Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
на «капліца стала».
Пачынаючы ад 1930х гадоў, пад ціскам шавіністычнага польскага каталіцкага духавенства, беларускія каталікі не тое каб пачалі супрацівіцца таму, што ў іх дамох бываюць валачобнікі, але не аказвалі тым належнай гасціннасці — прасцей сказаўшы, не ведалі, як паступаць. Крыху пазней пачалі
258
Васіпь Стома
паўставаць «чыста польскія групы», якія спявалі «папольску» і на іншую мелодыю: «Wesoty nam dzis dzien nastat» або «Wstat Pan Chrystus z matwych ninie»'. У выніку гэтага ўжо перад самай Другой сусветнай вайною валачобнікі наведвалі выключна дамы праваслаўных.
На першы дзень Вялікадня ніхто і нікога ў госці не запрашаў, але мужчыны ішлі да прыяцеляў і сваякоў няпрошаныя. Яны ніколі доўга не заседжваліся, а толькі пахрыстосаваўшыся з гаспадарамі і выпіўшы чарку ды закусіўшы чымсьці смачным ішлі далей, каб пад вечар ужо з цяжкасцю вярнуцца дамоў.
Звычайна праз усе тры дні Вялікадня не ладзілася ніякіх вечарынаў, каб годна ўшанаваць свята.
Радаўніца
Радаўніца абыходзілася ў аўторак, пасля Правадной нядзелі, гэта значыць, тыдзень пасля Вялікадня. Гэты дзень прысвячаўся памяці памерлых, але розніўся ад восеньскіх ПамінакДзядоў: усе абрады адбываліся на магільніках. У мясцовасцях, дзе былі цэрквы, дык на магільнік прыбывалі святары і служылі паніхіды за ведамую ўжо наўперад аплату. Калі канчаліся паніхіды, пачыналіся народныя абрадыпамінкі.
Спачатку людзі раскладалі на магілах прынесеную з сабою другую свянцонку, такую самую ежу, якая спажывалася пры разгаўленні на першы дзень Вялікадня. Некаторыя перахоўвалі яе праз цэлы тыдзень, але ў большасці прыгатоўвалі ў суботу перад Радаўніцай, зразумела, у меншай колькасці, як на Вялікдзень. Паставаўшы, а калі на гэта дазваляла надвор’е, пасеўшы вокал магілы, найстарэйшы браў фарбаванае велікоднае яйка і, аблупіўшы яго, «хрыстосаваўся» з нябожчыкамі, паўтараючы: «Хрыстос уваскрос, Янка, Марыля» (ці іншыя імёны), а за ім паўтаралі ўсе прысутныя. Пасля, памаліўшыся, з’ядалі гэтыя яйкі ды таксама бралі па кавалачку іншай прыгатаванай еміны, пабожна перахрысціўшыся і пакланіўшыся магілам, адыходзілі. На іх месца прыходзілі, чакаючы на гэты момант, жабракі,
Вясёлы нам сёння дзень настаў; Уваскрэс Пан Езус цяпер (польск).
Абрады і звычаі Пзісненшчыны 259
якія дзялілі між сабою пакінутую ежу. Яны таксама голасна маліліся «за змарлыя душачкі» ў адзін голас, але чамусьці папольску.
На гэтым Радаўніца фактычна і канчалася, а разам з ёю і святкі, звязаныя з Вялікаднем. Радаўніца не лічылася святам, а толькі прысвяткам, таму ўжо пасля паўдня людзі ішлі да працы. Праўда, заставалася яшчэ Сёмуха, але звязаныя з ёю абрады аніяк не можна лічыць велікоднымі.
ЮР’Я (СВЯТОГА ЮРКІ)
Гэтае свята адзначалася 23 красавіка. Калі яно не прыпадала на нядзелю, дык лічылася, як і Радаўніца, толькі прысвяткам. Аднак было яно звязана з асобнымі абрадамі, якія выконваліся даволі дакладна.
