• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    аныя органы. Таму, што птушкі не ішлі на продаж, а прыносіліся да разніка самімі ўласнікамі, дык яны іх і забіралі без ніякіх пасведак ветэрынара.
    У першых гадох пасля Першай сусветнай вайны разнік усмерчваў птушак на сваім панадворку на Касцельнай вуліцы. Паводле рытуалу разнік не мог пацягнуць нажом па горле забіванай жывёлы ці птушкі больш за адзін раз, інакш яна рабілася трэфнай, таму ён, учыніўшы гэтае, кідаў ахвяры жорсткіх законаў у адмысловы катушок у кутку гародчыку пры самай вуліцы, дзе тыя «даходзілі» часамі на працягу і 15—20 мінут, падскакваючы на звязаных нагах і размахваючы чамусьці ніколі не звязанымі крыламі. На гэтае крывавае відовішча нярэдка глядзела чародка малых суседскіх пузганоў, падобных адзін да другога, з тэй толькі адменай, што адны з іх трымалі пальцы ў носе, а іншыя ў роце. Аднак у наследку" пратэстаў байькоў гэтых бясплатных гледачоў паліцыя разам з гміннай адміністрацыяй выдала распараджэнне для разніка перанесці ягоную майстэрню ў бойню. Гэта выклікала хоць і не буру, але невялікі ветрык пратэстаў яго самога і ягоных кліентаў. Задаволеныя былі толькі бацькі гледачоў, таму што апошнія спрабавалі наследаваць разнікову працэдуру і на ўласных куранятах.
    У трэфнай частцы бойні рэзаліся свінні для мясцовых кілбаснікаў. Местачкоўцы ж з уласнымі свіннямі спраўляліся на сваіх жа гародах зімовым часам лепш за Врублеўскага. Тут жа, у бойні, стаяла адмысловая печ, у якую быў умураваны агромны кацёл на цэлага парсюка.
    ' Пасведка — пасведчанне, сертыфікат.
    “ У наследку — у выніку.
    216
    Васіпь Стома
    Як я ўжо ўспамінаў, усё мяса, прызначанае на продаж, павінна было аглядацца ветэрынарам, і ў выпадку, калі тэй выкрыўу свіннітрыхінаў118, штоздаралася нярэдка, тоўласніку аддавалася толькі сала, а ўсё мяса пераварвалася ў гэтым катле пад наглядам ветэрынара, а пазней прадавалася па зніжаных цэнах. Грошы ж, выручаныя з гэтага продажу, пасля адлічэння выдаткаў, звязаных з усёй гэтай працэдурай, вярталіся ўласніку свінні. He трэба і дадаваць, што пры гэтым даходзіла да злоўжыванняў з боку ветэрынара і тых, хто яму памагаў, на шкоду ўласніка.
    У трэцяй, ужо зусім адасобленай частцы бойні жыў яе прыбіральнік і вартаўнік Гарасім Бурбель. Што праўда, яго ўсе ведалі толькі з імя і мянушкі Камінар, бо, апрача працы ўбойні, ён яшчэ меў хоць і невялікую, але аплачваную гмінай працу — чысціўместачковыя коміны ў прымусовым для ўласнікаўдамоў парадку, раз на год. Аднак плайілі яму не ў прымусовым парадку і ўласнікі дамоў, бо кожны жадаў запэўніць сабе лепшае ачышчэнне коміну, не хочучы, каб ён «ненаўмысна» забіўся сажаю, што таксама часамі здаралася.
    У сувязі са сваім фахам Гарасім меў заўсёды чорны твар, чарнату якога яшчэ павялічвала агромністая лапатападобная барада. Ці ад сажы, ці тое быў яе прыродны колер, але яна была таксама чорнаячарнюшчая.
    Гарасім жыў удаўцом, і ягоная сям’я складалася з дзвюх дачок і сына Сымона па мянушцы Галубятнік. Гэтая мянушка, як і ў ягонага бацькі, таксама была фаховая, бо больш дасведчанага галубятніка не знайшоў бы ў цэлай хіба акрузе. Сымон ведаў на памяць, колькі і якіх галубоў маюць ягоныя канкурэнты не толькі ў мястэчку, але і ў ваколічных вёсках. Меў Сымон і адну нічым не вытлумачаную асаблівасць: яму было даволі толькі паглядзець на чужое падстрэшша, дзе гняздзіліся галубы, і пахваліць аднаго з іх, дык ужо назаўтрае, а найбольш за некалькі дзён аблюбаваны ім галуб вурчэў і красаваўся перад галубкамі на Сымонавым падстрэшшы. Цікава, аднак, зазначыць, што Сымон меў уладу над галубамі толькі мужчынскага роду, над самцамі. Некаторыя казалі, што Сымон меў спецы
    Маё мястэчка
    217
    яльна вывучаную самку, якую і выпускаў у чужую галубіную стаю, а яна пазней прыманьвала на сваё падстрэшша кавалераў. Гэта выглядае на праўдападобнае. Але ізноўжа, скуль яна магла ведаць, якога голуба хоча мець Сымон?
