Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
аўся 20 ліпеня, хоць і не кожнае лета, бо гэта ў першую чаргу залежала ад пагоды, але гэты дзень афіцыяльна лічыўся пачаткам жніва азімых — жыта і пшаніцы, а гэтым самым — і насіленне’ пільніцы,якая пачыналася ад Пятра. На Іллю лічылася добрай прыметай, калі на другі дзень пасля свята ўжо была магчымасць пачынаць жніво і касьбу сенажацяў, паложаных упрытык з жытнімі і пшанічнымі палеткамі. Апошняе рабілася больш з практычных, чым са звычаёвых мэтаў, таму што на іржышча зазвычай выганялі неадкладна жывёлу, а перашкодай была б зараз жа за мяжой сенажаць.
Дзень святога Іллі лічыўся таксама і канцом купання, бо было павер’е, што ў першую ж пасля свята навальніцу з перунамі прарок Ілля кідае кавалкамі лёду ў нячысцікаў, якія вылазяць з пекла, каб шкодзіць добрым людзям. Таму і не дзіва, што некаторыя з гэтых лядзінак трапляюць у рэкі і азёры ды пасля гэтага вада ў іх астывае. Дзеля гэтага старэйшыя перасцерагалі дзяцей і моладзь, каб не купаліся ў гэтай ахалоджанай вадзе. Моладзь, аднак, купалася аж да самых сапраўдных халадоў.
3 днём святога Іллі была звязана таксама і прыкмета, якая надзіва часамі спраўджалася: «Прыйдзе Ілля — наробіць гнілля». I праўда, часамі задажджыцца — і на некалькі дзён.
СПАСА
Спас святкаваўся 6 жніўня. На гэтае святаў цэрквах пасвячалі садавіну. Ад гэтага дня таксама пачыналі сяляне прадаваць на рынках яблыкі, грушы ды іншую садавіну, бо да гэтага дня яна лічылася недаспелай.
ПРАЧЫСТАЯ СПАЖА (РАСТВО БОЖАЕ МАЦІ)
Гэтае свята святкавалася 1 жніўня. У гэты дзень быў звычай пасвячаць у царкве жыта з першага сёлетняга ўмалоту, каб пазней пры сеянні ўсыпаць яго па шчопатцы ў кожную сеялку (сяўню).
Насіленне — узмацненне.
264
Васіль Стома
ДЗЯДЫ (ПАМІНКІ, АСЯНІНЫ)
Дзяды прыпадалі на 24 кастрычніка і фактычна не былі святам у поўным значэнні гэтага слова, а толькі прысвячаліся памяці памерлых.
Пасля жалобнай Багаслужбы ў царкве, прысвечанай памяці продкаў, амаль кожная сям’я гатавала адмысловую шчодрую вячэру ў гонар продкаў — дзядоў. Для гэтай вячэры, апрача звыклых, смачна прыгатаваных страваў, пяклі яшчэ два або і больш караваіпірагі, якія перад вячэраю клаліся на высунуты на сярэдзіну хаты стол, абстаўлены лавамі ды ўслончыкамі. Прыдавалася ўвага, каб месца за сталом было больш, чым людзей у хаце: верылі, што на гэтых месцах пасядуць памерлыя сваякі. Калі на стале стаялі ўжо ўсе стравы, бацька і маці сядалі па абодвух канцох стала, якраз супраць караваяў. Побач іх сядалі і іншыя сямейнікі, прычым сыны ці асобы мужчынскага полу сядалі па боку бацькі, а жаночага — па боку маці. Памаліўшыся за нябожчыкаў, бацька пытаў маці:
— Бабка, ці ты бачыш мяне?
Тая ж павінна была адказаць:
— He, не бачу, — а праз хвіліну дадаць: — Такія вялікія караваі, што нічагусенькі за імі не відаць.
Тады бацька ізноў казаў:
— Дай Божа, каб налета былі яшчэ большыя.
3 абходам' ДзядоўАсянін звязана таксама некалькі прыгаворак і жартаў. Напрыклад, калі ў кагосьці чагосьці не хапае ці яму нешта не ўдаецца, дык іншыя, хочучы яго пацешыць, кажуць:
— Ты, братка, не бядуй, бо ў жыцці ўсяк бывае, і не заўсёды, як на Дзяды.
Або малы сын пытае ў бацькі:
— Тата, калі тое свята, што жыватамі стол адпіхаюць?
