Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
о ішоў у царкву, неслі з сабою ўжо даволі вялікія пукі вярбы, часамі ўпрыгожанай галінкамі з зялёнымі маладымі лісткамі і папяровымі кветкамі. Каб мець вярбу з лісткамі, яе стаўлялі ў вядры з вадой у цёплым месцы, напрыклад, блізка печы. Рабілі гэта ўжо на пачатку Вялікага посту. Да Вербніцы галінкі пакрываліся зялёнымі лісткамі, або нават спецыяльныя гатункі чырвонай вярбы выпускалі прыгожыя суквецці — каткі'. Гэтыя пукі вярбы пасвячаліся на канцы Багаслужбы. Памятаю, калі я быў яшчэ малым, любіў вельмі на Вербніцу ў царкве стаяць на хорах і зверху пазіраць на цэлы лес вербаў — на Вербніцу ў царкве не было ні аднаго чалавека, які б не трымаў яе ў руках. Гэтая пасвячаная вярба, як і грамнічныя свечкі, мела ў жыцці сялянземляробаў вельмі шырокі ўжытак. Яе затыкалі на Радаўніцу на магілках памерлых сваякоў, з ёю выганялі першы раз жывёлу ў поле, прычым стараліся злёгку сцёбнуць кожную карову галінкай вярбы. Але найшырэй яна ўжывалася на Юр’я, калі людзі ішлі пад жыта.
У панядзелак пасля Вербніцы пачыналася спешнае рыхтаванне да Вялікадня, бо велікодныя святкі фактычна пачыналіся ўжо ў Вялікі чайвер.
Вялікі (Чысты) чацвер
У сувязі з пэўнымі абрадамі і звычаямі, Вялікі, ці, як яго ў нас называлі — Чысты, чацвер, быў напалавіну святочным днём. Існаваў звычай, што ў гэты дзень, калі той, хто хварэў, аднак яшчэ мог уставаць з пасцелі, павінен быў перад усходам сонца памыцца ў рэчцы, возеры ці нават ручаі. У гэты рахунак не ўваходзілі студні, бо, падобна, памагала толькі жывая вада. He памагала таксама і вада з розных штучных каналаў, стаўкоў іт. п. Мыццёўжывой вадзе датычыла таксама і хворайжывёлы, якую некаторыя прабавалі не толькі мыць, але нават і купаць, што часамі канчалася трагічна.
Памятаю, як мой сусед прабаваў купаць хворага на каросту каня. Бедная жывёліна, сілком змушаная ўвайсці ў ледзяную ваду, выбрацца назад на бераг сваімі сіламі ўжо не змагла.
248
Васіль Стома
Прыбегшы на дапамогу, людзі выцягнулі на бераг нежывога каня.
Лічылася таксама памоцным', калі маладая дзяўчына памыецца ў жывой вадзе, і то не абавязкава на месцы, а нават і ў прынесенай дадому, але напэўна зачэрпнутай да ўсходу сонца. Падобна, што яшчэ лепшыя вынікі давала гэтая вада, калі ў яе пакласці пафарбаваныя ўжо велікодныя яйкі. Твар тэй дзяўчыны ўдалейшым будзе выглядаць гладзенькім і румяным, як велікоднае яечка. Восьтаму гэтай раніцай можна было спаткаць старэйшых жанчын, якія спяшаліся з вёдрамі, збанкамі ды іншым суддзём у бок ракі ці возера. I гэта нягледзячы на перадсвяточную спешку! Але чаго толькі ні зробіць маці для свае дачушкі!
У гэты дзень, таксама як і перад Калядамі, падмяталася, мылася і скрэблася ўсё ў хаце і каля хаты. 3 хаты таксама выносіліся ў пуню ці пад паветку ўсе тыя прылады і рэчы, якія не даваліся адмыць ці адскрэбці, але без якіх можна было часова абысціся. Каля печы, у качарэжніку, застаўляліся толькі неабходныя вілкі, чапяла ды качарга; выносіліся ж усе старыя мётлы, лапаты, памёлы, а галоўнае, брудныя адымалкі (шматы, патрэбныя да знімання гаршкоў з прыпечку). Адным словам, Чысты чацвер павінен быў пакінуць пасля сябе ў хаце толькі ўсё чыстае.
Вечарам у цэрквах адбывалася ўрачыстая Багаслужба з чытаннем 12 Евангелляў. У часе чытання ўсе прысутныя, выключаючы хворых і калекаў, стаялі на каленах з запаленымі свечкамі ў руках. Пасля Багаслужбы, калі на гэта дазваляла надвор’е, усе неслі гэтыя запаленыя свечкі дадому, каб адну з іх паставіць перад абразамі; гэтая свечка павінна была гарэць аж да велікоднага ранку — да ўваскрашэння Ісуса Хрыста.