    Сымона за ягоную здольнасць ненавідзелі, але адначасова і баяліся іншыя галубятнікі, хлапчукіпадросткі, бо ён быў дужы і адважны ў бойках.
    Хоць і быў я яшчэ зусім малым хлапцом, шмат маладзейшым за Сымона, і жыў у аддаленні ад яго, але ягоная слава даходзіла і да маіх вушэй, таму я моцна зайздросціў яму што да галубоў. Але разам з зайздрасцяй у маім сэрцы таілася і пэўнае спаўчуццё' да яго і ягоных сёстраў таму, што яны мелі такога страшнога бацьку. Ды мала таго, што страшнога! Бо, трэба прызнацца, не толькі я, але і ўсе мае равеснікі такога веку, што экскурсія ў Тумалёнкаву вулку лічылася дасягненнем, — цвёрда верылі: такі страшны чалавек, як Гарасім, напэўна мае штось супольнага з пеклам і нячысцікамі. Праўда, гэтую нашую дзіцячую апінію падмацоўвалі і дарослыя — сваімі пагрозамі:
    — Паплач мне больш! Вось вазьму ды аддам камінару, а ён цябе ў мяшок — дый павалачэ ў пекла.
    На шчасце, нашая думка аб Гарасіму адносна пекла і нячысцікаў не трывала вельмі доўга. У пэўным часе мы на свае вочы пераканаліся, што Гарасім — запявала ў аднэй з партыяў валачобнікаў, і дзеля гэтага ўпэўніліся, што падазраваць Гарасіма ў сувязях з пеклам — недарэчнасць, і найбольш разважлівыя з нас казалі:
    — Як жа можна сябраваць з нячысцікамі і адначасова ў валачобных песнях праслаўляць Бога?
    Валачобнікі
    Раней успамінаны Антось НеякЖаБудзе таксама быў запявалам у грамадзе валачобнікаў, якая канкуравалаз Гарасімавай. Дзеля гэтага яны абодва апавядалі адзін пра другога ўсялякія небыліцы, праўда, даволі нявіннага характару: напрыклад,
    ’ Спачуццё — спачуванне.
    218
    Васіль Стома
    Антось цвердзіў, што Гарасім сваё запяванне прыдумаў сам і ніякі іншы запявала, які шануе сябе, не ўжываў бы яго. А між іншым, прыслухаўшыся добра, можна было заўважыць, што спевы абодвух супадалі як дзве кроплі вады, толькі часамі парадак спявання зваротак" крыху мяняўся, дый то толькі тады, кал і яны абодва былі памучаныя”.
    Гарасім жа не заставаўся ў даўгу і, божачыся, даводзіў, што Антось, калі падап’е (такое напраўду здаралася ўжо познімі вечарамі, бо ў некаторых хатах запявалу падносілі хоць і маленькую, але ўсё ж такі чарку, і да вечара назбірвалася такіх чарак даволі шмат), дык вось тады Антось, бывала, не спявае, як належыцца, а толькі выкрыквае:
    — Цях, цях, цях, цях!
    А валачобнікі яму падпяваюць:
    — Хрыстос уваскрос, Сын Божы.
    Аднак пасля Вялікадня Гарасім і Антось забываліся пра свае фаховыя нязгоды і ізноўбылі добрымі сябрамі.
    Характэрна, што стараверы, якія пражывалі ў нашых ваколіцах, перанялі ад беларусаў звычай валачобніцтва, бо ў этнаграфічнай Расеі ён не ведамы. Але стараверы спявалі валачобную песню зусім інакш: расцягваючы словы і на зусім іншую мелодыю. Іхная валачобная чулася наступна: «Хозяюшко, наш батюшко, Хрнстос воскрес, Сын Боожняа!» Яны часта заходзілі і да беларусаў і былі вельмі задаволеныя, калі іх добра прымалі. Але калі беларусы заходзілі да іх, то гаспадар хаты звыкла ўжо загадзя стаяў на панадворку і, не зважаючы на пагоду, без шапкі. У руках ён звычайна трымаў кошык з фарбаванымі яйкамі, спорным*" кавалкам кілбасы або яшчэ чаго і ветліва казаў:
    — Вы, братушкй, ’звйнйте меня, грешного й окаянного супостата, но ваша песня ведь поганая і поляцкая, й её нйкак невозможно петь в моем православном помеіценйй. Так что прймйте мой dap й йдйте себе с Господом.