Звыкла абрады пачыналі жанчыны, ідучы пад жыта. Дзеля гэтага ўжо папярэдняга дня, або і раней, яны дагаворваліся між сабою, на якую частку поля пайсці. У гэтым прымалі ўдзел толькі замужнія жанчыны або ўдовы, але ніколі не дзяўчаты. Узяўшы з сабою пучок пасвячанай яшчэ на Вербніцу вярбы, некалькі фарбаваных яек ды пэўную колькасць закускі, яны ішлі на жытнія палеткі, у гэтую пару ўжо добра зазелянелыя. Прыйшоўшы на свае ніўкі, яны ставалі на калені і шчыра маліліся Богу, каб усцярог гэтыя палеткі ад няшчасцяў — граду, засухі або марозу. Пасля гэтага яны па ўсіх вуглох сваіх палеткаў закопвалі па яйку як дар святому Юрку і торкалі ў зямлю вярбінкі. 1 толькі пазней збіраліся на раней дамоўленае месца, бераг ракі ці ўскраіну лесу, і, разаслаўшы там посцілкі ды абрусы, раскладалі прынесеную з сабой ежу. Тым часам нібы знячэўку пачыналі сходзіцца туды і іх мужы ці сваякі, якія прыносілі з сабою гарэлку. Калі ўжо ўсе сабраліся, нехта са старэйшых ці найбольш шанаваных людзей маліўся Богу і святому Юрку, просячы шчасця ў надыходным леце і добрага ўмалоту рознае збажыны. Пасля гэтага пачыналася вясёлая бяседа, якая, аднак, ніколі не выходзіла за рамкі прыстойнасці і звычайна канчалася яшчэ перад заходам сонца, каб гаспадыні маглі завідна ўправіцца з гаспадаркай.
260
Васіль Стома
МІКОЛЫ
Святога Міколы прыпадае на 9 траўня; лічыўся гэты дзень святам перадусім пастухоў ды начлежнікаў. Тлумачыцца гэта тым, што святы Мікола лічыўся ў нашых ваколіцах патронам жывёлы. У сувязі з гэтым быў звычай: хоць жывёла і пасвілася ўжо праз пэўны час, аднак у гэты дзень яе выганялі на пашу пасвечанай вярбой ды акраплялі святой вадой. Там, дзе пастухоў наймалі для цэлай вёскі ці мястэчка на ўсё лета, быў звычай даваць пастухом выгоннае, якое складалася з невялікага кавалка сала ці камка масла, кавалка кілбасы, сыру або інш. За гэта пастухі вечарам адудзячваліся тым, што вешалі на рогі некаторых кароваў вянкі з зеляніны, перадусім з дзеразы або бруснічніку, уплёўшы ў іх нават некалькі кветак.
Пачынаючы ад Міколы, забаранялася пасвіць жывёлу на сенажацях, каб даць змогу траве падрасці да касавіцы, гэта значыць да Пятра.
ТРОЙЦА (СЁМУХА)
Таму, што гэтае свята было залежнае ад Вялікадня, яно таксама святкавалася тры дні, але абавязкава пачыналася ў нядзелю. I вось ужо ў траецкую суботу (у апошнюю суботу перад Тройцай) моладзь упрыгожвала свае хаты зеленню — маем\ на гэта выкарыстоўваліся маладзенькія дрэўцы бярозак, клёну або галлё іншых дрэваў. Панадворак хаты чысценька падмятаўся і пасыпаўся жоўтым пясочкам. Чыста вымытую падлогу ў хаце пасыпалі аерам, які, пачынаючы падсыхаць, выдаваў вельмі прыемны і моцны пах. He забывалася таксама і пра цэрквы. Упрыгожвалі іх мноствам кветак бэзу, чаромхі, півоні ды інш.
На гэтую ж пару прыпадаў сезон квітнення агародных ды палявых кветак. Жанчыны ж, а перадусім дзяўчаты, ідучы ў царкву, лічылі сваім абавязкам трымаць у руцэ букет найпрыгажэйшых кветак, а выходзячы з царквы застаўлялі іх перад абразамі з тайнай просьбай да аднаго са святых аб дапамозе ў іх сямейных ці дзявочых справах.
Трэба яшчэ зазначыць, што назоў Сёмуха я ўпершыню пачуў на эміграцыі. На радзіме да назову Тройца дадавалася Зялёныя
Абоапы і звычаі Дзісненшчыны
261
святкі. Некаторыя кажуць, што назоў гэты трапіў да нас з прычыны польскіхуплываў, але чаму тады ладная частка ўкраінцаў, і не толькі заходніх, называе іх Зэлэні свята? На Тройцу вечарыны ладзіліся толькі на першы і другі дзень.
