• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    дапускаліся і да шмат горшых учынкаў.
    242
    Васіль Стома
    У некаторых мясцовасцях палучаныя на «Цярэшку» пары лічыліся «дзедам і бабаю» аж да Запустаў, а дакладней — аж да апошняй перад імі суботы, калі ўжо кожны меў права танцаваць з кім толькі хацеў без ніякага дазволу. Часамі здараліся выпадкі, калі жарты ператвараліся ў праўду, і «дзед з бабаю» ставаліся нарачонымі, а пазней і жаніліся.
    Пасля пачынаўся Мясаед — сезон сватаўства і вяселляў.
    ГРАМНІЦЫ
    Першае большае свята пасля Калядаў было Грамніцы (святкуецца 2 лютага). Свята гэтае паводле царкоўнай тэрміналогіі называлася інакш: у праваслаўных — Сустрэча Хрыста, у скарочанні — Сустрэча, а ў каталікоў — Божае Маці Грамнічнай. Пэўна, з гэтай прычыны і праваслаўныя пачалі называць яго Грамніцамі.
    На Грамніцы як у цэрквах, так і ў касцёлах пасвячалі свечкі, называныя таксама грамнічнымі. Гэтыя свечкі вельмі часта ўжываліся ў сямейным і гаспадарчым жыцці абодвух веравызнанняў. У першую чаргу іх давалі ў руку ўміраючым. Імі багаслаўлялі сыноў і дачок да шлюбу, сыноў, праводзячы ў салдаты, або наагул сяброў сям’і, якія выбіраліся ў далейшае падарожжа, таксама дзяцей, якія ішлі першы раз у школу, ці выганяючы жывёлу першы раз на пашу. Запальвалі іх таксама ў часе бураў з перунамі. У часе пажару абыходзілі з запаленай свечкай навакол гарэўшай будыніны, верачы, што пасля гэтага агонь не будзе пашырацца далей.
    Прынёсшы гэтыя свечкі са святыні, бацька запальваў адну з іх і, памаліўшыся, браў у пальцы кончыкі валасоў усіх сямейнікаў ды крышачку падсмальваў іх — «каб не балелі галовы». Таксама закурваў дымам гэтай жа свечкі знак крыжа на вушакох хаты ды іншых пабудоваў, каб у будучыні ўсцерагчы іх ад агню.
    На час між Вадохрышчам і Грамніцамі выпадалі найбольшыя маразы, а таксама воўчыя красы: ваўкі збіраліся ў зграі вакол ваўчыцы і часамі ставаліся небяспечнымі для падарожных, асабліва калі хто ехаў праз лес уначы. Ваўкі таксама часта рабілі шкоду, падкопваючыся пад сцены аўчарняў. На Дзісненшчыне
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны
    243
    было шмат лясоў, таму, выйшаўшы ноччу за вёску, можна было пачуць, няраз нават з некалькіх бакоў, выццё ваўкоў; дзеля гэтага жартам называлі іх зімовымі салаўямі. Або калі хтосьці, не маючы ні голасу, ні слыху, намагаўся спяваць, дык аб ім казалі: «спявае, як воўк на Грамніцы».
    Аб гэтым свяце злажылася ведамая народная прыкмета: «Грамніцы для людзей — хлеба палавіцы, а для скаціны — сена траціна»; гэта мела значыць, што да наступных жніваў засталося яшчэ столькі сама часу, як мінула ад старых, а да таго часу, калі жывёла пойдзе ў поле, — яшчэ адна траціна. Таксама людзі верылі, што калі на Грамніцы зпад капяжа (з кропляў, якія сцякаюць са страхі ад растаўшага снегу) нап’ецца певень, дык на Саракі хопіць і для вала. Гэтая прымета азначала, што будзе хуткае прадвесне, а за ім і вясна.
    ЗАПУСТЫМАСЛЕНІЦА
    Хутка пасля Грамніцаў, у залежнасці ад таго, на якую пару ў даным годзе прыпадаў Вялікдзень, прыходзілі Запусты, званыя яшчэ Масленіцай, або Масленкай. Гэтак называўся тыдзень перад Вялікім пастом, які трываў сем тыдняў. Ад назову Масленіца, відаць, пайшла прымаўка: «Не заўсёды кату Масленіца», бо ў гэты дзень ані адно жывое стварэнне ў гаспадарцы не павінна было адчуваць голаду, таму нават кату і сабакудавалі нешта смачнейшае.