Цяпер, жывучы ў гарадох, сярод мора розных светлаў, мы не маглі б гэтага заўважыць, але тады на Бацькаўшчыне гэта было цудоўнае відовішча, калі сярод начной цемры, пачынаючы ад царквы, у розныя бакі разыходзіліся ручайкі агеньчыкаў — людзі ішлі адзін за другім з запаленымі свечкамі.
’ Памоцны — карысны, з лекавым эфектам.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
249
Прыйшоўшы з царквы, людзі садзіліся да вячэры, якая была сімвалам апошняй вячэры Хрыста з вучнямі нерад укрыжаваннем. Асаблівых страваў на гэтую вячэру не гатавалася, але яна павінна была мець хоць адну страву з рыбы ці селядцоў і ў дадатку быць шчодрай. На вячэры павінны былі прысутнічацьусе сямейнікі, адсутнічаць могтолькі той, хто меў для гэтага вельмі паважныя прычыны, бо на Апошняй Вячэры адсутнічаў толькі здраднік Юда.
Некаторыя старэйшыя людзі пасля гэтае вячэры не елі нічога, суха пасцілі, праз цэлы дзень у пятніцу, суботу і аж да снеданняразгаўлення ў нядзелю раніцай. За маёй памяці гэты звычай выконвала мая бабка Крыстына.
Вялікая пятніца
У Вялікую пятніцу ў цэрквах не было ніякіх Багаслужбаў аж датрэцяй гадзіны папаўдні, калі адбываўся вынас плашчаніцы. Пры гэтым адпраўлялася не даўгая, але вельмі ўрачыстая Багаслужба з хрэсным ходам навакол царквы. Таксама ў Вялікую пятніцу не званілі ў званы, і гэтак прадаўжалася аж да самай Усяночнай. У гэты ж час не хавалі памерлых, калі ў каго здараліся хаўтуры.
У часе вынасу плашчаніцы і хрэснага ходу навакол царквы некаторыя людзі ставалі на калены, прынікшы галавою да зямлі на зложаныя рукі; плашчаніцу ж праносілі панад імі. Вярнуўшыся назад у царкву, плашчаніцу складалі на спецыяльным падвышэнні пасярод царквы, а на ёй клалі крыж і Евангелле. Кожны ж з прысутных лічыў сваім абавязкам прылажыцца да плашчаніцы — стаўшы на калены, пакланіцца да зямлі, пазней пацалаваць крыж, Евангелле і самую плашчаніцу. Гэта парой трывала доўга, бо людзей у гэты дзень збіралася часамі ладне. Калі ўсе людзі выходзілі вонкі, у царкве заставаліся некалькі старэйшых жанчын на памятку евангельскіх жанокміраносіц, і там іх замыкалі на цяжкі замок. Я ны маліліся праз усю ноч і не мелі права выходзіць аж да ўсходу сонца. Навонкі іх вартавалі царкоўныя прыслужнікі, якія мелі пры сабе ключ ад царкоўных дзвярэй. Рабілася гэта дзеля таго,
250
Васіль Стома
каб пазбегнуць няшчасця ў разе пажару ці нечага падобнага. Трэба дадаць, што аднэй з умоваў браць удзел у гэтым абрадзе было тое, што ўсе ўдзельніцы яго павінны былі выконваць сухі пост, пачаты ў чацвер вечарам. Звычай замыкання царкоўных дзвярэй пачаўся ад таго, што пасля злажэння Хрыста ў гробепячоры ўваход у яго быў таксама замкнуты — завалены цяжкім каменем.
Я добра памятаю, як мая бабка Крыстына, адбыўшы сухі пост і адмаліўшыся цэлую ноч у царкве, як ні ў чым не бывала ішла на Усяночную і назаўтра святкавала належна з усімі Вялікдзень.
Вялікая субота
У Вялікую суботу праводзіліся апошнія прыгатаванні перад найвялікшым хрысціянскім святам — Вялікаднем, якое асабліва паважалася беларускімі вернікамі абодвух веравызнанняў. У гэты дзень моцна занятымі былі гаспадыні: трэба ж было нафарбаваць дзве капы — а то і больш! — яек, пры гэтым стараючыся, каб яны не былі менш прыгожымі, чым у суседак. Трэба пры гэтым адцеміць, што некаторыя з нашых гаспадынь, калі браць пад увагу прымітыўнасць матэрыялаў (шалупінне ад цыбулі, засушаная зялёная жытняя рунь, воск і розныя крамныя шматкі), выказвалі не абыякое мастацтва.
