Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
чарцы гарэлкі, закрашанай мёдам, ды за бацькамі ўваходзілі ў сярэдзіну і садзіліся на покуці пад абразамі; па бакох ад іх садзіліся дружбанты са сваімі дружкамі. He садзіліся толькі старшая свацця і сват, яны мелі пэўныя абавязкі ў часе вясельнай бяседы. Пасля першай чаркі ўсе бяседнікі пачыналі званіць нажамі і відэльцамі аб талеркі ды крычаць: «Горка маладым!» Тыя павінны былі ўстаць, пацалавацца і выпіць напоўненыя ў міжчасе чаркі. Пасля маладых «горка» крычалі і дружбе а таксама і некаторым гасцям, але найбольш даводзілася маладым Яны ж павінны былі ўважаць, каб не ўпіцца на сваім вяселлі што не лічылася вялікім гонарам.
Па нейкім часе свацця ўносіла пад акампанемент адмысловых каравайных песняў вясельны каравай, парэзаны на невялікія
274
Васіпь Стома
кавалкі. У каравайных песнях чамусьці падсмейваўся толькі сват, а на ўсякія лады выхвалялася маладая — як белая галубачка або анёлачак. Пра маладога не ўспаміналася. Што датычыць свата, дык у яго і «боцікі былі з ваконцамі, каб карэлыя пальцы праз іх маглі выглядаць, ягонага коніка вароны дзюбамі чысцілі, яго ніўкі свінкі гаралі, а зайчыкі гной вазілі». Заканчаліся гэтыя спевы наступнымі звароткамі:
A ceam ceauui дый сплёўлапці з тоўстыхлык, А сам ходзіць, харабруець, як індык!
Або на заканчэнне спявалі і гэтак:
Калі, сват, гарэлкі не дасі, Караваю трасцу ты з'ясі!
Удаючы зазлаванага, сват выбягаў за дзверы і за хвіліну вяртаўся з пляшкамі гарэлкі, якія расстаўляў на сталы. Абрадаваныя пяюнні замаўкалі і надзялялі свата вялікім кавалкам караваю. Канчалася гэта такім чынам, што прысутныя крычалі свату і свацці «горка».
Тым часам моладзь пераходзіла ў іншае памяшканне з музыкамі натанцы, да іхдалучаліся і некаторыя старэйшыя, якімтаксама яшчэ хайелася ўспомніць маладыя гады. Звычайна ў танцах прымалі ўдзел не толькі вясельнікі, але ўсе ахвотныя.
Назаўтра, крыху праспаўшыся, пачыналі збірацца да пераезду ў дом маладога. Ехалі бацькі маладое, сват са сваццяй ды ўся дружба, якая цяпер ужо называлася прыданымі і прыданкамі. Ехалі таксама і бліжэйшыя сваякі маладой, уключаючы бацькоў маладой ды абавязкава хросных. Сват жа пад чыннай апекай свацці павінен быў даставіць на месца пасаг, які залежаў у большасці ад заможнасці бацькоў маладой і складаўся з розных прыбыткаў.
Перад выездам з дому маладое сват выкупляў пасаг. Браты і сёстры маладое абмотвалі поясам ці вяроўкай куфар і не дазвалялі яго выносіць, аж пакуль не атрымоўвалі жаданага выкупу. Спатканне маладых на парозе, а таксама каравай, які сюды прывозіла свацця, былі падобнымі, можа, з адной розніцай: калі нядаўна ў каравайных спевах крытыкавалі свата, дык тут ужо здзекаваліся з маладое, галоўна прыпісваючы ёй беднасць.
ПРАЧАЛАВЕКА, ШТО ПРЫШЫВАЎ ГУЗІКЭЙНШТЭЙНУ
(Васіль Стома ва ўспамінах стрыечнага брата)
Калі «Маё мястэчка» Васіля Стомы рыхтавалася да друку ў кніжным варыянце, у Мінску ўдалося спаткацца з ягоным стрыечным братам Яўгенам Канановічам, чые ўспаміны могуць быць своеасаблівым дадаткам і да біяграфіі аўтара, і да самога твору.
Яўген нарадзіўся 11 чэрвеня 1924 годаў Лужках. Ягоны бацька Лявон быў родным братам маці Васіля Стомы — Сцепаніды, ці Стэфкі, як звалі яе свае.