Або жарт пра падарожнага жыда, які, ездзячы ад вёскі да вёскі, мяняў усякую драбязу на вясковыя прадукты. Перад Дзядамі яго застала ноч далёка ад дому, і ён папрасіўся ў селяніна пераначаваць. Той, ведама, дазволіў. I хоць жыд упіраўся, каб спаць на возе пад паветкай, аднак яго прымусілі ісці
* Абход — адзначэнне.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
265
ў хату. Калі ўжо ўсё было гатова да вячэры, запрасілі і яго. Ён станоўча адмаўляўся, падаючы прычыну, што ён не можа паводле закону Майсея есці трэфных страваў. Тады гаспадыня хуценька адварыла яек укрутую, паставіла перад ім вялікі кубак малака і палажыла сыр, масла ды непачаты бохан хлеба.
Жыд хацянехаця быў змушаны есці так доўга, як усе іншыя. Назаўтра, выязджаючы ўдалейшае падарожжа, ён пытае гаспадара:
— Слухай, Антось, якое гэта свята было ў вас учора?
— Дзяды, — адказвае той.
— Ну, а колькі іх было, тых дзядоў? — цікавіцца жыд.
— А вось пачакай, палічу: мой бацька — раз, жончын бацька — два... — а далей пачынае лічыць на пальцах: — Якуб, Сымон, Янка, Пракоп, Хведар, Максім, Прахор — здаецца, дзевяць, — кажа ён.
— Уй, мамалэ! — кажа жыд. — Коб ясцэ адзін дзед, ток напэўна затохся б увесь свет...
Хутка пасля Дзядоў наступала Піліпаўка — Калядны пост. У міжчасе было яшчэ некалькі святаў, але з імі не было ніякіх асаблівых абрадаў і звычаяў.
3 надыходам Калядаў пачынаўся новы цыкл святкаванняў і абрадаў.
Раздзел II
Абрады сямейнага характару
НАРАДЗІНЫ
Да цяжарнай жанчыны ўся сям’я і суседзі ды прыяцелі адносіліся з пашанай; у большых сем’ях кожны стараўся ёй дапамагчы і заступіць’ у цяжкой сялянскай працы. Калі ж надыходзіла ейная пара радзіць, дык усе сямейнікі стараліся знайсці сабе занятак навонкі, а ў хаце заставаліся толькі старыя і часамі муж, які выконваў абавязкі пасыльнага. Па дапамогу да акушэркі звярталіся вельмі рэдка, дый, праўду сказаўшы,
' Заступіць — тут: замяніць, падмяніць.
266
Васіпь Стома
акушэрак было вельмі мала: у некаторых месцах прафесійна вышкаленых акушэрак было ўсяго адна або дзве на воласць. Часамі клікалідоктара, але гэтаздаралася, калі роды былі вельмі цяжкія або здараўся нейкі нешчаслівы выпадак. Да радзіхі папросту клікалі бабу — старэйшую жанчыну, якая зналася на гэтых справах, умела бабіць дзяцей. А ў кожнай мясцовасці было іх заўсёды некалькі — лепшых і горшых. Паслей, на хрэсьбінах, бабы займалі таксама адпаведнае ганаровае месца.
Некалькі дзён пасля нарадзінаў сваячкі, суседкі ды прыяцелькі радзіхі ішлі да яе ў адведкі; яны прыносілі падарункі, а іх за гэта частавалі. Звыкла адведнікі збіраліся ў грамадкі па некалькі жанчын, але ніколі не заседжваліся доўга. Незамужнія дзяўчаты — сяброўкі радзіхі — прыходзілі ў адзіночку і нібы ўкрадкам прыносілі скрамнейшыя падарункі. Мужчыны ў адведкі не хадзілі, але некаторыя, ведаючы, што ў таварыстве маладзіц змогуць выпіць чарку, часамі спакушаліся на гэта, затое пазней шкадавалі свайго неразважнага кроку, бо сябры пыталі іх, ці ім давялося аблізаць пуп, або абзывалі іх пупалізамі. У часе адведак ад пачатку і да канца прысутнічала баба, пазней яна з бацькам дзіцяці запрашала на хрэсьбіны.
ХРЭСЬБІНЫ
3 хрэсьбінамі доўга не цягнулі, бо лічылася вялікім грэхам для бацькоў і наагул радні, калі б, не дай Бог, дзіця памерла нехрышчоным.У некаторыхмесцах існаваўнаватзвычай, пераняты ад каталікоў, што ў наглых выпадках з прычыны адсутнасці святара дзіця хрысцілі адвады. Такое хрышчэнне мог выканаць кожны мужчына — хрысціянін з добрымі паводзінамі. У гэтым выпадку абрад хрышчэння мог выканаць бацька, дзед ці нават малодшы брат.
