Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
навала павер’е, што адзін раз на год, а пайменна на Вялікдзень, сонца, узыходзячы, гуляе — рассыпаецца на дробныя часткі, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, і хто гэтага не бачыў, тэй напэўна насіў на душы вялікі грэх. Восьдзеля гэтага — гулянне сонца «бачылі» без выключэння ўсе.
Разговіны — першы скаромны пасілак пасля сямітыднёвага посту — елі ўсе з вялікай ахвотай, захоўваючы пры гэтым пэўны рытуал. Спярша маці стаўляла на стол усё прыгатаванае на свята (тут трэба зазначыйь, што там, дзе стол пасвячаўся яшчэ ў Вялікую суботу, гэтая чыннасць сама сабой адпадала); наступна яна раздавала ўсім прысутным па адным асвячаным яйку, а тыя аблуплівалі яго вельмі асцярожна, каб, барані Божа, шалупінне з яйка не звалілася на падлогу (пазней яно збіралася і закопвалася ў зямлю дзесьці ў кутку агароду — там, дзе не ходзяць ні жывёла, ні людзі, каб не таптаць нагамі пасвячанай рэчы). Пасля гэтага бацька ці хтосьці са старэйшых, памаліўшыся, пачынаў з вялікаю павагай есці гэтае яйцо, а скончыўшы, наліваў і выпіваў чарку. Па ім, захоўваючы парадак старшынства, рабілі гэта іншыя сямейнікі; што праўда, дзецям чаркі не давалі, хіба толькі хлапцампадросткам бацька наліваў паўжартам на дно крышачку гарэлкі. Тады ўжо пачыналі есці ўсе, што хто хацеў і колькі хацеў.
Абменьваліся трохразовымі пацалункамі.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны 253
Снеданне, аднак, доўга не зацягвалася; яшчэ раз памаліўшыся, усе выходзілі зза стала. У гэты час каля дзвярэй ужо раздаваліся галаскі тых, хто прыйшоў па яйка. Пры гэтым яны віншавалі гаспадароўтолькі двума словамі: «Хрыстос уваскрос!» — і за гэта атрымоўвалі па яйку кожнаму.
Старэйшыя хлапцы і мужчыны спяшалі на ведамае ўжо ўсім месца, дзе з года ў год адбывалася гульня «ў біткі». Гэта выглядала наступна. Адзін са спаборнікаў выклікаў іншага, і калі тэй гадзіўся, дык выклікаючы павінен быў трымаць сваё яйцо моцна ў кулаку носам (вострым канцом) угару, а выкліканы мусіў злёгку стукаць у яго сваім, таксама носам. Чыё яйцо пабілася, тэй паварочваў яго пухой (тупым канйом), і ізноў паўтаралася тое самае, што і за першым разам. Пераможцам лічыўся той, чыё яйцо заставалася цэлым хоць толькі з аднаго канца; ён забіраў яйцо пераможанага ды ішоў шукаць шчасця далей. Некаторыя старэйшыя мужчыны ўмелі выбіраць вельмі моцныяяйкі,боўмелі іхмацаваць. Мацаванне палягаланатым, што гэты ўмелецбраўяйцолёгенькаўтры пальцы і вельмі асцярожна стукаў ім па сваіх зубах; гук, які выдавала яйцо, сцвярджаў, ці яно моцнае, ці не. Але тых, хто меў такія яйкі, добра ведалі ўжо іншыя, і перасцерагалі адзін аднаго, што тэй ці іншы мае мацуна. Іншыя, хоць і рэдка, але рабілі штучна моцныя яйкі, і бяда таму, каму здолелі давесці падобнае ашуканства: яго не толькі праганялі з пляцу гульні, а часамі расквашвалі нос, і слава аб ім ішла на ўсю ваколіцу.
Калі ўжо гульцы ў біткі нацешыліся сваімі перамогамі, а пакананыя' перахварэлі страты, пачыналася новая гульня — качанне яек. У ёй маглі браць удзел усе аматары яечнага азарту. Што праўда, меншыя гулялі са старэйшымі неахвотна, падазраючы тых — і то часамі зусім слушна! — у круцельстве. А круцельства палягала ў тым, што старэйшыя мелі ў запасе амаль заўсёды два яйкі таго самага колеру, але неаднолькавай формы. Адно з іх было амаль што круглае і кацілася проста, а другое — прадаўгаватае, з вострым носам і шырокай пухой. Такое яйка, скаціўшыся з лубка, адразу вярнула ў тэй бок, у які быў
’ Пакананы — псраможаны.