Пра сваё навучанне Канановіч згадваў: «Пачаўзпершага класу польскай школы і сем класаў школы скончыў. Беларускіх школ не было. Яўрэйскія былі, а беларускіх не было. Калі праваслаўны — рускі, каталік — паляк. У 1931 годзе пайшоў у школу. Да 1938 года — сем класаў. Была праграма добрая, практычныя заданні. У школе міжсобку размаўлялі пабеларуску. А нам казалі неразмаўляць «naгрэцку». Рэлігіі вучылі асобна. Праваслаўныя да бацюшкіхадзілі... Вадзілінасуцэркву, дзеагульнаясповедзьбыла... Гарцэры ў нас былі... Скончыў сямігодку, а што далей ? Няма куды ісці. Яшчэ раз пайшоў у школу, яшчэ год была магчымасць павучыцца. Калі Саветы прыйшлі, я хадзіў у тую ж сямігодку».
Згадкі пра стрыечнага брата ў Яўгена часам мяшаюцца з пэўнаю крыўдаю: «Вася, хоць у нас нават некаторы час жыў, пра майго бацьку і мяне зусім мала напісаў, a пра дзеда Яроха, што на Гарманаўскай жыў насупраць, — шмат». Відаць, гэткая няўвага да сваякоў ва ўспамінах звязаная з перасцярогай аўтара, каб згадкаю ў творы не зашкодзіць блізкім, якія засталіся ў БССР.
276 Васіль Стома ваўспамінах стрыечнага брата
Яўген Канановіч успамінае: «Мой mama працаваў у Латвіі. Дзед Васіль быў строгі. У яго яшчэ Стэфка была, Агата была. У Стэфкі былі дзеці Васіль і Нюша, маладзейшая за яго, ды Ніна — старэйшая за Васю. Яны жылі ў Лужках, у гміне. Там была хата. Ніна працавала ў гміне, і Вася таксама. Быў нейкім пісарчуком: калі прывозілі каго, то ахараняў, вазіў войта, як кучар быў. А таксама яшчэ пісаў. Стэфка была замужам за стражнікам (ураднікам) царскім, але яны гаварылі, што з нейкага шляхецкага роду. Стомаў бацька не лужацкі (памёр даўно, яшчэ пры Польшчы). Прозвішча Стома, а Сініца была радня ім».
Пра прыход савецкай улады ўзгадваецца: «У 1939 годзе Саветы сустракалі большасцю з радасцю. Рэпрэсій у нас не было, з нашай сям’і нікога не рэпрэсавалі. Польскіх чыноўнікаў, асаднікаў, што не паспелі ўцячы, адразу ўзялі. «Ненадёжных» бралі, а з Лужак сялян не бралі. Паліцаі быліўсе палякі... Тата мой быў беспартыііны, але прыхільнік савецкай улады.
У гэты час Стома быў у Дзісне, з якога часу, не знаю. Ён там працаваў у раяна сакратаром ці бухгалтарам. Педагагічнай адукацыі немеў, то, відаць, быў сакратаром...
У1941 годзе ў чэрвені я паехаў вучыцца на кінамеханіка ў Слонім. Там быў два ці тры дні на лекцыі. Вайна пачалася, а ў нас ідуць заняткі. To я са Слоніму ішоў дамоў пешкі. Трэба ісці было на Навагрудак, а я пайшоў на Баранавічы, бо пад Навагрудкам баі былі... 3 Баранавічаў дайшоў да Лужак і застаўся ў бацькоў на гаспадарцы».
3 далейшага аповеду вынікала, што Васіль Стома ў гэты час заставаўся працаваць у Дзісне, але чым менавіта ён займаўся, Яўген Канановіч не ведае. Затое на гэтае пытанне змагла адказаць Вольга Грыцук, колішняя калега пісьменніка па дзісненскай працы. Спадарыня Вольга добра ведала Стому, бо ён жыў у Дзісне на той самай вуліцы ды часта хадзіў у госці да яе старэйшага брата. У часе нямецкай акупацыі Васіль Стома працаваў у гаспадарчым аддзеле раённай адміністрацыі, а калі наступала Чырвоная Армія, разам з сям’ёю — маці і сёстрамі — ды ўсёй адміністрацыяй (у тым ліку і з Вольгаю Грыцук, якая працавала тамсама), выехаў у Нямеччыну.
Пра чалавека. што прышываў гузік Эйнштэйну
277
Яўген Канановіч згадваў, як аднойчы ў часе акупацыі Стома прыехаў на нейкае царкоўнае свята ў Лужкі, а мясцовыя паліцыянтыпалякі яго збілі «за тое, што беларус». Тады ў адміністрацыі багата было палякаў. Каб не даць справе са збіццём ходу, да Стомы адмыслова хадзілі прасіць сваякі тых паліцыянтаў.
