• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     цераспалосіцу (не былі скамасаванымі на хутары120), а патрэцяе, амаль усе былі паложаныя воддаль ад мястэчка. Згодна першай прычыне цяжка было вымагаць ад селяніна, каб ён на якіх трохчатырох гектарах патрапіў трымаць больш як адну карову, а з аднэй не надоіш столькі малака, каб хапіла і для сям’і, і на продаж. Праўда, у названых вышэй гмінах сяляне трымалі больш як адну карову і на такіх кавалках зямлі, але зямля была ў адным месцы і кожны гаспадар быў даслоўна яе гаспадаром, а ў дадзеным выпадку трэба было яшчэ і аглядацца на суседа, якілічыўдля сябе крыўдным, каб, апрачаягонай каровы, чужая з’ела лішні жмут травы. Аддаленасць ад мястэчка была з тэй прычыны, што агромныя графскія маёнткі амаль з трох старон аблягалі мястэчка, а вясковая бедната жыла дзесьці, як кажуць маскалі, у чорта на кулічках. Прычына цераспалосіцы была тая ж самая: местачковыя і большая частка вясковых сенажацяў былі памешаныя з панскімі лясамі ў такі заблытаны спосаб, што
    Поспеху не мела.
    Маё мястэчка
    221
    часта ані ўласнікісяляне, ані сам пан грабя' толкам не ведалі, дзе канчаецца ўласнасць адных і пачынаецца другога. Урад некалькі разоў памыкаўся правесці камасацыю, але ў гэтых выпадках самі сяляне пратэставалі супраць яе, бо хадзілі зусім праўдападобныя чуткі аб тым, што граф робіць з урадам нейкія каншахты", каб замяніць большменш загаспадаравгіныя сялянскія сенажаці на крыху большыя плошчай няўжыткіІ2ІЖада, дзе расла толькі вострая як брытва асака, багун, а часам журавіны і п’яншы122. А каб даехаць туды з мястэчка, трэба было праехаць кіламетраў 15 графскага лесу.
    На Жынгелёвай вулцы, апрача Гарасіма Камінара і ягонага сына Сымона Галубятніка, і не жыло больш нікога, хто б чымнебудзь розніўся ад іншых. Праўда, падканецвулкі, перадсамым другім яе выхадам на Касцельную, жыў каваль Дашкевіч па мянушцы Вакула. He ведаю, хто даў яму такую мянушку, але няма сумніву, што гэта быў чалавек трошкі азнаёмлены з літаратурай, як, зрэшты, і сам Вакула, які, у адрозненне ад іншых, са сваёй мянушкі нават ганарыўся і казаўусім, каго гэта цікавіла:
    — Ну, паглядзіце ж, ці з аблічча я не падобны да гогалеўскага каваля Вакулы з «Ночы перад Колядамі»?
    Большасць ягоных суразмоўцаў ніколі нават і не чула аб Гогалю, а тым больш аб ягоным кавалю Вакулу, а тыя, што чулі, то ніколі не бачылі Вакулавага партрэту, таму размова на гэтым і сканчалася.
    Дык, пэўна, і я скончу на гэтым апісанне Жынгелёвай вулкі і пяройду да Тумалёнкавай.
    Тумалёнкава вулка
    Вулка называлася Тумалёнкавай, таксама не зусім ведама з якіх прычынаў. Праўда, яна пачыналася на Гарманаўскай вуліцы паміжхатай Тумалёнка і хатай старой Ігнатоўскай. Нейкае апраўданне яе назову магло быць наступным. Хоць хата Тумалёнка, як, зрэшты, і Ігнатоўскай, стаялі на Гарманаўскай
    " Грабя — граф
    ” Каншахты — махінацыі.
    222
    Васіпь Стома
    вуліцы, але вулка праходзіла якіх з 250 метраў уздоўж паўночнай мяжы Тумалёнкавага гароду, а хата Ігнатоўскай стаяла ўжо на папярэчным палетку, які ішоў з поўдня на поўнач. 3 гэтага выглядае, што Тумалёнак меў даўжэйшую граніцу з вулкай і таму большае права да назову.
    Вулку няма што і апісваць, бо на ёй — апрача, падобна як на Жынгелёвай, некалькіх гумнаў — стаяла толькі адна хата, сям’і Маўчуноў. He падумайце, калі ласка, што Маўчун — гэта нейкая мянушка, не, барані Божа! Гэта самае найпраўдзівейшае прозвішча хоць і беднай, але даволі паважанай сям’і.