254
Васіль Стома
накіраваны нос. Такая штучка лічылася парушэннем, і малышы заўсёды голасна пратэставалі супраць яе, але іх ніхто не слухаў.
Думаю, не будзе лішнім расказаць, на чым палягала гэтае качанне яек. Вось жа дзеля гэтага, папершае, трэба было мець лубок — кавалак дрэва даўжынёй каля Й метра з выгладжаным ад канца да канца жолабам. Таму, што качанне адбывалася на заваліне пад сцяной хаты, дык лубок апіраўся на падмурак пад такім кутом, каб паложанае на яго яйцо кацілася — але не вельмі хутка — на дол. Выйграваў той, чыё яйцо, коцячыся, дакраналася да чужога. Тады ён забіраў яго, а прайграўшы, павінен быў палажыць іншае. Калі ж наступным разам яно не зачаплялася, сваё яйка каціў наступны гулец. Ведама, нікому не хацелася пачынаць гульню першаму, бо небяспека страты яйка была вялікая, а шанцаў на выйгрыш — амаль ніякіх. Дзеля гэтага існавала даволі складаная сістэма мерацца на кій.
Стратныя’ ў гульні не вельмі гэтым праймаліся і хутка аб гэтым забываліся. У гэты дзень і іншых забаваў не бракавала: напрыклад, кожны, хто гэтага жадаў, мог без перашкодаў званіць у царкоўныя званы колькі хацеў. Гэтым забаўляліся пераважна падросткі...
Калі ж сонца павяртала да захаду, з усіх бакоў пачыналі раздавацца спевы валачобнікаў. Іх зазвычай хадзіла некалькі групаў, але яны заўсёды стараліся не ўваходзіць адна другой ударогу. Усе яны мелітэй самы склад: пачынальніка, запявалу, музыку і механошу ды некалькі спевакоў. Спевакі адыгрывалі ў групе далёка не першарадную ролю, бо ў валачобнай песні спявалі пасля кожнае звароткі толькі кароткі і таго самага зместу прыпеў, як, напрыклад: «Хрыстос уваскрос, Сын Божы» або «Хрыстос Сын Божы» ці «Хрыстос уваскрос на ўвесь свет». Галоўную ролю адыгрываў пачынальнік: ад ягонага таленту і памысловасці" залежала папулярнасць цэлай групы. Музыка таксама быў важнай фігурай.
Стратны — тут: той, хто прайграў. Памысловасць — удачлівасць.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны 255
Замаёй памяціў мястэчку з года ў год існавала некалькі групаў валачобнікаў, але галоўнымі з іх былі толькі дзве — Антосева і Гарасімава, назвы якіх паходзілі ад імёнаў іхных праваднікоўпачынальнікаў. Абедзве групы стала мелі тых самых музыкаў з баянамі. Іншыя ж, менш папулярныя групы спявалі ў найлепшым выпадку пад скрыпку, губны гармонік або зусім насуха'. Дзеля абразлівае мянушкі механошы, якога вульгарна называлі дрыстуном, заўсёды існавалі цяжкасці знайсці ахвотніка на гэтую функцыю. 3 ім даволі лічыліся, і пры падзеле валачобы" ён атрымліваў нават большую долю ад радавых спевакоў.
Большай папулярнасцяй, ведама ж, карысталіся тыя групы, якія мелі добрых музыкаў, бо, пераходзячы ад хаты да хаты, спевакі пад іх акампанемент часамі спявалі розныя свецкія песні і прыпеўкі, або і самыя, без спевакоў, музыкі цешылі прыгодных*" слухачоў такімі мелодыямі, як шырока ведамая Бляхарышына полька.
Змест песняў паасобных групаў мала чым розніўся адзін ад другога. Пачынальнікі дадавалі ад сябе штораз то новыя фрагменты, можа і простыя ды наіўныя, аднак фрагменты гэтыя глыбака западалі ў душы тых, хто шчыра любіў свой народ. У асноўным песні выхвалялі гаспадара і ягоную гаспадарку, а таксама прасілі Бога і ўсіх святых дапамагчы яму ў ягонай працы. У некаторых дамох, асабліва ў тых, дзе было спадзяванне на больш шчодрае валачобнае, спяваўся яшчэ зварот да гаспадыні, а калі былі ў сям’і дзяўчаты, дык і да дачушак.