ЯНА (КУПАЛЛЕ)
Святога Яна святкавалася 24 чэрвеня, але фактычна гэта было толькі рэлігійнае святкаванне. Усе купальскія абрады адбываліся ўвечары перад святам. Ужо хутка пасля заходу сонца пачыналі раздавацца купальскія ды іншыя песні, якія спявала моладзь, збіраючыся на берагох рэчак, азёраў або на ўскраінах лесу ці на пагорках сярод палёў. Быў таксама звычай пускання на ваду вянкоў; між іншым, гэты звычай быў чамусьці прапагаваны польскаю адміністрацыяй і каталіцкім клерам, нягледзячы на тое, што мясцовыя народныя звычаі не былі ў асаблівай пашане ў апошніх. Вянкі звычайна прымацоўваліся да невялікай дошчачкі з запаленай свечкай пасярод. Калі павольная плынь ці лёгкі ветрык адносілі вянкі далей ад берагу, дык гэта стварала свайго роду прыгожае відовішча.
Існавала таксама і павер’е, што тэй хлапец, які зловіць такі вянок, не карыстаючыся пры гэтым прыладамі, напэўна ажэніцца з уласніцай вянка. Ахвотнікам злавіць вянок дазвалялася плысці, але пад умовай, што не будуць разувацца ці скідаць вопратку. Дзеля гэтага гаварылі аб вельмі закаханых кавалерах: «О, ён гатовы і ў кажуху дастаць яе вянок». Таксама некаторыя верылі, што роўна апоўначы ў купальскую ноч зацвітае папарацькветка і што таго, хто знойдзе гэтую кветку, мае спаткаць небывалае шчасце. Але знайсці яе вельмі цяжка, бо, папершае, яна зацвітае між непраходных гушчароў і балотаў, а падругое, яе сцерагуць усе пякельныя сілы з найстарэйшым чортам Люцыпарам на чале, каб яна не трапіла ў людскія рукі. Шукаць гэтую кветку не знаходзілася шматахвотнікаў. Бывалі выпадкі, што паадзіночныя пары адлучаліся ад агулу і дзесь знікалі. Тады іншыя аб іх казалі: «Яны пэўна сёння знойдуць кветку папараці».
Перад самым усходам сонца іншыя пары ішлі шукаць не папараці, а кветак багатырак; гэтыя маленькія пушыстыя кветкі
262
Васіль Стома
шэраружовага колеру раслі на жвіраватых сухіх пагорках, а прынесеныя ў хату і заторкнутыя пад бэльку праз некалькі дзён «расцвіталі». Высыхаючы, яны распускалі свае пялёсткі, што лічылася добрай варажбой для дзяўчыны, якая прынесла іх у хату.
Пачынаючы ад Купалля дазвалялася купацца ў рэках і азёрах, бо ў гэтую пару вада ў іх ужо дастаткова награвалася. Гэтага звычаю прытрымоўваліся толькі старэйшыя. Моладзь адносна гэтага мела свой «каляндар», цвердзячы: калі колас у жыце выплывае, то гэта значыць, што і людзям ужо можна плаваць. Купальскія ночы найкарацейшыя ў годзе, і дзеля гэтага пра тых, хто ўміраў у маладым веку, казалі: «Яго (ці яе) век — што купальская ночка».
ПЯТРА
Свята Пятра прыпадала на 29 чэрвеня і лічылася пачаткам касавіцы — пільніцы. Дзеля гэтага, хоць часамі трава на сенажацях яшчэ зусім не вырасла і магла б парасці з тыдзень ці даўжэй, але гаспадары, трымаючыся старадаўняга звычаю, ужо назаўтра пасля свята лічылі сваім абавязкам прагнацьхоць пару пракосаў, а сапраўдную касьбу пачынаць крыху пазней. На гэтае свята людзі неслі ў святыні вязанкі кветак. Аднак між свежа сарванымі кветкамі павінна была быць хоць адна маленькая галінка, засушаная з леташняга года. Рабілася гэта дзеля таго, каб прыпомніць святому, што людзі просяць яго пасылаць хоць крыху пагоды, каб яны маглі без перашкодаў сушыць сена, а пазней і жыта.
Варта прыпомніць, што кожная добрая гаспадыня старалася на пільніцу заашчадзіць большы запас скаромніны: сала, кумпякоў і кілбас, каб сям’я была дужай і не згаладнелай на гэты час — пару цяжкай штодзённай працы. У сувязі з гэтым існавала нават і прыказка: «На Пятра і кошка гаспадыня, бо знята са строп’ саланіна». Гэта азначала, што саланіна перахоўвалася звыкла на падстрэшшы пад стропам, а на гэты час здымалася, каб была пад рукамі ў гаспадыні. Іншая прыкмета казала: «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, а прыйдзе Ілля — ападуць і два». Беларускае лета не занадта доўгае, і хутка надыходзіў пачатак восені.
Строп — кроква.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
263
ІЛЛІ
Ілля святка