    На Масленіцу — праз увесь тыдзень, а найбольш у апошнія дні, суботу і нядзелю, — быў звычай ездзіць на конях або хоць на санках з гары. У каго быў малады, яшчэ ніколі не запраганы конь, дык яго абавязкава трэба было аб’язджаць у гэтую пару, запрагаючы ў лёгенькія санкі. Маладыя хлапцы ніколі не ездзілі самі, абавязкава бралі з сабою знаёмых дзяўчат.
    Падобны звычай, хоць моцна зменены і пашыраны, існаваў і сярод старавераўмаскалёў. Праўда, яны не каталі дзяўчат, але папросту кралі іх, каб пазней ажаніцца з гэтай крадзенай дзеўкай. Дзеля гэтага, хіба наўперад «загавораная нявеста», апрануўшы модную сярод маскалёў шубу з шырокімі рукавамі і вялікім каўняром з лісіцы, пахаджала, як бы ні ў чым не бывала,
    244
    Васіль Стома
    каля малельнай, як у іх называлася царква. Раптам дзесьці зза вугла выляталі прыгожыя санкі, запрэжаныя прыгожым канём. У санках сядзеў адзін або часцей двух маладых абавязкава няголеных хлапцоў, з вельмі слабенькімі яшчэ бародкамі. Кандыдатка на замужжа лёгенька ўскрыквала і, «млеючы», падала на снег, аднак старанна ўважаючы, каб пры гэтым не пабрудзіць дарагой шубы; Хлопцы падхоплівалі яе пад рукі, хуценька садзілі ў санкі і вачавідкі знікалі дзесь у завулку. Тады ля малельнай пачынаўся вэрхал: у пагоню пускаліся браты, бацька, а часамі і тыя, хто і сам не меў бы нічога супроць, каб украсці гэтую дзяўчыну. Зразумела, што ў выніку гэтага часамі паўставалі даволі сур’ёзныя бойкі. У сувязі з гэтым звычаем старыя маскалі гаварылі:
    — Мой Ванька, смотрй, ану, как вырос, наверно в этом году будет жену себе воровать, бесйна космоногая.
    На самы дзень Запустаў ладзіліся бліны з верашчакай ды гучныя складковыя' вечарыны з пачастункам. У гэтых вечарынах бралаўдзел не толькі моладзь, але і маладыя сужонкі. Вечарыны гэтыя заўсёды канчаліся роўна апоўначы, бо лічылася грэхам танцаваць у пост. Звычай гэты датычыў галоўным чынам праваслаўных, бо ў каталікоў пост фармальна пачынаўся^ толькі ў чацвер, пасля Папельцавай серады. 3 гэтай прычыны праваслаўныя часамі бяззлобна падсмейвалі каталікоў, што тыя «ў Бога цялё ўкралі, дык трэба ж з’есці».
    На грунце гэтыхтанцаў у пост часамі даходзіла да непаразуменняў са святарствам — як праваслаўным, так і каталіцкім. Адбывалася гэта ў тыя гады, калі розніца ў святкаванні праваслаўнага і каталіцкага Вялікадняў даходзіла аж да пяці тыдняў. Тады ксяндзы грамілі недаверкаў, якія сплямілі каталіцкую веру, танцуючы не толькі ў пост, але ў дадатку яшчэ ў схізматыкаў. Калі ж прыйшлося правініцца і праваслаўным, дык і яны атрымоўвалі наганяй ад сваіх папоў і за танцы, і за тое, што гэта адбывалася ў адшчапенцаў. Трэба, аднак, дадаць, што гэтыя мянушкі ўжываліся пераважна самімі святарамі абодвух веравызнанняў, і на іх звычайныя вернікі не звярталі асаблівае ўвагі.
    Складковы — ад слова складкі — складчына.
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны
    245
    ВЯЛІКІ пост
    На пачатку Вялікага посту (у праваслаўных — у нанядзелак, а ў каталікоў — у чацвер) усё прымала іншы выгляд: старэйшыя жанчыны і нават частка маладзіц ды дзяўчат апраналі цёмную (чорную або шэрую) вопратку; хоць і вельмі рэдка, але і мужчыны апраналіся ў чорнае. На вячорках ужо не можна было пачуць вясёлых спеваў, а тым больш музыкі. У некаторых хатах, асабліва ў каталіцкіх, па вечарох уся сям’я і бліжэйшыя суседзі спявалі пабожныя песні. У некаторых сем’ях пост дапільноўваўся вельмі сцісла, і скаромная ежа, не гаворачы ўжо пра мяса, але малако, яйкі і масла давалі толькі малым дзецям або паважна хворым. Для іншых жа гэтыя прадукты часткава дазваляліся толькі на свята Дабравешчання.