    У сярэдзіне 1930х гадоў яны купілі ад Тумалёнка кавалак ягонага гароду і пабудавалі даволі добрую хату. Хутка пасля смерці бацькі тры браты Маўчуны, якія жылі даволі дружна, цэлую вясну і аж да пачатку пільніцы вазілі з Вісельніцкага магільніку жвір і засыпалі дрыгву, якая вякамі была пры выхадзе на Гарманаўскую вуліцу. I тады выгляд вулкі змяніўся. Каб я перажываў другі раз дзяцінства, дык, можа, і не быў бы здаволены станам вулкі, бо з таго моманту навекі адышла забава «ў афіцэрскія боты».
    У адрозненне ад Маўчуна, Тумалёнак — гэта толькі мянушка, бо праўдзівае яго прозвішча было Парафіяновіч. Можа, і не з тых Парафіяновічаў123, адзін з якіх выдаў мураўёўскім апрычнікам Каліноўскага. Але Парафіяновіч, і на гэтым кропка. Тумалёнак меў даволі вялікую сям’ю — аж васьмёра дзяцей. I хоць у яго быў ладны кавалак зямлі — поўны вучастак (нешта паміж 13 і 15 гектарамі), па прычыне гэтай вось шматдзетнасці жыў беднавата. У дадатку ён быў даволі камічным чалавекам. Паводле ягонай тэорыі, яго дзейі былі найразумнейшымі ў мястэчку, а жонка Тэкля, вогненнарыжая бабішча кілаграмаў за сто, — найпрыгажэйшай жанчынай. У яго на гэтыя цверджанні былі свае, як казалі тыя бальшавікі, неабвержныя'1* доказы. Напрыклад, нехта раз у спрэчцы назваў яго дурнем. Тумалёнак адразу ж зарэагаваў «неабвержным» аргументам:
    — Глядзіце, людзі, ён кажа, што я дурны! Дык чаму ж тады мой Міколка такі разумны, га?
    Маё мястэчка
    223
    Міколкаў жа розум выяўляўся хіба ў тым, што ён заўсёды трымаў у карэлым кулаку скручаную паясніцу’ зрэбных портак, бо інакш, нягледзячы на такую ж зрэбную шлейку, яны штохвіліны гразілі апынуцца на пятках. На маніпуляванне гэтай шлейкай у яго не хапала ані спрыту, ані цярплівасці. На ягонае апраўданне можна толькі сказаць, што другі кулак меў таксама сталы занятак з ягоным вечна смаркатым носам, а перакінуць гэтую праклятую шлейку праз скудлачаную Міколкаву васьмігадовую галаву не хапала аднэй рукі. Што датычыць прыгажосці Тэклі, дык ведаючы, што ніякая жанчына не любіць, каб ёй казалі ўсю праўду, то і я аб гэтым лепш памаўчу, хоцьТэкля ўжодаўно нябожчыца.
    У Першую сусветную вайну Тумалёнак быў у нямецкім палоне, а калі вярнуўся з яго дадому, дык у яго чамусьці з’явілася ўява, што ён разумее нямецкую мову. Фактычныя ж веды гэтае мовы заключаліся ўтым, што ён ад рання і да вечара крычэў на каго са сваёй сям’і: «Verfluster, Donnerwetter, noch ein Mal»“, — незалежна ад таго, ці гэта мела быць пахвалой, ці ён хацеў насварыцца. Адно толькі пэўна, што ў яго не было розніцы, бо ўсё роўна выходзіла: «Фафлюхта данавэта магамаль».
    Калі Тумалёнак трошкі падгадаваў дзяцей, дык пачаў патрохі абжывацца. Асабліва гэта можна было заўважыць пасля таго, калі ён прадаў Маўчунам пляц пад будову іх дому. Вось якраз у гэтую пару ён купіў досыць добрае радыё «Philips» і ад гэтага часу, як то кажуць, пачаў жыць «культурна». Што праўда, другая частка гэтага лозунгу «і зажытачна» прыйшла да яго праз некалькі гадоў пазней, але аб гэтым таксама пазней.
    Культурнае жыццё Тумалёнкавай сям’і заключалася ў тым, што стары ў пэўныя гадзіны дня, а часамі і начы, злавіўшы наўгад нейкую радыёхвалю (расейскія і чэшскія выключаліся), моцным голасам абвяшчаў:
    — Ціха мне, ані мрумру! Каб я чуў, як пралятае муха! А ты, Тэкля, — звяртаўся ён да жонкі, — марш да суседак плёткі
    ' Паясніца — пояс.