А вось прыклад валачобнае песні:
Як Пан Езус пахвалёны, Пахвалёны дом свянцоны. Гаспадару, слаўны пане, Устань рана, мыйся бела. Мыйся бела, суха трыся. Суха трыся, прыбярыся. Глянь ў ваконца на ўсход сонца.
' Насуха — тут: а капэла.
” Валачоба, валачобнае — назбіранае валачобнікамі пахатаху выніку валачбы. Прыгодны — выпадковы.ададнагосазначэнняўсловалрыгода — выпадак.
256
Васіпь Стома
Утваім дварку, як у вянку. У тваім дварку зорка ўпала, На тым месцы царква стала. А ў тэй царкве прастол стаіць, А на прастоле сам Бог сядзіць. Каля Бога ўсе святыя, Рыхтуюцца, чаргуюцца, Каму першаму ставаці, Даці людцам святкаваці, Дый у працы памагаці.
Святы Юры — Божы ключнік, Вазьмі ключы залатыя, Сядлай каня варанога. Едзь у поле ў чыстае, Адамкні зямлю, пусці расу. Пусці расу на ўсю вясну — Імокрую, і цёплую.
А Мікола, добры пастух, Путай коней, гані кароў, Ды адганяй ваўкоўзвяроў. Святы Пётра, моцны касец, Клепле косы, грабліладзіць, Колы правіць, вілы ладзіць, Каб на пожні не падгадзіць. Святы Пракоп памагае, Цёмны хмары разганяе. Сушыць сена, канюшыну — Згатаўляе корм на зіму... і гэтак далей.
Так перабіралі ўсіх святых, святкаванне якіх прыпадала на вясенні або летні сезон і якім можна было прыпісаць дапамогу селянінуземляробу.
Як вядома, святы Юры святкуецца 3 красавіка. Гэты дзень лічыўся поўным прыходам вясны, а тым самым — ажываннем прыроды, якой дапамагаў святы Юры, «адмыкаючы зямлю ды пускаючы расу». На Міколу (9 траўня) жывёла ўжо поўнасцю магла жывіцца на полі, і хоць яе часамі і раней выганялі на
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
257
пашу, але святы Мікола лічыўся апекуном жывёлы, які не толькі памагаў ёй пажывіцца маладзенькай траўкай, але і абараняў яе ад ваўкоў ды іншых звяроў. Пятра і Паўлы святкуецца 29 чэрвеня. У гэтым часе ў поўнасці пачыналася касьба сенажацяў і засеваў канюшыны. Дзеля гэтага ізноў жа робіцца ясным, чаму святы Пракоп (8 ліпеня) дапамагаў у сушэнні сена і канюшыны, адным словам — корму.
Пералічваючы святых, пачынальнікі часамі дапускалі пэўныя, хоць і невялікія недарэчнасці. Забыўшыся, што святы Ілля — мужчынскага роду, яны казалі: «Святы Ілля, моцная жняя». Няясна таксама, чаму яны надзялялі святую Праксэду (Параскеву) функцыяй парабчанкі, кажучы: «Праксэда — парабчанка, хусты мые, свіней корміць». I нарэшце святам Пакровы Божае Маці (17 кастрычніка) пачынальнікі сканчалі цыкл летніх святкоў, кажучы: «Святы Пакроў пакрывае ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дзевак таской». Таксама радзілі гаспадару, чым займацца ў зімовых месяцах: «Муку малоць, свіней калоць, крупы таўчы, пірагі пячы, піва варыць, сыноў жаніць, гарэлку гнаць, дачок выдаваць».
У канцы песні пачынальнікі дагаворваліся аб валачобным, кажучы: «Гаспадынька пачастуе камом масла, белым сырам, а мы яе прывітаем з прыбыткам — малым сынам». Ажно ў канцы сваёй просьбы выяўлялі яе ў больш станоўчай форме: «Сыр на талерку, кварту гарэлкі... Мне самому, маладому — капу яек маляваных, скрутак каўбас надзяваных, маім браткампамагатым — па дзясятку дый кумпячок у дадатку».
Трэба адцеміць, што песня пачыналася словамі «А Пан Езус пахвалёны» толькі ў каталіцкіх дамох у выпадку, калі Вялікдзень святкаваўся разам з праваслаўным. Для праваслаўных жа пачыналася «Гаспадару, слаўны пане». Словы «царква стала» замяняліся для каталіко