    САРАКІ
    У першых тыднях Вялікага посту ў праваслаўных прыпадала свята Саракі (Сарака мучанікаў, 9 сакавіка). 3 гэтым святам было таксама звязана некалькі звычаяў: гаспадыні пяклі з белай мукі 40 піражкоўу выглядзе малых птушачак, якімі пазней абдзельвалі сваіх і суседскіх дзяцей, а суседкі так і казалі дзецям: «Схадзі да цёткі Агаты ці іншай Параскі, яна дасць табе жаваранка». Аднак не можна было даваць больш чым два піражкі аднаму дзіцяці. Вечарам жа, палічыўшы пазасталыя піражкі, гаспадыні варажылі, колькі тыдняў яшчэ заставалася да сапраўднай вясны.
    Апрача гэтага быў звычай гатаваць 40 вялізных клёйак, званых шалтаносамі; яны начыняліся салоджаным і тоўчаным макам, тоўчанымі каноплямі з цыбуляй, рыбай або хоць кавалачкамі селядца (кажу кавалачкамі дзеля таго, што селядцы былі крамным ды не зусім танным прадуктам). Гэтых клёцак мог есці кожны сямейнік колькі хацеў, аднак з умовай, каб не застаўляў аб’едкаў, якімі пазней магла б карміцца чараўніцазіма і сядзець тут занадта доўга. На Саракі таксама быў звычай пасылання дзяцей па чырвоныя чаравічкі. Дзеля гэтага дзецям казалі: хто з іх абяжыць у гумне тры разы кругом пярэплатаў', тэй абавязкава пабачыць
    ’ Пярэплаты — высокія слупы, пастаўленыя ўрад з набітымі на іх папярэчнымі жэрдкамі, накшталт плоту, што ўжываліся для прасушвання снапоў (БС).
    246
    Ваапь Стома
    чырвоныя чаравічкі на гэтых пярэплатах. He трэба і тлумачыць, што гэта былі папросту жарты, бо ніхто не адважыўся б пасылаць сваё ці чужое дзіця босым на мароз. Для большай яснасці трэба дадаць, што ў сялянскіх сем’ях дзеці ўсю зіму сядзелі ў хаце босыя, а калі ім прыходзілася выходзіць па пільнай патрэбе вонкі, дык яны абувалі абутак кагосьці са старэйшых.
    Гэтай парой людзі перасцерагалі іншых: «На Саракі ўцякай зза ракі». Гэта азначала, што хоць яшчэ і стаіць сцюдзёнае надвор’е, але ўжо надыходзіць прадвесне і з дня на дзень можна спадзявацца ледаходу, у часе якога бывала, што няма магчымасці перабрацца на другі бераг.
    ДАБРАВЕШЧАННЕ (БЛАГАВЕШЧАННЕ)
    Гэтае свята прыпадала на канец Вялікага посту (25 сакавіка) і дзеля' пераходных велікодных датаў прыпадала часамі коратка перад Вялікаднем, а радзей — нават пасля яго. У народзе гэтае свята лічылася найбольшым пасля Вялікадня як у праваслаўных, так і ў каталікоў, і аб ім казалі: «На Благавешчанне нават птушка гнязда не ўе». Дзеля гэтага, калі ў гаспадарцы здараліся якія няшчасці, дык людзі казалі: «А можа ён гараў на Дабравешчанне?»
    Свята гэтае адрознівалася ад іншых, якія прыпадалі на Вялікі пост, і тым, што на яго дазвалялася есці малако, а хворым і дзецям — нават масла і смятану. Цікава будзе адцеміць, што дакладна ў гэты дзень на Дзісненшчыну прыляталі буслы. А жаваранкі, якіх ужо можна было заўважыць некалькі дзён раней, паднімаліся ўвысь і, нерухома завісшы, званілі ў такія мілыя для сялянскага вуха званочкі.
    ВЕЛІКОДНЫЯ святы
    Вербніца
    Велікодныя святы фактычна пачыналіся Вербніцай. Ужо ў суботу перад Вербнай нядзеляй пасля заканчэння Вячэрні, а дакладней пры цалаванні крыжа, усім, хто цалаваў яго, раздаваліся галінкі вярбы. Прынёсшы іх дамоў, людзі затыкалі
    Дзеля (чаго) — туг: з прычыны (чаго).
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны
    247
    іх за абразы, на месца леташніх, а леташнія паліліся ў печы. Назаўтра, у нядзелю, усе, хт