    " Набор слоў, якія разам не ўтвараюць звязнага тэксту: дэзерцір, праклён (адпавядае беларускаму каб цябе трасца, а кабна цябе), яшчэ раз (усе з нямецк.).
    224
    Васіль Стома
    плесці, бо праз цябе ўвесь гармідар у хаце! Фафлюхта данавэта магамаль!
    Тады, мнагазначна і ўрачыста зніжаючы голас і падымаючы палец угару, ён абвяшчаў:
    — Берлін будзе гаварыць!
    I якая бдоўгая перадача ні была, ён не дазваляўзмяніцьяе на іншую. Калі ж нарэшце яна канчалася, ласкава дазваляў:
    — Ну, а цяпер слухайце, што вы сабе хочаце, данавэта магамаль.
    Калі ж у яго пыталі, аб чым гаварыўтэй Берлін, дык ён злосна адказваў:
    — Што дурням казаць, вы ўсё роўна нічога не зразумееце, магамаль!
    Прыйшла вайна 1939 года. Пасля вызвалення ад паноў і капіталістых «вызвольнікі» патурбаваліся, каб Тумалёнка, як, зрэшты, і іншых, вызваліць у першую чаргу ад радыёапарата. Пазней узяліся за хлеб, мяса і сала, але гэта ўсім добра ведамыя рэчы, і аб іх не трэба шмат гаварыць. Тумалёнкавы сыны пры іх выдатных розумах адразу пайшлі ў людзі: Міколка, цяпер ужо перамяніўшыся ў Мікалая Антонавіча, займаў нейкую даволі высокую пасаду ў саўгасе — былым маёнтку Плятэра; маладзейшы за яго — Ванёк, інакш Іван Антонавіч, — зрабіўся начальнікам міліцыі, а старэйшы, Антон, быў нейкай шышкай у сельпо. Адным словам, розум дапамог ім выйсці ў людзі. Старому ж яны, ведама, забаранілі выязджаць са сваім магамалем, дык ён маўчаў як вады ў рот набраўшы.
    Хутка першых «вызвольнікаў», у гімнасцёрках і з чырвонымі зоркамі на шапках, замянілі іншыя — са свастыкамі і закасанымі рукавамі. Хутка пасля прыходу немцаўуЛужкітутзаснавалася мясцовая ортскамендатура, у якую, як мухі на мёд — або і на штосьці горшае, — паляцелі дзяўчатыполькі за перакладчыц. Тады хтосьці падказаў каменданту, які трохі разумеў парасейску, што Тумалёнак таксама разумее нямецкую мову і можа быць перакладчыкам. Нашыя людзі пачалі разважаць у наступны спосаб: «Ну, няхай сабе і Тумалёнак, няхай не вельмі вялікага розуму, але ўсё ж хіба трошкі паважнейшы за
    Mae мястэчка
    225
    гэтых маладых патаскушак. А нашых жа людзей не клічуць і не прыводзяць у камендатуру на штось добрае. Дык, можа, ён камукольвечы і дапаможа».
    У хуткім часе да Тумалёнка з’явілася адна з гэтых расфуфыраных перакладчыц у таварыстве мардастага фельдфебеля са стрэльбай. Яны загадалі Тумалёнку ісці з імі ў камендатуру. Калі ж там справа выяснілася, чаго і нашто яго паклікалі, бедны Тумалёнак заліўся слязьмі, як малое дзіця, прысягаючы, што ён ведае толькі некалькі слоў панямецку, як, напрыклад, bitte і danke schon" ды ў дадатку свае магамалі, а таксама што амаль увесь час свайго паланення ён прабыў у нейкага баўэра на ўсходніх Прусах. Як гэты баўэр, так і ўся яго сям’я дасканала гаварылі папольску, таму Тумалёнак, хоць і з горам папалам, мог з імі дагаварыцца.
    Камендант — у самай справе чалавек неблагі, бо не ўсе ж немцы былі прафесійнымі забойцамі, — спярша не хацеў верыць старому, тым больш, выглядае, перакладчыца чаўпла яму аб тым, што сыны Тумалёнка працавалі для камуністых, а цяпер дзесь паўцякалі. Камендант, відавочна ўзрушаны слязьмі старога чалавека, пару хвілін нешта думаў, падпёршы галаву рукамі, нарэшце ўстаў, хіба для прыкладу, адвесіў яму даволі размашыстую аплявуху і пры гэтым крыкнуў:
    — Сабатаж!
    Тут Тумалёнак загаварыў:
    — Паночку даражэнькі, я не зношу сабак! У мяне свайго ніколі і н