Запрашаліся на хрэсьбіны толькі тыя сем’і, зякіх хтосьці быў у адведках; большасць, аднак, ішла без запросінаў. У хрэсьбінах не бралі ўдзелу нежанатыя і незамужнія, хіба што яны былі хроснымі бацькамі. На хрэсьбіны звыкла запрашаў бацька нованароджанага ў таварыстве бабы; прыйшоўшы ў хату, запрашальнікі хутка віталіся і гаварылі:
Абрады і звычаі Дзісненшчыны 267
— Просім на хрэсьбіны. Прыязджайце, прыхадзіце, падарункі прынасіце, але дзяцей не бярыце, лепш пад печ пасадзіце і ступай закаціце!
Пачуўшы адказ, яны хуценька выходзілі; прычынай такой спешкі было тое, што калі запрашальнікі на хрэсьбіны спяшаюцца, то і хрэснік будзе хуткі да ўсялякай працы. Запрашальнікаў ніколі не частавалі. Хрэсьбіны назначаліся на нядзелю або іншае свята, але ніколі не на першы дзень Вялікадня або Калядаў і не на дзень, калі паміналіся памерлыя. Кумы — хросныя бацькі — бралі малое ды ехалі або ішлі з ім у царкву. 3 імі мог ехаць таксама і хтосьці з радні, але ніколі бацькі. Імя для малога выбіралі загадзя, але бывала, што святар сам даваў каляндарнае імя.
Ідучы на хрэсьбіны, жанчыны неслі невялічкія падарункі для радзіхі і нованароджанага, а таксама па вялікай місе пшанічных бліноў, падсмажаных на масле ды густа пасыпаных цукрам. Баба ж са свайго боку пякла на яйках і масле падсушаныя салодкія цестачкі, называныя чамусьці бабінай кашай. У часе бяседы маглі спяваць, але не маглі танцаваць.
СВАТАЎСТВО
Калі маладыя былі закаханыя ў большай ці меншай меры і калі не было выразных запярэчанняў з боку бацькоў або іншых перашкодаў, дык дзяцюк павінен быў ісціўсваты. Хлапец ішоў у сваты, запрасіўшы сабе да таварыства старэйшага векам сваяка ці наагул прыяцеля. За свата бралі асобу не дурную, таксама не выпіваку і такога, што «ў кішэню па слова не лезе»; сват мусіў быць або жанатым, або ўдаўцом. Гэтая ўмова сурова перасцерагалася*, бо людзі верылі, што нежанаты сват прыносіць няшчасце. У палякаў нават прымаўка была: «Jak swiat s'wiatem, піе by/ kawaler swatem»"'.
У сваты ішлі або ехалі звычайна ў суботу, і бацькі маладой зазвычай рабілі выгляд, што для іх гэта з’яўляецца неспадзеўкай, хоць часцей ведалі аб гэтым ужо некалькі дзён наперад. Сваты
' Перасцерагацца — тут: выконвацца, захоўвацца.
” Колькі існуе свет, не быў нежанаты сватам.
268
Васіпь Стома
адразу ў хату да дзяўчыны не заходзілі — тапталіся па панадворку, голасна гаворачы, каб іх у хаце чулі. Вяселлі найчасцей адбываліся ў мясаед — зімой, дык сваты часамі тупалі па ганку, нібы абтрасаючы з абутку снег. Гаспадар таксама не адразу выходзіў на іх спатканне, а выйшаўшы, звычайна заводзіў гутарку пра надвор’е або аб чымсь іншым і толькі паслей пытаў, што ім трэба. Адказ даваў сват, але не проста, а загадкава ў прыгаворкавым стылі, як прыкладам:
— Мы вось зза мора таргаўцы, падарожныя ды заможныя. За морам вось жывучы і ўсялякіх людзей спатыкаючы, дачулісядаведаліся, што ў вас ёсць тавар на продаж. Дык, можа, у вас з намі выйшаў бы нейкі гандаль?
Або:
— Настаў зімовы час — якдля вас, такідля нас. Ведама, што зімой усе звярыну страляюць, сваю долю папраўляюць. Дык вось і наш малады стралецудалец хоча ўпаляваць вавёрачку ці ліскухітровачку. Дык, можа, вы са сваёй ласкі нам дапаможаце і сцежкударожку да яе пакажаце?
Нават і ўтым выпадку, калі сваты былі і недаспадобы, іхусё роўна запрашалі ў хату. Першым пераступаў парог сват, кажучы сваё: «Пахвалёны гэтаму дому»