«У1944 годзе mama мой адправіў нас з Пецькам, каб праведаць Стомаў у Дзісне, — згадвае Яўген Канановіч. — / мы пайшлі, але не дайшлі, спыніліся ў людзей. А людзі кажуць, што Стомаў уДзісне няма: як эвакуіраваліся немцы, яны з немцамі паехалі».
Так часова згубіўся след сваякоў. Яўген Канановіч пасля вайны паехаў спачатку вучыцца ў Гродна на матэматыка, але, скончыўшы тры курсы, перабраўся ў Мінск і паступіў і Інстытут замежных моваў. Па сканчэнні працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Стральцоўскай школе — за пяць кіламетраў ад Лужак; пазней быў завучам, дырэктарам гэтай школы.
Аднавіць сувязі з Васілём і ягонымі сямейнікамі, што на сталае жыццё пасяліліся ў НьюБрансўіку, удалося дзякуючы сваякам з Польшчы: менавіта ад іх атрымалі Стомаў адрас. I наладзілася ліставанне, у выніку якога ў 1974 годзе Яўген Канановіч змог адведаць свайго стрыечнага брата ў Амерыцы. Праўда, дзеля гэтага яму давялося нават уступіць у партыю.
«Маці [Сцепаніда] памерла, калі я прыехаў. Вася жыў з Нінай у сваім доме. У Ніны быў мужык, але разышліся. Дзяцей не было. Толькі ў Нюшы [іншай сястры/ была Анечка, яна яшчэ з Беларусі эвакуіравалася разам з усімі. Дзяўчынка вельмі здольная, у Амерыцы добрую пасаду мела. Муж быў славак, пажарнік, ды гуляў на біржы.
Сам Стома быў жанаты вельмі кароткі час. Выпісалі з Польшчы нявесту, але не прыйшлася яна. Доўга з ёй не жыў, можа, месяц ці болей. Як я прыехаў, яе ўжо не было».
Паводле ўспамінаў Яўгена Канановіча, Васіль Стома працаваў швачом у вялікай краме адзення. Ён падганяў наведнікам пры патрэбе набытую вопратку, выконваў дробныя швацкія работы. Добры апавядальнік, знаўца вялікай колькасці анекдотаў, Стома любіў расказваць, што аднойчы яму давялося
278
Васіпь Стома ва ўспамінах стрыечнага брата
прышываць гузік самому Альберту Эйнштэйну. Той зайшоў у майстэрню і спытаў, колькі гэта будзе каштаваць, на што майстарбеларус адказаў, што для такога чалавека ён зробіць усё бясплатна.
Ці праўдзівая гэтая гісторыя, сказаць складана. Гіпатэтычна яна магчымая, бо славуты навуковец жыў у адлеглым на 35 кіламетраў ад Стомавага НьюБрансўіку ўніверсітэцкім мястэчку Прынстан. Яўген Канановіч пэўны, што стрыечны брат не прыдумаў.
Да самае смерці Васіля Стомы беларускія сваякі ліставаліся з ім. Акрамя Яўгена Канановіча, адведвалі яго ў Амерыцы і іншыя. Дзякуючы гэтаму ў сямейным архіве захавалася колькі здымкаў, якія скарыстоўваюцца ў гэтым выданні ў якасці ілюстрацыйнага дадатку.
Наталля Гардзіенка
Васіль Стома з маці і сёстрамі.
Будынак былога «Народнага дому» ў Лужках. Сёння Дом культуры.
Будынак былой пошты ў Лужках. Сёння Лужэцкая дзіцячая школа мастацтваў.
Касцёл у Лужках.
Дом на Млынскай вуліцы ў Лужках, дзе жыла жонка генерала БулакБалаховіча.
Праваслаўная царква ў Лужках.
Руіны сінагогі ў Лужках.
Былая «Жынгелёва хата» з «Майго мястэчка».
Эліэзэр БэнЕгуда, народжаны ўЛужках «бацька сучаснага іўрыту».
Айцец Язэп Германовіч — адзін з герояў успамінаў Васіля Стомы.
Магіла немца Ю. Кеніга, які згадваецца ва ўспамінах Васіля Стомы.
Васіль Стома з сястрою і суайчыннікамі. Каляды 1988—1989 гг., ЗША.
Магіла Васіля Стомы
Першая старонка публікацыі ўспамінаў Васіля Стомы «Маё мястэчка» ў часопісе «Беларускі сьвет». 1980.
на беларускім могільніку ў ІстБрансўіку (НьюДжэрзі, ЗША).
КАМЕНТАРЫ
1 «Бежанства» — у часе Першай сусветнай вайны, у 1915 г., прымусовае высяленне царскай адміністрацыя