Можа каму паказацца дзіўным такая колькасць фарбаваных яек, але яны патрэбныя былі для пасвячання, для разгаўлення па адным для кожнага ў сям’і, для дзяцей сваякоў, суседзяў, валачобнікаў, на магільнік для памерлыхдый мала яшчэ каму. Так што часамі дзве капы і не хапала. Тады прыходзілася пазычаць іх ад суседак, якія прыгатавалі іх больш.
Далей гаспадыні павінны былі спячы апошнія бабкі, якія, доўгастоячы, маглі зачарсцвець.
Ужо пасля паўдня грамадкі хлапчукоў, дзяўчатак, а часамі і старэйшых з кошыкамі ў руках, пехатой ці конна, спяшалі ў бок царквы, каб пасвяціць свянцонку. Прыбыўшы на месца, яны раскладалі ў радок адзін за адным вакол царквы на пасцеленых на зямлі ручніках і сурвэткахусё, што было ў іх кошыках,
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
251
лубках ці вузялках. Свянцонка складалася пераважна з фарбаваных яек, кілбасы, бабкі і абавязкава солі ў сальнічцы.
Праз пэўны час з царквы выходзіў святар з крыжам і крапідлам у руках, а за ім дзяк са збанком свянцонай вады. Ззаду іх ішоў хтосьці з царкоўных прыслужнікаў з кошыкам і збіраў аплату за пасвячанне — яйкі. Святар і дзяк, ідучы, спявалі велікодны трапар, і ў гэтым жа часе святар увесь час махаў крапідлам, пырскаючы вадой на свянцонкі. Калі яны крыху аддаляліся, падыходзіў той, з кошыкам, і пытаў: «Колькі сям’і?», а атрымаўшы адказ лічыў яйкі на ручніку ды забіраў сабе лішнія. Гэтае пасвячанне, у меру, як набіралася людзей, паўтаралася некалькі разоў — аж да вечара.
Некаторыя сем’і, асабліва больш заможныя, што жылі недалёка царквы, прыбіралі велікодны стол, стаўляючы на ім усю падгатаваную на свята ежу і ўпрыгожваючы яго дзеразой, галінкамі бруснічніку і наагул зелянінай. Звыкла пасярэдзіне стала стаўлялася міска з фарбаванымі яйкамі, а побач яе — копчаны кумпяк, далей печанае парасё, кілбасы ды розныя іншыя мясныя прысмакі. Канцы ж стала займалі ўсялякія бабкі, пернікі, мазуркі, сыр, масла — ды хто там усё пералічыць! Пазней запрашалі святара, які наведваў сем’і з дзяком ды пасвячаў цэлы стол. За гэта ім плацілі, але ўжо не яйкамі, а грашыма і дадаткова запрашалі назаўтра адведаць свянцонкі. Для пасвячання не стаўлялася на стол гарэлка, на стале яна з’яўлялася толькі назаўтра.
Вялікдзень
(святкаваўся тры дні)
Велікодная Богаслужба, як і тут, на эміграцыі, пачыналася яшчэ перад поўначчу. Роўна ж апоўначы з царквы вырушаў хрэсны ход. У маім радзімым мястэчку, калі святар затрымліваўся перад зачыненымі дзвярыма царквы і пачынаў спяваць «Хрыстос уваскрос», а хор паўтараў за ім, дык пры першых акордах хору раздаваўся аглушальны выстрал з мажджэра (самаробнай гарматы для ганаровых выстралаў) і ў неба ляцелі рознакаляровыя ракеты. Калі хрэсны ход уваходзіў назад у царкву, навонкі яе
252
Васіль Стома
пачыналася хрыстосаванне: людзі віншавалі адзін аднаго з уваскрашэннем Хрыста і пры гэтым замянялі трыразовыя пацалункі'. На гэты момант вельмі ахвоча чакалі маладыя хлапцы ды вольна з яго карысталі, а дзяўчаты як бы і не наўмысна стаялі грамадкамі ў менш асветленых месцах на цвінтары; пры хрыстосаванні яны звычайна крыху бараніліся, але не зашмат.
Калі Багаслужба канчалася — а трывала яна зазвычай больш за дзве гадзіны, — людзі спяшаліся дамоў, каб хутчэй разгавецца. У адрозненне ад Калядаў, цяпер ужо амаль ніхто не ехаў, а ўсе ішлі пехатой, выключаючы хіба вельмі старых і хворых. Таму, што вярталіся ўсе з царквы перад усходам сонца, дык некаторыя, асабліва моладзь, затрымоўваліся на ўзгорках, каб пабачыць, як гуляе, узыходзячы, сонца. Бо сярод людзей іс