    Зваротка — куплет.
    Памучаны — стомленыя.
    Спорны — тут: важкі, салідны; шчодры.
    Маё мястэчка
    219
    Ведама, што больш ганаровыя валачобнікі крыўдзіліся, але моладзь часам з рогатам прымала даволі багаты падарунак і пераходзіла ў наступны панадворак.
    Цікава і тое, што беларусаў стараверы называлі таксама палякамі, а мову паляцкай. He польскай, а зняважліва — паляцкай. Паляцкай таксама была і вера беларусаў, але на праваслаўных расейцаў яны казалі еретйкй, а на іх веру — ересь.
    Калі каталіцкі Вялікдзень выпадаўасобна, тады Антось з Гарасімам былі не ў модзе, дый не толькі яны, але і шматлікія грамады менш слынных валачобнікаў. Тады хадзілі па хатах і ў казармы КОП успамінаныя мной стважэні, якія замянялі валачобную польскаю, якая пачыналася са слоў:
    Wstal Pan Chrystus Z martwych ninie, Uweselit swdj lud mile. Alleluja!
    Паміма звыклых емінных' падарункаў стважэні збіралі часам і досыць спорную суму грошай, бо ведама, што ў казармах афіцэры, а часамі і фарсістыя падафіцэры не маглі ім даваць яек або іншай еміны, дык затое давалі залатоўку або і больш. Але вось бяда: на заканчэнне іх заклікаў да сябе ксёндз і забіраў пэўны працэнт на wykupienie munynkow". Дык Антось і Гарасім ды іншыя валачобнікі былі нават у выйгрышы, бо так і так не пасмелі б ісці са сваім «гаспадару, слаўны пане» ў казармы, дый ніхто туды і не пусціў бы. Аднак гэта не перашкаджала ім наведваць прыватныя кватэры афіцэраў у мястэчку, і, падобна, за малымі толькі выняткамі ўсе былі большменш задаволеныя з гэтых «кацапскіх спеваў»119.
    To адзін канец Жынгелёвай вулкі сканчаўся бойняй. Далей праз якогась паўкіламетра ішлі толькі гумны, дый не толькі ўласнікаў, што жылі па суседстве з вулкай, але і іншых местачкоўцаў. За гумнамі вулка ізноў была забудавана новымі дамамі і, павяртаючы ўлева, на паўночны ўсход, ды
    ' Емінны — харчовы.
    " Выкуп негрыцянятаў (польск.).
    220
    Васіль Стома
    перасекшы Касцельную вуліцу, упіралася ў невялікі пляцык, на якім быў касцёл. Бо трэба ведаць, што касцёл стаяў не на самой Касцельнай вуліцы, але на гэтым пляцыку, паложаным паміж Дзісненскай і Касцельнай вуліцамі. 3 гэтага пляцыку, пакінуўшы касцёл па левай старане, вулка павяртала ізноў на паўднёвы ўсход, каб за нейкіх метраў 300 уперціся ізноў у Касцельную вуліцу, і тут яна канчалася.
    Вось у тым месцы, дзе вулка перасякала Касцельную вуліцу, ідучы ад бойні да касцёлу, была ў апошніх гадох перад Другой сусветнай вайной пабудавала хату і наша сям’я. Аднак жыць нам у гэтай хаце не прыйшлося, бо ўжо ў 1938 годзе я і мая старэйшая сястра атрымалі працу ў Язне — мястэчку, паложаным за 27 кіламетраў ад Лужак у старану Дзісны. Праз год пачалася вайна, і жыццё пайшло іншым парадкам.
    Па другой старане Касцельнай вуліцы ад нашай хаты стаяла кааператыўная малачарня. Аднак яна вялікіх поступаў не рабіла’, неў прыкладтакім жа малачарнямуЯзне, Дзісне, атым больш Плісе. Прычынайгэтамубылотое,штоўЛужацкайгміне, папершае, амаль усе вёскі былі малазямельнымі, падругое, мелі