўскага і ўпершыню пастаўленая ў 1889 г.
    87	Грэта Гарбо (Greta Garbo, 1905—1990), шведская і амерыканская акторка, зрабілася папулярнаю ў 1920я гг.
    88	Маюцца на ўвазе масавыя вывазы рэпрэсаваных на Усход.
    ’’Котлас — горад на Поўначы, у Архангельскай вобласці Расеі.
    ”Трэфныя стравы, трэфнае — тое ж, што некашэрнае, забароненае для спажывання юдэйскай рэлігіяй, напр., свініна, зайчацінады інш.
    Каментары
    287
    91 Кніга а. Я. Германовіча «Кітай—Сібір—Масква» ўпершыню пабачыла свет у Мюнхене ў 1962 г., пасля таго выходзіла ў перакладзе на шэсць еўрапейскіх моваў.
    92Станіслаў БулакБалаховіч (1883—1940), беларускі вайсковы дзеяч, генерал.
    ’’Двуйка (ад польск dwojka ‘двойка’) — гутарковая назва Другога аддзелу Генеральнага штабу польскага войска, які займаўся выведкаю, контрвыведкаю, а таксама выконваў функцыі палітычнай паліцыі.
    94	Першыя ўгодкі смерці Ю. Пілсудскага былі 12 траўня 1936 г.
    ’’Плютановы (ад польск. p/u/onowy) — кіраўнік плютону (узводу).
    *Айцец Янка Кушнер (1908—1943), праваслаўны святар, удзельнік беларускага хрысціянскага і грамадскага руху.
    97	Кныр — самец хатняй свінні.
    98	У часе нямецкай акупацыі а. Я. Кушнер служыў настаяцелем АляксандраНеўскай праваслаўнай царквы на Вайсковых могілках у Менску, быў сябрам Мітрапалітальнай управы Беларускай праваслаўнай царквы (1942—1943), браў удзел у працы перадсаборнай праваслаўнай камісіі ды Усебеларускага царкоўнага сабору ў Менску ў 1942 г., на якім абвесцілі аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы. Падарваўся на міне 5 ліпеня 1943 г.
    ”У ННП фіксуюцца вёскі Уліна 1 і Уліна 2.
    І00Лапоціны — дзень, калі хтосьці калоў свінню, а пазней, спрасіўшы [запрасіўшы] суседзяў, частаваў іх смажанінай ды гарэлкай (заўв. аўт.).
    101	Лапсардак — вузкая і доўгая аж за калені жыдоўская адзежына (заўв. аўт.)
    '“Кампанія (ад польск. kompania) — адзінка Войска Польскага, адпаведная роце.
    І03	Гімн «Коль славен» лічыўся гімнам расейскай эміграцыі.
    104	Марская і каланіяльная ліга (Liga Morska і Kolonialna) — польская грамадская арганізацыя, створаная ў 1930 г. на грунце Марской
    288
    Каментары
    і рачной лігі. У праграму новай арганізацыі быў унесены пункт пра неабходнасць стварэння Польшчаю калоніяў. Практычная дзейнасць арганізацыі выяўлялася ў набыцці земляў пад асадніцтва ў Бразіліі, Перу, Ліберыі. 3 ініцыятывы лігі польскі ўрад звяртаўся да Францыі з патрабаваннем перадань Польшчы Мадагаскар, да Партугаліі — аддаць Мазамбік.
    І	05Ліга Нацыяў — міжнародная арганізацыя (1919—1946 гг.), займалася каардынацыяй намаганняў розных краінаў дзеля захавання міру, стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ды інш.; прататып ААН.
    '°'’Адной з найважнейшых задачаў Марской і каланіяльнай лігі была папулярызацыя марской тэматыкі ў грамадстве, што ажыццяўлялася праз выданне перыёдыкаў, правядзенне багаслужбаў, дэманстрацыю кінастужак, ладжанне адмысловых акцыяў.
    І	07У ННП фігуруе страчаная в. Багданова Ушацкага раёну.
    108	Гэтая сістэма ў аграноміі называецца трохпоме.
    "” Кацык — пачаткова; правадыр індзейскага племені, галава роду; у пераносным значэнні — начальніксамадур.
    "“Юхтовы — зроблены з юхту — гатунку тоўстай, трывалай, адмысловым чынам апрацаванай скуры.
    111	Шкляная папера — шліфавальная папера са слоем тоўчанага шкла; шурпак.
    "2Багатыркі — маленькія, пушыстыя, яснажоўтаружовага колеру, раслі на пясчаных узгор’ях; прынесеныя ў хату, па пэўным часе расцвіталі без вады; з іх на купалле дзяўчаты варажылі аб будучым замустве (заўв. аўт.). Дзьмухаўцы; паказальна, што ў некаторых мясцовасцях гэтую краску называюць купалкі.
    "’Шуло —тоўстыдраўляны слуп, наякім вешалася брама ці вялікія вароты (заўв. аўт.).
    114	У сапраўднасці жаўтачкаю называецца сімптом шэрагу хваробаў, у т. л. розных гепатытаў.
    115	«Акоцімскае» (польск. Okocimskie) — папулярная марка польскага піва.
    Каментары
    289
    "6Словы з савецкае песні «Москва майская»: «Кнпучая, Могучая, Някем не победнмая, Страна моя, Москва моя, Ты самая любнмая!»
    "’Словы з савецкае песні «Есля завтра война».
    "8Трыхіны — паразіты сысуноў, выклікаюць цяжкую хваробу — трыхіноз.
    "’Кацап — зняважлівае найменнерасейцаў або наагул праваслаўных.
    120	Камасацыя — скасаванне цераспалосіцы, звядзенне палосаў у адно месца; гэты працэс суправаджаўся хутарызацыяй.
    121	Няўжыткі — няўдобіца, зямля, не прыдатная для гаспадарчае дзейнасці.
    І22П’яніцы — ягады буякі.
    123	Згадка пра паплечніка Кастуся Каліноўскага — Вітаўта Парафіяновіча, які пасля арышту расейскімі жандарамі выдаў на допыце месцазнаходжанне кіраўніка паўстання.
    124	Відаць, алюзія на брашурку адыёзнага савецкага гісторыка Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), якая выйшла ў серыі «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Як і самая газета, кніжкі гэтае серыі рассылаліся эмігрантам бясплатна і былі закліканыя, з аднаго боку, прапагандаваць «поспехі Савецкай Беларусі ў Саюзе рэспубліксясцёр», з другога — «развенчваць падрыўную дзейнасць беларускіх буржуазных нацыяналістаў» і вырываць з іхных «драпежных кіпцюроў» даверлівых эмігрантаў.
    125	Генеральная губерня — тая частка міжваеннае Польшчы, якая ў выніку нямецкасавецкага падзелу ў верасні 1939 г. засталася акупаваная фашыстамі, аднак не ўвайшла ў Райх.
    126	Да апошняга часу афіцыйная форма пабеларуску была Міё'ры. У ННП замацаваная форма Мёры, расейская форма паранейшаму застаецца Мйоры.
    Змест
    Лявон Юрэвіч. Прадмова.............................5
    Зміцер Саўка. Слова моўнага рэдактара..............8
    МАЁ МЯСТЭЧКА.......................................9
    АБРАДЫ I ЗВЫЧАІ ДЗІСНЕНШЧЫНЫ.....................229
    Натаяяя Гардзіенка. Пра чалавека, што прышываў
    гузік Эйнштэйну (Васіль Стома ва ўспамінах стрыечнага брата)... 275
    Каментары........................................279
    Л ітаратурнамастацкае выданне
    Стома Васіль
    МАЁ МЯСТЭЧКА
    Адказны за выпуск М. Шыбко Вёрстка В. Нога КарэктарЛ. Талапіла
    Падпісана ўдрук 03.02.2014. Фармат 70* 100 1/32. Папера афсетная.
    Афсетны друк. Ум. друк. арк. 12,03. Ул.выд. арк. 13,73. Наклад 300 асобн. Заказ 2380.
    Выдавецтва ТАА «Лімарыус». Л В № 02330/0003920 ад 16.03.2009.
    Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 29, 220138, г. Мінск.
    Надрукавана ў друкарні ТДА «НоваПрынт». ЛП № 02330/0552786 ад 25.02.2009.
    Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п 10, 220138, г. Мінск.
    Стома, Васіль
    С 81 Маё мястэчка / Васіль Стома; прадм. Лявон Юрэвіч; рыхт. тэксту і моўная рэд. Зміцер Саўка; камент. Зміцер Саўка і Наталля Гардзіенка. — Мінск: Лімарыус, 2014. — 292 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).
    ISBN 9789856968368.
    Упершыню выдадзеныя ў поўным варыянцс ўспаміны эміграцыйнага дзеяча Васіля Стомы (19111992) «Маё мястэчка» адлюстроўваюць непаўторны свет заходнебеларускага мястэчка Лужкі, дзе прайшло дзяцінства аўтара.
    Маляўнічы, поўны дэталяў і гумару аповед пра вуліцы, будынкі, жыхароў, звычаі местачкоўцаў будзе цікавы не толькі навукоўцам. але і аматарам прыгож